Быховские профсоюзы похвалили сами себя и мудрое руководство страны

И, не останавливаясь на достигнутом, подписали план «мероприятий» на текущий год.

Continue reading “Быховские профсоюзы похвалили сами себя и мудрое руководство страны”

Незалежных прафсаюзаў у Беларусі не будзе. Абвінавачаныя ў палітызаваным характары дзейнасці

Генеральны пракурор накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненні дзейнасці 5 прафсаюзных аб’яднанняў.

Пра тое гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным у тэлеграм і ютуб каналах ведамства.

Паводле яго з 2020 году «дзейнасць асобных прафсаюзаў на тэрыторыі Беларусі набыла палітызаваны характар», а «замест выканання ўскладзеных функцыяў кіраўніцтва і чальцы гэтых арганізацыяў бралі ўдзел у дэструктыўнай дзейнасці, несанкцыянаваных мерапрыемствах, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу».

Пад забарону трапляюць:

– Свабодны прафсаюз Беларускі;

– Свабодны прафсаюз металістаў;

– Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў;

– Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці;

– Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».

З заявы Генеральнай пракуратуры вынікае, што прафсаюзныя аб’яднанні не выконвалі сваёй галоўнай мэты «павышэнне жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароненасці грамадзян, абароны іх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў”.

 


Праваабарончая супольнасць месяц таму прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Яны былі затрыманыя ў красавіку 2022 году. Сярод іх кіраўнікі некаторых прафсаюзаў і шараговыя актывісты. Пра сутнасць выстаўленых ім абвінавачанняў амаль нічога невядома.


 

“Без суда і следства”. Федэрацыя прафсаюзаў паскардзілася ў Міжнародную арганізацыю працы на санкцыі. Падставы для іх увядзення не агучваюцца

У праўладнай арганізацыі лічаць, што санкцыі парушаюць права беларусаў на працу, таму структура ААН, якая займаецца пытаннямі рэгулявання працоўных адносінаў, мае адрэагаваць на гэта.


Міжнародная арганізацыя працы (МАП) – спецыялізаванае агенцтва сістэмы ААН, якое ставіць за мэту прасоўванне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, міжнародна прызнаных правоў чалавека і правоў у сферы працы. Створаная ў 1919 годзе. Арганізацыя стала першым спецыялізаваным агенцтвам ААН у 1946 годзе.


У тлумачэнні сваёй пазыцыі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда не называе прычынаў, чаму супраць Беларусі былі ўведзеныя санкцыі. Але, як вынікае з інтэрв’ю, якое падае газета «Маяк Прыдняпроўя», прафсаюзніка абурае чаму Міжнародная арганізацыя працы маўчыць, калі «Еўропа робіць усё, каб нашы прадпрыемствы закрываліся».

Ён лічыць, што заходнія краіны спрабуюць маніпуляваць» гэтай арганізацыяй і зрабіць яе саўдзельніцай дзеянняў супраць працоўных Беларусі.

МІхаіл Арда заяўляе, што «Еўрапейскі саюз публічна ўзяў на сябе абавязкі не прымаць рашэннем, якія бы пазбаўлялі людзей права на працу, або стваралі няроўныя ўмовы для працоўных».

«Што мы бачым на практыцы, – тлумачыць ён – Без суда і следства Еўропа больш за два гады робіць усё, каб нашы прадпрыемствы закрыліся, і, адпаведна, каб беларусы засталіся без працы і без заробка. То, бок краіны Еўропы наўпрост парушаюць тое, пад чым самі падпісаліся».


Санкцыі Еўрапейскія краіны супраць Беларусі цягам апошніх двух год уводзіліся за гвалт у адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў, якія былі не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. За прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у траўні 2021 году, а таксама іміграцыйны крызіс. Нагодай для апошніх санкцыйных абмежаванняў стала падтрымка Беларуссю расійскай вайны вайны ва Украіне.


На думку Міхаіл Арда Міжнародная арганізацыя працы мае ўжыць захады, каб спыніць «незаконныя дзеянні, якія пазбаўляюць людзей даходаў і працы». 

Ён настойвае, што Захад вядзе незаконную санкцыю вайну супраць Беларусі.

фота: 1prof.by