Дзень у гісторыі. 30 сакавіка. Сусанін і беларусы. Пакараны К. Лышчынскі. Пачатак метрычнай сістэмы

Дзень абароны Зямлі (Earth Protection Day, з 1976 года). 

Упершыню святкаваўся ў Іарданіі 30 сакавіка 1976 года.

Галоўная мэта – прыцягненне ўвагі людзей да глабальных экалагічных праблем. У гэты дзень усе жыхары планеты робяць добрыя справы: чысцяць ад смецця свой двор, вуліцу, горад, ствараюць газоны, садзяць дрэвы ў скверах і парках. Гэтыя вельмі простыя дзеянні дораць Зямлі многія тысячы гадоў здаровага жыцця.

Лепшым падарункам нашай планеце, роднаму краю будзе жыццё пад дэвізам: “Кожны дзень – дзень абароны Зямлі!”.

Дзень абароны Зямлі

Дзень шпацыру па парку (Walking day in the park).

Актуальнае свята для людзей, якія жывуць у мегаполісах.

На думку ўрачоў, знаходжанне на прыродзе аказвае на арганізм чалавека ўзнаўляльнае дзеянне, якое немагчыма параўнаць з шопінгам або паходам у кіно. Шпацыры ў парку, удалечыні ад пылу і шумных магістраляў, могуць палепшыць настрой і знізіць стрэс. Даследаванні паказалі, што людзі, якія ходзяць пешшу або гуляюць у зялёных зонах, як правіла, больш шчаслівыя.

Walking day in the park

1613 год. Іван Сусанін завёў беларусаў у багну.

Прыгонны кастрамскі селянін Іван Сусанін, сын нейкай Сусанны – народны рускі герой, сімвал “мужыцкай” адданасці цару.

У сакавіку 1613 года ён быў узяты ў якасці правадніка атрадам шляхты з Рэчы Паспалітай да вёскі Домніна – вотчыны Раманавых, дзе хаваўся са сваёй маці толькі што абраны на пасад цар Міхаіл Фёдаравіч. Сусанін наўмысна завёў атрад у непраходны багністы лес, за што і быў забіты.

Подзвіг Сусаніна адлюстраваны ў мастацкай літаратуры і ў оперы беларуса М. Глінкі “Жыццё за цара” (“Іван Сусанін”).

У рускіх крыніцах сцвярджаецца, што Сусанін завеў у багну палякаў-каталікоў. Але  ў той час каля Кастрамы былі два палкі праваслаўных літвінаў-беларусаў з Віцебска і Полацка, вайскоўцаў на службе караля польскага, вялікага князя літоўскага, маскоўскага цара Уладзіслава IV Вазы.

Іван Сусанін

1689 год. На плошчы Старога Мяста ў Варшаве абезгалоўлены і спалены на вогнішчы за атэізм Казімір Лышчынскі (1634–1689).

Вялікалітоўскі філосаф, мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай. Упершыню ўжыў тэрмін «атэіст».

Скончыў Віленскую акадэмію. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. Выкладаў у Львове, Берасці. Працаваў настаўнікам, меў юрыдычную практыку.

У 1666 годзе выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пераехаў у свой родавы маёнтак Лышчыцы на Берасцейшчыне. Карыстаўся аўтарытэтам сярод шляхты. Шмат судовых спраў правёў на карысць мяшчан і шляхты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі. Меў сваю школу, вучыў дзяцей шляхты і сялян.

Напісаў трактат «Аб неіснаванні Бога». Рукапіс кнігі выкраў агент езуітаў Ян Бжоска.

У 1687 годзе царкоўны суд за цяжкае злачынства – атэізм – пастанавіў спаліць яго жывога на вогнішчы. Па ўласнай просьбе асуджанага кара была заменена на адсячэнне галавы.

Казімір Лышчынскі

1791 год. Нацыянальны сход Францыі ўвёў азначэнне метра: адна саракамільённая частка даўжыні парыжскага мерыдыяна. Пачатак метрычнай сістэмы.

Метрычная сістэма – агульная назва міжнароднай дзесятковай сістэмы адзінак, заснаванай на выкарыстанні метра і кілаграма. На працягу двух апошніх стагоддзяў існавалі розныя варыянты метрычнай сістэмы, якія адрозніваюцца выбарам асноўных адзінак. Цяпер паўсюдна прызнанай з’яўляецца Міжнародная сістэма адзінак (СІ). Пры некаторых адрозненнях у дэталях, элементы сістэмы аднолькавыя ва ўсім свеце. Метрычныя адзінкі шырока выкарыстоўваюцца па ўсім свеце як у навуковых мэтах, так і ў паўсядзённым жыцці. Цяпер метрычная сістэма афіцыйна прынята ва ўсіх дзяржавах свету, акрамя ЗША, Ліберыі і М’янмы.

Эталон
Эталон меры вагі у 1 кг.

1843 год. Нарадзіўся Канстанцін Станюковіч.

Пісьменнік на тэмы з жыцця ваенна-марскога флота. Выхадзец з беларуска-літоўскага роду Станьковічаў. Марскі афіцэр, сын адмірала, каменданта порта і губернатара Севастопаля Міхаіла Станюковіча.

У рускай літаратуры гэта імя непарыўна звязана з жанрам марыністыкі. Стала амаль банальнасцю сцвярджэнне, што ў рускім мастацтве ёсць два непераўзыдзеных спевака марской стыхіі, роўных па таленце: у жывапісе – Айвазоўскі, у літаратуры – Станюковіч.

Бібліяграфія налічвае больш за 100 апавяданняў, аповесцей, некаторыя з іх экранізаваны – “У далёкім плаванні”, “Максімка”, “Матрос Чыжык”, “Пасажырка”. Яго творы выданы Зборамі ў 6, 10 і 12 тамах.

Памёр у Неапалі 20 мая 1903 года.

У яго гонар устаноўлены Мемарыяльная дошка ў Севастопалі, названы вуліцы ва Уладзівастоку, Крандштаце, шэраг бібліятэк.

Канстанцін Станюковіч

1856 год. Скончылася Крымская вайна (1853–1856).

Вайна скончылася падпісаннем мірнай дамовы на Парыжскім кангрэсе, які адкрыўся 25 лютага 1856 года ў сталіцы Францыі прадстаўнікамі Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Турцыі, Сардзініі, Аўстрыі і Прусіі.

Расія страціла ўмацаванні Аландскіх астравоў, кантроль над суднаходствам па Дунаі, адмаўлялася ад пратэктарата над Валахіяй, Малдавіяй і Сербіяй і ад часткі паўднёвай Бесарабіі; саступала Малдавіі свае ўладанні ў вусцях Дуная і частку Паўднёвай Бесарабіі, вяртала заняты ў Турцыі Карс, але захоўвала Севастопаль, Балаклаву, Камыш, Керч-Енікале, Кінбурн.

За імперскія расійскія інтарэсы ў гэтай вайне, толькі ў Крыме загінула больш за 6 000 беларусаў з Мінскага, Брэсцкага. Беластоцкага, Магілёўскага пяхотных, Віцебскага і Полацкага егерскіх палкоў.

Крымская вайна

1890 год. У Іркуцку памёр Іасафат Агрызка (1826–1890).

Беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі  ўніверсітэт. У Пецярбургу заснаваў друкарню і выдаваў на польскай мове газету «Słowo» і альманах «Pismo zbiorowe», выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава, перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum».

Падчас паўстання 1863–1864 гадоў быў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада у Пецярбургу.

Арыштаваны ў лістападзе 1864 года, прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры. У 1877 годзе вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

Іасафат Агрызка

1893 год. Нарадзіўся Ілья Гітгарц.

Беларускі дырыжор і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў.

Скончыў Петраградскую кансерваторыю. Працаваў у Палтаўскім оперным тэатры, Народным доме ў Петраградзе, загадчыкам музычнай часткай Другога Беларускага тэатра ў Віцебску, быў адным з арганізатараў і дырыжораў Беларускай студыі оперы і балета, дырыжорам Беларускага тэатра оперы і балета. Выкладаў у Беларускай кансерваторыі. 

Ажыццявіў пастаноўку оперы «Кастусь Каліноўскі» Лукаса, балета «Князь-возера» Залатарова і іншых твораў.

Аўтар музыкі да драматычных пастановак тэатра імя Я. Коласа «Каля тэрасы» М. Грамыкі, «Калі спяваюць пеўні» Ю. Юр’іна, «Качагары» І. Гурскага.

Памёр 3 лютага 1966 года ў Мінску.

Ілья Гітгарц

 

1907 год. Нарадзілася Надзея Абрамава.

Беларуская пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху ў 1943–1944 гадах.

Скончыла Беларускі вышэйшы педагагічны і Мінскі медыцынскі інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы, з 1942 года ўзначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з 1943 – службу юначак Саюза беларускай моладзі. Супрацоўнік  часопіса «Жыве Беларусь!», член Беларускай цэнтральнай рады. Удзельніца 2-га Усебеларускага кангрэса (1944, Мінск).

Яе высілкамі было выратавана шмат яўрэйскіх дзяцей, адну дзяўчынку яна ўдачарыла.

У 1944 годзе эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе Саюза Беларускай моладзі ў Чэхіі, выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток», працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму.

Памерла 18 лютага 1978 года.

Надзея Абрамава

1956 год. Нарадзілася Хрысціна Лялько.

Беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.

Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».

Аўтар вершаў, кніг прозы, паэзіі, зборніка казак «Хітрэй свету не будзеш».

Пераклала на беларускую мову нарыс У. Сыракомлі «Мінск», шэраг кніг, энцыклікаў Папы Яна Паўла II, творы Я. Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы.

Хрысціна Лялько

1970 год. На экраны выйшаў фільм ураджэнца Лепеля Уладзіміра Матыля (1927–2010) “Белае сонца пустыні”.

У пракат фільм выпусцілі дастаткова вялікім тыражом – 1 410 копій. Нараўне з камедыямі Леаніда Гайдая і серыялам “Семнаццаць імгненняў вясны”, “Белае сонца пустыні” стаў чэмпіёнам па колькасці паказаў на тэлебачанні.

Па традыцыі фільм “Белае сонца пустыні” перад стартам глядзелі савецкія касманаўты.

Белае сонца пустыні

1973 год. Нарадзіўся Северын Квяткоўскі.

Беларускі пісьменнік,  журналіст, грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Каларадская пушча» (2019).

Працаваў журналістам на «Radio 101,2 FM», у газетах «Имя» і «Наша Ніва», у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё», на «Радыё Рацыя» і Радыё «Свабода». Быў рэдактарам грамадзкага блогу budzma.org. Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.

Аўтар імпрэсій, апавяданняў, эсэ, мініяцюр, нарысаў, фрашкаў.

Напачатку 2022 года затрымліваўся сілавікамі пасля вяртання з-за мяжы.

Северын Квяткоўскі

2017 год. Памёр Мікола Рыжы (1953–2017).

Беларускі ілюстратар і мастак філатэлістычнай прадукцыі.

Афарміцель больш за 60 кніг, сярод якіх «Блікі сонца» Максіма Танка, «Рэпартаж з пятлей на шыі» Ю. Фучыка, «Маўглі» Кіплінга, «Вужовы кароль» Ул. Ягоўдзіка, «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» Ул. Бутрамеева, казак, дзіцячых падручнікаў.

Працаваў у галіне кніжнай графікі, нацюрморта, станковай графікі малых форм і экслібрыса. Мастак падараваў мінскаму Музею сучаснага выяўленчага мастацтва 40 сваіх экслібрысаў.

Сапраўдны майстар паштовай мініяцюры. Распрацаваў больш за 200 арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак.

Аўтар серый марак, якія прысвечаны паўстанню 1794 года, 480-годдзю Беларускага друку, 120 і 125-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа.

Намаляваў графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 1920–1930-х гадоў: К. Езавітаў, А. Бярозка, А. Калубовіч, А. Смоліч, В. Захарка, В. Ластоўскі, Р. Астроўскі, Я. Кіпель.

Мікола Рыжы

2021 год. Памёр Канстанцін Красоўскі (1958–2021).

Беларускі географ, дэмограф. Доктар геаграфічных навук, прафесар.

Скончыў Брэсцкі педінстытут. Усё жыццё аддаў прыцы ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна: прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара, дэкана геаграфічнага факультэта (1995–2000), загадчыка кафедры, прарэктара па навуковай рабоце, першага прарэктара (2009–2011).

Займаўся пытаннямі дэмаграфіі, рассялення насельніцтва і яго структур, міграцый.

Аўтар і сааўтар больш за 160 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі.

Канстанцін Красоўскі

Дзень у гісторыі. 6 сакавіка. Створана ЗБС “Бацькаўшчына”. Князёўна Хаціма ў Хоцімску

1869 год. Дз. Мендзялееў публічна прадставіў сваю перыядычную сістэму элементаў.

Перыядычная сістэма хімічных элементаў (табліца Мендзялеева) – класіфікацыя хімічных элементаў, якая ўстанаўлівае залежнасць розных уласцівасцей элементаў ад зарада атамнага ядра. Сістэма з’яўляецца графічным выразам перыядычнага закона, які ўстанавіў рускі хімік Дз. Мендзялееў. 

Усяго прапанавана некалькі соцень варыянтаў малюнка перыядычнай сістэмы (аналітычных крывых, табліц, геаметрычных фігур і іншых). У сучасным варыянце сістэмы мяркуецца звядзенне элементаў у двухмерную табліцу, у якой кожны слупок (група) вызначае асноўныя фізіка-хімічныя ўласцівасці, а радкі ўяўляюць сабой перыяды, у пэўнай меры падобныя адзін аднаму.

Мендзялееў

1896 год. Нарадзіўся Ізі (Ісак) Харык.

Беларускі габрэйскі паэт. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі навук.

Друкаваўся ў габрэйскіх газэтах, працаваў рэдактарам менскага часопіса «Штэрн». Быў членам ЦВК БССР. Аўтар вершаў, 13 кніг вершаў на габрэйскай мове, артыкулаў, нарысаў у беларускамоўных выданнях. Перакладаў на габрэйскую мову творы Якуба Коласа, Міхася Чарота.

Яго паэзія перакладалася на беларускую мову, вершы «Над Бярозай», «Хлеб», «У шэрым змроку», «Век настане такі…» пакладзены на музыку. Паэзію Харыка выконвала Т. Гвердцытэлі (на музыку Мотла Палянскага).

Арыштаваны НКУС і асуджаны ў 1937 годзе як «сябар трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. 

Расстраляны ў «Чорную ноч» 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе масавага расстрэлу, які таксама атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў».

5 лістапада 1937 года была арыштавана, потым саслана ў лагер у Казахстан і яго жонка, маці дваіх сыноў, ураджэнка Бабруйска Дзіна Харык (Матліна).

Ізі Харык

1899 год. Нямецкі хімік Фелікс Хофман з кампаніі Bayer атрымаў патэнт на ацэтыльсаліцылавую кіслату пад камерцыйнай назвай “аспірын”.

Аспірын – адны з галоўных лекаў XX стагоддзі.

Па традыцыі нашы продкі зніжалі жар і здымалі боль воднай настойкай кары вярбы.

У 1763 годзе святар Эдвард Стоўн зрабіў у Каралеўскім таварыстве Лондана даклад аб лячэнні ліхаманкавых дрыжыкаў настойкай кары вярбы. А ў 1838 годзе было паказана, што актыўным кампанентам кары вярбы з’яўляецца саліцылавая кіслата. Італьянскі хімік Рафаэль Пірыа вылучыў з вярбовай кары саліцылавую кіслату, вызначыў хімічны склад гэтага рэчыва і паспяхова сінтэзаваў яго. Яно атрымала назву саліцылавай кіслаты.

Каб атрымаць іншыя віды саліцылавай кіслаты, лячэбная ўласцівасць якіх магла б быць яшчэ больш дзейснай, Ф. Хофман распрацаваў тэхналогію вытворчасці ацэтыльсаліцылавай кіслаты.

Фелікс Хофман

1910 год. Нарадзіўся Аляксандр Мазалёў.

Беларускі савецкі жывапісец, графік, педагог.

Скончыў Ленінградскі інстытут пралетарскага мастацтва. Выкладаў у Віцебскім, Мінскім мастацкіх вучылішчах, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Падчас вайны за ўдзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі акупантамі быў адпраўлены ў канцлагер. Пасля вызвалення з яго ў 1944 годзе ваяваў у Чырвонай Арміі.

Працаваў у галіне станковых жывапісу і графікі, у пейзажным, партрэтным, бытавым і батальным жанрах. Быў аўтарам тэматычных карцін, у якіх вельмі ёміста ўвасабляліся характэрныя прыкметы таго часу і галоўныя грамадскія ідэалы.

Сярод творчай спадчыны мастака таксама шмат эцюдаў, накідаў і замалёвак. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Памёр 1 жніўня 1970 года.

А. Мазалёў
А. Мазалёў. На канікулах. 1966 год.

1913 год. Падчас святкавання 300-годдзя дома Раманавых у Санкт-Пецярбургу з-за цісканіны загінулі сотні людзей, пасля чаго Мікалай II атрымаў мянушку “Крывавы”.

За 19 гадоў да гэтага, 18 траўня 1894 года, на Хадынскім полі ў Маскве, падчас раздачы царскіх падарункаў з нагоды каранацыі Мікалая II з-за халатнасці ўлад адбылася цісканіна. Па афіцыйных дадзеных, загінула 1389 чалавек, знявечана было 1300. Слова Хадынка стала намінальным для гібелі людзей у цісканіне.

Мікалай “Крывавы”

1923 год. Нарадзіўся Анатоль Ляляўскі.

Беларускі тэатральны рэжысёр. Народны артыст.

У 1956-1986 гадах працаваў рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Сярод яго лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» В.Вольскага, «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі, «Ліпавічкі» У.Галубка, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа і іншыя. Ставіў таксама – «Кот у ботах» Г. Уладычынай, «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова, «Доктар Айбаліт» паводле К. Чукоўскага, «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда.

Памёр 7 студзеня 1995 года.

Анатоль Ляляўскі

1937 год. Нарадзілася Валянціна Церашкова.

Першая жанчына-касманаўт (1963), першая беларуска-касманаўт, генерал-маёр авіацыі, Герой Савецкага Саюза, кандыдат тэхнічных навук. Старшыня Камітэта савецкіх жанчын, Расійскага цэнтра міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва пры расійскім урадзе.

Нарадзілася ў в. Вялікае Масленікава Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям’і выхадцаў з Беларусі. Бацька – з Бялыніцкага, маці — з Дубровенскага раёна. Па сведчанні самой Валянціны Церашковай, у дзяцінстве яна гаварыла па-беларуску.

Валянціна Церашкова

1937 год. У Асіповічах  нарадзіўся Уладзімір Крукоўскі.

Беларускі мастак-плакатыст. Суаўтар эталона дзяржаўнага герба «Пагоня», аўтар сцяга і малой эмблемы БНФ.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

Працаваў у часопісах «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», «Спадчына», бюлетэні Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Член БНФ з дня заснавання.

Асноўная тэматыка плакатаў – гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі.

Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Памёр 3 красавіка 2022 года.

Уладзімір Крукоўскі

1944 год. Пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны (БКА).

БКА – вайсковае фарміраванне на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь», якое планавалася зрабіць ядром Нацыянальных узброеных сіл незалежнай Беларусі. Рашэнне аб стварэнні БКА было прынята 23 лютага 1944 года выконваючым абавязкі генеральнага камісара Беларусі К. фон Готбергам і прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады Р. Астроўскім. Кіраўніком стаў маёр Ф. Кушаль.  

Аснову фарміравання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-1924 гадоў нараджэння – усяго каля 25 000 чалавек, з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450-500 чалавек. Да сярэдзіны красавіка было створана 39 пяхотных і 6 сапёрна-будаўнічых батальёнаў.

Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, поспехаў Чырвонай Арміі частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў. У той жа час, частка насельніцтва з раёнаў, якія знаходзіліся пад кантролем партызанаў, дабраахвотна ішла служыць у БКА.

Частка жаўнераў БКА вырашылі ісці з немцамі на захад. Ва Усходняй Прусіі і Польшчы было каля 10  000 жаўнераў БКА.

На базе частак БКА на пачатку 1945 года была ўтворана 1-я беларуская грэнадзёрская брыгада, пазней —30-я грэнадзёрская дывізія, якая ўдзел у баях не брала і здалася ў палон да амерыканцаў

Пасля вайны значная частка ўдзельнікаў БКА апынулася ў эміграцыі.

Беларуская краёвая абарона

1964 год. Нарадзіўся Уладзімір Міхно.

Беларускі журналіст і пісьменнік.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у Чашніцкай раённай газеце «Чырвоны прамень», у «Чырвонай змене», «Настаўніцкай газеце».

Аўтар кніг, зборнікаў прозы, аповесцей. З апавяданнямі выступаў у беларускім друку, на радыё.

Памёр 26 лістапада 2019 года.

Уладзімір Міхно

1972 год. Заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Утворана на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы – не меней шасці тысяч асобнікаў.

Выходзілі серыі «Першая кніга паэта», «Першая кніга празаіка», «Паэзія народаў», «Бібліятэка замежнай прозы», «Скарбы сусветнай літаратуры», «Бібліятэка беларускай класікі».

У выдавецтве выйшлі Зборы твораў амаль усіх буйных беларускіх пісьменнікаў.

Выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.», «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».

«Мастацкая літаратура»

1975 год. Памёр ураджэнец беларускага г. Рэчыца Яфім Капелян (1912-1975).

Акцёр тэатра і кіно, адзін з вядучых акцёраў Вялікага драматычнага тэатра ў Ленінградзе. Народны артыст СССР.

Скончыў Рэчыцкую школу. Працаваў мастаком пры Рэчыцкім кінатэатры, у Вялікім драматычным тэатры імя М. Горкага. У гады вайны быў акцёрам франтавога Тэатра народнага апалчэння.

Адначасова шмат здымаўся ў кіно, выканаў мноства яркіх характэрных роляў у фільмах «Няўлоўныя мсціўцы», «Інтэрвенцыя», «Даўрыя», «Вечны кліч», «Саламяны капялюшык». Адна з найбольш вядомых работ – аўтарскі тэкст у тэлесерыяле “Семнаццаць імгненняў вясны”. Браў удзел у дубляжы замежных фільмаў на кінастудыі “Ленфільм”, агучыў адну із роляў у фільме “Паласаты рэйс”. Спрабаваў сябе ў рэжысуры, паставіў некалькі спектакляў на Ленінградскім тэлебачанні.

Яфім Капелян

1990 год. У Мінску створана Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (1990-2021).

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» быў абраны Васіль Быкаў, старшынёй Рады – Яўген Лецка. З’езды ЗБС праводзіліся ў 1993, 1997, 2001, 2005, 2009, 2013, 2017 гадах. Сярод наступных кіраўнікоў ЗБС былі Р. Гарэцкі, А. Грыцкевіч, А. Макоўская.

У чэрвені 2021 года павінен быў прайсці VIII з’езд, але праз распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі Вялікая рада прагаласавала за перанос з’езда, у той час як кіраўніцтва ЗБС пракансультавалася з Міністэрствам юстыцыі, як не парушыць заканадаўства і статут арганізацыі. Аднак у рамках пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Міністэрства юстыцыі выставіла прэтэнзіі да дзейнасці арганізацыі з нагоды пераносу з’езда.

20 жніўня 2021 года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па «прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь).

24 верасня Вярхоўны суд (суддзя – Рыма Філіпчык) прыняў рашэнне задаволіць позву Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць згуртаванне.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

2018 год. У Хоцімску паставілі скульптуру легендарнай князёўны Хацімы

Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, хоцімцы з’яўляюцца нашчадкамі малой славянскай этнічнай групы хацімлян, што знайшло сваё адлюстраванне ў шматлікіх геаграфічных назвах – Хоцін (Украіна); Хатома (Chotoma), Хоцімна, (Chociemjno), Хоцімаў ​​(Chocimow)  – у Польшчы; вёскі Хацемля і Хацімічы ў Віцебскай вобласці, вёска Хацемка пад Магілёвам – Беларусь.

У фалклоры сфарміраваўся вобраз паўлегендарнай княжны Хацімы, ад імя якой, нібыта вядзе сваю назву горад Хоцімск.

Скульптуру князёўны Хацімы 6 сакавіка 2018 года ўстанавілі ў цэнтральным скверы Хоцімска. Графічную ідэю мясцовага мастака Аляксандра Каржова ўвасобіў у жыццё віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў.

княжна Хаціма

Дзень у гісторыі. 17 лютага. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Марш “недармаедаў”

Міжнародны Дзень спантанай праявы дабрыні (International Spontaneous Kindness Day, з 1998 года). 

Устаноўлены па ініцыятыве міжнародных дабрачынных арганізацый на канферэнцыі ў Токіа. У гэты дзень, як заклікаюць арганізатары, трэба імкнуцца быць добрым да ўсіх, і не проста добрым, а добрым бязмежна і бескарысліва.

Калі чалавек чакае падзякі за сваю дабрыню, гэта не можа лічыцца сапраўднай дабрынёй.

Добрыя справы самі па сабе павінны дастаўляць вам задавальненне, і пры гэтым, даючы нешта іншым ці дапамагаючы ім, вы не павінны чакаць узнагароды. Такая сапраўдная дабрыня.

Нямногія ў наш неспакойны час здольныя на такі “подзвіг” – у стане стомленасці і раздражненні ад надзённых клопатаў мы ўсё часцей абыякава праходзім міма чужых праблем, пакуль яны не закрануць нас саміх.

І тады мы шукаем падтрымку і ўдзел у людзей, для якіх “бескарыслівая дапамога”, “міласэрнасць” і “спагадлівасць” не проста словы, а сэнс жыцця, які стаў пакліканнем.

праявы дабрыні

1772 год.  Прускі кароль Фрыдрых II і Кацярына II падпісалі Пецярбургскую канвенцыю аб Першым падзеле Рэчы Паспалітай.  

5 жніўня 1772 года набыла моц аналагічная руска-аўстрыйская канвенцыя. У верасні 1772 года рускія, аўстрыйскія і прускія войскі занялі адпаведныя тэрыторыі. 

Рэч Паспалітая працягвала існаваць, але яе тэрыторыя істотна скарацілася. У верасні 1773 года кароль Станіслаў Панятоўскі прызнаў новыя межы, падпісаўшы мірныя дамовы з Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. 

Наступныя падзелы Рэчы Паспалітай адбыліся ў 1793 і 1795 гадах.

І падзел РП

1806 год. Нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч. 

Беларускі археолаг, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. На аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей. 

Член навуковых таварыстваў Вільні, Кракава, Масквы, Прагі, Парыжа, Лондана. 

Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей, член Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў. 

У памяць аб вучоным з 2007 года праводзіцца водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча» па Віліі. 

Памёр 13 ліпеня 1868 года.

Канстанцін Тышкевіч

1837 год. Нарадзіўся Канстанцін Ельскі. 

Беларускі вучоны-біёлаг, географ, геолаг і падарожнік.

Сваяк кампазітара С. Манюшкі.

Вучыўся ў Маскоўскім і Кіеўскім універсітэтах. Адзін з першых у Расійскай імперыі дарвіністаў.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863-1864 гадоў ва Украіне. Жыў у эміграцыі. 

Займаўся геалагічнай практыкай у Турцыі, працаваў у парыжскім Прыродазнаўчым інстытуце, даследаваў Французскую Гвіяну ў Паўднёвай Амерыцы (1865-1869), Перу (1869-1878), Кардыльеры, вярхоўі Мараньёна – аднаго з вытокаў Амазонкі. Прэпараваныя ім пудзілы адпраўляліся ў музеі Еўропы, адных толькі павукоў даслаў каля 300 экзэмпляраў, адкрыў невядомыя віды жывёл. Сустваральнік і захавальнік прыродазнаўчага музея ў перуанскай Ліме.

Па вяртанні з Амерыкі, працаваў у Варшаве, захавальнікам прыродазнаўчых калекцый Кракаўскай акадэміі навук, у Турцыі, Германіі. Удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях на французскі паўвостраў Брэтань, у балканскай Далмацыі.

У гонар вучонага названы від лаўра, некаторыя віды птушак і звяроў.

Памёр 26 лістапада 1896 года.

Канстанцін Ельскі

1937 год. У вёсцы Машанакі Магілёўскага раёна нарадзілася Зінаіда Бандарэнка. 

Герой Сацыялістычнай працы, Ганаровы хімік СССР.

Усё яе працоўнае жыццё прайшло на Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно»: прадзільшчыца, апаратчыца. Выбіралася ад калектыва Дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1976-1981). 

Упершыню ў СССР разам з напарніцай выйшла з брыгады каб на дваіх абслугоўваць адразу 15 станкоў. Пераможца пяці пяцігодак.

Зінаіда Бандарэнка

1938 год. Памёр у ГУЛАГу Міхась Багун. 

Беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына», «Літаратура і мастацтва», у Белдзяржвыдавецтве.

Аўтар лірычных рамантычна-акрыленых твораў: шэрагу зборнікаў, паэм. Пісаў і апавяданні для дзяцей.  Перакладчык на беларускую мову М. Астроўскага «Як гартавалася сталь», вершаў А. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і іншых.

Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, увайшлі ў фальклорныя запісы.

Арыштаваны ў лістападзе 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Міхась Багун

1943 год. Нацысты спалілі 1530 жыхароў, уключая двух каталіцкіх святароў, вёскі Росіца Верхнядзвінскага раёна. 

16-18 лютага тут прайшла карная аперацыя «Зімовы цуд». Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і прынялі разам з імі пакутніцкую смерць.

У 1999 годзе Ян Павал II абвясціў ксяндзоў Ю. Кашыру і А. Ляшчэвіча блаславёнымі. 19 жніўня 2000 года ў Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

Па колькасці ахвяр Росіца – трэцяя на Беларусі апасля в. Боркі Кіраўскага раёна (2000), былой в. Ала Светлагорскага раёна (1758 чалавек).

карная аперацыя «Зімовы цуд»

1949 год. Заступіў на пасаду першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вайцман (1874–1952). 

Ураджэнец м. Моталь пад Пінскам. Выбітны навуковец-хімік, палітык, прэзідэнт (1929-1946) Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. Заснавальнік даследчага інстытуту, які цяпер носіць ягонае імя.

Ганаровы доктар Ерусалімскага універсітэта, Ганаровы грамадзянін Ерусаліма.

Хаім Вайцман

1952 год. Нарадзіўся Уладзімір Крываблоцкі. 

Беларускі мастак-манументаліст, жывапісец. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка (дыпломнай працай стаў вялізны два з паловай метры ў вышыню трыпціх «Хатынь»), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Маляваць пачаў у дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газету «Піонэр Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Асновай творчасці з’яўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, аздабленні будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музеях.

Яго вітражы ўпрыгожваюць многія будынкі Мінска, Кобрына, Брэста, Цэнтральнага Батанічнага сада,  Ушацкага Музея народнай славы, Палаца Культуры Мсціслава. Паліпціх «Рэквіем» памерам 33 м² – у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

Жывапіс прысвечаны вязням канцлагеру ў Азарычах ствараўся 3,5 гады. За гэту працу быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Уладзімір Крываблоцкі
«Зямля», мазаіка на фасадзе Брэсцкага электра-механічнага завода

1955 год. Нарадзіўся Уладзімір Вішнеўскі. 

Беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог. Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Загадчык кафедры графікі Беларускай Акадэміі мастацтваў. Выдатны майстар станковай і кніжнай графікі, працуе ў тэхніках афорта, літаграфіі, тэмперы.

Аўтар шматлікіх графічных серый, сярод іх «Птушкаловы», «Кірмаш спадзяванняў», «Пабудова чалавека», «Туга страчанага сусвету», ілюстрацый да кніг У. Ягоўдзіка, Якуба Коласа, К. Крапівы, А. Разанава, М. Лужаніна, Ф. Дастаеўскага, А. Пашкевіч (Цёткі).

За ілюстрацыі кніг «Вянок беларускіх народных песень» і «Палата кнігапісная» М. Нікалаева атрымаў дыпломы беларускіх рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Уладзімір Вішнеўскі
C

2013 год. Памёр Сакрат Яновіч. 

Беларускі, польскі пісьменьнік, публіцыст, грамадскі дзеяч Беласточчыны. Працаваў ў газеце «Ніва», узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, займаўся актыўнай літарганізатарскай дзейнасцю. У яго Villa Socrates праходзілі шматлікія беларускія і міжнародныя інтэлектуальныя спатканні. 

Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр, каля 30 кніг, сярод якіх «Беларусь, Беларусь», «Доўгая смерць Крынак» і інш. Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля, п’есу Я. Шабана «Шрамы» для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку.

Сакрат Яновіч

2017 год. У Мінску і па ўсёй краіне адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад. 

Удзельнічала больш за 2 000 чалавек. Арганізатарамі акцыі сталі апазіцыйныя палітыкі М. Статкевіч, У. Някляеў і іншыя. Марш прайшоў ад Кастрычніцкай плошчы па праспекце Незалежнасці да будынка Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, каля якога адбыўся кароткі мітынг.

Затым пратэсты перакінуліся на іншыя гарады Беларусі: Гомель, Магілёў (каля 500 чалавек прайшлі па вуліцы Ленінскай), Брэст, Гродна, Віцебск і іншыя. Удзельнікі маршу актыўна даводзілі, што яны не “дармаеды”, і пратэставалі супраць уторгнення непразрыстай дзяржавы ў зоны асабістай свабоды грамадзян.

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве, быў выдадзены 2 красавіка 2015 года. Ён не адпавядае Канстытуцыі, міжнародным дагаворам і іншым заканадаўчым актам краіны. 

Падобны ўказ быў прыняты ў 1961 годзе ў СССР, там дармаедства адносілі да крымінальна-каральных злачынстваў.

Улады Беларусі рабілі спробы ўвесці падатковы збор з беспрацоўных грамадзян з 2013 года, з ініцыятывы прэм’ер-міністра М. Мясніковіча.

«Марш абураных беларусаў»
«Марш абураных беларусаў» у Брэсце

«На нарах сядзелі мужыкі, а я ім чытаў Бродскага». Аляксандр Ждановіч, «Маляваныч» пра акторскі дэбют у турме, жыццё на чужыне і творчыя планы

Падзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце. Творцы спрабуюць займацца сваімі справамі і ў эміграцыі.

Аляксандр Ждановіч, вядомы беларускі актор і рэжысёр з канца лютага 2022 года жыве ў Грузіі. Артыст апынуўся на чужыне праз пераслед на радзіме. 

Пра жыццё ў выгнанні ён апавядае чытачам Магілёў.media.


Хто такі Аляксандр Ждановіч

Па заканчэнні сталічнага Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1985 годзе Аляксандр Ждановіч працаваў у Нацыянальным драматычным тэатры імя Горкага.

За час артыстычнай кар’еры ўвасобіў на сцэне мноства знакавых вобразаў у п’есах Шэкспіра, Булгакава, Камю ды іншых. З 1982 году, як актор, зняўся ў больш чым сарака мастацкіх фільмах.

Асобная роля, якой Аляксандр Ждановіч прысвяціў 18 год жыцця, гэта Маляваныч у знакамітай дзіцячай «Калыханцы» на беларускім тэлебачанні.

Аляксандр Ждановіч пабываў у сумнавядомым жодзінскім ізалятары. 8 лістапада 2020 году ён быў затрыманы на Маршы народаўладдзя і асуджаны на 8 содняў адміністрацыйнага арышту.

За ўдзел у акцыях пратэсту актора звольнілі з Нацыянальнага драматычнага тэатру.

Незадоўга да ад’езду з радзімы ім сталі цікавіліся спецслужбы, выклікалі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

Выехаў у Грузію. У сталіцы краіны Аляксандра Ждановіча пазнаюць. Да яго падыходзяць тутэйшыя беларусы са словамі: «О, Маляваныч, прывітанне!».


Планаў вялікіх не раблю

 – Аляксандр, прайшло амаль паўгода пасля Вашага пераезду. Сцішылася дарожная ліхаманка, супакоіліся нервы – што прыгадваецца, якія ўражанні хочаце пераказаць словамі, азіраючыся на апошнія падзеі?

– Ніколі, ні ў якім сне не мог уявіць, што нешта падобнае адбудзецца са мной. Змяняць штосьці ў 58 гадоў дастаткова складана. Аднак, я спрабую вырашаць праблемы ў маім жыцці па меры іх з’яўлення. На сённяшні дзень стараюся рабіць так, як робяць дзеці – жыць адным момантам.

Я не цешуся ілюзіямі, што ўсё хутка скончыцца, што гэта сітуацыя працягнецца нядоўга. Але, і планаў вялікіх не раблю. Не абвяшчаю доўгатэрміновых прароцтваў пра свет і пра жыццё. Шмат пра што можна разважаць, але я лічу, што не маю права навязваць камусьці свае меркаванні, выдаваць уласныя думкі за ісціну ў першай інстанцыі.

Ці адчуваеце сябе выгнаннікам?

Ну, а як жа? Безумоўна! Калі адказаць на гэта пытанне проста, то я час ад часу лаўлю сябе на думцы, што гэта сон. У нейкі момант нібыта прачынаюся, і пытаюся сам у сябе: «А дзе гэта я? Што я тут раблю? Чаму я тут апынуўся?» Зразумела, часам бывае вельмі сумна, але я змагаюся.

Пра магчымае сваяцтва з тэатральным дзеячам пачатку 20 стагоддзя

 – У 1920-1921 годзе першым кіраўніком Беларускага дзяржаўнага тэатру быў Фларыян Ждановіч, які ставіў шмат п’ес беларускіх аўтараў на нацыянальнай мове беларусаў. Нядаўна мінула 100 год, а часы цяпер вельмі падобныя – эміграцыя творчай інтэлігенцыі, «чырвоны тэрор», рэпрэсіі ды іншае. Ці ёсць сувязь па лініі продкаў з вядомым тэатральным дзеячам?

 – Калі паступаў у інстытут, мноства людзей цікавіліся: «О, Ждановіч! Ці не з тых самых?». Пытанні бянтэжылі, паколькі я быў звычайны дваровы хлапчук, не надта дасведчаны ў гісторыі тэатральнага руху. Мая сям’я не мела ніякага дачынення ні да тэатру, ні да мастацтва ўвогуле.

Зразумела, што факт аднолькавага прозвішча дае вялікую верагоднасць на сваяцкія сувязі, але беспадстаўна сцвярджаць, безумоўна, не варта. Толькі аднойчы ў мяне быў непасрэдны кантакт з сям’ёй Фларыяна Ждановіча. За савецкім часам у Астрашыцкім Гарадку быў дом адпачынку «Тэатральны». Некалькі разоў мы адпачывалі там з сям’ёй.

Прыехалі чарговы раз, калі разгортваліся падзеі з ГКЧП (Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы ў СССР – самаабвешчаны орган улады ў СССР, які існаваў з 18 па 21 жніўня 1991 года). Менавіта тады сустрэўся з яго дачкой – Ірынай Фларыянаўнай Ждановіч. Жанчына была ўжо сталага ўзросту. Мы прадставіліся, пазнаёміліся, яна запрасіла ў госці, правялі разам вечар. Болей ніякіх сувязяў не ўгадваецца.

Сольны канцэрт адбыўся ў Жодзінскай турме, у камеры №34

 – Напрыканцы нашай размовы хацелася б даведацца пра тэатральную праграму «Часы не выбіраюць», па сутнасці Ваш аўтарскі вечар, які павінен адбыцца 26 ліпеня ў Тбілісі.

– Перадгісторыя гэтай праграмы такая. Калі ў Мінску праходзілі дваровыя канцэрты ў 2020 годзе, я бываў на іх, слухаў, прыглядаўся. З «белай зайздрасцю» назіраў, як спяваюць розныя выканаўцы.

А я не спяваю, так вось атрымалася. Аднак мне хацелася нейкага ўдзелу. Праграмы для індывідуальных выступаў у мяне былі, але зусім іншыя. Зразумела, я шмат чытаў, шмат меў вершаў у сваім рэпертуары. Але нічога, так бы мовіць, «актуальнага» да падзей 2020 года ў мяне не было.

І вось, я пачаў шукаць матэрыял, збіраць вершы, каб яны адпавядалі трагічным і глабальным падзеям самых апошніх часоў. І гэта ўсё зацягнулася да таго моманту, пакуль мяне не схапілі на адным з маршаў пратэсту.

І першы мой сольны канцэрт адбыўся ў Жодзінскай турме, у камеры №34. Гэта была «зала» з усімі прыкметамі тэатральнай. Нават выглядала як амфітэатр: вось тут «параша» нібыта з прыступкамі, тут «кармушка» (дзверы), а насупраць – нібыта «партэр», «бельэтаж», «балкон», дзе сядзелі, ляжалі мужыкі, а я ім чытаў Бродскага.

Пасля таго, як я выйшаў на свабоду, мы яшчэ час ад часу збіраліся на раёне – па чыіхсьці хатах, кватэрах. Гэта былі сапраўдныя нелегальныя, альтэрнатыўныя кватэрнікі. Але потым усіх пачалі «зачышчаць», «прэсаваць» – ператрусы, вобшукі, арышты, выклікі ў міліцыю, пагрозы…

Вось, такім чынам і ў такіх умовах нараджалася гэта праграма. Прыходзьце ўсе, хто жадае. Будзе шмат чаго чытацца з найлепшых твораў як беларускай літаратуры, так і замежнай: творы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Іосіфа Бродскага, Восіпа Мандэльштама. Асноўная тэма якіх – выклікі сучаснасці, якія былі ў жыцці творцаў ва ўсе часы.

 

Беларускія творцы ў выгнанні. Чым жыве беларуская дыяспара ў Грузіі

Падзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце. Творцы спрабуюць займацца сваімі справамі і ў эміграцыі. Пра падзеі жыцця беларускай дыяспары ў Грузіі апавядае музыкант, які сам быў вымушаны пакінуць радзіму. Ён піша пра фестываль «Прадмова» і «Тыдзень беларускай культуры», якія адбыліся ў Тбілісі і Батумі.

Аўтар для наступных публікацыях рыхтуе гутаркі з удзельнікамі імпрэзаў аб іх жыцці ў выгнанні. Сярод суразмоўцаў будуць і выхадцы з Магілёўшчыны.


Выстава беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» і Тыдзень беларускай культуры – для беларусаў Грузіі гадоў сталі асноўнымі падзеямі лета 2022 года. «Прадмова» адбылася напачатку чэрвеня ў Тбілісі. «Тыдзень беларускай культуры» ж стартаваў 1 ліпеня і абвешчаны арганізатарамі як імпрэза, якая будзе доўжыцца, як мінімум да канца лета. Месцамі іх правядзення абраныя найбуйнейшыя гарадах Грузіі – Батумі і Тбілісі.


«Прамова»

Першы фестываль «Прадмова» адбыўся ў 2018 годзе яшчэ ў Беларусі. Яго задумалі, як пляцоўку для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. У «Прадмове» бралі ўдзел вядомыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складалася з дзясяткаў разнастайных імпрэзаў. Пасля падзеяў 2020 году фестываль стаў выгнанцам, як і многія яго ўдзельнікі.

У Грузію на «Прадмову» прыехалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры – сапраўдныя зоркі айчыннай культуры. Паэт, празаік, перакладчык Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую сваю кнігу прозы «Гэй Бэн Гіном», пісьменнік, паэт, публіцыст Зміцер Лукашук свой даробак – кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы».

Кампанію ім складалі пісьменнікі і журналісты Лілія Ільюшына, Вольга Бубіч, Аляксандр Ждановіч, Яраслаў Бекіш, Севярын Квяткоўскі, Леў Міхееў.

Гасцямі на “Прадмовы” былі даследніца рускай літаратуры Лінор Гаралік з Ізраілю ды грузінскі паэтам і празаікам Шота Іаташвілі.

Як і ў Беларусі кожны дзень «Прамовы» быў насычаны імпрэзамі. Вядучым большасці з іх быў магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў.

На фестывалі ладзіліся разнастайныя акцыі, праводзіліся майстар-класы для дзяцей і дарослых, звязаныя з тэмаю стварэння кніг.

«Тыдзень беларускай культуры»

«Тыдзень беларускай культуры» падаецца, як міжнародны цыкл імпрэзаў. Ініцыятарам яго правядзення выступае Беларуская рада культуры. З яе ініцыятывы з’явіўся неафіцыйны дзень беларускай культуры. Яго прапануецца адзначаць 7 ліпеня.

«На гэты момант беларускага Дня культуры, а пагатоў міжнароднага – няма. Мы прапаноўваем гэта змяніць і ўшанаваць той унёсак, які наш народ зрабіў у сусветную культуру. 7 ліпеня – дзень, калі мы адзначаем дні народзінаў Янкі Купалы, Марка Шагала, Яна Чачота – культурных дзеячаў Беларусі, вядомых далёка за яе межамі. Таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята кахання і свабоды», – адзначана на сайце Беларускай рады культуры.

У Батумі на «Тыдні беларускай культуры» на ўзбярэжжы Чорнага мора адбыўся трохгадзінны канцэрт беларускіх музыкаў. Сярод іх быў «Спеўны сход» і бард Юры Несцярэнка, спявачка Уна і гурт ДОДОМА.

У Тбілісі гледачы ўбачылі тэатралізаванае прадстаўленне «Батлейка-Шагал», прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Спектакль паказвалі ў інстытуце Гётэ. Пастаноўку падрыхтаваў актор і рэжысёр Аляксандр Ждановіч, вядомы ў Беларусі як Маляваныч з «Калыханкі».

На грузінскім «Тыдні беларускай культуры» адбыліся прэзентацыя кніг Наталлі Харытанюк і Купалле. На ім паказалі фільм пра Вольны хор ды ахвотныя пабылі ў марской вандроўцы на караблі.

 

Папараць-кветка, зёлкі, аголеныя дзявочыя ногі. Купалле у глыбінцы Магілёўшчыны

Мінулай ноччу беларусы шукалі таямнічую папараць-кветку са спадзевам, што яна прынясе ім шчасце.

Купальскі Мсціслаў

На Магілёўшчыне купалле, якое мае быць напоўненае эратызмам і таямнічасцю, адзначалі ў райцэнтрах. Ва ўмовах татальнага падпарадкавання ўладнай вертыкалі і праграме купальскага фэсту пад Шкловам, рэліктавымі і тым больш каштоўнымі выглядаюць спробы захаваць традыцыю народных гулянняў менавіта ў глыбінцы.

mstlife.by

Таму, Магілёў.media зазірнуў на купалле ў Мсціслаў. На фотаздымках, на сайце мясцовай раёнкі «Святло Кастрычніка», свята падавалася цнатлівым: традыцыйныя сцэны з выступленнямі самадзейных артыстаў, забавы для дзяцей і дарослых.

Усё выглядала б будзённа, каб не група дзяўчат, якія агаліўшы ногі, увайшлі ў раку, каб кінуць у яе купальскі вянок. Купальскага качання ў расе аголеных маладзіц камера не выхапіла. Па-за ўвагай засталася вандроўка ўдзельнікаў у лес па папараць-кветкі.

 

Асаблівасці святкавання купалля беларусамі

Першапачаткова паганскае свята трывала ўвайшло ў народны каляндар. У ноч з 6 на 7 ліпеня купалу славяць Хрысціяне праваслаўнай традыцыі.

У архаічныя часы яно святкавалася ў дзень летняга сонцастаяння, якое прыпадае на 23 чэрвеня. У гэты ж дзень цяпер адзначаюць Купалле ў заходніх рэгіёнах краіны, дзе больш распаўсюджанай застаецца каталіцкая святочная традыцыя.

Праваслаўнае насельніцтва  перанесла святкаванне на ліпень у сувязі з выкарыстаннем юліянскага календара.

На купалу палявыя зёлкі напаўняцца цудадзейнымі ўласцівасцямі.

Лічыцца, што на купалу ўсе жыццятворныя сілы зямлі набываюць найбольшую моц. Палявыя зёлкі напаўняцца цудадзейнымі ўласцівасцямі. Таму, ад раніцы, калі яшчэ не спала раса, дзяўчаты і жанчыны збіралі купальскае разнаквецце – купальскія зёлкі.

Яны захоўваліся ў доме на працягу ўсяго года як надзейны лекавы сродак і абярэг ад рознай злыбяды. Звітыя з кветак вянкі былі абрадавым галаўным уборам і сімвалізавалі дзявоцкую чысціню. На іх таксама варажылі пра будучую шлюбную долю.

фота: mstlife.by

 

Гадавіна моўнага рэферэндуму. “Калі б беларуская мова заставалася адзінай дзяржаўнаю, то я гаварыла б па-беларуску”

Рэферэндум 1995 году стаіць у адным трагічным шэрагу з русіфікацыяй, сталіншчынай, Другой сусветнай вайной і чарнобылем. Ягоныя наступствы беларусы зазнаюць на ўласным лёсе і праз 27 гадоў. Нацыянальныя сімвалы, хоць юрыдычна і не забароненыя, але публічнае іх выкарыстанне прыроўненае да адміністрацыйнага, гэта ў найлепшым выпадку, правапарушэння. Смельчаку, якія ўзняў Бел-чырвона-белы сцяг, ці апрануў цішотку з Пагоняю пагражаюць «суткі» у ізалятары і здзекі супрацоўнікаў.

 

Газэта з артыкулам пра нацыянальную сымволіку беларусаў зачытвалася да дзір

Пра бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню я даведаўся ў 1989 годзе ў Талліне. Мне трапілася ў рукі газета мясцовых беларусаў «Грунвальд». У ім была публікацыя, прысвечаная нацыянальнай сімволіцы беларусаў. Назва яе была «Бел-чырвона-белы сцяг пакрыў сабой народны рух». Артыкул мяне захапіў. Я разжыўся аргументамі для спрэчак з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Я кідаўся ў дыскусіі, абапіраючыся на звесткі, выкладзеныя ў газетным тэксце. Пераконваў апанентаў, што беларусы не лапатнікі.

Тую газету беларусы зачыталі да дзір. Праз няпоўныя два гады Беларусь стала незалежнай і цуд: тое, што зусім нядаўна было маім стала агульным. Я з гонарам паказваў знаёмцам зачытаную абшарпаную газету і казаў, што дзякуючы ёй беларусы вярнулі сабе свае сімвалы.

1995-ы стаў годам цемры і ганьбы. Беларусы адракліся свайго і апынуліся сярод выклятых. Колькі давялося начуцца пра бел–чырвона-белы сцяг і Пагоню. Тады мяне ратавалі музеі, дзе нацыянальныя строі пераконвалі, што ўсё ганебнае часовае.

 

“Скасаванне статусу беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай, змяненне нацыянальнай сімвалаў вызначалі тое, што чакае беларусаў у будучыні”

За месяц да моўнага рэферэндуму ў залі, дзе праходзілі пасяджэнні Вярхоўнага савету, збілі і выкрылі апазіцыйных дэпутатаў. Яны трымалі галадоўку на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму. Тады было заяўлена, што па тэлевізіі пакажуць, што гвалту супраць дэпутатаў не ўжывалі. Колькі пазней было тых абяцанняў на розныя тэмы.

wikipedia.org

Скасаванне статусу беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай, змяненне нацыянальнай сімвалаў вызначалі тое, што чакае беларусаў у будучыні. Напярэдадні рэферэндуму я бегаў па знаёмцах і заклікаў не падтрымліваць ініцыятыву прэзідэнта краіны. Мне ж адказвалі, што мова і сімволіка другасныя. Большасць знаёмцаў цьвердзілі, што спачатку народ трэба накарміць.

 

“2020-ы стаў спробаю выправіць памылку 1994-га”

Мінула амаль тры дзясяткі гадоў. Народ усё кормяць. Значная частка маіх знаёмцаў спілася. Нямала паўмірала.

Тое, што можна было зрабіць за год да рэферэндуму не ўяўляла вялікіх цяжкасцяў. Трэба было прыйсці на выбарчы ўчастак і насупраць імя кандыдата ў прэзідэнты паставіць нейкі знак. Праз амаль тры дзясяткі гадоў «такога прымітыўнага» дзеяння ўжо не дастаткова.

Тое, што адбылося ў 2020-ым мне ўяўляецца спробаю выправіць памылку 1994-га. Вяртанне значнай часткі беларусаў да нацыянальных сімвалаў – гэта выбачэнне перад імі. Бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня заўжды вяртаюцца ў цяжкую хвіліну да беларуса. У іх наша будучыня.

Не знайшоўшы доказаў таго, што пад бел-чырвона-белым сцягам нацысты ў Другую сусветную вайну расстрэльвалі мірных грамадзян, прыдумалі іншае апраўданне нелюбові да яго. Цяпер тлумачаць змяненне сімволікі тым, што нацыянальная падобная да сімвалаў суседніх краінаў. Рэжыму давядзецца ўвесь час апраўдвацца за 1995 год.

Што да мовы, то згадаю адзін з адказаў на апытанне прысвечанае ёй. Маладая жанчына выслухаўшы пытанне адрэагавала: «калі б беларуская мова заставалася дзяржаўнаю, то я з вамі гаварыла б па-беларуску. У маёй краіны была іншая будучыня і яна была б еўрапейскай».

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю выдання.

фота: mediakritika.by

На что беларусы тратили деньги в начале 2022 года

Как изменились потребительские предпочтения в сферах бронирования жилья и аренды автомобилей?

Какой он — портрет клиентов, которые чаще других покупали авиабилеты? В каких зарубежных странах клиенты Белгазпромбанка совершили больше всего транзакций? Посмотрите на статистику.

 

myfin.by

Белорусы сократили траты на одежду и увеличили — на перелеты

Белгазпромбанк оценил потребительскую активность клиентов-физлиц в I квартале 2022 года.

Выяснилось, что больше всего суммы операций клиентов выросли в категориях: «Авиабилеты» (+96%), «Аренда автомобилей» (+83,5%), «Отели» (+69%), «Грузовые перевозки» (+52%). Заметным был рост расходов в супермаркетах (+21%) и ресторанах (+18%).

Заметно сократили физлица свои расходы в магазинах одежды — на 20% в сравнении с I кварталом 2021 года. Покупку автоуслуг белорусы урезали на 8%.

Средний чек граждан в супермаркетах составил 19,5 рубля, в ресторанах — 13,4. На покупку электроники физлица тратили в среднем 187 рублей (+44% к уровню I квартала 2021 года), а на приобретение ювелирных изделий — 229 рублей (+18%). Средний чек за услуги — 53 рубля. Покупки товаров для дома и ремонта обошлись в среднем в 87 рублей (+20%).

В январе — марте белорусы активно пользовались сервисами бронирования жилья. В этой категории сумма операций выросла на 257%.

Выезжая за рубеж, белорусы половину денежных офлайн-операций совершили в Польше, 29% — в России и 4% — в Литве.

officelife.media

Стало известно, у кого в Беларуси самые высокие зарплаты

Статорганы опубликовали данные о зарплатах по всей стране. Выделяем наиболее обеспеченных работников в разных уголках РБ.

Информация о средней начисленной зарплате в РБ выходит с лагом после отчетного периода. До конца апреля самые свежие официальные данные относятся к февралю.

Средняя начисленная зарплата по Беларуси в феврале 2022 года составила 1563 BYN. Обратите внимание, что зарплатные показатели в статистике идут по начислению. Под начисленной зарплатой в РБ понимают заработок до вычета подоходного налога, взноса в ФСЗН, а также профсоюзных взносов, алиментов, штрафов и т.д.

Максимальную зарплату среди публикуемых позиций начислили работникам в сфере информационных технологий и информационного обслуживания (айтишники) – 8759 BYN.

Средняя зарплата за февраль 2022 года по Минску составила 2410 BYN. Таковы оперативные оценки Белстата. Самую высокую зарплату в столице начислили айтишникам – 9296 BYN. По сравнению с февралем 2021 года реальная зарплата в этой отрасли выросла аж на 33,4%.

По всей видимости, существенный рост зарплат айтишников связан с ослаблением белорусского рубля к доллару и евро в конце зимы – начале весны. Как известно, во многих компаниях Парка высоких технологий есть привязка зарплат к курсам валют.

В Беларуси за пределами Минска есть 6 областей, 10 городов областного подчинения и 118 районов. В каждой из этих единиц фиксируется собственный размер средней начисленной зарплаты.

В Брестской области средняя зарплата за февраль 2022 года достигла 1277 BYN. Самую большую зарплату по региону начислили айтишникам – 6366 BYN.

В Витебской области средняя зарплата за февраль 2022 года составила 1255 BYN. Самая крупная зарплата в регионе досталась айтишникам – 5695 BYN.

В Гомельской области средняя зарплата за февраль 2022 года составила 1360 BYN. Больше всего денег по региону начислили работникам айтишной отрасли – 7831 BYN.

В Гродненской области средняя зарплата за февраль 2022 года достигла 1292 BYN. Самая крупная зарплата отмечалась у айтишников региона – 6632 BYN.

В Минской области средняя зарплата за февраль 2022 года достигла 1475 BYN. Самую большую зарплату начислили айтишникам региона – 4688 BYN.

В Могилевской области средняя зарплата за февраль 2022 года составила 1219 BYN (последнее место среди областей). Больше всего денег увидели в расчетных листках работники местной ИТ-отрасли – 5278 BYN.

banki24.by