Мыцца стане даражэй. Кошты ў лазнях могуць падвысіцца на рубель

Магілёўскі аблвыканкам пастанавіў прызначыць новы «паталок» цэнаў на наведванне лазняў і душавых кабінак у Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах вобласці.

Калі раней двухгадзіннае наведванне лазні ў Магілёве каштуе 7 рублёў 50 капеек, то цяпер дазволена падняць максімальны кошт такога візіту да 8 рублёў 50 капеек – паведамляе партал MyCity.by.

Наведванне лазні ў Бабруйску можа абыходзіцца на 50 капеек танней – у 8 рублёў. У іншых паселішчах Магілёўшчыны у 6 рублёў.

Гэтаксама растуць і кошты на выкарыстанне душавымі кабінамі. Цяпер кошт за 45 хвілін асалоды складае 6,5 рублі ў Магілёве і Бабруйску, а ва ўсіх астатніх паселішчах вобласці – 5 рублёў.

Магілёўскія ўніверсітэты павысілі кошт платнага навучання амаль на 10%

Плату за навучанне павысілі ўніверсітэт імя Куляшова і Беларуска-расійскі ўніверсітэт. Тое вядома са звестак апублікаваных на сайтах навучальных устаноў.

Зусім нядаўна MOGILEV.MEDIA паведамляў актуальныя звесткі пра кошты навучання ў галоўных ВНУ Магілёўшчыны. А ў другой палове ліпеня гэтыя расцэнкі ўжо істотна выраслі. Калі дакладней – на 9,1%.

Навучанне на эканамічных спецыяльнасцях, сацыяльных камунікацыях, псіхалогіі, правазнаўстве і кіраванні інфармацыйнымі рэсурсамі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова каштавала першакурснікам 3 626 рублёў, то з 18 ліпеня гэты кошт вырас да 3 988 рублёў.

Тое ж тычыцца студэнтаў 1 курсу гэтага ўніверсітэту па астатніх спецыяльнасцях – рост з 3 501 рубля да 3 851 за год навучання.

Ідэнтычны рост заўважаны ў Беларуска-Расійскім універсітэце – першакурснікі па эканамічных спецыяльнасцях маюць аплаціць за год 3 728 рублёў, замест 3 389. На тэхнічных спецыяльнасцях кошт вырас з 3 324 да 3656.

 

Кармленне дзетак у садках даражэе на 8-10%

Пастанаўленне Савета міністраў краіны зацвердзіла новыя нормы харчавання і грашовыя нарматывы ў дашкольных установах і школах. Цяпер колькасць прыёмаў ежу не абмяжоўваецца чатырма разамі, а ўводзіцца пяціразовае харчаванне. Адначасова вырастае кошт кампенсацыі бацькамі за яго. 


  Раней Цяпер
10,5 гадзін перабывання ў дзіцячых садках для 1-3 гадовых 2,96 3,26
10,5 гадзін перабывання ў дзіцячых садках для 3-7 гадовых 3,78 4,24
12 гадзін перабывання ў дзіцячых садках для 1-3 гадовых 3,85 4,16
12 гадзін перабывання ў дзіцячых садках для 3-7 гадовых   5,14
6-8 гадзін перабывання ў школах для пачатковых класаў 2,52 2,82
6-8 гадзін перабывання ў школах для сярэдніх і старэйшых класаў 2,94 3,26

Пададзеныя кошты ў беларускіх рублях.

Змены таксама закрануць усе іншыя формы навучання – кругласутачнага перабывання, навучання ў школах Алімпійскага рэзерва і г.д.

Фота мае ілюстратыўны характар

Даражэе бульба ды цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак

Даражэе бульба да цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў параўнанні з чэрвенем мінулага году харчовыя і не харчовыя тавары падаражэлі на 119 працэнтаў, а паслугі – на 111-ць.

МІнімальны заробак стаў на 1 рублель 13 капеек болей, чым быў у сакавіку. Яго ўзьнялі да 480 рублёў 96 капеек.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, пададзеных інфармацыйным агенцтвам «Белта» падаражэлі:

– Цыбуля рэпчатая падаражэла на 38,68%;

– Бульба – на 28,46%;

– Морква – на 24,31%;

– Буракі – на 12,7%;

– цытрусавыя – на 6,15%.

З паслугаў найбольш падаражэлі: турыстычныя (на 13,08%), санаторна-аздараўленчыя (на 10,6%) ды паслугі дашкольных устаноў (на 9,8%).

Танней сталі:

– Капуста патаннела на 39,15%;

– Агуркі – на 21,44%;

– Памідоры – на 20,06%;

– Бананы – на 12,84%;

– Яблыкі – на 10,31%.

– Перац салодкі – на 7,65%.

Тым часам, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што мінімальны заробак за чэрвень складзе 480 рублёў 96 капеек. Гэта азначае, што за тры месяцы ён «падрос» на 1 рубель 13 капеек.

Пасля сакавіцкай індэксацыі ён склаў 479 рублёў 83 капейкі. З першага студзеня 2022-га мінімалка была 457 рублёў.

 

Гурочкі са Шклова, памідоры з Брэсту, а чарэшні з Украіны. Што прадаюць і за колькі на магілёўскім цэнтральным рынку (фота)

На «мінскім», як упарта працягваюць называць гэты рынак магілёўцы, можна вывучаць геаграфію, якая, аднак, уступае ў канфлікт з тым, што ляжыць у кашальку.

Наведнікаў рынку дзівіць, што сярод вялікага выбару садавіны ды гародніны, ёсць прадукцыя з Украіны, дзе шугае вайна.

Але, за яе просяць значна больш, чым за тавар, прывезены з далейшых краёў. З Украіны вязуць чарэшні, херсонскія памідоры.

З пабачанага на мясцовых прылаўках самымі таннымі былі «гурочкі» са Шклова. Некалі ў гэтым райцэнтры кожная сядзіба мела парнікі, дзе гадаваліся гуркі.

Нават тутэйшая гасцініца названая «Раднічком», у гонар аднаго з гурочных гатункаў. На пляцоўцы ля Дому культуры стаіць скульптура гурка. Цяпер тыя часы ў мінулым і гуркі расцяць з большага для сябе, а не на продаж.

Нямала садавіны з цяплейшых куткоў Беларусі, пераважна, з Берасцейшчыны.

Багата зяленіва з далёкіх краёў – Туркменіі, Арменіі, Турцыі, Узбекістану.

Выбар ёсць, але пытанне ў тым, што мае пакупнік у гаманцы.

 

Маліна па 100 рублёў за кілаграм – фотафакт ад чытачоў

Паводле сведчання чытачоў Магілёў.media, у магілёўскай сетцы гіпермаркетаў “Суседзі” ў продажы паявілася свежая маліна па завоблачных коштах. 

За 125-грамовы пакунак давядзецца заплаціць амаль 13 рублёў, за 250-грамовы – амаль 25. Кошт ласунка за кілаграм сягае ад 99 да 103 рублёў.

Астранамічныя цэны на маліну тлумачацца тым, што яна яшчэ не саспела на Магілёўшчыне, хоць тут ужо самы час збіраць іншыя дарункі лесу – грыбы, суніцы. Магілёўскай маліны пакуль не сустрэць на Мінскім рынку.

Падаражэлі бульба, буракі, цыбуля. Таннейшымі сталі гуркі, памідоры. Цана спажывецкага кошыка падрасла на 4 працэнты

У мінулым месяцы набор прадуктаў для паўнацэннага харчавання беларусу абыходзіўся ў 777, 1рублёў, то ў чэрвені трэба было выкласці 811,8 рублёў. Такім чынам, спажывецкі кошык для сям’і з 4 чалавек у чэрвені стаў даражэйшым у сярэднім на 4%.


Спажывецкі кошык – гэта спіс рэчаў і паслуг першай неабходнасці, які зацвярджаецца заканадаўствам на ўстаноўлены адрэзак часу. Пры складанні спажывецкага кошыка першачаргова ўлічваюцца такія катэгорыі, як прадукты харчавання, прадметы гардэроба, медычныя прэпараты, а таксама аплата неабходных паслуг.


Паводле маніторынгу Федэрацыі прафсаюзаў, вынікі якога падае інфармацыйная агенцтва Белта, падаражэлі:

– вермішэль з локшынай амаль на 9 працэнтаў

– маргарын на 6,9 працэнтаў.

– на кашы для дзіцячага харчавання на 4,9 працэнтаў,

– алей на 5 працэнтаў.

– рыс падрос на 7,1 працэнтаў

– проса – 5,2 працэнтаў

Падаражэла таксама гародніна:

Моркву – больш за 64,4%;

Бульба – каля 61%;

Цыбулю – звыш 30%;

Буракі – каля 14%.

Таннейшымі сталі:

Агуркі на 40%

Памідоры – амаль на 29%

Капуста – на 19%.

Змяненне цэнаў на агародніну, тлумачыцца, сезоннымі фактарамі, звязанымі з паступовым замяшчэннем на прылаўках крамаў мінулагодняй прадукцыі на новы ўраджай.

Невясёлы фельетон з жыцця. Як імкліва даражэюць паслугі цырульні і як рэагуюць на іронію цырульніцы

Мужчынскія стрыжкі за апошнія 30 гадоў падаражэлі ў Магілёве, параўноўваючы з прадуктамі харчавання і гарэлкай у 5-30 разоў, а жаночыя ў 8-50 разоў.

Пад пытаннем «чаму няма зніжак для лысых», разважае адзін з наведнікаў цырульні.

Ён піша, што на Магілёўшчыне з пачаткам вайны ва Ўкраіне падаражэлі паслугі цырульнікаў. Паводле яго ў Магілёве цяпер простая стрыжка роўная кошту двум бутэлькам гарэлкі ці пяці дзясяткам яек.

У савецкі час звычайныя стрыжкі абыходзіліся ў 30 і 50 капеек. Бутэльку гарэлкі тады прадавалі за 4 рублі 12 капеек.

Мой адносна немалады ўзрост і юнацкая звычка стрыгчыся па крайняй неабходнасці, прывяла да таго, што я апошні раз пастрыгаў свае ўжо негустыя валасы яшчэ «да вайны». Але космы на патыліцы і чароўны выспятак ад жонкі прымусілі мяне наведаць цырульню.

Установа сустрэла пустэчай і маладой цырульніцай, якая з радасцю прапанавала свае прафесійныя паслугі. Кошт самай простай стрыжкі пад насадку мяне збянтэжыў – 13 рублёў, а з пенсіянераў у спецыяльны дзень – 8 рублёў.

«А мо так і трэба», – падумаў быў я і не паспеўшы асэнсаваць значнасць сумы сеў у крэсла.

Ужо седзячы пачаў падлічваць і разважаць. У савецкі час былі звычайныя стрыжкі за 30 і 50 капеек. А мадэльная стрыжка ў салоне каштавала рубель. Бутэлька гарэлкі тады прадавалася за 4 рублі 12 капеек.

Выходзіць, што за бутэльку мужчына мог 4 разы пастрыгчыся ў салоне прыгажосці і 10 разоў у звычайнай цырульні! Гэта не дзіўна, бо ў СССР усе паслугі абыходзіліся нядорага, бо за працу людзям савецкая ўлада плаціла няшмат.

З надыходам рынкавых адносін паслугі падаражэлі, і кошт гарэлкі і мадэльнай стрыжкі зраўняўся: 1 бутэлька = 1 стрыжка. Такія суадносіны і захоўваліся шмат гадоў. Сёлета, аднак, нешта змянілася. Цяпер я змог пастрыгчыся рэальна за 2 бутэлькі.

«Лысая ж галава менш па плошчы. Яе лягчэй стрыгчы…»

«Паслухайце, – вырашыў пагутарыць з цырульніцай, – дзясятак яек у СССР каштаваў каля рубля. За мадэльную стрыжку таксама плацілі рубель. Стрыжка была роўнай дзясятку яек. Чаму ж цяпер стрыжка падаражэла і за яе кошт я мог бы набыць 5 дзясяткаў?»

«Не ведаю», – адказала цырульніца.

«Можа вам цяпер добры заробак плацяць, таму так дорага? Ну, тысячу ж вы зарабляеце?», – працягнуў я.

«Ды, што вы? Менш!» – адрэагавала маладзіца, але не стала выдаваць службовую таямніцу пра заробак.

«Чаму ж кошт стрыжкі так вырас?» – не сунімаўся я.

«Я не ведаю. Гаспадыня арыентуецца на кошты ў іншых цырульнях», – адзначыла суразмоўніца.

«А ці ёсць у вас зніжкі для лысых?» – вырашыў пажартаваць я, каб неяк пераключыцца.

«Не! Гаспадыня не прадугледзела», – сур’ёзна заўважыла цырульніца.

«Так, у нас не Адэса», – канстатаваў сам сабе.

«Што вы кажаце?», – незразумела майстрыца.

«Лысая ж галава менш па плошчы. Яе лягчэй стрыгчы. Значыць трэба і менш браць з кліентаў», – удакладніў я.

«Не знаю…», – сумелася суразмоўніца.

«Вы ж рэкламай «Для лысых – зніжкі!» прыцягнулі б кліентаў», – не сунімаўся іранізаваць я.

«Мы не падумалі…», – падсумавала яна.

У савецкі час жанчыны маглі пастрыгчыся за 1 рубель, а цяпер ім трэба выкласці 8 рублёў.

Пасля аплаты 13 рублёў я адчуў сябе падманутым і, каб супакоіцца, пайшоў у салон прыгажосці. Там мяне радасна сустрэлі дзве работніцы на прыёме з яшчэ больш бліскучымі нацягнутымі на твары доўгімі практыкаваннямі ўсмешкамі.

Ацаніўшы мой знешні выгляд адразу замест доўгіх размоў назвалі верхнюю столь стрыжкі – 27 рублёў. Мне палягчала, бо я ж пастрыгчыся за 13.

Пазней аказалася, што пад насадку ў салоне можна пастрыгчыся і за 21 рубель. Сярэднім заробкам цырульніцы ў 1000 рублёў у салоне прыгажосці пахваліліся, а жарт пра зніжкі для лысых чамусьці не ацанілі і тутака.

Знайсці больш менш прыемныя кошты мне ўсё ж удалося. У цырульні, якая займала тое ж памяшканне яшчэ ў савецкі час, прапанавалі стрыжку «пад нуль» за 5 руб, пад насадку – за 8, а пад нажніцы – за 11-12.

Пазней жонка падказала яшчэ і цырульню на Ленінскай каля гандлёвага цэнтру «Алісы», дзе можна пастрыгчыся за 8 рублёў у дзень пенсіянера.

Яшчэ даражэй абыходзіцца стрыжка жанчынам. У савецкі час яны маглі пастрыгчыся за 1 рубель, а цяпер ім трэба заплаціць ад 8 рублёў. Для пенсіянерак у асобных цырульнях да 50 рублёў і нават яшчэ больш у салонах.

Падсумоўваючы атрымоўваецца, што мужчынскія стрыжкі рэтраспектыўна падаражэлі за апошнія 30 гадоў у Магілёве, параўноўваючы з прадуктамі харчавання і гарэлкай у 5-30 разоў, а жаночыя ў 8-50 разоў.

А за лысых крыўдна. З іх рэальна бяруць зашмат. У іх жа валасоў значна менш.

 

Аўторак з новымі цэнамі на паліва. Ад пачатку году на 32 капейкі

Яно зноў даражэе, паведамляе «Белнафтахім». Зноў на 2 капейкі і гэта ўжо 16 раз ад пачатку году.

Летась паліва на цягам году даражэла 30 разоў на 1 капейку. Сёлета ж штораз на дзве. Ад сёння за літр:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 32 капеек;
  • АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 42 капеек;
  • АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 64 капейкі;
  • Дызель – 2 рублі 42 капейкі.

Можа падаражэнне на 32 капейкі і прайшло б незаўважна, але даражэюць і харчаванне, паслугі, адзенне, бытавая тэхніка.

Не трэба забываць, што беларусы на прадукты харчавання аддаюць ад траціны да паловы сямейнага бюджэту (у Еўропе, да прыкладу, у сярэднім да 15%).

Яшчэ 33,8% ідзе на нехарчовыя тавары, 23,9% – на аплату розных паслуг, у тым ліку 7,2% – на жыллёва-камунальныя.

 

 

Гуркі з часныком таннелі, а цыбуля з бульбай даражэла. Якія цэны здзіўлялі?

Інфармацыйны рэсурс myfin.by прагледзеў кошты харчоў і тавараў, выстаўленых Нацыянальным статыстычным камітэтам. На чым жа пакупнік ашчаджаў і траціўся.

Паводле рэсурсу ў маі ў цэлым гародніна стала танней на 14,48 працэнтаў, а садавіна – на 5,36 працэнтаў. А інфляцыя склала 0,7%.

haradok.info
Патаннелі: Даражэла:
 

гуркі – на 47,91 працэнтаў;

часнык – на 21,02 працэнтаў;

памідоры – на 16,69 працэнтаў;

грушы – на 14,13 працэнтаў;

яблыкі – на 12,78 працэнтаў;

перац салодкі – на 10,92 працэнтаў;

вінаград – на 10,79 працэнтаў;

капуста – на 10,5 працэнтаў.

малако згушчанае –  на 11,16,10,79 працэнтаў;

цыбуля рэпчатая – 8,99 на працэнтаў;

кукурузныя шматкі – 8,54 на працэнтаў;

алей – на 7,21 на працэнтаў;

халва – 6,48 на працэнтаў;

маргарын – на 5, 76 на на працэнтаў;

бульба – на 5,15 на працэнтаў.

pbs.twimg.com

Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 1,92%, мяса і мясапрадукты – на 1,51%, хлеб і хлебабулачныя вырабы – на 4%, крупы і бабовыя – на 4,21%, рыба і рыбапрадукты – на 1,66%.

i.otzovik.com

Абеды ў сталоўцы даражэлі на 2, 39%, у рэстаране і кафэ – на 1, 76%, фаст-фуд – на 1, 15%.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў кошце на 0,23%, алкагольныя напоі – на 3,28%.