Клімавіцкіх школьнікаў адправяць пажыць у вайсковай частцы на дзесяць дзён

Дваццаць непаўнагадовых навучэнцаў клімавіцкіх школ правядуць дзесяць дзён у ваеннай частцы ў Пашкава пад Магілёвам. Іх чакае жыццё ў намётавым лагеры, розныя армейскія заняткі, у тым ліку і фізічныя.

З 23 чэрвеня дваццаць юнакоў ва ўзросце ад чатырнаццаці гадоў і старэй з розных школ Клімавіцкага раёна правядуць частку сваіх летніх канікул на базе ваеннай часткі ў складзе зводнага атрада. Жыць школьнікі будуць у намётавым лагеры. У пашкаўскай частцы для іх падрыхтавалі розныя мерапрыемствы, заняткі, у тым ліку фізічныя – паведамляе клімавіцкая раённая газета “Родная ніва”. 

Мерапрыемства арганізавана аддзелам адукацыі Клімавіцкага райвыканкама нібыта з мэтай выхавання школьнікаў у патрыятычным духу, а таксама каб пазнаёміць хлопцаў з армейскім жыццём вайскоўцаў. 

Фота ілюстрацыйнае

Крычаўскі пенсіянер вырашыў уціхамірыць школьнікаў нажом і дубцом

Мужчына вырашыў, што падлеткі дужа перашкаджаюць яму адпачываць.

У лютым 2023 года, тры школьнікі ў адной з вёсак Крычаўскага раёна гулялі на вуліцы, размаўляючы на свае тэмы, што не спадабалася пенсіянеру побач. Два з іх былі яго суседзямі па доме, у якім ён арэндаваў кватэру. Мужчына палічыў, што хлопцы замінаюць ягонаму адпачынку. Доўга не думаючы, ён узяў палімерны прут, які раней выкарыстоўваў для выбівання дываноў, і адправіўся на разборкі. Ён наўмысна нанёс удары гэтым прутом па галаве двум школьнікам.

Пасля здарэння хлопцы ўцяклі ад крыўдзіцеля, правялі свайго таварыша да дома. Толькі вось вяртацца да сябе дадому ім прыйшлося тым жа самым маршрутам. Пенсіянер зноў выйшаў на вуліцу, але на гэты раз у яго руках, апроч палімернага дубца, быў яшчэ і нож. Прыкмеціўшы школьнікаў, ён зноў пачаў ім пагражаць. Падлеткі ўсё ж дабраліся дадому, а пенсіянер быў затрыманы.

Аказалася, што хуліганісты мужчына быў раней судзімы, працяглы час стаяў на ўліку ва ўрача-нарколага з рознымі медыцынскімі дыягназамі. Прычым апошняя судзімасць пенсіянера была якраз за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, за што ён быў асуджаны на 4 гады.

Цяпер яго чакае чарговая крымінальная справа за хуліганства – піша газета “Крычаўскае жыццё”, а гэта ад 3 да 10 год няволі.

Фота ілюстрацыйнае

Для пяцісот старшакласнікаў на палігоне “Асіповіцкі” правялі ракетныя стрэльбы

На асіповіцкім палігоне ўлады сабралі 500 юнакоў для ўдзелу ў паказальных стрэльбах з мэтай прафарыентацыі. Адных школьнікаў мілітарысцкія стрэльбы захапілі, іншых напалохалі.

На вучэбнай пляцоўцы палігона “Асіповіцкі” ўлады правялі маштабную ваенна-патрыятычную акцыю. Яе мэтай была ваенна-патрыятычнае выхаванне і агітацыя да службы ў ракетных войсках і артылерыі, піша газета “Асіповіцкі край”. 

У “грандыёзным” мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 500 дзяцей, школьнікаў, вучняў ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, сувораўцаў і курсантаў.

На выставе кадэты і афіцэры распавялі і паказалі ўзоры вайсковай тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні ў розных радоў войск беларускай арміі.

Разлікі артылерыі прадэманстравалі выкананне агнявых задач баявымі снарадамі. Кульмінацыяй падзеі стаў залп батарэі РСЗА “Ураган”, які выклікаў у гледачоў бурныя незабыўныя станоўчыя і адмоўныя эмоцыі.

Падобна на тое, што палігон “Асіповіцкі” становіцца галоўным цэнтрам ваеннай агітацыі ў Беларусі.

Фота: “Асіповіцкі край”.

Мсціслаўскія школьнікі святкавалі Дзень талерантнасці

Міжнародны дзень талерантнасці правялі з вучнямі сярэдняй школы №2 Мсціслава. Дзеткі наведалі тэматычную выставу ў бібліятэцы, удзельнічалі ў конкурсе “Які цудоўны гэты свет” і майстар-класе “Дрэва дружбы”, глядзелі відэаролік “Асаблівыя людзі”.

– Наша краіна – мультыкультурная – распавяла настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы Алеся Краўцова выданню mstlife.by – На тэрыторыі Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш за 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў. Да ўсіх іх мы добрыя і міласэрныя. І менавіта таму, за намі трывала замацавалася званне талерантнага народа.

Кульмінацыяй Дня талерантнасці стаў флэшмоб “Разам весела крочыць”, у якім прынялі ўдзел вучні класаў інтэграванага навучання і выхавання з нарматыпічнымі аднагодкамі. 

Фота: mstlife.by

У Магілёве для першакласнікаў, чые бацькі члены «Белай Русі», арганізавалі свята. На ім раздавалі марозіва

На ўсцяж рускамоўнае свята прыйшло некалькі сот чалавек. Шмат дзяцей.



Хто на свяце найбольш чаканы, гаварылася ў яго анонсах.

«У скверы 40-годдзя Перамогі адбудзецца гарадское свята «Здравствуй школа!» для першакласнікаў, чые бацькі з’яўляюцца членамі РГА «Белая Русь», паведамляў «Веснік Магілёва.

Адзначалася, што ў скверы «40-годдзя Перамогі» будзе арганізавана дэгустацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў. Сярод іх згадваліся «Фабрыка марожанага» і «Бабушкіна крынка», якія вырабляюць шмат смачнага для дзяцей. 

Свята абвясцілі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Соберем портфель вместе”, накіраванай на дапамогу ў набыцці школьных прылад.

Некаторыя з удзельнікаў былі здзіўленыя адсутнасцю беларускамоўных выступленняў, але, па іх словах, дзятва не сумавала. Кожны знаходзіў сабе занятак.

У Магілёве падлеткаў з закрытай спэцвучэльні трэніруюць, як абыходзіцца з аўтаматам

У мясцовае вучылішча закрытага тыпу №2 адпраўляюць на перавыхаванне падлеткаў за сістэматычныя правапарушэнні. Як сведчыць сайт навучальнай установы, вайсковы складнік, як элемент перавыхавання, з’явіўся нядаўна.

 

Сёлета група навучэнцаў гасцявала ў спецназаўцаў у Марʼінай Горцы. Там для іх арганізавалі курс маладога байца. Падлеткі на фотаздымках пазіруюць са зброяй.

Цяпер у вучылішчы арганізавалі, як паведамляецца, этап патрыятычнай гульні «Зарніца». Хлопцы зноў са зброяй. Пад прыглядам вайскоўцаў вучацца разбіраць аўтамат.

Дырэктар вучэльні Дзмітрый Генісеў падобныя гульні назваў «выхаваўчымі мерапрыемствамі».

Самі навучэнцы тэлеграм-каналу «MOGILEVNEWS» прызнаваліся, што ім спадабалася разбіраць аўтамат, страляць з яго і яшчэ страляць з пісталета.

Вучэльня створаная для «вырашэння задач сацыяльнай рэабілітацыі, карэкцыі і ўтрымання падлеткаў, якія здзейснілі грамадска небяспечныя ўчынкі альбо парушылі правілы грамадскіх паводзінаў». У вучэльню накіроўваюцца хлопцы ад 14 да 18 гадоў тэрмінам на два гады.

Вучэльня агароджаная чатырохметровым плотам. Ён, аднак, не становіцца перашкодаю для ўцёкаў гадаванцаў. У 2014 годзе збеглі 34 падлеткі.

У 2017 годзе навучальная ўстанова трапіла пад увагу медыяў, бо збеглых гадаванцаў супрацоўнікі ўстановы пабілі. Адзін з хлопцаў трапіў у лякарню. Пазней суд прызнаў дырэктара і яшчэ двух супрацоўнікаў вучэльні вінаватымі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Іх адправілі на розныя тэрміны зняволення ў калоніі.

 

Збіраемся ў школу. Адзежа для вучня абыдзецца бацькам ад 150 да 750 рублёў

За 150 рублёў можна будзе купіць спрошчаны варыянт школьнай формы. Кошт шарсцяной адзежы даступным будзе не кожнай сям’і.

Старшыня канцэрну «Беллёгпрам» Тацяна Лугіна прызнаецца: верхняя і ніжнія планкі кошту школьнай формы знаходзяцца далёка адна ад адной.

«Паводле нашых разлікаў ад 150-750 рублёў», – кажа яна і дадае, што ў кошт формы ўваходзіць  абутак і заплечнік.

Паводле Тацяна Лугіной за заплечнік бацькам трэба выкласці ад 60 да 120 рублёў. Іх цана залежыць ад «унутранага начыння» – кішэняў і маланак, піша інтэрнэт-выданне «Бобруйский курьер».

Абутак беларускай вытворчасці абыдзецца ў дыяпазоне ад 45 да 160 рублёў у залежнасці ад матэрыялу і памеру.

фота: 1prof.by

У Магілёве прайшла масавая ранішняя зарадка – сагналі школьнікаў і студэнтаў

Сярод зорак на мерапрыемстве была дыскваліфікаваная за допінг Аксана Мянькова.

Ранішняя гімнастыка, якую арганізатары заяўлялі як «народную», прайшла 23 чэрвеня ў 10.00 на Плошчы Зорак у Магілёве. Большасць яе ўдзельнікаў былі студэнтамі, школьнікамі і нават дашкольнікамі, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці».

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

Сярод VIP-персон на зарадку былі запрошаныя прызёрка еўрапейскіх чэмпіянатаў па каратэ Марыя Фурсава і лёгкаатлетка Аксана Мянькова. Апошнюю пазіцыянавалі як алімпійскую чэмпіёнку, хоць яна была пазбаўленая залатога медаля гульняў у Пекіне 2008 года і дыскваліфікаваная за допінг – прычым не толькі за пекінскія гульні, але і за наступныя, у Лондане 2012 года.

 

У Магілёўскім раёне са школьнікаў фармуюць вытворчыя брыгады. Колькі каштуе праца непаўналетніх не паведамляюць

Школьнікі ўпарадкоўваюць тэрыторыі навучальных установаў, шыюць пасцельную бялізну. Іх працу выкарыстоўваюць у валанцёрскіх, сельскагаспадарчых атрадах і школьных лясніцтвах.

У сфармаваных вытворчых брыгадах занятыя 123 чалавекі, піша газета «Прыдняпроўская Ніва».

Выданне, спасылаючыся на начальніка раённага аддзелу адукацыі Наталлю Колас адзначае, што да індывідуальнай працоўнай занятасці прыступілі 60 чалавек у чэрвені. У ліпені плануюць задзейнічаць – 61 – у ліпені, а ў жніўні – 58.

фота носіць ілюстрацыйны характар

Па словах чыноўніцы арганізавана занятасць дзяцей і падлеткаў у рознаўзроставых атрадах на базе ўстаноў адукацыі Магілёўскага раёну і на гульнявых пляцоўках у аддаленых населеных пунктах, на школьных стадыёнах.

Колькі каштуе праца школьніка і выгадае дзяржава ад прыцягнення вучняў да такой занятасці ў публікацыі раёнкі не згадвацца.

фота: vdobrushe.by (носіць ілюстрацыйны характар) 

Дни трезвости в Горецком районе – все ради школьников

30 мая и 1 сентября, а также 10 июня – день выпускных балов – определены Горецким райисполкомом в качестве периодов, когда будет ограничена продажа спиртных напитков. При этом 30 мая запрет на продажу алкоголя будет действовать с 12:00 до 24:00, а 10 июня и 1 сентября с 00:00 до 24:00. 

В пояснении к данному решению говорится, что его целью является пропаганда здорового образа жизни и профилактику пьянства, однако жесткая привязка “Дней трезвости” к учебному календарю школьников демонстрирует, что именно эта категория граждан вызывает наибольшую тревогу у представителей Горецкого райисполкома.

фото носит иллюстративный характер