Пасля рэканструкцыі ў Чавусах адчыніў дзверы для наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс – паведамляе “Іскра”.
Праведзена цепларэнавацыя будынка, заменены аконныя і дзвярныя блокі, канёк і пакрыцце металічнага даху, адрамантаваны сцены спартыўнай залы.
– Цяпер у “ЦФОР стала значна цяплей, святлей і нашмат утульней – выказвае сваю радасць дырэктар установы Алена Пручкоўская.
Старыя драўляныя ваконныя і дзвярныя групы за больш чым 20-гадовы тэрмін эксплуатацыі прыйшлі ў непрыдатнасць. Іх замянілі на ПВХ.
Самыя значныя змены адбыліся ў спартыўнай зале. Замена вітражоў прывяла для лепшага асвятлення. Зроблена ўцяпленне сцен з наступным аздабленнем драўнінай.
Савет Міністраў вызначыў пералік арганізацый і інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў – паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У кожнай вобласці будзе рэалізавана па 10 інвестыцыйных праектаў. З 10 праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці 2 будуць рэалізаваныя ў Бабруйскім раёне, 3 – у Кіраўскім, 4 – у Магілёўскім раёне.
У 2023 годзе Хоцімскі раён сустрэне “Дажынкі” – падзяліўся інфармацыяй начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. Даніленка.
На правядзення свята аграрыяў на 2023 год закладзены адпаведныя бюджэтныя сродкі раёна. У планах па падрыхтоўцы “Дажынак” – капітальна адрамантаваць цэнтральную раённую бальніцу і набыць для яе сучаснае медыцынскае абсталяванне. А таксама, зрабіць бягучы рамонт жыллёвага фонда, устаноў адукацыі райцэнтра, добраўпарадкаваць яго тэрыторыю, прывесці ў належны стан вулічна-дарожную сетку, рэканструяваць будынкі раённага цэнтра культуры “Мір”, спартовага комплекса, гарадскога стадыёна.
Акрамя таго, чыноўнік распавёў аб распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва ў 2024 годзе новай кацельні.
Наша даведка. Дажынкі (Прачыстая, Успенне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная, Спленне, Талака) – гэта не толькі старажытнае свята сканчэння жніва, якое на Беларусі вядома па хроніках з ХІІ стагоддзя, але і з 1996 года дзяржаўны штогадовы “фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі”.
У 1996-2014 гадах “Дажынкі” мелі рэспубліканскі фармат (у 1999 годзе не праводзіліся з-за дрэннага ўраджаю; у 2000 годзе праводзіліся ў Шклове, у 2006 – у Бабруйску, у 2012 – у Горках). З 2015 года праводзяцца ў рэгіянальным фармаце – у адным з населеных пунктаў кожнай вобласці. У 2022 годзе абласныя “Дажынскі” прымаў Слаўгарад.