На «Купалье» все шкворчало: уже 7 тонн шашлыка и 10 тысяч литров кваса

На празднике «Купалье» в Александрии гости наслаждались километрами торговли, тоннами еды и тысячами литров кваса. Статистика по пиву засекречена.

Начальник главного управления торговли и услуг могилевского облисполкома  Вероника Титова по традиции рассказала о том, что участники республиканского праздника «Купалье» съели 7 тонн шашлыка и выпили около 10 тысяч литров кваса.

И это новая победа беларуских властей! Ведь в прошлом году гости пивного фестиваля осилили всего 6,4 тонны шашлыка и выпили лишь 9,4 тысяч литров кваса.

“Все вокруг жарилось и шкворчало, а холодный квас лился рекой” пишет “Беларусь Сегодня”.

Вероника Титова снова деликатно умолчала о тысячах литрах пива, которое по крепости обгоняет квас и, вполне естественно, лилось на просторах “Купалья” более широкой рекой, чем безалкогольные напитки.

Властям хочется подчеркнуть то, что народ у них веселится на трезвую голову.

Фото: “Беларусь Сегодня”.

Могилевский район на Купалье: Русалка и Алконост

Могилевчанки сыграли мифических существ на александрийском “Купалье”, представляя могилевское подворье. 

Экспозиции изделий мастеров-ремесленников и купальские венки – дела для купальского праздника привычные. Это есть на любом подворье. А вот мифическая птица Алконост и Русалочка, разгуливающие у волшебного дуба, действительно привлекли внимание гостей. 

Может потому, что они отвечали канонам Купалья и никак не были связаны с Победой, может потому, что красные и зеленые цвета уже порядком всем надоели в бесконечной череде праздников, а может просто потому, что сказочных персонажей сыграли красивые девушки.

Автор задумки – художник-оформитель Могилевского районного Центра культуры Каролина Зубкова.

Ей также принадлежит идея размещения на могилевском подворье травяных гобеленов из зверобоя, ромашек, васильков и полыни, которые порадовали посетителей подворья своим неповторимым ароматом.

Фото: “Прыдняпроўская Ніва”.

Купалле з пахам поп-корна: як свята сонцастаяння стала прыдаткам дзяржаўнай канцэпцыі

У вёсцы Александрыя, што ў Шклоўскім раёне, рыхтуюць чарговы грандыёзны фестываль «Купалле». Арганізатары – вядомыя ўсім дзяржаўныя структуры, ад Міністэрства культуры да мясцовых райвыканкамаў, – абяцаюць насычаную праграму: канцэрты, лазерныя шоу, выставы дасягненняў народнай гаспадаркі і нават тэатралізаванае шэсце з «гістарычным сюжэтам». Галоўны пасыл: сёлета Купалле прысвячаецца “80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”, таму не здзіўляйцеся, калі замест папараць-кветкі вам прапануюць сфатаграфавацца на фоне танка. Свята абяцае быць шумным, маштабным і – галоўнае – абсалютна бяспечным з пункту гледжання ідэалогіі.

Калі я апошні раз спрабаваў распаліць сапраўднае купальскае вогнішча на беразе Друці, мяне ледзь не затрымалі за «незаконнае масавае мерапрыемства». Бабуля, з якой я дзяліў печаныя бульбяныя блінцы, з лёгкай іроніяй заўважыла: «Раней Купалле было небяспечным, а цяпер – недазволеным». Год ад году, народная магія ператвараецца ў зацверджаную сцэнарную папку аддзела ідэалогіі. Вось і сёлета ў Алёксандрыі нас чакае чарговы «культурна-патрыятычны перформанс», дзе галоўны герой – не вянок, а харэаграфія пад сцягам дзяржаўных патрэб.

Самае абсурднае – Купалле, калісьці народнае, сімвалічнае, язычніцкае, зараз актыўна «прысвечваецца»… 80-годдзю Перамогі савецкага народа. Што агульнага паміж купальскай ноччу і гвардзейскімі стужкамі, для мяне загадка. Старажытныя багі сонца, пэўна, хаваюць вочы – столькі пафасу, і ні кроплі той магіі, за якую мы любілі гэтае свята. Традыцыі, якім сотні гадоў, падмяняюцца фальшывай пастановачнай святочнасцю і абавязковымі прамовамі, дзе кожнае слова – пра «мірнае неба» і «вечную памяць», а не пра каханне, ваду і агонь.

Я доўга думаў, чаму так. Магчыма, улады шчыра лічаць, што без ідэалагічнага соусу народ проста забудзецца, як скакаць праз агонь і шукаць свой лёс у травах. Але глядзіш на праграму свята – і разумееш: Купалле стала яшчэ адной пляцоўкай для дэманстрацыі лаяльнасці, дзяржаўных брэндаў і крыху патрыятызму. Усё паводле плану: «традыцыя» – толькі слова ў афішы.

Народная казка пра Купалле калісьці была проста гісторыяй пра маладосць, любоў і крыху пра агонь. Кожны ведаў, што гэтай ноччу можна ўсё – не пытаючы дазволу ў старэйшых. Цяпер жа «можна ўсё» – калі ты ў папярэдне адабраным касцюме і з дзяржаўным сцягам у руцэ.

Мае асабістыя назіранні за апошнімі «народнымі святамі», такія: чым больш афіцыйных спонсараў і прэс-рэлізаў, тым менш у паветры паху травы і дыму ад сапраўднага вогнішча. Арганізатары імкнуцца да ідэальнага сцэнічнага парадку: тут і гурты, і акцыя «Купалінка-2025», і нават інтэрактыўнае «спаленьне купальскай лялькі» пад відэазапіс для тэлевізіі. Толькі вось людзі прыязджаюць, каб згадаць сябе, а не слухаць чарговы выступ мясцовага чыноўніка.

Факты, вядома, гавораць самі за сябе. Кожны год праграму папаўняюць усё больш «актуальнымі» мерапрыемствамі: конкурсы малявання на асфальце «Перамога ў нашых сэрцах», фотазоны з вайсковай тэхнікай, флэшмобы з сімволікай і абавязковыя акцыі «Мы – патрыёты Беларусі!». Дзе тут купальская легенда пра папараць-кветку? Здаецца, яе ўжо пераўтварылі ў брэнд для сувенірнай прадукцыі.

Але, магчыма, менавіта так выглядае сучаснае «ўключэнне народа ў традыцыі» паводле дзяржаўнай канцэпцыі. Замест калектыўнай ночы пад зорамі – «калектыўны фотарэпартаж» для сацсетак. Замест ціхага шэпту над вадой – унісоннае спяванне гімна. Адчуванне, што само свята цяпер – гэта спектакль, дзе галоўная роля ў арганізатара, а гледачам даюць толькі права на апладысменты.

Мая любімая частка свята – гэта зусім не афіцыйны «Купалінскі фаер-шоу», а момант, калі хто-небудзь, наперакор сцэнарам, пачынае спяваць сапраўдную песню, што не з дазволу, а з памяці і сэрца. І вось тут, калі народныя галасы заглушаюць калонкі, я на імгненне веру: традыцыя яшчэ жывая, проста яе трэба адпусціць з-пад патранажу.

Зрэшты, калі глядзець на тое, як улада ўмее перарабляць святы пад патрэбы палітыкі, пачынаеш адчуваць сябе персанажам якога-небудзь беларускага серыяла пра «альтэрнатыўную гісторыю». Купалле, дзе купаешся не ў рацэ, а ў ідэалогіі. Дзе кветкі не шукаюць, а раздаюць з эмблемамі. І дзе галоўнае сонца – гэта прамень пражэктара.

Вось так, мабыць, і выглядае маё Купалле апошніх гадоў – з амаль савецкім прысмакам і лёгкай анімацыяй для тых, хто прыйшоў «пафеставаць». Я ўсё яшчэ спрабую зразумець, ці можа сапраўдная традыцыя выжыць у краіне, дзе яе ператвараюць у яшчэ адзін пункт «плана мерапрыемстваў». Але пакуль у маёй памяці жыве пах травы і агню, я не здамся.

Галоўная купальская магія – гэта не ў феерверках і не ў дэкларацыях, а ў здольнасці людзей захоўваць сваё, нават калі на сцэне ўжо іншая пастаноўка. Застаецца толькі задаць сабе пытанне: а ці патрэбна нам Купалле, калі яно ператварылася ў шоу для справаздачы? Можа, лепш сабрацца ўдваіх, без сцэнараў, і спаліць маленькае вогнішча на ўскрайку… І калі прыйдуць пытацца дазвол, адказаць: «Мы проста шукаем сваю папараць-кветку. А вы?»

Якуб Ясінскі

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

Пивной фестиваль “Купалье” в Александрии зажжет в шестнадцатый раз

На празднике в Александрии будут установлены новые рекорды по площади гулянья, количеству выпитого пива и другим традиционным семейным и общечеловеческим ценностям.

Организаторы “Купалья” в Александрии начинают раскрывать новые праздничные ухищрения, которыми порадуют  гостей. 

Например:

  • территория фестивальной площадки увеличится до десяти гектаров;
  • в торговле примут участие 180 субъектов хозяйствования;
  • для питания гостей и участников будут работать 250 торговых точек;
  • предусмотрено 33 тысячи посадочных мест.

С учетом того, что в прошлом году на “Купалье” гуляло 96 тысяч гостей, последняя цифра выглядит несколько странно. Похоже на то, что кому-то придется пить пиво и есть шашлыки стоя.

И это не единственная проблема александрийского веселья. На нем всегда катастрофически не хватает туалетов и поэтому апогеем пивного фестиваля уже пятнадцать раз становилась многотысячное паломничество к отхожим местам.

В остальном все, как всегда. Идеи универсальные – “темы Победы советского народа в Великой Отечественной войны, единства народов Беларуси и России и, конечно же, тема традиционных семейных и общечеловеческих ценностей”.

И последний аккорд александрийской симфонии: в этом году к участию в празднике не проявили интереса представители Украины, хотя их настойчиво приглашали.

Интересно: почему? Ответа на этот вопрос власти Беларуси найти не дают и старательно делают вид, что ни малейшего повода для демарша украинцам не давали.

Фото иллюстративного характера из открытых источников. 

“Купалле” ў Александрыі сёлета стане больш сціплым – толькі адзін дзень

Свята “Александрыя збірае сяброў” сёлета будзе праводзіцца толькі адзін дзень, 8 ліпеня – паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства. Тэматычныя пляцоўкі пачнуць сваю працу з 11:00, Гала-канцэрт стартуе ў 21:00, прычым квіткі на яго платныя – 46 рублёў.

Звычайна мерапрыемства “Александрыя збірае сяброў” доўжылася два дні. Купалле пачалі з размахам адзначаць на радзіме Лукашэнкі з 2010 года.

Фота: kupalle.by

Папараць-кветка, зёлкі, аголеныя дзявочыя ногі. Купалле у глыбінцы Магілёўшчыны

Мінулай ноччу беларусы шукалі таямнічую папараць-кветку са спадзевам, што яна прынясе ім шчасце.

Купальскі Мсціслаў

На Магілёўшчыне купалле, якое мае быць напоўненае эратызмам і таямнічасцю, адзначалі ў райцэнтрах. Ва ўмовах татальнага падпарадкавання ўладнай вертыкалі і праграме купальскага фэсту пад Шкловам, рэліктавымі і тым больш каштоўнымі выглядаюць спробы захаваць традыцыю народных гулянняў менавіта ў глыбінцы.

mstlife.by

Таму, Магілёў.media зазірнуў на купалле ў Мсціслаў. На фотаздымках, на сайце мясцовай раёнкі «Святло Кастрычніка», свята падавалася цнатлівым: традыцыйныя сцэны з выступленнямі самадзейных артыстаў, забавы для дзяцей і дарослых.

Усё выглядала б будзённа, каб не група дзяўчат, якія агаліўшы ногі, увайшлі ў раку, каб кінуць у яе купальскі вянок. Купальскага качання ў расе аголеных маладзіц камера не выхапіла. Па-за ўвагай засталася вандроўка ўдзельнікаў у лес па папараць-кветкі.

 

Асаблівасці святкавання купалля беларусамі

Першапачаткова паганскае свята трывала ўвайшло ў народны каляндар. У ноч з 6 на 7 ліпеня купалу славяць Хрысціяне праваслаўнай традыцыі.

У архаічныя часы яно святкавалася ў дзень летняга сонцастаяння, якое прыпадае на 23 чэрвеня. У гэты ж дзень цяпер адзначаюць Купалле ў заходніх рэгіёнах краіны, дзе больш распаўсюджанай застаецца каталіцкая святочная традыцыя.

Праваслаўнае насельніцтва  перанесла святкаванне на ліпень у сувязі з выкарыстаннем юліянскага календара.

На купалу палявыя зёлкі напаўняцца цудадзейнымі ўласцівасцямі.

Лічыцца, што на купалу ўсе жыццятворныя сілы зямлі набываюць найбольшую моц. Палявыя зёлкі напаўняцца цудадзейнымі ўласцівасцямі. Таму, ад раніцы, калі яшчэ не спала раса, дзяўчаты і жанчыны збіралі купальскае разнаквецце – купальскія зёлкі.

Яны захоўваліся ў доме на працягу ўсяго года як надзейны лекавы сродак і абярэг ад рознай злыбяды. Звітыя з кветак вянкі былі абрадавым галаўным уборам і сімвалізавалі дзявоцкую чысціню. На іх таксама варажылі пра будучую шлюбную долю.

фота: mstlife.by

 

Сапраўднае Купалле адсвяткуюць у Дрыбіне і Мсціславе – для астатніх рыхтуецца шклоўская версія

Хрысціяне праваслаўнай традыцыі адзначаюць свята Купалля ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Гэтае першапачаткова паганскае свята трывала ўвайшло ў народны каляндар. З 2010-х гадоў яно паступова ператварылася ў афіцыйнае дзейства, якое мала чым нагадвае старажытнае купалле.

У архаічныя часы яно святкавалася ў дзень летняга сонцастаяння, якое прыпадае на 23 чэрвеня. У гэты ж дзень зараз святкуюць Купалле ў заходніх рэгіёнах краіны, дзе больш распаўсюджанай застаецца каталіцкая святочная традыцыя. Праваслаўнае насельніцтва змясціла святкаванне Купалля на ліпень у сувязі з доўгім выкарыстаннем юліянскага календара.

kormanews.by

На Магілёўшчыне пачынаючы з 2010-х гадоў гэтае свята паступова ператварылася ў персанальнае мерапрыемства “Александрыя збірае сяброў” і перастала наогул прывязвацца да народнага календара. Сёлета “Купалле” ў Александрыі запланаванае на 9-10 ліпеня.

sp-ao.shortpixel.ai

Ва ўмовах татальнага падпарадкавання ўладнай вертыкалі праграме купальскага фэста пад Шкловам, рэліктавымі і тым больш каштоўнымі выглядаюць спробы захаваць традыцыю народных гулянняў у некаторых рэгіёнах вобласці.

Так, 6 ліпеня народнае свята Купалля пройдзе ў Дрыбіне і Мсціславе. У Дрыбіне яно пачнецца ў 21.00 на вуліцы Раснянскай. Чакаюцца тэатралізаваная праграма, купальскі касцёр, пошукі “папараць-кветкі” і дыскатэка.

Такая самая праграма запланаваная ў Мсціславе на пляжы “Пяты пясочак”, пачынаючы з 21.30.

Фота: horki.info