Камсамольскую вуліцу ў Магілёве пашыраюць для аўтамабіляў і звужаюць для пешаходаў

У еўрапейскіх гарадах вуліцы ў цэнтры звужаюць, каб абмежаваць рух аўтамабіляў, а ў Магілёве наадварот – пашыраюць. 

Рэканструкцыя вуліцы Камсамольской дайшла да прыпынка “Каледж мастацтваў”, і стала бачна, што праезджую частку пашыраюць за кошт пешаходных тратуараў. 

Магілёўскія гарадскія актывісты звярнулі ўвагу на брукаванку, якую знайшлі каля Драматычнага тэатру. Яе ўжо знялі і некуды прыстроілі. 

Але цяпер стала зразумелым, што беды магілёўцаў на гэтым не скончыліся. Гарадская архітэктура аказваецца, вырашыла, што машынам і аўтобусам цесна на Камсамольскай, і звужае і так вузкія каля Каледжа мастацтваў пешаходныя дарожкі. 

У многіх еўрапейскіх гарадах для машын звужаюць вуліцы, каб абмежаваць рух транспарту. Там уводзяць аплату за ўезд у цэнтр, выносяць дарогі ў тунэлі, развіваюць велаінфраструктуры і г.д. Гэта робіць цэнтры гарадоў вальнейшымі ад аўтамабіляў і больш экалагічнымі, а людзей здаравейшымі. 

На вуліцы Камсамольскай усё адбываецца з дакладнасцю наадварот. Што дасць з’яўленне новай паласы для аўтобусаў і тралейбусаў? Праезд для аўтамабільнага транспарту стане сапраўды лягчэйшым. Але пешаходам да раварыстам і сёння там цяжка разыйсціся. А заўтра гэта стане зусім цяжкавырашальнай задачай.

Фота: mogilev.media

Тыповы магілёўскі пейзаж выхаднога дня, ад якога хочацца плакаць – фота

Чытачы mogilev.media падзяліліся сваімі сумнымі назіраннямі. Прадпрыемствы, размешчаныя на ўчастку Свабоднай эканамічнай зоны на паўднёвым усходзе Магілёва па выхадных днях вось так радуюць жыхароў навакольных паселішчаў.

У паветры стаіць моцны непрыемны пах. Падобныя выкіды рэдка назіраюцца ў працоўныя дні – заўважылі чытачы.

Дым падымаецца ледзь не з усіх труб Омск-карбона, з труб “Кранаспана” і “ВМГ індастры”.

Фота ад чытачоў mogilev.media

Веснавога крыгаходу на Дняпры ўжо дакладна не будзе. Фотазамалёўка.

Нават надзея на праход смаленскага лёду знікла.

Толькі старыя ільдзіны нагадваюць у Магілёве пра зімовы студзеньскі крыгаход.

Крыгі на беразе яшчэ сведчаць як высока ўзімку ўзнялася вада Дняпра.

Цяпер вада ў Дняпры ізноў крыху ўзнялася, але не дасягнула ўзроўню зімовай паводкі. І, як і ў апошнія гады, рака зноўку не выйдзе ў пойму. 

Пяць чалавек атруціліся ўгарным газам, мужчыну выратавалі на пажары – зводка МНС

На Магілёўшчыне за 25 сакавіка адбыліся адразу тры надзвычайных здарэння, якія маглі трагічна скончыцца для шасцярых чалавек – паведамляе прэс-служба МНС.

У Магілёве падчас пажару быў выратаваны мужчына 1978 года нараджэння. З атручэннем дымам ён шпіталізаваны, прычына пажару высвятляецца.

У вёсцы Скляпава Круглянскага раёна і ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага цэлыя сем’і труціліся ўгарным газам з-за таго, што занадта рана закрывалі заслонку ў печы. У першым выпадку шпіталізаваны і былі трое – дзве жанчыны і мужчына, у другім выпадку – пара 1972 і 1973 гадоў нараджэння.

Фота ілюстрацыйнае

Цыклоны нясуць пахаладанне, снег з дажджамі і вятры – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным пахмурнае, прахалоднае, з дажджамі і снегам надвор’е, якое прынясуць цыклоны Ёханэс і Хільмар з Еўропы. 

Да канца месяца цяпла чакаць не варта. Снегавое покрыва, якое амаль ужо растаяла, можа зноў пачаць фарміравацца. У аўторак узмацніцца вецер хуткасцю да 20 м/с.

У апошні тыдзень сакавіка цяплыні да +18  +20°С як у 2014 годзе і марозаў да -15  -17°С, як у 1958 годзе не прагназуецца. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 17 хвілін і дасягне 12 гадзін 57 хвілін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 6:36, зойдзе ў 19:33.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 27 сакавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак ападкаў па вобласці не чакаецца, хаця ўжо днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай ад -1 да +4°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +2 +9°С, месцамі да +10 +15°С. На працягу сутак будзе пахмурна, месцамі ў першай палове дня з праясненнямі неба. Вятры паўднёвага напрамку хуткасцю да 5-10 м/с, пры парывах да 14 м/с. 

У аўторак 28 сакавіка надвор’е абяцае быць пахмурным, чакаецца дождж, месцамі дождж са снегам і снег. Будуць панаваць паўночна-заходнія вятры хуткасцю 15-20 м/с. Месцамі на дарогах галаледзіца. Уноч ад -1 да +4 °С, днём тэмпература +4  +9°С. Да ночы тэмпературы дасягнуць адмоўных значэнняў, месцамі да -4 °С.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 29 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з дажджом, мокрым снегам. Уранні ад -2 -4 да  0°С, удзень ад 0° +1°С да +4°С. Месцамі на дарогах галаледзіца. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з захаду і паўночнага захаду, хуткасць вятроў да 9 м/с.

У чацвер, 30 сакавіка, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е з дажджом і снегам. Вецер памяняе свій напрамак на паўднёвы. Хуткасць ветра да 7 м/с. Ноччу да -5°С, зрання каля 0 -3 °С, удзень да +3 +4°С, да ночы тэмпература панізіцца да 0°С. На дарогах галаледзіца.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 31 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з невялікімі дажджамі, але ўжо бяз снегу, на працягу дня надвор’е, з панаваннем заходніх вятроў хуткасцю 3-4 м/с. Раніцай да +1°С, днём да +5°С, увечары каля +5 °С, да ночы тэмпература можа панізіцца да +2 +3°С. 

Цягам усяго тыдня – прыбываючы месяц на небе.

Не паспела праславіцца яма з Быхаўскага рынка ў Магілёве, як яе ўжо залаталі – відэа

Па сеціве разляцелася віруснае відэа, на якім работнікі з Быхаўскага рынка дэманструюць глыбіню адной з ямін на дарозе. У яе цалкам правальваецца палка з лязом для разбівання льда. “Вадзіцелі, будзьце асцярожныя” – іранізуе голас за кадрам. 

Аднак ужо сёння на месцы працуе брыгада горвадаканала. Відавочна, што яміна з відэа ўтварылася на месцы каналізацыйнага калодзежа.

Тэмпературы да +14°С, пахмурна, невялікія дажджы – прагноз надвор’я на уікенд.

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да +6°С, з ваганнямі ноччу ад +4°С да +11°С, днём – да +12° +14°С. Будзе пераважаць пахмурнае, з невялікімі дажджамі надвор’е. 

З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 9 хвілін – з 12 гадзін і 25 хвілін 24 сакавіка да 12 гадзін 34 хвілін 26 сакавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе ў 6:47, зойдзе ў 19:21.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 24 сакавіка: раніцай да +8 +11°С, удзень да +12 +14°С, уноч да +9 +11°С. Раніцай і ўвечары чакаюцца невялікія дажджы, днём – пахмурна, у асноўным без ападкаў. Вецер на працягу сутак хуткасцю да 3-6 м/с. На асобных участках дарог раніцай і вечарам у паніжэннях магчымы туман.

Суботняе, 25 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, уранні невялікі дождж. Раніцой тэмпература каля +9 +11°С, днём да +12 +14°С, ноччу ад +6 да +8°С. На працягу сутак будуць паступаць паветраныя масы з захаду, увечар – з усходу, хуткасць вятроў 2-5 м/с.

У нядзелю, 26 сакавіка, раніцай тэрмометры пакажуць +6 +9°С, удзень да +10°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да +4 +5°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёва-аходнія і заходнія вятры хуткасцю да 3-5 м/с. Пахмурна, уранні чакаецца невялікі дождж. 

З пачаткам новага тыдня пачнецца павольнае паніжэнне тэмператур, пахмурнасць, дажджы. Да сярэдзіны наступнага рабочага тыдня слупок тэрмометра панізіцца да дзённых значэнняў каля 0°С, уноч да  -3°С.

Фота: mogilev.media

На агракамбінаце “Усход” парушалі правы працоўных. Яны не страйкавалі, а напісалі ананімку

Работнікі магілёўскага «Агракамбіната «Усход» дагрукаліся да “вярхоў” з дапамогай калектыўнай ананімнай скаргі на свайго наймальніка – апавядае mogilev.1prof.by.

Работнікі агракамбіната скардзіліся, што кіраўніцтва беспадстаўна звальняе, ігнаруе прававыя нормы пры пераводзе на іншыя пасады і незаконна пазбаўляе людзей стымулюючых выплат, парушае правілы ўнутранага працоўнага распарадку, калектыўнага дагавора, палажэнняў аб аплаце працы, Працоўны кодэкс.

Аказалася, са снежня 2022 года ад халатнасці і некампетэнтнасці наймальніка, на агракамбінаце пацярпела шмат падначаленых.

Прыціскалі правы не толькі шараговых работнікаў, але і намесніка дырэктара, галоўнага бухгалтара, якім былі “зрэзаны” надбаўкі за складанасць і напружанасць працы.

З парушэнямі заканадаўства працоўныя адклікаліся з працоўнага адпачынку, прыцягваліся да працы ў выходныя, святочныя дні, да звыштэрміновай працы, звальняліся быццам бы па вытворчай неабходнасці. Але пра такую “неабходнасць” працоўныя не ведалі, з загадамі не былі азнаёмленыя.

Да таго ж, пры ўскладанні абавязкаў работнікаў пэўнай кваліфікацыі на работнікаў іншай кваліфікацыі ў розных падраздзяленнях агракамбіната нідзе не абазначаны прычыны, з-за якіх павінна выконвацца дадзенае даручэнне начальства.

Фота ілюстрацыйнае

Пад Магілёвам загінуў аўтамыйшчык без правоў, які катаўся на машыне кліента

Раніцай 23 сакавіка на ўчастку аб’язной дарогі пад Магілёвам, каля вёскі Паўлаўка 23-гадовы юнак не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. Машына некалькі разоў перакулілася, а кіроўца не быў прышпілены поясам бяспекі. Ад атрыманых раненняў ён памёр. 

Высветлілася, што юнак, які загінуў, працаваў на магілёўскай аўтамыйцы, а аўтамабіль Volkswagen Polo ён узяў без ведама гаспадара. Днём раней кліент пакінуў яму машыну для хімчысткі салона – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Правоў у мужчыны не было.

Фота: прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС

У Магілёве сутыкнуліся тралейбус і дзве маршруткі, была пробка на кіламетр

Увага кіроўцам – у самым цэнтры Магілёва на скрыжаванні вуліц Першамайская і Ціміразеўская адбылася аварыя. Сутыкнуліся дзве маршруткі і тралейбус. Пробка ўтварылася ад Мінскага рынка да друкарні.

Фота: mogilev.media