Магілёўскі аблвыканкам пастанавіў прызначыць новы «паталок» цэнаў на наведванне лазняў і душавых кабінак у Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах вобласці.
Калі раней двухгадзіннае наведванне лазні ў Магілёве каштуе 7 рублёў 50 капеек, то цяпер дазволена падняць максімальны кошт такога візіту да 8 рублёў 50 капеек – паведамляе партал MyCity.by.
Наведванне лазні ў Бабруйску можа абыходзіцца на 50 капеек танней – у 8 рублёў. У іншых паселішчах Магілёўшчыны у 6 рублёў.
Гэтаксама растуць і кошты на выкарыстанне душавымі кабінамі. Цяпер кошт за 45 хвілін асалоды складае 6,5 рублі ў Магілёве і Бабруйску, а ва ўсіх астатніх паселішчах вобласці – 5 рублёў.
Расіяне едуць у Беларусь на закупы рэчаў модных брэндаў, якія сышлі з расійскага рынку.
Тамтэйшыя турфірмы фіксуюць рост заявак на паездкі ў Беларусь і павышаны попыт на туры выхаднога дня і шопінг-туры, у якія выпраўляецца моладзь.
Мясцовыя турфірмы фіксуюць павелічэнне такіх выправаў на ўзроўні 10-15 працэнтаў. Пры гэтым некаторыя аператары заяўляюць аб больш чым 60-працэнтным росце продажаў пуцёвак у беларускім напрамку, піша рэсурс Myfin, спасылаючыся на звесткі асацыяцыі тураператараў Расіі.
Паводле выдання, па сыходзе з Расіі многіх міжнародных брэндаў пачала праяўляцца тэндэнцыя павелічэння выправаў у шоп-туры выхаднога дня ўладальнікаў плацежных карт сістэмы «Мір». У шэрагу беларускіх крамаў можна карыстацца сістэмай мабільных плацяжоў MirPay.
У Беларусь едзе ўсё больш расійскіх падарожнікаў ва ўзроставым дыяпазоне ад 25 да 45 гадоў і з высокай плацежаздольнасцю. Попытам карыстаюцца ў пажылых расіянаў беларускія санаторыі.
Раман Галоўчанка заяўляе, што Беларусь «мае намер адказаць люстэркава на агрэсіўныя дзеянні эканамічнага кшталту з боку недружалюбных краін». Са словаў урадоўцы вынікае, што ўсё «будзе цывілізавана»: іхную уласнасць, якая знаходзіцца ў Беларусі, могуць забраць. Сярод такіх краінаў згадваюцца Літва і Латвія.
“Нам перашкаджаюць рэалізоўваць свае камерцыйныя інтарэсы”
Незадаволенасць беларускага боку выклікана, як заяўляецца, «фактычным пазбаўленнем уласнасці». Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб былі ўжытыя захады супраць Літвы, яка нібыта прысабечыла 30 працэнтаў акцыяў клайпедскага тэрміналу сыпкіх грузаў.
“Мала таго, што гэтыя санкцыі незаконна ўвялі, дык яшчэ і фактычна забралі нашу ўласнасць” – казаў Лукашэнка, словы якога падавала БелТА.
На ягоныя словы Галоўчанка адрэагаваў сваім «Отжали».
nv-online.info
Чыноўнік заяўляе, што ўжо пачалася “прэтэнзійная праца”. Паводле яго, дзеянні «недружалюбных» краін “фактычна нам перашкаджаюць рэалізоўваць свае камерцыйныя інтарэсы”, піша БелТА.
“Нашы меры ў адказ цяпер рыхтуюцца. – даводзіць Галоўчанка – Таксама ўсё будзе цывілізавана. Уся ўласнасць і юрыдычных, і фізічных асоб недружалюбных дзяржаў Рэспубліцы Беларусь вядома, яна падлічана”, – кажа Галоўчанка.
“Як мінімум гэта будуць люстэркавыя рашэнні”
Чыноўнік запэўнівае, што ніякіх агрэсіўных дзеянняў з беларускага боку не будзе.
«Але калі ў адносінах да нас ужываюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага кшталту, вядома ж, мы маўчаць не будзем. Як мінімум гэта будуць люстэркавыя рашэнні. Але да апошняга будзем заклікаць да голасу розуму», – выказваецца Галоўчанка.
Пра “беларускія” 30 працэнтаў
30 працэнтаў акцыяў клайпедскага Тэрміналу насыпных грузаў беларускі вытворцаў угнаенняў “Беларуськалій” купіў у галоўнага акцыянера прадпрыемства Ігара Удавіцкага ў 2013 годзе.
Праблема з транзітам беларускага калію праз Літву з’явілася з-за прынятых у жніўні 2021 году амерыканскіх санкцый супраць “Беларуськалія”, якія ў адрозненні ад еўрапейскіх, датычацца ўсёй прадукцыі кампаніі. Баючыся механізму “другасных санкцый” ЗША літоўскія ўлады спынілі транзіт беларускага калію.
belmarket.by
У адным з інтэрвʼю эканамічны аглядальнік Таццяна Манёнак адзначыла, што сітуацыя адчувальная для абедзвюх краін, паколькі лагістычны ланцужок праз Літву быў самым зручным і бакі будавалі доўгатэрміновыя планы.
«Нагадаю, што “Беларуськалій” зʼяўляецца ўладальнікам 30% тэрміналу ў Клайпедскім порце – не зразумела, як будзе вырашана гэтая праблема. Ды і мы разумеем, што калі беларускія ўгнаенні сыдуць з Клайпедскага порта, то сыдуць назаўжды, ва ўсякім разе пакуль такая палітычная сітуацыя ў Беларусі складваецца».
Пагрозы былі і “да вайны”
Адказаць «сіметрычна» на спыненне Літвой транзіту беларускага калію Мінск абяцаў на пачатку 2022 году, яшчэ да поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне. Беларускія чыноўнікі спадзяваліся на ўрэгуляванне праблемы наладжваннем дыялогу.
Санкцыі ЗША былі ўведзеныя супраць Беларусі за дзеянні рэжыму Лукашэнкі, якія амерыканскі бок ахарактарызаваў, як надзвычайныя і выключныя пагрозы нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў.
Паведамляецца, што па Беларусі зарэгістравана каля сотні падобных выпадкаў, якія падаюцца, як кіберзлачынствы.
Схема выглядае бездакорна. На папулярных сайтах знаёмстваў махляры размяшчаюць анкеты пад выглядам прывабных дзяўчат. Калі паяўляецца зацікаўлены кавалер, то яму паступае прапанова наведаць разам тэатр альбо кіно. У дадатак да прапановы махляр адпраўляе спасылку на сайт для пакупкі білетаў онлайн. І вось гэты сайт якраз з’яўляецца лавушкай, хоць і можа выглядаць як старонка рэальнай установы культуры – паведамляе прэс-служба УУС.
Далей працуе стандартная фішынгавая схема – карыстальніку для набыцця білетаў неабходна ўвесці дадзеныя банкаўскай карткі, авалодаўшы якімі зламыснікі здымаюць усе сродкі з рахунку падманутага кавалера. Лішне казаць, што вонкава гэтыя фішынгавыя сайты-лавушкі, і па назве даменнага імя вельмі нагадваюць сапраўдныя сайты тэатраў і каназалаў.
Выяўленыя выпадкі супрацьпраўнай дзейнасьці гэта толькі верхняя частка айсберга, папярэджваюць праваахоўнікі. Трэба ўлічваць, што пэўная колькасць падманутых кавалераў шчасліва жанатыя афіцыйным шлюбам і не імкнецца да публічнасці што да паходаў у тэатр з рамантычнымі незнаёмкамі.
11 жніўня ў афіцыйнай заяве парламент краіны прызнаў гвалт Расіі супраць грамадзянскага насельніцтва ва Украіне і іншых краінах тэрарызмам, а саму Расію – дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм. Адзначаецца, што Расія выкарыстоўвае гвалт для дасягнення палітычных мэт.
Латыскія палітыкі заклікаюць дзяржавы-члены Эўрасавету неадкладна прыпыніць турызм і абмежаваць выдачу ўязных віз грамадзянам Расіі і Беларусі, паведамляе выданьне Press.
Сойм адзначае, што Расія нападае на ўкраінскае грамадзянскае насельніцтва, выкарыстоўваючы пакуты і запалохванне як інструменты ў сваіх спробах дэмаралізаваць украінскі народ і ўзброеныя сілы Украіны, паралізаваць дзеяздольнасць дзяржавы і акупаваць Украіну.
Поўнамаштабную вайну Расія развязала супраць Украіны 24 лютага 2022 году. Тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная расійскіямі войскамі для нападу на суседнюю краіну. З Беларусі абстрэльвалі паўночныя раёны Ўкраіны.
Ахвярамі вайны сталі больш за 11 тысяч мірных украінцаў. Больш за 5 тысяч загінула. Зафіксаваныя шматлікія факты здзекаў і расстрэлаў мірнага насельніцтва расійскімі вайскоўцамі. Выяўленыя масававыя пахаваньні. Больш за 6 мільёнаў сталі бежанцамі.
У выніку абстрэлаў разбураныя гарады і паселішчы. Эканамічныя страты ацэньваюцца ў сотні мільёнаў долараў.
Усяго на Магілёўшчыне з пачатку года заблукалі ў лесе 40 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей.
Аперацыя па пошуку трох заблуканых праходзіла ў ваколіцах вёскі Скачек Кіраўскага раёну. Дзве жанчыны 1961 і 1969 гадоў нараджэння перасталі арыентавацца ў лясным масіве і патэлефанавалі ў экстранную службу.
Наяўнасць тэлефона і выратавала пенсіянерак. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў пастаянна знаходзіліся з імі на сувязі. На месца здарэння выехалі два экіпажы ратавальнікаў, якія бесперапынна падавалі гукавыя сігналы. У выніку яны выйшлі на жанчын, апавядае прэс-служба МНС.
Раней Магілёў.media паведамляў сумную заканамернасць – часам пашукавікі знаходзяць не саміх людзей, а ўжо толькі іх парэшткі, і часам гэта адбываецца праз некалькі гадоў.
На Магілёўшчыне не знойдзеныя тры чалавекі. Іх пошукі вядуць у Быхаўскім, Клічаўскім і Касцюковіцкім раёнах.
Паведамленні пра серыю ўспышак і выбухаў у кірунку аэрадрому «Зябраўка» ў тэлеграм-каналах з’явіліся познім вечарам 10 жніўня. У іх гаварылася, што нават адчувалася выбуховая хваля. Мясціна Зябраўка знаходзіцца ў Гомельскай вобласці.
Ранкам 11 жніўня тэлеканал «Министерство обороны Республики Беларусь» паведаміў, што «10 жніўня каля 23 гадзінаў падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне».
«Асабістым складам своечасова прынятыя меры па тушэнні. Пацярпелых няма», – адзначана ў допісе.
Назва ваеннага аб’екту «Зябраўка» 28 ліпеня згадвалася ўкраінскім аператыўным камандаваннем «Поўнач». Тады паводле паведамленняў вайскоўцаў суседняй краіны з тэрыторыі аэрадрому «Зябраўка» была атакаваная Чарнігаўская вобласць. Па ёй выпусцілі 20 ракет з зенітна-ракетнага комплексу «С 300/С 400». У выніку нападу пацярпелі вайскоўцы.
Звесткі пра пераслед паводле праваабаронцаў, мэдыяў і родзічаў тых, хто зазнае яго.
Алесь Пушкін
Зняволены мастак пакараны пяццю месяцамі ў памяшканні камернага тыпу, паведамляюць праваабаронцы.
Гэтак званая камеры ПКТ – спецыяльнае памяшканне, у якою адпраўляюць вязняў за парушэнні правілаў унутранага парадку ў калоніі.
Алесь Пушкін утрымліваецца ў калоніі «Ваўчыныя норы», якая месціцца ў Івацэвічах. У калоніі мастак знаходзіцца з сярэдзіны красавіка.
Ён асуджаны на 5 гадоў за партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара, выстаўленне якога ўлады палічылі “рэабілітацыяй нацызму”, і “здзекам над дзяржаўнымі сімваламі”.
Наталля Таран
Асуджаная на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
74-гадовую жыхарку Бабруйску мясцовы суд прызнаў вінаватай у “абразе Лукашэнкі, паклёпе на яго і знявазе прадстаўніка ўлады”.
Паводле праваабаронцаў, працэс быў закрытым і падрабязнасці абвінавачвання пенсіянеркі не вядома.
Анатоль Букас
Адпраўлены судом на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
Былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» затрымалі разам з жонкай 8 жніўня. У іхным доме быў ператрус. Жонку Букаса пазней вызвалілі.
Уладзімір Рабчанка
Асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 3500 рублёў.
Суддзя Алег Харошка з Гомельскага абласнога суду прызнаў 63-гадовага мужчыну ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні» і «публічнай знявазе прадстаўніка ўлады».
Паводле праваабаронцаў, Рабчанка пакінуў крытычны каментар пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча, а таксама крытыкаваў іншых міліцыянтаў, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў.
Аляксандр Баран
Каталіцкі святар, асуджаны на 17 дзён адміністрацыйнага арышту.
Прызнаны вінаватым у «парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Увесну ксяндзу прысуджалі былі 10 дзён арышту, але тады ён адседзеў 8 дзён – яго адпусцілі за некалькі дзён да Вербніцы.
Паводле праваабаронцаў, за кратамі ўтрымліваюцца чатыры святары.
Ксёндз Андрэй Вашчук адбывае 30 дзён арышту нібыта за перапост апошняга слова Змітра Дашкевіча. Праваслаўны бацюшка Сяргей Разановіч і пастар баптысцкай царквы Віталь Чычмароў праходзяць у крымінальных справах.
Усяго пацярпелі ад рэпрэсій за апошні час не менш за 30 святароў.
Павел Мазурэнка
Затрыманы.
32-гадовага жыхара Мінску вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і перакрыцці транспарту. Тое ён казаў у «пакаяльным відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Валерыя Шалесная
Затрыманыя.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што дзяўчына разам з сяброўкамі прыняла ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску.
Паводле жыхароў пасёлку, які разлёгся вакол чыгуначнай станцыі Друць, сёлетняй вясной дарогу да Бялынічаў рамантавалі, аднак, іхнае паселішча гэтыя працы абмінулі.
Вяскоўцы наракаюць, што іхны бальшак увесь у калдобінах. Яго разбіла сельскагаспадарчая тэхніка і лесавозы. Каб супакоіць незадаволенасць мясцовай грамадскасці заасфальтавалі пляцоўку, дзе звычайна разварочваецца аўтобус з райцэнтру ды спыняюцца аўтамабілі з дачнікамі.
Дарожнікі, паводле пасялкоўцаў, не дарамантавалі да іх участак у 500 метраў.
«Няўжо цяжка было заадно ўкатаць і гэтыя няшчасныя некалькі сотняў метраў?!»- абураюцца вяскоўцы ў лісце бялыніцкай раёнцы «Зара над Друццю».
Як адзначае выданне, у кепскім стане і дарогі ў самім пасёлку. Яны таксама ў выбоінах. «Зара над Друццю» піша, што чакае ад дарожнікаў адказу на яе запыты.
Purina з’яўляецца часткай швейцарскай транснацыянальнай карпарацыя Nestle, якая 11 сакавіка, па поўнамаштабным уварванні Расіі ва Ўкраіну, спыніла з краінай агрэсарам гандлёвыя аперацыі, а таксама інвестыцыі і рэкламную кампанію.
Purina спецыялізуецца на вырабе кармоў для жывёлаў.
«З-за лагістычных цяжкасцяў з пастаўкамі сыравіны спынена вытворчасць і продаж кармоў Friskies для котак і для сабак, Cat Chow, Dog Chow, Gourmet і Darling Dog», – даводзяць у кампаніі.