Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці за найгрубейшыя парушэнні заканадаўства прыпынена праца гандлёвага аб’екта індывідуальнага прадпрымальніка ў Кіраўску.
Праверка крамы высветліла, што ў продажы знаходзіліся 12 найменняў каўбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці да 71 сутак. Пры гэтым 19 найменняў – кандытарскія вырабы, рыба – без неабходнай маркіроўкі, а таксама без дакументаў аб іх набыцці і якасці.
На мяса птушкі гандлёвая надбаўка была завышана на 5%. На большчым дваццаці відах тавараў, якія прапаноўваліся пакупнікам, адсутнічалі цэннікі. Цяпер праца крамы прыпыненая.
Новыя сямейныя дамы не часта адкрываюцца ў нашай вобласці ў апошнія гады. Таму галоўнай падзеяй мінулага тыдня ў Кіраўску стала адкрыццё ў камфортным і вялікім доме прытулку сямейнага тыпу Алы і Зміцера Перавознікавых.
Найперш дзякуючы нямецкім партнёрам, якія ў 1990-2000-я гады біліся ў сцяну неразумення беларускіх чыноўнікаў даказваючы, што ніхто не змог прыдумаць лепшую форму выхавання маладога пакалення, чым сям’я. Немцы будавалі першыя сямейныя дамы ў нашай краіне і ў апошняе дзесяцігоддзе адбыўся пералом. Паступова ў краіне перашлі ад дагляду дзяцей-сірот у вялікіх дамах інтэрнатах да іх выхавання ў дамах сямейнага тыпу.
Вось і на вуліцы Кірава ў Кіраўску ў новым і прыгожым доме бацькі-выхавацелі будуць жыць з чатырма дзецьмі, двое з якіх з’яўляюцца прыёмнымі.
Званне “бацькі-выхавацелі” з’яўляецца афіцыйнай пасадай Алы і Зміцера. Яны, як і іншыя бацькі-выхавацелі праходзяць спецыяльнае навучанне, шматлікія курсы, атрымоўваюць пасведчанне на прафесійную прыдатнасць.
Значнай падзеяй ўвядзенне такога шэраговага па інвестыцыях аб’екта стала толькі таму, што ў 2022 годзе ў Магілеўскім рэгіёне было пабудавана ўсяго два такія дамы – у Глускім і Кіраўскім раёне.
На плошчы імя Кірава таксама адбудзецца ўрачыстая цырымонія запальвання галоўнай ёлкі раёна.
Навагодняя прыгажуня заняла сваё традыцыйнае месца яшчэ ў пачатку снежня, але падрыхтоўка да сустрэчы зімовых святаў зацягнулася. І вось нарэшце ўсё гатова да адкрыцця. Пачатак 21 снежня ў 17.30.
А ў кіраўскім магазіне “Універмаг” ужо размешчана прыгажуня-ёлка, якая здольная здзейсніць жаданне дзетак – выхаванцаў прыёмных сямей і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Кожны можа выбраць пісьмо з ёлкі, якое напісана хлопчыкамі і дзяўчынкамі, набыць у магазіне падарунак і пакінуць яго дзіцяці-аўтару ў чароўным куфэрку Дзеда Мароза. Пры жаданні ўзамен можна ўзяць сувенір, які вырабілі дзіцячымі рукамі.
19 снежня ў 15:45 у Кіраўскім раёне на трасе Магілёў-Бабруйск 22-гадовы жыхар Асіповічаў, кіруючы аўтамабілем Renault, пры асляпленні сонцам не знізіў хуткасць і сутыкнуўся з аўтамабілем Niva, які спыніўся на ўзбочыне – піша Тэлеграм-канал абласнога УУС.
У выніку 20-гадовы пасажыр “Нівы” атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Гэта выданне – шмадгатовае даследаванне аўтаркі, дзе праз гісторыю двух дваранскіх
родаў адлюстроўваецца мінулае мястэчка і сённяшняга раённага цэнтра Кіраўска.
Кніга даследчыцы Веры Міцкевіч пад назвай “Сядзіба Качэрычы: шляхамі Ланеўскіх-Ваўкоў, фон Гоераў і іх нашчадкаў” выйшла невялікім накладам у сто асобнікаў на беларускай і рускай мовах і з’яўляецца незвычайным падарожжам, дзе змешчана ўсяго патроху – гісторыя, літаратура, шмат асоб і адкрыццяў пра іх.
Асобная ўвага ў выданні акцэнтуецца на асобе Надзеі Тэфі – вядомай расійскай пісьменніцы-гумарысткі (1872-1952), якая па матчынай лініі паходзіла з двух дваранскіх родаў, што валодалі Качэрычамі.
Выданне вартае ўвагі, асабліва для тых хто цікавіцца гісторыяй мястэчак Магілёўшчыны і лёсамі шляхецкіх родаў, а таксама тым, каму неабыякавая гісторыя ўласнай малой радзімы. Не варта забываць, што Вера Міцкевіч не проста даследчыца, а яшчэ і ўнучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Дарэчы, ад былой сядзібы Качэрычы нічога не захавалася, аднак застаўся маляўнічы парк, па якім гуляюць жыхары ўжо сучаснага Кіраўска.
Хлебабулачны выраб – пляцёнка “Смачная” стала лаўрэатам “Прадэкспа-2022”.
Кіраўскія кааператары ўзнагароджаны сярэбраным медалём і цяпер ганарацца не толькі сваімі смажанкамі.
Як паведаміла газета “Кiравец”, райспажыўтаварыства ўпершыню прыняло ўдзел у 28-м міжнародным дэгустацыйным конкурсе якасці харчовай прадукцыі «Прадэкспа-2022». Яны былі адзінымі прадстаўнікамі Магілёўшчыны, а іх пляцёнка “Смачная” уразіла вельмі патрабавальнае журы.
Начальнік вытворчага аддзела райспажыўтаварыства Святлана Васільева адзначыла, што пляцёнку “Смачную” выпякаюць ужо на працягу некалькіх гадоў. Штомесяц яе робяць больш за 7 тон. Не толькі кіраўчане, але і пакупнікі Бабруйска і Бабруйскага раёна, а таксама Гомельскай вобласці, ацанілі па заслугах смакавыя якасці гэтага вырабу.
Кіраўск ужо стаў сталіцай беларускай смажанкі, пра што пісаліМагілёў.media.
Магчыма, з часам пляцёнка будзе не менш вядомай і стане канкурэнтам знакамітых кіраўскіх смажанак.
Райцэнтр вядомы падарожнікам па трасе Бабруйск – Магілёў найперш сваёй смажанкай. Аўтобусы, якія рухаюцца па самай доўгай у Еўропе прамой трасе, робяць спецыяльныя прыпынкі ля кафэ з сімвалічнай назвай “Смажанка”, каб людзі маглі закупіццца гэтай смакатой.
Прыдарожнае кафэ за дзень рэалізуе ад 2 да 4 тысяч смажанак, а ў летні час продажы вырастаюць да 5-6 тысяч штук – паведамяе газета “Магілёўскія ведамасці”.
Як адзначаюць у Кіраўскім райспажыўтаварыстве, сярэднямесячны тавараабарот спажывецкага таварыства складае 330 тысяч рублёў, прычым паkову – 170 тысяч з іх прыносіць рэалізацыя смажанак.
mogilev.media
У 1934 годзе побач з вёскай Старцы на месцы былых хутароў і вёскі Качэрычы быў арганізаваны пасёлак Кіраўск. Пасёлак быў названы ў гонар Сяргея Кірава, сакратара Ленінградскага абкама ВКП(б) пасля яго забойства ў 1934 году. У 1955 годзе пасёлак Кіраўск і вёскі Кірава і Стараселле былі аб’яднаны ў адно паселішча – пасёлак пад назвай Кіраўск, які ў 1959 годзе атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. У 2001 годзе Кіраўск атрымаў статус горада.
Папулярнасць кіраўскіх смажанак настолькі вялікая, што кіраўчане прапануюць увекавечыць свой брэнд ў скульптуры. Слава аб кіраўскім кулінарным шэдэўры так далёка выйшла за межы раёна, што многія жыхары вобласці, і не толькі яе, імкнуцца патрапіць у раённы цэнтр, каб самім пераканацца ў яго ўнікальных смакавых якасцях – заяўляюць жыхары горада.
Бабруйская міліцыя выявіла партыю буйнога рагатага ската, якую перавозілі на прыватнай аўтамашыне па трасе Бабруйск-Мозыр, паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Шсць бычкоў, якіх спрабавалі вывезці з Магілёўскай вобласці, мелі біркі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна.
У ходзе следчых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што брыгадзір аграпрамысловага комплекса разам з саўдзельнікамі на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў жывёл гаспадаркі. Патэнцыйныя пакупнікі прыязджалі па начах на ферму і забіралі жывёлу, за якую разлічваліся наяўнымі грашыма па заніжаным кошце. Толькі адзін 28-гадовы прадпрымальнік з Магілёва з верасня па лістапад купіў такім чынам 54 асобіны буйной рагатай жывёлы.
Усяго ў гаспадарцы выяўлены недахоп у 79 галоў ската на агульную суму больш за 160 000 рублёў. Заведзена крымінальная справа.
“Як увайсці ў гандлёвыя сеткі?” – на прыкладзе калгаса “Рассвет” аграрыі ўсёй краіны вучыліся працаваць з гіпермаркетамі
На базе ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»на Кіраўшчыне прайшоў рэспубліканскі навучальны семінар, на якім прадстаўнікі гандлёвых сетак і сельгасвытворцаў вучыліся супрацоўнічаць – піша газета “Кіравец”. Аказалася, што не ўсё так безнадзейна, як падаецца. У семінары прынялі ўдзел высокія чыноўнікі і простыя аграрыі з усёй Беларусі, на якіх трымаецца краіна.
Месцам правядзення невыпадкова стала ААТ «Рассвет ім. К.П. Арлоўскага». Гаспадары паказалі сховішча для агародніны. Дырэктар сельгасарганізацыі Аляксандр Багель распавёў аб вытворчасці бульбы, агародніннай і садавіннай прадукцыі і аб тым, як наладжаны іх захоўванне, збыт, а таксама партнёрства з гандлем. Яму было што паказаць і чым пахваліцца.
З боку гандлёвых сетак на семінары выступілі прадстаўнікі найбуйнейшай беларускай прыватнай сеткі харчовых магазінаў “Еўроопт”. Яны ў сваю чаргу прадэманстравалі праверку якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, звярнулі ўвагу на патрабаванні да яе. Гандляры распавялі, што трэба зрабіць вытворцам, каб прадукцыя мела збыт – то бок, каб гандлёвыя сеткі з ахввотай бралі яе на рэалізацыю.
Як прызналіся ўдзельнікі семінара, праблемы супрацоўніцтва паміж вытворцамі і прадаўцамі актуалізаваліся ва ўмовах санкцый. Выглядае, што галоўнай прычынай нізкага ўзроўню супрацоўніцтва выявілася недастатковая падрыхтаванасць сельгасарганізацый краіны да пастаўкі якаснай, канкурэнтнай і таннай прадукцыі.
Кантрастна выглядала маляўнічая вёска на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў гэтыя выхадныя. Мясцовы люд у нацыянальных чырвона-белых строях і касцюмах чыноўнікаў бавілі час на раённых дажынках. Чыгірынскія запомняць гэты дзень на ўсё жыццё.
Як распавядае раённая газета Кіравец, з самай раніцы ў цэнтральнай частцы Чыгірынкі была арганізавана работа гандлёвых шэрагаў харчовых і нехарчовых тавараў “Гандлёвае мястэчка”. Сельскагаспадарчыя падворкі аб’ядналі слоганам “Якія мы гаспадары, такія нашы і двары”. Традыцыйна на выставе сельскагаспадарчай тэхнікі былі прадстаўлены самыя разнастайныя ўзоры сельгасмашын. А раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прадставіў імправізаваную зону бяспекі “МНС ЛЭНД”.
Галоўнымі героямі і дзеючымі асобамі “Дажынак” сталі, вядома ж, хлебаробы, якія падчас уборачнай кампаніі гэтага сезону “з гонарам прайшлі нялёгкі шлях да Хлеба”. Героі жніва-2022 прайшлі ў калоне на святочным шэсці “Гонар і шчодрасць зямлі Кіраўскай”. Брутальнасць вясковых мужыкоў у касцюмах чыноўнікаў адцянялі дзяўчаты і кабеты ў нацыянальных строях. Традыцыйныя бел-чырвона-белыя касцюмы сталі самымі яркімі фарбамі свята.
А яшчэ было шмат тэматычных выставак: “Будзе хлеб – будзе і песня”, “Свята садавіны і агародніны”, “Сядзіба рыбака”, “Мая гістарычная спадчына”, “Кветкі восені”, “Бульбашы ў Чыгірынцы на кірмашы”, “Тэрыторыя творчасці”, “Рамёствы маёй Радзімы”.
Таксама ўвагу гасцей свята прыцягнула брутальная мужчынская рубка. Гэта на базе Чыгірынскага лясніцтва прайшла “Бітва лесарубаў”.
Завершылі свята канцэртная праграма, вячэрняя дыскатэка і святочны феерверк. Куды ж без іх. А на памяць пра свята дзецям засталася і спецыяльная дзіцячая спартовая пляцоўка.