«Губернатар» Ісачанка разышоўся на «Александрыі»

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама на поўную ўключыўся ў нястрымную весялосць на піўным фестывалі «Александрыя збірае сяброў». 

Анатоль Міхайлавіч скакаў праз бутафорскае вогнішча, плюшчыў малатком метал і круціўся ў запальным танцы. 

Загад дзеда «Усім весяліцца!» дэлегацыя Магілёўскай вобласці выканала з энтузіязмам. Бо ўжо ў чым-чым, а ва ўменні выкідваць каленцы і спажыванні алкаголю на душу насельніцтва Магілёўшчына заўсёды была першай.

Фота: скрыншоты відэа.

“Купалле” ў Александрыі сёлета стане больш сціплым – толькі адзін дзень

Свята “Александрыя збірае сяброў” сёлета будзе праводзіцца толькі адзін дзень, 8 ліпеня – паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства. Тэматычныя пляцоўкі пачнуць сваю працу з 11:00, Гала-канцэрт стартуе ў 21:00, прычым квіткі на яго платныя – 46 рублёў.

Звычайна мерапрыемства “Александрыя збірае сяброў” доўжылася два дні. Купалле пачалі з размахам адзначаць на радзіме Лукашэнкі з 2010 года.

Фота: kupalle.by