В Чаусах любопытная девочка раскусила градусник

Девочка четырех лет в Чаусах раскусила градусник и проглотила ртуть.

Ребенок был госпитализирован в могилевскую областную детскую больницу в состоянии средней степени тяжести и диагнозом “Токсическое воздействие металлов ртути и ее соединений”. Состояние малышки удовлетворительное.

Безопасное удаление ртути и ее соединений из ее дома на тот момент не проводилось: для демеркуризации подразделения МЧС не привлекались, поскольку хозяев не было в квартире. 

Фото районной газеты “Іскра”.

Дожинки в Кричеве начались с молебна

В Кричеве сегодня областной фестиваль «Дажынкі-2025». Организаторы обещают насыщенную программу. Еще можно успеть.

Гостей областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2025» ждут выставки, ярмарки, мастер-классы, концерты, возлияния, сельскохозяйственный вайб и спортивные соревнования.

Программа фестиваля такая:

9:00 – благодарственный молебен за успешный урожай представителей православной и католической церквей;

10:00 – 20:00 – тематические площадки;

10:00 – 18:00 – специальные площадки;

11:00 – 18:00 – спортивная программа на стадионе «Сож»;

10:00 – 11:15 – церемония награждения победителей областного соревнования за достижения в уборке урожая;

11:00 – открытие новой поликлиники кричевской ЦРБ;

13:00 – 15:00 – награждение победителей соревнований в развитии АПК и праздничный концерт «Слава людзям, што працуюць на зямлі!»;

15:30 – 20:00 – концертная программа с выступлениями коллективов Могилевской области и танцевально-развлекательной программой «Диско нон-стоп»;

20:00 – праздничный фейерверк.

Фестиваль проводится в Беларуси ежегодно с 1996 года, а проводить его по областям власти решили с 2015 года.

Фото: “Могилевские ведомости”.

Пенсія пад арыштам: у калоніі яе забяруць, а астатніх будуць карміць бясплатна

З 2025 года асуджаныя пенсіянеры будуць атрымліваць пенсіі не на асабісты рахунак, а на рахунак папраўчай установы – для пакрыцця выдаткаў на іх утрыманне. У той жа час зняволеныя, якія яшчэ не дасягнулі пенсійнага ўзросту, застаюцца «на бюджэце» дзяржавы. Такая сацыяльная матэматыка выклікае пытанні: хто каго ўтрымлівае і дзе справядлівасць?

Новыя правілы выплаты пенсій закранулі нават тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. З 2025 года пенсіі асуджаных пенсіянераў будуць аўтаматычна пералічвацца ў калонію, а адміністрацыя будзе пакрываць за іх кошт выдаткі на ўтрыманне. Іншымі словамі, чалавек працаваў усё жыццё, зарабіў сабе пенсію – але калі трапіў у калонію, яго сродкі пойдуць не на яго патрэбы, а на бюджэт установы.

А вось тыя, хто не дасягнуў пенсійнага ўзросту і таксама адбывае пакаранне, сядзяць за дзяржаўны кошт – бясплатна. Іронія ў тым, што ў гэтай схеме пенсіянер, які ўжо зарабіў сабе на старасць, фактычна ўтрымлівае сістэму, а непенсіянер – сістэмай утрымліваецца.

Для Магілёўшчыны, дзе людзі ўсё яшчэ спадзяюцца на сумленную старасць, гэтая навіна выглядае як чарговы прыклад «сацыяльнай справядлівасці па-беларуску». У нашых вёсках пенсія – гэта жыццёвая нітачка, з якой купляюць лекі, дапамагаюць унукам і падтрымліваюць гаспадарку. А ў калоніі яна становіцца сродкам для фінансавання нараў, баланды і аховы.

Міністэрствы тлумачаць гэта неабходнасцю «пакрыцця выдаткаў дзяржавы». Але чамусьці дзяржава не спяшаецца браць грошы з тых, хто яшчэ не дажыў да пенсіі – іх кормяць і грэюць бясплатна. А вось пенсіянераў, якія ўжо аддалі сваё здароўе на працы, просяць аплаціць уласнае ўтрыманне. Лагічна? Можа быць, але пахне двудумствам.

Усё гэта выглядае так, нібы дзяржава сама сабе знайшла новую крыніцу даходу. Пенсія – не грошы чалавека, а сродак бюджэту. А хто не мае пенсіі – таго ўтрымлівае задарма.

Якуб Ясінскі

У Чэрыкаве распачаўся рамонт будынка касцёла XIX стагоддзя

Мясцовыя ўлады прымусілі прадстаўнікоў каталіцкай парафіі да рамонту касцёла нягледзячы на адсутнасць службаў у сакральным будынку

Стан старога будынка каталіцкага касцёла па вуліцы Ленінскай ужо даўно прыцягваў увагу прадстаўнікоў раённай улады і разнастайных ведамстваў.

“За апошнія некалькі гадоў гэты гістарычны будынак пачаў выглядаць прыгнятальна: трэшчыны і вялікія сколы тынку на фасадзе, сарваная ўраганам металачарапіца і маладыя бярозкі, што выраслі на даху, – усё гэта ніяк не надавала яму прывабнасці, а наводзіла смутак і тугу” – паведамляе cherikovnews.by.

Да 2015 года ў ім знаходзіўся раённы Дом культуры, але ў 2019-м будынак зноўку перайшоў у распараджэнне каталіцкай царквы. У жніўні 2019 года тут адбылася першая каталіцкая імша, а ў кіраўніцтва парафіі былі планы адрэстаўраваць касцёл і рэгулярна праводзіць у ім службы. 

Аднак, уся каталіцкая абшчына Чэрыкава налічвала толькі 20 чалавек. Праз некаторы час дзве сям’і прыхажан змянілі месца жыхарства і чэрыкаўскі прыход налічваў толькі 12 католікаў. Малалікасць каталіцкай абшчыны раёна спарадзіла тое, што каля 2–3 гадоў у касцёле Чэрыкава наогул не праводзіліся службы. Больш за тое, летам 2025 года нават не ўдалося перарэгістраваць каталіцкую абшчыну Чэрыкава з-за яе малой колькасці. 

Тым не менш, раённая ўлада Чэрыкава ўрэшце прымусіла касцёл заняцца рамонтам будынку XIX стагоддзя, прызначыўшы адказным за рамонтныя работы ксяндза з Касцюковічаў Андрэя Далянскага. Выглядае гэта дзіўнавата, бо службы заўсёды тут праводзіў Павал Адамовіч, які таксама служыць у Мсціславе і Крычаве. 

Ужо цяпер зразумела, што касцёл у Чэрыкаве дзейнічаць хутчэй за ўсё не будзе, а сакральны будынак, верагодна, апынецца зноўку ў падпарадкаванні горада. Аднак, горад прымушае прадстаўнікоў каталіцкай парафіі адрамантаваць касцёл перад магчымай афіцыйнай перадачай. 

Плануецца, што працаўнікі прыватнай будаўнічай фірмы з Мінска, якія аказваюць парафіі спонсарскую дапамогу, зробяць рамонт даху: пакладуць новы металапрофіль і ўмацуюць пакрыццё. Акрамя таго, будзе зроблена ўпарадкаванне прылеглай да касцёла тэрыторыі: скосіцца трава і вырубіцца кустоўе, а таксама будзе прыбрана будаўнічае смецце пасля рамонту.

Фото: cherikovnews.by

Расійскі дрон упаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – паведамляюць сведкі

Расійскі дрон упаў на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Неафіцыйная інфармацыя аб гэтым паступіла непасрэдна Мogilev.media.

Здарэнне адбылося 16 верасня. Падзенне ваеннага беспілотніка суправаджалася грохатам. Больш дакладнае месца падзенне дрона вядома рэдакцыі, але з прычыны бяспекі крыніц інфармацыі, мы не ўказваем яго ў гэтым тэксце.

Паводле сведак, гэта першы такі выпадак на Магілёўшчыне. Пры гэтым, мясцовым жыхарам на тэлефоны прыходзілі СМС-паведамленні-папярэджанні “аб нераспаўсюдзе недакладнай інфармацыі”. Як лічаць сведкі, гэтыя папярэджанні паступалі ад спецслужб.

Фотаздымак: Middle East Images/picture alliance

Климовичский ЛВЗ все-таки выходит из санации

Антикризисный управляющий прощается с коллективом климовичского ликеро-водочного завода – предприятие работает стабильно.

Председатель экономического суда Могилевской области Дмитрий Федорцов сообщил

телеканалу Беларусь-4 Могилев о том, климовичский ликеро-водочный завод, находившийся в режиме санации с 2018 года, наконец пришел к экономической стабильности. 

Удалось заработать какие-то деньги, повысить зарплаты работникам и даже замахнуться на Шотландию в плане поиска новых рынков сбыта.

В любом случае, антикризисный управляющий Владимир Насонов покидает ЛВЗ с чувством выполненного долга.

Нельзя не признать, что спасение завода – важное достижение. Ведь по беларуским традициям зайти в санацию легче, чем выйти из нее целым и невредимым.

Фото иллюстративного характера из открытых источников.

У Крычаве ўпарадкавалі крыніцу каля Замкавай гары

Крыніцу каля старажытнага гарадзішча Замкавая гара ўпарадкавалі ў Крычаве. 

У старой частцы Крычава знаходзіцца некалькі крыніц і дзве малыя рэчкі. Аднак за апошніх некалькі дзесяцігоддзяў гэта літаральна першы водны локус, які пазбавіўся свайго занядбанага выгляду і ператварыўся ва ўзорны прыродны аб’ект каля старажытнага дзядзінца горада. 

Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што дэпутаты крычаўскага райвыканкама выйгралі фінансаванне ў памеры 27 тысяч даляраў у межах конкурса малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда. Менавіта на гэтую суму і былі набыты матэрыялы для добраўпарадкавання крыніцы – паведамляе тэлеграм-канал раённага выдання “Крычаўскае жыццё” 

Прадстаўнікамі крычаўскага райвыканкама быў распрацаваны спецыяльны праект для захавання крыніцы каля гарадзішча Замкавая гара як прыроднага і гістарычнага аб’екта, а таксама на паляпшэнне ўмоў для адпачынку і экалагічнай асветы на прылеглай тэрыторыі.

“Доўгія гады крыніца, абрамленая жалезабетонным кальцом і злучаная з рачулкай Забялышанкай, заставалася папулярным месцам сярод мясцовых жыхароў. Вада з крыніцы вылучалася мяккасцю і чысцінёй. Аднак адсутнасць належнага догляду і некантраляваныя наведванні паставілі пад пагрозу ўнікальную экасістэму” – адзначалася ў конкурсным праекце.

На сённяшні дзень на крыніцы знаходзіцца драўляны зруб, накрыты спецыяльным драўляным купалам, на версе якога размешчана металічная “цыбуліна” з праваслаўным крыжом. Побач з крыніцай зроблены ходнік, пастаўлена альтанка, некалькі лавачак, а таксама пасаджаны дрэвы і кветкі. Тэхнічным ноўхаў сталася спецыяльнае энергазберагальнае асвятленне, якім абсталяваная прылеглая тэрыторыя. 

Фота: krichevlive.by

Ваша дзіця з планшэтам – пагроза адукацыі? Так лічаць у Мінску

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла новыя правілы для выкарыстання электронных прылад у школах. Цяпер нават падручнік у планшэце дазваляецца адкрываць толькі на 10–20 хвілін у дзень, у залежнасці ад узросту. Пры гэтым прылада павінна быць адключаная ад інтэрнэту і не мець сувязі. Бацькі набываюць тэхніку дзецям дзеля зручнасці, а атрымліваюць у адказ абмежаванні, што нагадваюць мінулае стагоддзе.

Міністэрства адукацыі зноў здзівіла. На гэты раз – правіламі карыстання электроннымі прыладамі ў школах. Смарт-гаджэты можна. Планшэты з падручнікамі – толькі з дазволу. Чаму? Патлумачылі, што планшэт – гэта дрэнна, бо «засмечвае ўвагу». А вось смарт-гадзіннік з GPS, чыпам, экранам і, не выключана, гульнёй – гэта добра. Бо бацькі хочуць «вядома, што кантроль».

Я наогул не супраць кантролю. Сам карыстаюся звычайным будзільнікам – ён мне таксама кантралюе, калі спаць. Але калі мне кажуць, што адна прылада забаронена, бо з ёй можна гуляць, а другая дазволеная, хаця з ёй можна тое ж самае – я пачынаю падазраваць: справа не ў вучнях, а ў дарослых, якія губляюцца ў тэхналогіях мацней, чым дзеткі з 4 «Б».

На Магілёўшчыне гэта выглядае асабліва кур’ёзна. У некаторых школах да гэтага часу няма інтэрнэту, а планшэты – гэта прывілей, не інструмент. І нават калі яны ёсць, выкарыстоўваць іх па прызначэнні – практычна немагчыма. Паводле новых санітарных нормаў, вучню 2-4 класаў дазваляецца глядзець у экран усяго 10 хвілін у дзень, 5-7 класаў – двойчы па 15 хвілін, 8-9 класаў – двойчы па 20 хвілін, а ў 10-11 класах – тры разы па 20. 

Што за адукацыйны працэс можна правесці за 10 хвілін? Напісаць загаловак у падручніку і зачыніць яго? Ці прачытаць адно вызначэнне – і на перапынак? Электронныя падручнікі – гэта такое сабе «бачылі па тэлевізары». Але нават калі бацькі набываюць планшэт за свае грошы, нават калі дзіця замест пяці кніжак нясе адзін лёгкі гаджэт – ён усё роўна мусіць узяць даведку ад дырэктара. Бо сам факт, што прылада можа быць электронная – гэта ўжо «фактар рызыкі».

Тым часам у калідоры школы стаіць школьны тэлевізар, на які ніхто не глядзіць. У камп’ютарным класе – камп’ютары з Windows XP і тэчкай «Летапіс школы» на працоўным стале. У кабінеце інфарматыкі, як правіла, самы «прасунуты» гаджэт – гэта клава з налепкай «не чапаць». Але галоўная пагроза навучальнаму працэсу – планшэт у руках дзіцяці, дзе адчынены падручнік па гісторыі. І, каб усё адпавядала нормам, гэты планшэт павінен быць адрэзаны ад інтэрнэту і не мець мабільнай сувязі. У 2025 годзе! У эпоху, калі ўсе веды, дадаткі, адукацыйныя платформы – у сетцы. Гэта ўсё роўна што выдаць вучню кнігу, але забараніць перагортваць старонкі.

Ці не здаецца вам, што мы зноў не тое лечым? Смарт-гадзіннік дазволены, бо выглядае, як частка формы. Планшэт – не, бо выглядае, як нешта, што выклікае пытанні. А можа, пытанні трэба задаваць не вучням, а тым, хто піша гэтыя інструкцыі?

У краіне, дзе настаўнікі часам просяць друкаваць матэрыялы за свой кошт, забарона на электронны падручнік гучыць як зварот у 1999 год. Пытанне не ў тым, што планшэт – гэта дрэнна. Пытанне ў тым, што сістэма, якая не гатова кіраваць зменамі, спрабуе іх забараніць.

Дзеці, на жаль, разумнейшыя за дарослых. Яны разумеюць, што калі штосьці забараняюць – значыць, яно дакладна карыснае. І калі нам трэба сапраўды вучыць іх крытычнаму мысленню – можа, пачнём з таго, каб не забараняць інструмент, які вучыць думаць?

Якуб Ясінскі

Калі смайлік пагражае дзяржаве: анлайн-хуліганства па-беларуску

Вярхоўны суд Беларусі даў тлумачэнне, што лічыцца хуліганствам у інтэрнэце. Цяпер за звычайны каментар у сацсетках або крытычны жарт можна атрымаць пратакол – нават калі гэта проста эмоцыя або асабістая думка. Новыя тлумачэнні закранулі самыя звычайныя паводзіны карыстальнікаў і выклікалі шмат пытанняў у людзей, асабліва сталых, якія дагэтуль лічылі інтэрнэт месцам свабоды.

У эпоху, калі нават каровы маюць свае інстаграмы, Вярхоўны суд Беларусі вырашыў: пара навесці парадак у сеціве. Цяпер, калі верыць тлумачэнням, нават кароткі рэзкі каментар ці недарэчны малюнак могуць расцэньвацца як праява хуліганства. Не проста несанкцыянаваны допіс ці кепскі настрой, а менавіта – хуліганства. Амаль, як кідацца бутэлькамі на аўтавакзале.

Пакуль у Магілёве нехта падключае суседу вай-фай, каб паглядзець футбольны матч, іншы жыхар раёна можа ўжо сядзець у міліцэйскім участку – бо назваў мясцовага чыноўніка «шэрая мыш». Або, крый божа, «папугай». Цяпер жа мы дакладна ведаем: такія словы – гэта, магчыма, ужо не проста вольнае меркаванне, а хуліганства з юрыдычным акцэнтам.

І калі раней пад хуліганствам разумелі брудныя лаянкі ў грамадскіх месцах ці сварку на вуліцы, то цяпер кола падазраваных істотна пашырылася. Заходзіш у каментары пад навінай пра дарожныя рамонты – а там «хуліганства». Ставіш смайлік з занепакоеннем – «правапарушэнне». Пішаш: «Дзякуй, што хоць не ў лесе» – і вось табе пратакол.

Самае дзіўнае, што Вярхоўны суд нават не асабліва хавае матывы. Маўляў, такія выказванні могуць «прыводзіць да парушэння грамадскага парадку». Як менавіта – не тлумачыцца. Але ўсе мы разумеем: парадак – гэта калі маўчыш. Ці яшчэ лепш – ставіш плюс у каментары пад пастамі дзяржаўных СМІ і час ад часу пішаш «дзякуй за стабільнасць».

На Магілёўшчыне людзі, вядома, не дурныя. Ужо не ўпершыню нам спрабуюць патлумачыць, што свабода слова – гэта як права лавіць рыбу, але толькі з дазволу і без гукаў. І што права мець думку – гэта права, якім лепш не карыстацца без інструкцыі. Але цяпер нават жартаваць стала небяспечна. У чаціках ужо не «хе-хе», а «[паведамленне выдалена адміністратарам]».

Усё гэта выглядае як спроба канчаткова ператварыць інтэрнэт у дзяржаўную дошку аб’яваў. Без жартаў, без эмоцый, без людзей. Толькі фармулёўкі, ліцэнзаваныя смайлікі і дазволеныя думкі. А калі не ўкладваешся – значыць, хуліган.

Можа, наступны этап – гэта рэгістрацыя кожнага смайліка ў аддзеле ідэалогіі? Альбо сертыфікацыя мемаў? Тады ўжо сапраўды нічога не сапсуе грамадскі парадак. Хоць у каментарах, хоць у галаве.

Ці не пара спытаць сябе: краіна, якая баіцца смайлікаў – гэта краіна ў бяспецы ці краіна ў паніцы?

Якуб Ясінскі

Калі праца на сябе – гэта шлях у спіс «дармаедаў»

Беларуска, якая спрабавала сумленна працаваць на сябе і аформіла падатковую льготу, нечакана трапіла ў спіс «не занятых у эканоміцы». У выніку – павышаны тарыф на камуналку і рахунак на 500 рублёў за ваду. Гэты выпадак паказвае, як дзяржава карае не за бяздзеянне, а за спробу працаваць самастойна – але не «па форме».

Беларуская дзяржава зноў паказала, як лёгка добры намер можа абярнуцца пасткай. У 2023 годзе жанчына, якая жыла ў сябе дома, вырашыла спрабаваць працаваць самастойна – без наймальніка, без ІП. Яна аформіла падатковую льготу як фізічная асоба, якая не атрымлівае даходу – гэта давала магчымасць не плаціць падаходны падатак. Але замест падтрымкі яна трапіла ў спіс «сацыяльных утрыманцаў», а разам з ім атрымала рахунак на 500 рублёў за ваду – нібыта карысталася ёй «у камерцыйных мэтах».

Гэта не жарт, а новая беларуская рэальнасць. Усё больш людзей спрабуюць працаваць на сябе: хто робіць упакоўку, хто піша тэксты, хто дапамагае суседзям з лагістыкай. Без рэгістрацыі ІП, без афіцыйных дамоваў. Дзяржава ж, замест таго, каб стварыць нармальныя ўмовы для самазанятых, уводзіць іх у юрыдычны цень, а потым штрафуе за тое, што самі туды загналі.

Падатковая льгота, якую жанчына аформіла, не была махінацыяй. Гэта быў адкрыты і дазволены механізм. Але механізм, які ўвёў яе ў афіцыйны статус «не занятай у эканоміцы». А гэта, паводле ўказа №3, ужо «дармаед». А калі ты «дармаед» – плоціш павышаныя тарыфы, напрыклад, за ваду. Нібыта яна для цябе не жыццёвая неабходнасць, а «сфера паслуг».

На Магілёўшчыне такіх, як яна, сотні. Людзі, якія не сядзяць склаўшы рукі, але і не могуць прабіць сцяну рэгуляцый. Яны не бяруць грошы ў дзяржавы. Яны просяць адно: не перашкаджайце. Але дзяржава не можа не перашкодзіць. Яна лічыць, што калі чалавек не «на ўліку», значыць, яго трэба паставіць – пад падаткі, пад кантроль, пад тарыф.

Іронія ў тым, што гэтая гісторыя – вынік не парушэння, а акуратнасці. Жанчына нічога не хавала. Яна проста скарысталася тым, што прапанавала сама дзяржава. А ў выніку – «вы не працуеце», «вы дармаед», «вось вам павышаны тарыф».

Можа, калісьці гэты парадокс будуць вывучаць у падручніках па прававым абсурдзе: «Як праз афармленне льготы стаць парушальнікам». Але пакуль што гэта наша штодзённасць – і ў Магілёве, і ў Шклове, і ў Бялынічах.

Калі ты працуеш, але твае даходы не перавышаюць падатковую льготу – ты ўсё роўна трапляеш у спіс «сацыяльных утрыманцаў». А калі нічога не робіш – таксама. Калі шчыра афармляеш дакументы – трапляеш у спіс тых, хто парушыў. Як у такіх умовах развіваць эканоміку, калі самазанятасць – гэта ўжо рызыка?

Можа, часам дзяржаве варта проста прызнаць: самы цяжкі працоўны шлях у Беларусі – працаваць на сябе.

Якуб Ясінскі