Яе вышыня складзе 18 метраў. Так сама на плошчы Славы будзе ўстаноўленая ёлка вышынёй 10 метраў, а самая вялікая з’явіцца на плошчы Леніна – 36 метраў.
Яе вышыня складзе 18 метраў. Так сама на плошчы Славы будзе ўстаноўленая ёлка вышынёй 10 метраў, а самая вялікая з’явіцца на плошчы Леніна – 36 метраў.
Каляндарная восень абрынула на горад сапраўднае зімовае надвор’е. Моцныя снегапады і стойкі мінус на дварэ падарылі магілёўцам сапраўдны навагодні настрой. Некалькі нашых цёплых фота з зацярушаных вуліц і ваколіц.

А вось такога стойкага маладзёна давялося сустрэць марозным снежным ранкам у горадзе.

Фота: mogilev.media
Прэм’ерныя паказы спектакля па матывах народнага падання і паэмы Янкі Купалы “Магіла льва” распачаліся ў магілёўскім лялечным тэатры.
У першы дзень прэм’еры новага сезона зала авацыяй сустрэла творчыя пошукі магілёўскіх артыстаў. Незадаволеных твараў не было заўважана.
Трэба адзначыць, што “магілу льва” шукае ці не кожнае пакаленне магілёўскіх артыстаў. І гэтым разам атрымалася зноўку нечакана. Спалучэнне лялек з жывымі артыстамі заўжды дадае глыбіні пастаноўцы. Да таго ж некаторыя сцэны былі досыць адкрытыя і эратычныя нягледзячы на ўсю іх алегарычнасць.

Сам спектакль, на думку пастаноўшчыкаў , адказвае на пытанні: Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, як лічаць пастаноўшчыкі, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: “іх кемлівасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў.” Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага ў адносінах да несправядлівасці льва. Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.
Ці ўдалося артыстам рэалізаваць свае намеры? Пытанне адкрытае і спрэчнае. Размовы гледачоў пасля спектаклю паказалі, што ўсе задаволеныя паходам у тэатр, а вось сама пастаноўка выклікала пытанні.
У пастаноўцы прынялі ўдзел пяць “жывых” артыстаў і шматлікія маленькія лялечкі, якія дапамагалі паскорыць сюжэт і абысці неабходнасць паказу жорсткіх забойстваў. А самай вялікай, а лепш сказаць вялізнай, аказалася лялька Машэкі, якая дамінавала над сцэнай і нібыта наглядала за ўсімі з вышыні.
Што тычыцца характару герояў, то рэжысёр Марына Гуцава выбрала драматычную версію магутнага дабрака Машэкі, якога толькі здрада каханай пераўтварыла ў рабаўніка і забойцу, і разбэшчанай Наталкі, якая абрала багацце і сама пайшла ў двор пана…
Дзяўчаты на сцэне паводзілі сябе ў манеры паганскай эратычнай дахрысціянскай культуры. А мужчыны – яны ж заўсёды мужчыны – рэалізоўвалі сваю прагу да жанчын і ўлады.
Абыгрывалі сюжэт артысты на беларускай мове п’есы класіка. І гэта не толькі не замінала гледачам пранікаць у глыбіню зместу апавядання, але і дапамагала, стварала той непаўторны каларыт беларускай даўніны, які быў так неабходны. Можа быць пару спеваў у традыцыйнай аранжыроўцы і можна было б прыбраць. А можа быць і не. Тут справа густу.

Прэм’ерныя паказы спектакля пройдуць яшчэ і сёння – 30 лістапада, а таксама 1 снежня. Узроставае абмежаванне: “14+”. Кошт білета: 12 руб.
Навагодні аўтапарад “За рулём Дзед Мароз”, арганізаваны Магілёўскім гарадскім цэнтрам культуры і вольнага часу, пройдзе 17 снежня. Аўтакалона праедзе па вул.Першамайскай. Старт будзе дадзены ля галоўнай абласной ёлкі, размешчанай на плошчы Леніна, фінішуе працэсія ў парку Падміколле ля рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00
Удзел у аўтапарадзе можа прыняць кожны аўтамабіліст, для гэтага неабходна зрабіць эскіз навагодняга афармлення свайго аўто і падаць адпаведную заяўку на ўдзел да 10 снежня на электронны адрас: [email protected]. Арганізатары прапануюць упрыгожыць машыны мішурой, гірляндамі, ёлачнымі цацкамі і іншымі атрыбутамі маючага адбыцца свята.
Фота ўзята з адкрытых крыніц і мае ілюстрацыйны характар
Андрэй і Адвэнт (народны каляндар).
Які дзень, такая і зіма.
Калі змёрзлы лёд цёмны – да ўраджаю.
1409 год. У Берасці пачалася нарада польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
Перад берасцейскай нарадай, у 1408 годзе ў Новагародку Ягайла і Вітаўт ўжо абмяркоўвалі свае сумесныя дзеянні.
У Берасці за 9 дзён (да 8 снежня) быў выпрацаваны план летняй кампаніі 1410 года супраць Тэўтонскага ордэна, вызначаны час і месца збору аб’яднаных ваенных сіл.
На сустрэчы прысутнічаў хан Джэлаладдзін, сын Тахтамыша, якому падпарадкоўвалася залатаардынская конніца, што была на службе ВКЛ.
Саюзная армія складалася з 91 харугвы, з іх 51 рыхтавала Польшча, 40 – ВКЛ. У склад войска ВКЛ разам з літоўскімі, рускімі, украінскімі палкамі і татарскай конніцай уваходзілі Берасцейская, Віцебская, Ваўкавыская, Драгічынская, Лідская, Полацкая і іншыя харугвы, а таксама валашскія, чэшска-мараўскія, венгерскія атрады.
План, распрацаваны падчас сустрэчы, быў рэалізаваны 15 ліпеня 1410 года ў бітве пад Грунвальдам.
1427 год. Нарадзіўся Казімір Ягелончык.
Вялікі князь літоўскі. Сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, бацька 13 дзяцей.
Пры ім дзяржава “прырасла” землямі ў выніку разгрома крыжакоў у трынаццацігадовай вайне, Тэўтонскі ордэн стаў васалам, аказвалася матэрыяльная дапамога студэнтам з дзяржаўнага скарбу, выдадзены першы Судзебнік, ліквідаваны ўдзельныя княствы (1471), пакладзены пачатак палітычнага панавання шляхецкага стану.
Усе еўрапейскія каралеўскія дамы мелі, ці маюць долю крыві Гедыміна, бо паходзілі ад 13 дзяцей (6 сыноў, 7 дочак) Казіміра: Лізавета ІІ англійская каралева – ад Соф’і Казіміраўны; шведскі кароль Карл ХVІ – ад Барбары Казіміраўны; дацкая каралева Маргарыта ІІ і нарвежскі кароль Олаф V – ад Ганны Казіміраўны; бельгійскі кароль Бадуэн I – ад Уладзіслава Казіміравіча; князь Люксембурга Фрыдрых і князь Манака – Рэнье ІІІ – ад Жыгімонта Казіміравіча.
1591 год. Нарадзіўся Андрэй Баболя.
Рэлігійны дзеяч, місіянер, каталіцкі святы.
Выхаванец Віленскіх езуіцкай і тэалагічнай акадэмій. Ксёндз. Служыў у Нясвіжы, Вільні, Бабруйску, Пінску і іншых месцах.
Праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Празваны “душахватам”, “апосталам Піншчыны”, “апосталам Палесся”.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў схоплены і 16 мая 1657 года пасля працяглых катаванняў, зняцця скуры, быў забіты ў Янаве-Палескім (зараз Іванава) казакамі палкоўніка А. 3дановіча. Пасля гэтага казакі вынішчылі гараджан-каталікоў і габрэяў.
Беатыфікаваны ў 1853, кананізаваны ў 1938 годзе.
Галоўны патрон Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі (1958).
Успамін святога Андрэя Баболі адзначаецца 16 мая. У гэты дзень ладзяцца пілігрымкі ў касцёл Св. Баболі ў Полацку. Дзень 16 мая адзначаецца і як Дзень памяці ахвяраў вайны 1654-1667 гадоў, пад час якой насельніцтва краіны паменшыла ўдвая. Гэта вайна нарадзіла на Магілёўшчыне і Смаленшчыне партызанскі рух супраць захопнікаў – рух “шышэй”.
wikimedia.org
1595 год. Казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
У свой час Налівайка служыў у войску К. Астрожскага сотнікам, пакуль не здрадзіў яму ў 1594 годзе.
Узняў паўстанне (1595-1596) на Правабярэжжы Украіны, якое перакінулася і на Беларусь, дзе казакі захапілі акрамя Магілёва, Петрыкаў, Слуцк, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск.
13 снежня Магілёў быў спалены: загінула 40% забудовы, у тым ліку некалькі цэркваў. Казакі знішчылі значную колькасць гараджан.
Панамарэнка А. Налівайка ў Магілёве. 1989. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, wikimedia.org
1899 год. Нарадзіўся Міхась Лынькоў.
Народны пісьменнік, Акадэмік АН БССР.
Працаваў у бабруйскай акруговай газеце «Камуніст», арганізатар і кіраўнік Бабруйскага філіяла «Маладняка». Працаваў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.
Аўтар шматлікіх зборнікаў прозы, нататкаў, апавяданняў, нарысаў, раманаў, Збораў твораў у 4-х і ў 8 тамах.
Дзяцям вядомы па кнігах «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», «Міколка-паравоз» і іншых.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
Яго імя носяць школа ў Лёзненскім раёне і вуліца ў Мінску.
1939 год. Пасля правакацыі з артабстрэлам, СССР напала на Фінляндыю. Пачалася савецка-фінская вайна.
Ваенныя дзеянні цягнуліся да 12 сакавіка 1940 года. Вайна фармальна не аб’яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
Мэта вайны для СССР – адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад Ленінграда. Да гэтага Фінляндыі прапаноўваўся тэрытарыяльны абмен: СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў Карэліі.
У снежні 1939 года ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат.
Фінам дапамагалі зброяй Англія, Францыя, Швецыя і іншыя краіны. У Фінляндыю прыбылі больш за 11 тысяч замежных добраахвотнікаў. Лондан і Парыж увогуле прынялі рашэнне пачаць вайну з СССР. У Скандынавіі планавалі высадзіць англа-французскі экспедыцыйны корпус. Авіяцыя саюзнікаў павінна была нанесці авіяўдары па нафтавых промыслах СССР на Каўказе. З Сірыі войскі саюзнікаў планавалі весці наступленне на Баку.
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка Выбарга, у той жа дзень у Маскве быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.
За напад на Фінляндыю СССР быў выключаны з Лігі Нацый, СССР стаў успрымацца як краіна-агрэсар. Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту і стала саюзнікам Германіі.
СССР страціў больш за 131 тысячу чалавек супраць амаль 23 тысяч фінаў, 406 самалётаў (супраць 62 фінскіх), 653 танка (50 – фіны).
А. Твардоўскі называў кампанію як “незнаменитая война”.
За ўдзел у вайне 20 беларусам і ўраджэнцам Беларусі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку В. Кучараваму з Чэрыкава, І. Саламонікаву з в. Трыбухі (Калінавая) Магілёўскага, А. Целешаву з в. Калясянка Чавускага раёна.
1943 год. Паводле аператыўнай зводкі Саўінфармбюро.
Паміж рэкамі Сож і Днепр, на паўночны захад ад Гомеля, войскі Чырвонай Арміі занялі некалькі населеных пунктаў, сярод якіх Рэут, Доркі, Розаў, Ныркі, Міхалёўка, Талы. Паміж рэкамі Днепр і Бярэзіна, на поўдзень ад Жлобіна, занята некалькі населеных пунктаў.
У раёне ніжняй плыні ракі Прыпяць войскі занялі населеныя пункты Замосце, Лозкі, Крышычы, Юрэвічы, Града, Гута, Заракітнае, Кнуроўка.
1952 год. Заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
Створаны на аснове невялікага песеннага хору ў в. Вялікае Падлессе Брэсцкай вобласці пад кіраўніцтвам натхняльніка калектыву Генадзя Цітовіча, фалькларыста, этнографа, народнага артыста СССР.
У 1955 газета «Праўда» пісала: «…Колькі народнай мудрасці ўкладзена ў выкананне простых, даступных песень беларускага народа!… Здаецца, спяваюць дзяўчаты дзесьці ў полі, ярка ўяўляеш сабе квітнеючую Беларусь, прыгажосць яе прыроды, духоўнае багацце яе народа…»
За поспехі ў галіне харавога мастацтва, прасоўванне беларускай нацыянальнай культуры, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектыву прысвоена званне «акадэмічны» (1983), імя Г. Цітовіча (1987), статус «Нацыянальны» (2002), “дзяржаўная установа культуры” (2004).
archives.gov.by
1954 год. Амерыканка Эн Элізабэт Ходжэс была параненая аскепкам метэарыта паблізу амерыканскага горада Сулакога.
Першы задакументаваны выпадак ранення чалавека пазаземным аб’ектам.
Метэарыт важыў 3,86 кг. Фрагмент памерам з грэйпфрут прабіў дах дома, адскочыў рыкашэтам ад корпуса радыёпрыёмніка і ўдарыў Ходжэс, пакуль яна спала на канапе. 34-гадовая жанчына атрымала моцныя ўдары рукі і сцягна.
Ваенныя спачатку канфіскавалі метэарыт, потым вярнулі. Эн Ходжэс ахвяравала яго ў Музей натуральнай гісторыі Алабамскага ўніверсітэта.
На наступны дзень пасля падзення метэарыта, фермер Джуліус К. Мак-Кіні, які жыў непадалёк, знайшоў другі фрагмент метэарыта вагой 1,68 кг. Ён прадаў камень у Смітсанаўскі інстытут і набыў невялікую ферму і стары аўтамабіль.
tunnel.ru
1993 год. Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі як «Месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў.
У Курапатах на тэрыторыі 30 га выяўлены 510 пахаванняў памерамі 2х3, 3х3, 4х4, 6х8 м і большыя, чалавечыя рэшткі, асабістыя рэчы, гільзы і кулі ад рэвальвера «Наган», пісталета «ТТ» – штатнай зброі супрацоўнікаў НКУС, пісталетаў «Браўнінг» і «Вальтэр», якімі ўзнагароджваўся кіруючы склад НКУС.
Першае следства па факту масавых расстрэлаў скончылася ў лістападзе 1988 года і вызначыла колькасць забітых у не менш за 30 тысяч.
Курапаты наведвалі Прэзідэнты ЗША Біл Клінтан, Польшчы Лех Валенса, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл.
Курапаты – месца святкавання Дзядоў.
У канцы 2008 года прадстаўнікі грамадскасці накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет Міністраў Беларусі ліст з прапановай унесці ўрочышча Курапаты ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, але Міністэрства культуры адмовіла.
У 2008 годзе на МКАД быў усталяваны прыдарожны ўказальнік: «Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930-1940 гадоў».
У 1990 годзе кампазітар Кім Цесакоў стварыў сімфонію № 4 «Курапаты»
30 ліпеня 2004 года Мінскі гарвыканкам перайменаваў вуліцу Бэзавую (Цна) у Курапацкую, але менш чым праз год гэта рашэнне было адменена.
1978 года. Заснаваны Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава.
Пачаў сваю працу 1 лістапада 1987 года.
У 2005 годзе музею перададзены будынак – дом купца Грошыкава (1897).
Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. У музеі больш за 11 000 адзінак захоўвання на экспазіцыйнай плошчы ў 380 м², на 3-х паверхах асноўнага будынка.
У музеі прадстаўлены экспазіцыі “Падарожжа па гісторыі Веткі”, “Кузня”, “Майстэрня золатакавалёў”, “Народнае ткацтва”, “Чайная”, “Іканапіс” (працы майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ), экспазіцыі пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы XVII- пачатку XX стагоддзяў, “Кніжная культура Веткі” (старадрукі XVI — пачатку XIX стст., П. Мсціслаўца, І. Фёдарава, В. Гарабурды і інш., манускрыпты XVI — пачатку XX стст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш.), карта «Шлях кніг на Ветку».
У Гомелі працуе філіял музея.
mogilev.media
28 лістапада, у горадзе Мікалаеве з палуначы пачалі адключаць спажыўцоў па графіку стабілізацыйных адключэнняў, паведамляе прэс-служба АТ “Мікалаеваблэнерга”.
«Сітуацыя крытычная, таму патрабуе аператыўных дзеянняў і адначасовага адключэння вялікай колькасці людзей. Таму на 10 гадзін раніцы абясточаны, акрамя 10 груп паводле графіка стабілізацыйных адключэнняў, і дадатковыя населеныя пункты – усяго амаль 600. Агульная колькасць абанентаў, якія часова апынуліся без электрасілкавання, складае каля 150 тысяч» – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама насельніцтва просяць адказна ставіцца да спажывання электраэнергіі, што садзейнічае паспяховаму аднаўленню энергасістэмы Украіны.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
Акрамя праблем з электразабеспячэннем ёсць і праблемы з падачай цяпла.
Мікалаеўская ЦЭЦ рамантуе цепласеткі, таму жыхары 12 шматпавярховых дамоў у Цэнтральным раёне горада да вечара 29 лістапада будуць, на жаль, без ацяплення, паведамляе прэс-служба прадпрыемства. Работы абяцаюць завершыць да 20:00 29 лістапада.
Праблемы з размініраваннем.
Вызвалены ад акупантаў Снігіроўскі раён застаецца моцна замініраваным, з-за чаго аграномы наўрад ці змогуць пачаць пасяўную вясной 2023 года, адзначае начальнік мясцовай гарадской ваеннай адміністрацыі Іван Кухта. У гэтым раёне Мікалаеўскай вобласці па-ранейшаму застаецца шмат выбухованебяспечных прадметаў.
Па словах Кухты, акупанты працягваюць абстрэльваць горад, у розных населеных пунктах раёна знаходзіцца вялікая колькасць выбухованебяспечных прадметаў: “Я не магу сказаць колькі іх, але іх вельмі шмат… 344 выбухованебяспечных прадметы… на недзе 21-22 гектары. Гэта пад’езд да горада Снігіроўка разам з інфраструктурнымі аб’ектамі, якія нам непасрэдна трэба для таго, каб вярнуць жыццё ў Снігіроўку, наладзіць працу камунальных устаноў, адміністрацыі… Я не ўпэўнены, што вясной аграрыі змогуць працаваць на сваіх землях”.
Чарговая ахвяра мін.
Сёння ў Снігіроўцы ў выніку выбуху ў падвале шматпавярховага дома пацярпеў мужчына. Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Выбухны прадмет быў усталяваны акупантамі ў склепе шматпавярхоўкі. Да гэтага ў горадзе падарваліся два пажарніка.
Большая частка калабарантаў збегла.
Тыя, якія арганізавалі «рэферэндум» і займалі кіруючыя пасады, збеглі са Снігіроўкі разам з акупантамі-расейцамі, а тымі, хто засталіся – імі займаецца СБУ, паведамляе “НІС-ТБ”.
Таксама паведамляецца, што месцазнаходжання калабарантаў Юрыя Барбашова, які займаў пасаду «кіраўніка» акупацыйнай адміністрацыі і намесніка кіраўніка Баштанскага райсавета Таццяны Мезінай на дадзены момант невядома.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
фота: wikimedia.org
На нядаўнім семінары ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце абмяркоўвалі ўдасканаленне міжканфесійных адносін. Нечаканымі на мерапрыемстве сталі рэзкія папярэджванні ад Алега Дзячэнкі – чыноўніка і былога навукоўца – пра экстрэмісцкія схільнасці служкаў розных канфесій.
Штогадовае руціннае мерапрыемства не павінна было стаць экстраардынарным. Спецыялісты гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні канфесійнай абстаноўкі ў рэгіёнах, сабраліся каб паслухаць думкі навукоўцаў, пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі і абмеркаваць рэлігійную сітуацыю ў вобласці.
Але сёлета на абмеркаванне былі вынесены пытанні рэлігійнага экстрэмізму, дзейнага заканадаўства пры правядзенні масавых рэлігійных мерапрыемстваў, прафілактыкі працы па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і захаванасці маёмасці ў культавых будынках, а таксама прадстаўлення і выкарыстання рэлігійнымі арганізацыямі зямельных участкаў.
Сама пастаноўка пытання ўжо насіла абвінаваўчую накіраванасць, а з улікам апошніх затрыманняў магілёўскіх святароў, пра што паведамлялі mogilev.media, выглядала, як грознае папярэджанне.
Ход семінара пацвердзіў нядобрыя прадчуванні ўдзельнікаў. Асабліва рэзка выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Алег Дз’ячэнка. Як паведамілі “Магілёўскія ведамасці” амбіцыйны чыноўнік падкрэсліў наступныя тэзісы:
– Калі мы запрашаем святароў у школы і арганізацыі, мы павінны быць упэўненыя, што гэтыя людзі выходзяць у масы з правільнымі пасылам. Калі рэлігія ўзаемадзейнічае з грамадствам, мы павінны быць перакананыя, што яна – наша апора, праз якую мы будзем вырашаць задачы, звязаныя з кампаніяй 2024 і 2025 гадоў (маюцца на ўвазе выбарчыя кампаніі). Рэлігія не павінна супярэчыць нормам права, а таксама агульнай ідэалогіі дзяржавы, аказваючы няправільны ўплыў на чалавека, прыкрываючыся “боскай”, гэта значыць экстрэмісцкай шырмай.
Прадстаўнікоў якіх рэлігій і канфесій меў на ўвазе высокапастаўлены ахоўнік права і маралі засталося недасказаным. Каго нельга, а каго можна пускаць у школы і ўстановы таксама засталося адкрытым пытаннем. Удзельнікі семінара зразумелі, што пад падазрэннем цяпер служкі ўсіх рэлігій і канфесій. Незразумелым таксама засталося, хто і як павінен вызначаць, дзе святар выконвае свой пастарскі абавязак, а дзе ён ужо экстрэміст?

З невясёлымі тварамі слухалі чыноўніка прадстаўніцы райвыканкамаў.
– Прасцей проста забараніць усім папам прыходзіць ва ўстановы, чым разбірацца, хто з іх экстрэміст, а хто наш чалавек, а потым паляцець са сваёй пасады. – выказалася адна з удзельніц семінара па яго заканчэнню.
Вынікі семінара сведчаць, што выбары ўлада адклала на 2024 і 2025 гады, але ўжо цяпер клапоціцца пра тое, каб абмежаваць уплыў на грамадства самых розных сіл. А для святароў, як сведчыць выступленне Дз’ячэнкі, надыходзіць складаны этап здзяйснення імі сваіх пастырскіх абавязкаў.
Фота: mogilevnews.by
Лірычны эцюд у цёплых настроях позняга лістапада
Галоўная падзея мінулага тыдня, безумоўна – раптоўная смерць уплывовага беларускага міністра МЗС Уладзіміра Макея. Мы сабралі для вас самыя свежыя рэакцыі і каментарыі пра гэтую падзею.
Скандальнай і эксклюзіўнай навіной mogilev.media сталі інфармацыя пра тое, што вядомыя расійскія дзеці-вундэркінды Аліса і Хеймдаль Цепляковы плануюць вучыцца ў Беларуска-Расійскім універсітэце.
Да іншых навін – у Магілёў упершыню завітаў нунцый папы Рымскага, у той час як магілёўскі ксёндз Віталь Чабатар сядзіць на сутках, а ў Клімавічах прайшоў самотны Кірмаш вакансій, на якім з дваццаці прэтэндэнтаў запрашэнне на суразмову атрымалі толькі чацвёра.
Днямі сталі вядомыя падрабязнасці падзення магілёўскай дзевяцігадовай дзяўчынкі з вакна шостага паверха.
Пазітыўныя навіны тыдня прыходзілі з Бабруйшчыны на гэтым тыдні. Так, эколаг у горадзе на Бярэзіне выказаўся, што 300-гадовы дуб-волат можна ўсё ж уратаваць.
Самае кранальнае відэа тыдня было знята на трасе Магілёў-Бабруйск – тут трактарыст на сваіх руках выносіў перапалоханую касулю. А ў самі Бабруйску пачаўся мантаж навагодняй ёлкі, хаця першай ёлкай на Магілёўшчыне ўсё роўна стане хоцімская.
Фота: РИА Новости
Mogilev.media продолжает знакомить вас с воспоминаниями одного из организаторов, творческих вдохновителей блистательного театрального действия “M@rt-контакт”. От которого могилевчанам, похоже, только и остались – воспоминания. Субъективные заметки бывшего главного режиссера Могилевского областного драмтеатра Владимира Петровича мы нашли в его небольшом и уютном блоге, и с любезного разрешения автора решили опубликовать без изменений и с сохранением авторского стиля для наших уважаемых читателей. Выпуски Субъективных заметок мы запланировали на выходные дни, первую часть можно найти здесь, вторую здесь а третью здесь.
Часть 4.
M.@rt-контакт”. Субъективные заметки.
То, что изложено ниже, моё видение ситуации и моя правда.
Одним из составляющих Молодёжного театрального форума был показ отрывков в рамках программы “Молодая режиссура”. Выстраивалась программа каждый раз по разному, и потому результат на выходе был непредсказуем.
Первые годы мы сами искали и предлагали драматургический материал. В основном это были пьесы молодых, но уже заявивших о себе белорусских драматургов – Константина Стешика, Дмитрия Богославского, Павла Пряжко, Николая Рудковского…
Академия искусств, со своей стороны, предоставляла четырёх выпускников режиссёрского факультета для участия в программе. Рамки для подготовки и показа были архисложные. Мало того, что на всё про всё давалось четыре дня, неопытным молодым режиссёрам предстояло “присвоить” не ими выбранный материал, разработать его, срепетировать с незнакомыми до этого момента артистами нашего театра, параллельно найти музыку, успеть её свести, подобрать реквизит, костюмы, а главное, “заразить” материалом себя и работающих в отрывке актёров. Я думаю, что первые седые волосы появились у некоторых именно в этот момент)
Проходило четыре дня, назначалось время показов, готовилась малая сцена, собиралась публика, критики, театроведы, журналисты, коллеги по профессии…
После просмотра отрывков проходили разборы увиденного. Было всё: и жёсткая критика, и профессиональные советы, напутствия, и радость, и разочарование, и слёзы обиды от непонимания, и мужественное отстаивание своей позиции, своего видения материала… Это у режиссёров.
А меня лично, восхищали актёры. За четыре дня, освоить немалый кусок текста, оправдать и выполнить поставленные перед ними (не всегда грамотно) задачи, это было выше моего понимания и дорогого стоило. Я в этих показах по-новому открыл для себя многих актёров, что в дальнейшем дало мне повод занимать их в той или иной роли.
Потом мы поменяли правила игры. Стали приглашать режиссёров из других стран. В итоге некоторые из них осуществили постановки в театрах Беларуси, “наведя мосты” после показа с руководством театров. Это входило в концепт “Молодой режиссуры”.
Ярким событием оказался набросок спектакля “Интервью с ведьмами”. Режиссёр Евгений Корняг создал с нашими актрисами Еленой Кривонос, Натальей Колокустовой и Александрой Винниченко уникальный мистический мир колдовства, узнаваемых человеческих отношений, импровизации и блестящей актёрской игры. 40 минут на сцене царил Театр.
Прошли годы, а я с таким же удовольствием смотрю эту уникальную зарисовку, которая через год воплотилась в полноценный спектакль “Интервью с ведьмами” в Белорусском государственном театре кукол. Хотя обещали постановку у нас, и все предпосылки для этого были… Что-то не срослось(
Думается мне, что спустя годы, кто с трепетом, кто с улыбкой, вспоминают “М.@rt-контакт”, как неделю ярких впечатлений, драйва, знакомств, неожиданных встреч, удивления, разочарования, восхищения, недосыпания, творческого возбуждения…
И причиной всему этому стал Театр.
Фото: odessa-life.od.ua