У Асіповічах завуць на талаку каб зрабіць прытулак для бадзяжных жывёл

Мясцовыя абаронцы жывёлаў ствараюць прытулак для бяздомных сабак і катоў, але на задуманае бракуе сродкаў. Рупліўцы спадзяюцца на дапамогу грамады.

У 30-тысячным райцэнтры афіцыйнага прытулку для жывёлаў няма. Зоаабаронцы ўзяліся яго ўладкоўваць у прыгараднай вёсцы Мезавічы.

Удзельнікі праекту «Берагі надзеі» – праціўнікі эўтаназіі котак і сабак. На іхную думку, абараніць бяздомных жывёлаў і зменшыць іх колькасць можна пашыраючы ідэі стэрылізацыі. Такі метад рэгуляцыі гуманны і эфектыўны, лічаць яны.

Зоаабаронцы спадзяюцца, што ў іх з’явіцца магчымасць размясціць жывёлаў ва ўласным прытулку, які ўзводзіцца ў вёсцы за 15 кіламетраў ад Асіповічаў. У ім каты і сабакі будуць чакаць сабе гаспадароў. На ажыццяўленне задуманага патрэбная дапамога: людскімі рэсурсамі і будаўнічымі матэрыяламі.

«Патрэбна дапамога ў будаўніцтве вальера: у ім будзе дзве будкі з паддонаў. Таксама ёсць хлеў з печкай, яго можна абсталяваць на зімоўку, але там трэба пакласці падлогу ці тыя ж паддоны і стары лінолеум. Там шмат месца, але патрэбна дапамога рукамі, – кажуць удзельнікі праекту рэсурсу «Осиповичи инфо».

Паведамленнямі пра вострую неабходнасць мець у Асіповічаў адмысловы прытулак для бадзяжных жывёлаў стракацяць сацыяльныя сеткі. Адна з груп публікуе драматычныя гісторыі пакут жывёлаў і іх шчаслівага ратавання.

Удзельнікі паблікаў апавядаюць пра прыгожых кацянят, бязродных дварнякоў, пародзістых каўказскіх аўчарак, прыгожую хаскі, здзічэлага алабая, які з голаду і знясілення стаў паляваць на свойскія курэй.

Часам валанцёры публікуюць гісторыі ад імя жывёлаў.

«Прывітанне. Мяне клічуць Дора», – пачынаецца адна з іх.

«Я адзін з тых сабак, якія былі кінуты на вуліцы сваёй сямʼёй. Адзін з тых, у каго дах над галавой – адкрытае неба, месца начлегу – бліжэйшая яма каля плота, а запаветныя кроплі вады – налітая дажджом лужына. Я ўцякаў ад стрэлаў адлову. Стрэлы, ад якіх нават не паміраеш адразу а павольна задыхаешся…».

Чарговую талаку па будаўніцтве прытулку для жывёлаў пад Асіповічамі ўдзельнікі праекту «Берагі надзеі» плануюць правесці 3-4 верасня і чакаюць талакоўцаў.

фота з рэсурсу: www.instagram.com

Навіны пабрацімаў. У Мікалаеве расказалі пра вынікі трохдзённага каменданцкага часу і страты ад вайны

Каменданцкі час у Мікалаеве трываў з вечара 5 жніўня і да раніцы 8 жніўня. Улада яго абвясціла, каб выявіць памагатых расійскаму войску, якое штодня абстрэльвае горад.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Старшыня абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім паведаміў  у тэлеграм-канале, што праваахоўнымі органамі зарэгістравана каля 20 працэсаў.

«Выяўленыя пяць чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку. Знойдзена абсталяванне, якое рэгістравала падробленыя акаўнты і да т.п. Мы разабраліся яшчэ з адной групай, якая не будзе нам цяпер перашкаджаць», – паведаміў Кім.

 

Паводле Службы бяспекі Ўкраіны за тры дні каменданцкага часу ліквідаваная расійская выведвальная сетка, якая збірала звесткі аб пазіцыях Узброеных Сіл, а таксама інфармавала расіян аб наступствах ракетна-бомбавых удараў, артылерыйскіх абстрэлаў і маштабах разбурэнняў, піша  выданне Meta.ua

Па сканчэнні каменданцкага часу гараджане масава вяртаюцца ў Мікалаеў. Паведамляецца, што ў прыгарадзе ўтварыліся вялізныя заторы.

«Ёсць вялікая чарга, не бачна канца. Там сотні машын», – цытуюць  старшыню аблсавету Ганну Замазееву «Николаевские новости».

Службоўка спадзяецца, што патрульная паліцыя дасць рады сітуацыі.

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войск ва Ўкраіну ў Мікалаеве ад абстрэлаў загінулі 132 мірныя жыхары, у тым ліку 1 дзіця, 619 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку 8 ​​дзяцей.

Пашкоджаныя больш за 500 шматпавярховых дамоў і каля 700 прыватных дамоў.

Паводле мэра Аляксандра Сянкевіча, «у цэлым расійская агрэсія нанесла Мікалаеву шкоду амаль на 790 мільёнаў грыўнаў (па курсе на 8 жніўня – гэта больш за 21 мільён долараў ЗША)».

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

 

Фота, узятыя з адкрытых у інтэрнэце крыніцаў

У Чарнігаве 8-гадовы спявак сабраў 64 тысячы грыўнаў на рамонт трафейнага танка. Хто яшчэ з дзяцей дапамае украінскім вайскоўцам

У Чарнігаве 8-гадовы спявак сабраў 64 тысячы грыўнаў на рамонт трафейнага танка. Хто яшчэ з дзяцей дапамае украінскім вайскоўцам.

Сяргей Мароз ладзіў дабрачынныя канцэрты разам з бацькам, але бацькі падкрэсліваюць, што ідэя падтрымаць Узброеныя Сілы Украіны сыходзіла ад самаго хлопца.

Сабраныя грошы ён перадаў украінскаму валанцёру Сяргею Прытуле.

На відэа ёсць замілаваны момант, калі Сяргей Прытула жартаўліва пытае хлопца:

– А гэтыя грошы дакладна сабраныя законным шляхам?

Не паразумеўшыся, хлопец упэўнена кажа:

– Не!

64 тысячы грыўняў адпавядаюць прыблізна 3 500 беларускіх рублёў. Каб сабраць гэтыя сродкі, хлапчуку спатрэбіліся два тыдні. Усе сродкі пойдуць на рамонт танка, які ЗСУ адваявалі ў расійскай арміі.

Хто яшчэ з дзяцей дапамогае ўкраінскаму войску

Месяц таму 10-гадовая чэмпіёнка свету па шашкам Вераніка Яжова сабрала 21 тысячу грыўнаў (700 долараў) на дапамогу ўзброеным сілам Украіны. Гэтыя грошы яна таксама перадала ў дабрачынны фонд украінскага валанцёра і тэлевядучага Сяргея Прытулы, паведамляў Магілёў.media.

Сямігадовая Сафія Чарненка з Мікалаева сабрала для Узброеных сіл Украіны больш за тысячу долараў. Ейныя карціны прадаюцца на адной з інтэрнэт-платформаў у Казахстане, а таксама праз суполку «Цмок міру» у ЗША. Грошы адразу пералічваюцца ў крыптавалюту Узброеных сіл Украіны.

Дзяўчынка з маці выехала з Мікалаева 24 лютага, калі пачалася поўнамаштабная вайна. Яна была расстроеная, што адмянілі заняткі малявання.

Па словах маці Ганны, дачка вядзе ўласную хроніку вайны і адлюстроўвае яе ў малюнках. Спачатку яна малявала вайну таемна, пакуль яе творы не ўбачылі сваякі, пісаў  Магілёў.media. 

На сваіх старонках у сацыяльных сетках Ганна размясціла фатаграфіі малюнкаў Софіі. Іх заўважыла ўкраінская ілюстратарка Іра Шу і прапанавала разам стварыць тэматычны стыкерпак. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу Узброеным сілам. У планах – стварэнне тэматычных налепак.

Хто такі Сяргей Прытула

Украінскі тэлевядучы, радыёвядучы, гумарыст і шоумен.

Актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, збірае матэрыяльную дапамогу ад неабыякавых грамадзян. Разам з тэлевядучым Генадзем Папенка не раз асабіста наведваў прыфрантавыя зоны, дапамагаючы ўкраінскім вайскоўцам.

Частку грошай, заробленых выступамі, ахвяруе на дапамогу арміі. У Цярнопалі ўтрымлівае рэабілітацыйны цэнтр для пацярпелых ад вайны.

У 2022 годзе за 3 месяцы вайны яго фонд сабраў 700 мільёнаў грыўняў на патрэбы арміі. З 22 чэрвеня 2022 года ад імя уласнага фонду збірае сродкі на 3 байрактары для ўкраінскага войска.

«Вялізная запазычанасць, нас высяляюць». Бабруйская арганізацыя дапамогі бяздомных жывёлам просіць аб дапамозе

Грамадская суполка «Дабрачыннасць» – гэта прытулак для бадзяжных і кінутых жывёлаў. Яе заснавальнікі пішуць, што «рахункі пустыя, ежу купляць няма за што, аплачваць гаспадарчыя выдаткі мы не можам».

«Жывёлы асуджаныя! Мы молім, падтрымайце нас! Не дапусціце высялення 80 сабак з перабывання! Не дапусціце голаду ў прытулку» гаворыцца ў звароце арганізацыі на яе старонцы «Укантакце».

«Дабрачыннасць» – недзяржаўная ўстанова, паўсталая з ініцыятывы невялікай групы людзей. Арганізацыя юрыдычна зарэгістраваная.

Прытулак не мае дзяржаўнага фінансавання. Ён арандуе больш за 11 сотак зямельнай дзялянкі, на якой размешчаныя вальеры. Яго дзейнасць трымаецца на працы валанцёраў, якія не маюць заробкаў.

У прытулку стэрылізуюць як бадзяжных, так і свойскіх жывёлаў. Акрамя прыгляду за гадаванцамі валанцёры займаюцца асветніцкай і агітацыйнай дзейнасцю. Праводзяць урокі дабрачыннасці ў школах, акцыі, экскурсіі.

фота: vk.com/public_dobrodetel

Жыццё глыбінкі. Не даяжджае аўталаўка, кепскія дарогі, някошаная трава і могілкі ў бураломе

Дарогі і праца камунальных службаў – асноўныя праблемы паселішчаў Мсціслаўскага раёну. Паводле чыноўнікаў, пытанні на гэтыя тэмы найбольш уздымаюцца вяскоўцамі на сустрэчах з імі. Людзям абяцаюць дапамагчы.

Для жыхароў вёскі Рамястова актуальная праблема – аўталаўка. Вяскоўцы наракаюць, што яна не даяжджае да іхнага паселішча.

У Рамястове жыве меней за тры дзясяткі чалавек. Ад яго да Мсціслава 26 кіламетраў. У 1910 годзе ў вёсцы было 35 двароў, у якіх жыло 258 чалавек.

У Капачах дзе месціцца адзін з сельсаветаў Мсціслаўшчыны, жыве больш за паўтысячы чалавек. Тут ёсць школа, паштовае аддзяленне, крама ды нарыхтоўчы пункт. Паводле чыноўнікаў, мясцовыя вяскоўцы наракаюць на стан дарогі, якая пасля рамонту цеплатрасы прасела і цяпер ёсць праблемы з праездам.

Капачы за 25 кіламетраў ад Мсціслава. У 1997 годзе насельніцтва вёскі сягала пад 1 тысячу чалавек.

Той жа клопат – дарогі – ў жыхароў Падсолтава. Яны даймаюць чыноўнікаў тым, што не могуць па-людску даехаць да суседняй Занькаўшчыны, якая за 5 кіламетраў ад іх.

Жыхары Пірагова не даюць чыноўнікам спакою праз «глыбокія яміны», зноў жа, на дарозе. Паселішча за дзясятак кіламетраў ад райцэнтру. Дванаццаць гадоў таму ў вёсцы было прапісана 27 чалавек.

Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў не могуць даць рады бураломам на вясковых могілках. А некаторыя паселішчы просяць скасіць разрослую траву.

Старшыня Мсціслаўскага райсавету Алена Клеянкова на семінар-нарадзе па павышэнні якасці работы з насельніцтвам сельскіх выканаўчых камітэтаў паабяцала калегам, што праблемы вяскоўцаў будуць занесеныя ў пратакол даручэнняў, а тэрміны выканання ўзятыя на кантроль, піша на сваім сайце мсціслаўская раёнка «Святло кастрычніка».

Нарада з прадстаўнікамі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, дэпутацкага корпуса праходзіла ў Капачах, дзе «прасела» дарога пасля рамонту цеплатрасы.

фота: mstlife.by

Еўропа плануе аплаціць вялізную частку выдаткаў на аднаўленне гаспадаркі і інфрастуктуры Ўкраіны

Еўрапейскі Саюз плануе стварыць мэтавы фонд салідарнасці для фінансавання рэканструкцыі разбуранай вайной Украіны. Дзяржавы-члены саюзу вырашылі, што павінны аплаціць сотні мільярдаў выдаткаў на рэканструкцыю краіны, якая стала ахвярай агрэсіі.

Як паведамляе Bloomberg.com., Еўрапейская камісія заявіла, што працуе над інструментам ЕС па ўзоры фонду аднаўлення пасля Covid-19 для дзяржаў-членаў, які накіраваны на доўгатэрміновыя патрэбы Украіны. Еўропа будзе фінансаваць інвестыцыі і рэформы па дамоўленасці з урадам Украіны, але пакуль незразумела, колькі будзе прадстаўлена праз гранты або пазыкі, кажуць эксперты. Паколькі вайна ўсё яшчэ працягваецца, прадстаўнікі выканаўчай улады ЕС не вызначаюць кошт гэтай задачы, але заявілі, што лічба будзе дасягаць сотняў мільярдаў еўра на працягу дзесяцігоддзяў.

Высокапастаўленыя чыноўнікі ў Брусэлі і Вашынгтоне плануюць абмеркаваць спосабы фінансавай падтрымкі Кіева і гарантаваць, што велізарная колькасць грошай не будзе выкарыстана не па прызначэнні. Сусветны банк прыме ў чацвер міністэрскую сесію па Украіне падчас вясновых сустрэч Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне.

Карупцыя ва Ўкраіне  і адсутнасць надзейных механізмаў нагляду з’яўляюцца двума найбуйнейшымі перашкодамі гэтых планаў. Нідэрланды выказалі меркаванне, што любы новы інструмент рэканструкцыі Ўкраіны можа быць выкарыстаны для ажыццяўлення структурных рэформ у краіне, якія б наблізілі яе да ЕС і зрабілі б лягчэйшым яе канчатковы шлях далучэння Еўрапейскага саюза.

У якасці першага кроку камісія сумесна з Сусветным банкам правядзе дбайную ацэнку фінансавых патрэбаў Украіны. Паводле ацэнак украінскага ўраду, знішчэнная расейскімі войскамі маёмасць на яе тэрыторыі ўжо ацэньваецца ў 1 трыльён даляраў.

Большая частка першапачатковай дапамогі пойдзе на аднаўленне інфраструктуры і падтрымку прадастаўлення дзяржаўных паслуг. Прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў прэзідэнту камісіі Ўрсуле фон дэр Ляен, што яго ўраду патрабуецца ад 5 да 7 мільярдаў долараў у месяц для пакрыцця заробкаў і іншых сацыяльных выдаткаў.

Камісія таксама разглядае магчымасць пашырэння гарантый на дапамогу кампаніям. Паводле ацэнак Украіны, каля адной траціны фірмаў цалкам спынілі сваю дзейнасць, а 45% скарацілі вытворчасць.

Вайна моцна закранула сельскагаспадарчы сектар, адну з самых галоўных эканамічных відаў дзейнасці ў краіне, паколькі вялікія ўчасткі зямлі не могуць быць выкарыстаны, фермеры сутыкаюцца з павелічэннем выдаткаў, а экспарт абцяжараны.

Некаторыя краіны-члены, у тым ліку Швецыя і Славенія, прапанавалі вывучыць спосабы перанакіроўвання расійскіх сродкаў ва Украіну, напрыклад, шляхам атрымання дадатковага прыбытку ад высокіх коштаў на энерганосьбіты або выкарыстання замарожаных актываў расійскіх алігархаў, якія трапілі пад санкцыі.

Саюз ужо выплаціў Украіне 600 мільёнаў еўра (647 мільёнаў долараў) у выглядзе льготных крэдытаў з пачатку вайны, і ён паскарае зацвярджэнне дадатковых 600 мільёнаў еўра, якія могуць паступіць гэтым летам, сказаў прадстаўнік ЕС. Еўразвяз таксама працуе над дадатковым крэдытным пакетам, які можа быць аналагічнага памеру.

Фота: ТВ канал «Украина 24»

На Могилевщине пройдет акция «Дом без насилия!» с 4 по 8 апреля

Ежегодно в стране регистрируется около 2000 преступлений, совершенных в быту. Ежедневно в органы внутренних дел поступает около 500 сообщений о фактах семейно-бытовых конфликтов, из которых свыше 70% составляют случаи домашнего насилия в отношении женщин и детей.

На территории Могилевщины в отношении членов семьи и близких родственников совершено 1468 административных правонарушений (причинение побоев и психических страданий), 67 преступлений, вкл. 3 убийства, 7 фактов умышленных причинений гражданам тяжких телесных повреждений, 19 истязаний.

Но, значительное количество случаев насилия не фиксируется, поскольку многие жертвы насилия склонны мириться с его проявлениями, предпочитают искать решения, не обращаясь с заявлениями в официальные органы.

Злоупотребление алкоголем является основным фактором, способствующим совершению преступлений и насилия в семьях. Статистические данные показывают, что до 74% случаев семейного насилия совершается в состоянии алкогольного опьянения одного или нескольких членов семьи.

В Могилевском регионе в 72% случаях умышленные причинения гражданам тяжких телесных повреждений совершены лицами в состоянии алкогольного опьянения, в остальных – во время или после совместного распития спиртного.

К сожалению, однажды проявившееся насилие вероятнее всего повторится, и не раз.

Куда  обратиться за помощью, если вы страдаете от домашнего насилия?

  1. Правоохранительные органы.
  2. Территориальный центр социального обслуживания населения. В стране создана сеть «кризисных» комнат, в Могилевской области их 24.
  3. Медицинские учреждения.
  4. Религиозные организации.
  5. Общественные организации.
  6. Приюты для пострадавших, в которых можно провести некоторое время анонимно и в безопасности.
  7. Общенациональная горячая линия для пострадавших от домашнего насилия 8-801-100-8-801, на которой звонки принимаются ежедневно с 8 до 20 часов (звонок со стационарного телефона бесплатный). На номер 8-801-100-8-801 можно звонить абонентам всех мобильных операторов по тарифам соединения со стационарной сетью.

В области работает также и региональная «горячая линия» 80222 711161 (круглосуточно, анонимно, бесплатно).