Верагодна, ён належаў прадстаўніку шляхецкага роду, які вёў сваё паходжанне ад паплечніка міфічнага Палямона, князя Доўспрунка.
Помнік складаўся з некалькіх гранітных прызмаў вагой па 300-500 кілаграмаў
Неабыякавыя жыхары звярнулі ўвагу на праблему яшчэ 30 красавіка. Тады камунальнікі актыўна пілавалі дрэвы на гарадскіх могілках, а на Лютэранскіх пашкодзілі некалькі пахаванняў.
Мясцовым актывістам, у тым ліку вядомым у Магілёве гадзіннікаваму майстру Генадзю Галоўчыку, гісторыкам Яўгену Балбераву і Аляксею Бацюкову прыйшла думка правесці талаку, каб аднавіць адзін з помнікаў.
Працы з ім былі абцяжараныя тым, што ён складаўся з некалькіх гранітных прызмаў вагой па 300-500 кілаграмаў. Іх неабходна было падняць і саставіць. Для гэтага выкарысталі гідраўлічны кран, які пазычала аўтарамонтная майстэрня.
У планах каманды энтузіястаў, якія прыдумалі назву свайму дабрачыннаму калектыву – «Віра!» – заняцца іншымі абрынутымі надмагіллямі на старажытных гарадскіх цвінтарах.
Чыё надмагілле аднавілі талакоўцы
Стэфан Іванавіч Доршпрунг-Целіца нарадзіўся ў 1822 годзе і памёр у 1884. Пакіну пасля сябе дзяцей, пра што сведчыць эпітафія «Благодарныя дети незабвенному отцу» на зваротным баку помніка.
Магчыма, гэта той жа самы чалавек, які пазначаны ў Памятных кнігах Магілёўскай губерні як Сцяпан Іванавіч Целіца, калежскі асэсар і эканом Прыказу Магілёўскіх богаўгодных устаноў, удзельнік Крымскай вайны.
Прыстаўка «Доршпрунг» сведчыць аб прыналежнасці да старажытнага роду Вялікага княства Літоўскага, што цягнуў свой радавод ад міфічнага Доўспрунка. У легендзе аб Палямоне князь Доўспрунк быў старшым сярод рымскіх перасяленцаў у Літву паплечнікаў Палямона.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Раніцай 18 траўня, Мікалаеў быў атакаваны расейцамі. Адна з ракет трапіла ў жылы дом.
Інтэрнэт-выданне «Новости N», спасылаючыся па мясцовую службу надзвычайных сітуацыяў, паведамляе пра аднаго пацярпелага, які атрымаў аскепкавыя раненні.
novosti-n.org/news
16 мая расейскія войскі абстралялі Мікалаеў забароненымі міжнароднымі стандартамі касетнымі боепрыпасамі, адзначае сайт «Українська правда».
Адзін чалавек атрымаў асколачныя раненні. Зафіксаваныя факты пашкоджанняў жылых дамоў, транспартных сродкаў і гарадской інфраструктуры.
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў і ўладальнікі заводу «Азоўсталь» заклікалі ўрад Латвіі падтрымаць Даўгаўпілскі лакаматыварамонтны завод, пішанавінны інтэрнэт-партал PRESS.LV.
У афіцыйным лісце латвійскаму кабінету міністраў адзначаецца, што прадпрыемства мае стратэгічную важнасць у аднаўленні пашкоджанай вайной чыгуначнай інфраструктуры і абсталявання. Гэтаму паспрыяе «шматгадовы досвед заводу, унікальная спецыфіка працы і здольнасць забяспечыць поўны спектр паслуг».
press.lv
Кубракоў даводзіць да ведама, што на ўкраінскую чыгунку мэтанакіравана атакуюць, разбураючы інфраструктуру. Магчымасці Ўкраіны ў рамонце рухомага саставу і лакаматываў абмежаваныя, паколькі тутэйшыя заводы і іншыя стратэгічныя аб’екты знаходзяцца пад пагрозай падрыву і нападаў.
Адной з галоўнай прычынаў праблемаў на заводзе адміністрацыя называе «геапалітычны крызіс». Прадпрыемства згубіла «долю рынку ва Ўкраіне і Расеі». Украінскі партнёр, якому былі зробленыя лакаматывы, не можа расплаціцца, праз накладзены Нацбанкам Украіны мараторый на валютныя аперацыю за мяжу.
З прадпрыемства звольнілі 200 працаўнікоў. Урад краіны, паводле адміністрацыі заводу, устрымліваецца дапамагаць яму.
Габрава, Балгарія
Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.
У Габраве канфедэрацыя аўтобусных перавозчыкаў падтрымала нацыянальную акцыю пратэсту транспартнікаў. Яна патрабуюць фінансавай падтрымкі для пераадолення наступстваў пандэміі, росту цэнаў на паліва і энерганосьбітаў.
gabrovonews.bg
Як адзначае інфармацыйны рэсурс «Gabrovonews» дзяржаўныя кампаніі гарадскога і міжнароднага транспарту знаходзяцца пад дэфектам банкруцтвам. Акрамя беспрацоўя занятых у гэтай галіне такая сітуацыя вядзе да блакавання сацыяльна-эканамічнай дзейнасці ў паселішчах.
nformo.bg
Паводле выдання забастоўка транспартнікаў паралізавала рух на цэнтральных вуліцах Габрава.
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
Інфляцыя цяпер – самая актуальная праблема для ўсяго бізнесу, незалежна ад сектару. Падаражэла амаль усё гэта яшчэ не канец, даводзіцьу інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Delfi» эксперт па інвестыцыях Крыступас Кукарскас.
«Цэны на вытворчасць сталі вышэйшыя, чым 2-3 месяцы таму. Бізнесу давядзецца павышаць цэны. Калі даражэе адно, другое, пачынае раскручвацца спіраль, цэны пачынаюць павышаць усё. Мы бачым, што гэта пачалося, і гэта не канец», – прагназуе ён.
Па ягоных словах, яшчэ не ўсе кампаніі паднялі кошты на сваю прадукцыю, паколькі апынуліся ў пастцы фіксаваных коштаў. Інфляцыя і далейшы рост цэнаў на сыравіну і энерганосьбіты заганяюць бізнес у кут.
Улацлавек, Польшча
Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.
Ва Улацлавеку мясцовыя школы прэзентавалі краіны Еўропы. Беларусі сярод іх не было.
nwloclawek.pl
Школьнікі расказвалі аб нацыянальным адзенні, гісторыі, культуры і кухні. Журы ацэньвала выступленні, піша інтэрнэт-выданне «Nwloclawek.pl».
nwloclawek.pl
Прэзентацыя краінаў адбылася ў межах Параду Шумана – штогадовай імпрэзы, якая арганізуецца энтузіястамі і прыхільнікамі Еўрапейскага Звязу.
nwloclawek.pl
Прэзыдэнт Улацлавеку доктар Марэк Вайткоўскі адзначае, што ў парадзе ўдзельнічае моладзь, якая не нясе цяжару памяці былых часоў, калі Польшча не была яшчэ ў Еўрапейскім Звязе. Яго радуе, што яна жыве, далучанай да каштоўнасцяў заходнееўрапейскай цывілізацыі.
Выросла стоимость строительных материалов, изменилась стоимость человека-часа, а прогнозные показатели в строительстве увеличились в среднем на 5%.
Все это сказывается на стоимости проектно-сметной документации, нарекает генеральный директор Управления коммунальных предприятий Михаил Голушков.
По его словам, сообщает интернет-издание“Mycity.by” задание по капитальному ремонту в первом квартале было выполнено. В эксплуатацию введено 5 объектов общей площадью 21 тыс. 631 кв.м. жилья, что составило 116% к доведенному заданию.
Ход выполнения задания по капитальному ремонту жилищного фонда Могилева обсуждали на заседании в горисполкоме.
Помнік архітэктуры, які перажыў нацысцкую акупацыю, не вытрымаў абыякавасці сучаснікаў.
Мсціслаў з кожным годам замацоўвае за сабой сумнеўную славу лідара знішчэння архітэктурных помнікаў на Магілёўшчыне. Яшчэ не прайшоў шок ад разбурэння касцёлу езуітаў, як стала вядома пра знішчэнне апошняй мсціслаўскай сінагогі.
Будынак бажніцы быў узорам мураванага яўрэйскага правінцыйнага дойлідства. Але не меў ахоўнага статусу
Будынак сінагогі не быў унесены ў Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасці Беларусі. Мясцовая ўлада не парупілася, каб у яго быў ахоўны статус. Паколькі ён яго не меў, то Таварыства аховы помнікаў не ведала пра намеры яго знішчыць. Мсціслаўскай грамадскасці пра тое стала вядома ў самы апошні момант. Нягледзячы на звароты краязнаўцаў у раённую адміністрацыю з просьбай адкласці разбурэнне старажытнага будынку ён усё ж быў знесены.
Мураваны будынак былой бажніцы стаяў на вуліцы Леніна, якая вядзе ад гарадскога цэнтру да кагальнага калодзежа. Назва тутэйшай крыніцы нагадвае пра яўрэйскую спадчыну.
Знішчаную сінагогу пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. Яна была ўзорам мураванага яўрэйскага правінцыйнага дойлідства. Будынак перажыў нацысцкую акупацыю, калі вынішчаліся не толькі яўрэі, але і памяць пра іх.
Мясцовыя жыхары цвердзяць, што знесеная будыніна была ў неблагім стане, аднак вымагала рамонту і рэстаўрацыі. Бажніца пуставала і заставалася працяглы час безгаспадарнай.
Замест бажніцы – мыйня
Паводле навукоўца Алега Трусава, бажніца стаяла на тэрыторыі колішняга сярэднявечнага гарадскога пасаду. Каля яе знаходзяць мноства артэфактаў. Паколькі новы гаспадар распачаў земляныя работы, то археолагам варта тэрмінова арганізаваць нагляд за іх правядзеннем. Пакуль жа спецыялістаў там не заўважалі.
Па словах мясцовых жыхароў, улады ціхенька правялі тэндар і прадалі будынак сінагогі за адну базавую велічыню.
«Каб пра гэта было шырока вядома, мы б самі набылі будынак і даглядалі б яго, а можа выкупілі б яго самі яўрэі. Быў нават праект з канкрэтнымі прапановамі размяшчэння ў ім галерэі з работамі тутэйшых мастакоў», – з сумам канстатуе адзін з мясцовых актывістаў.
«Але, працягвае ён, тады кошт будынку быў празмерна высокім. Цяпер жа яго прадалі за нішто. Складаецца ўражанне, што яго наўмысна так доўга прыхоўвалі, каб прадаць за сімвалічныя грошы сваім людзям. А як толькі мы пачалі пратэставаць, то адразу ж яго і знеслі. Цяпер нібыта плануюць тутака пабудаваць мыйню аўтамабіляў»
«Улада жыве асобна ад людства», лічыць яшчэ адзін мсціславец. Ён мяркуе, што людзі ні на што не ўплываюць і таму “маем такія абуральныя вынікі”.
На святы грошы хапае на рэстаўрацыю не
Звычайна ўлады ў выпадку разбурэння ці заняпаду старажытных будынкаў спасылаюцца на недахоп грошай. У Мсціславе ж іншая сітуацыя. Тут узвялі цэлы драўляны замак на замкавай гары, які стаў турыстычным аб’ектам.
Чаму фінансавання хапае на святы і на новабуды, а бракуе на захаванне сапраўдных аўтэнтычных помнікаў. Гэта пытанне хвалюе рупліўцаў захаваньня архітэктурных славутасцяў Мсціслава.
Мсціслаў стаў адным з лідараў у краіне па колькасці знішчаных архітэктурных помнікаў. Рэстаўрацыя кармеліцкага касцёла прыпынілася яшчэ ў пачатку 1990-х. Яго фрэскі паціху знішчаюцца. У першы год ХХІ стагоддзя да свята пісьменства ўлады разбурылі некалькі драўляных і мураваных помнікаў. Сцены езуіцкага касцёла разбурыліся ў 1917 годзе з-за неправядзення супрацьаварыйных і ахоўных работ. Ў 2022 годзе разбурылі апошнюю сінагогу.
Гісторыя мсціслаўскага габрэйства сыціла
Мсціслаў, як і большасць гарадоў і мястэчак Беларусі здаўна быў вядомым цэнтрам пражывання яўрэйскай грамады. Паводле перапісу 1897 года ў Мсціслаўскім павеце пражывала каля ста тысяч жыхароў, з іх яўрэяў 16733, а ў самім Мсціславе жыло 5076 яўрэяў з 8514 жыхароў гораду. Яўрэйская грамада жыла сваім жыццём, што адлюстроўвалася і ў будынках. У 1910 у Мсціславе было 11 пераважна драўляных сінагог, прыватнае жаночае вучылішча, могілкі, а ў 1912 утварылася яшчэ і яўрэйскае пазыкова-ашчаднае таварыства.
Паступова ў ХХ стагоддзі мясцовая абшчына зменшылася, але па сябе ў спадчыну беларусам пакінула не толькі знакаміты кагальны калодзеж пад Мсціслаўскім замкам, але і некалькі будынкаў сінагог. Яны б і сёння маглі ўпрыгожваць горад, але правядзенне свята пісьменства ў 2001 годзе дало мясцовай уладзе падставы для наўмыснага разбурэння самай вялікай і адметнай Мсціслаўскай сінагогі. У арганізатараў свята да яе рэстаўрацыі рукі не дайшлі, і ім лягчэй было знішчыць помнік архітэктуры, чым займацца яго адраджэннем.
18 мая – Міжнародны дзень музеяў. Ноч музеяў. У гэты дзень музеі ва ўсім свеце адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, цалкам бясплатна і з радасцю паказваючы свае выставачныя залы, новыя экспанаты, расказваюць, адукоўваюць. Да свята прымеркаваны адкрыцці новых выставак, фестываляў, у музеях арганізуюцца тэматычныя лекцыі, экскурсіі, навуковыя чытанні, спецыяльныя заняткі з дзецьмі, праходзяць музейна-тэатральныя паказы.
Міжнародны дзень музеяў святкуецца з 1977 г. Акрамя гэтага, праводзіцца і Ноч музеяў па ініцыятыве французскіх музейшчыкаў.
18 мая – Дзень памяці ахвяр дэпартацыі народаў Крыма.
18 мая – Сусветны дзень скандынаўскай хады.
18 мая – Сусветны дзень вакцыны супраць СНІДу.
18 мая 1792 года войскі Расіі ўварваліся на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з мэтаю скасавання Канстытуцыі 3 мая.
18 мая 1868 года нарадзіўся Мікалай ІІ (1868-1918), расійскі імпэратар, палкоўнік, адмірала брытанскага флота і фэльдмаршал брытанскай арміі, сьвяты ў РПЦ. У 1915-1917 гг. жыў у Магілёве пры Стаўцы.
18 мая 1888 года нарадзілася беларуска Ганна Барысевіч (1888-2007), адна з сусветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень. Праз спазненне не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у свеце.
18 мая 1906 года ў Пецярбургу заснавана беларуская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” (1906-1914), якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў.
18 мая 1910 года памерла Эліза Ажэшка (1841-1910), пісьменніца, грамадзкая дзеячка, педагог.
18 мая 1912 года ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
18 мая 1918 года ў Магілёўскай газеце “Праца” надрукаваны матэрыялы па абмеркаванню ў гарадской думе пытання аб падпарадкаванню Радзе БНР.
18 мая 1920 года нарадзіўся рымскі папа Ян Павал II (Караль Вайтыла, 1920-2005), першы пантыфік-славянін і першы папа, які не паходзіў з Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў. Святы. Меў вялікую цікавасць да Беларусі, стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. У Магілёве на тэрыторыі касцёла Небаўзяцця Панны Марыі і Св. Станіслава адкрыты помнік.
18 мая 1924 года ў Вільні пачала выдавацца газета “Сын беларуса”, 3 разы на тыдзень. Зачынена польскімі ўладамі 19 верасня 1924 г.
18 мая 1940 года нарадзіўся Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык літаратуры, перакладнчык, доктар гуманітарных навук, прафэсар, грамадзкі дзеяч Польшчы, прэзідэнт Беларускага Літаратурнага Таварыства «Белавежа»
18 мая 1942 года ў акупіраваным Мінску выйшаў 1-ы нумар падпольнай газеты “Звязда”. Выдавалася да верасня 1942 г.
18 мая 1944 года па загаду Сталіна савецкія карнікі распачалі дэпартацыю крымскіх татараў (18-20 мая) у раёны Сярэдняй Азіі, Прыўралля і Верхняга Паволжа. Усяго было выселена 194 тысячы чалавек. Толькі ў 1967 г. прыняты ўказ аб рэабілітацыі крымскіх татараў. Указ быў апублікаваны толькі ва Узбекістане. Права на вяртанне на Радзіму тады крымскім татарам дадзена не было.
18 мая 1972 года нарадзіўся Аляксандр Кулінковіч (1972-2018), беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.
18 мая 1977 года памёр Андрэй Блажэвіч (1895-1977), беларускі актор, вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру. Бываў на гастролях у Магілёве. У 1937 рэпрэсаваны.
18 мая 1982 года адкрыўся XIX з’езд УЛКСМ (усяго 22 з’езды). Перад дэлегатамі і гасцямі з’езда выступіў Л. Брэжнеў. У Справаздачным дакладзе першы сакратар ЦК Барыс Пастухоў згадаў імя Брэжнева 38 разоў.
18 мая 1995 года памёр ураджэнец в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна Іван Балыка (1937-1995), генерал-маёр.
Интерактивная карта с информацией о наличии свободных мест в детских садах города стала доступна для могилевчан, пишет ресурс mycity.by. Здесь можно найти любое учреждение дошкольного образования и узнать о наличии или отсутствии свободных мест. Также есть возможность посмотреть свободные места в возрастных группах.
Такие карты подготовлены отдельно для других регионов Беларуси. Ссылки размещены на сайте Министерства образования.
Данные на картах планируют обновлять каждый месяц 5-го числа.
Паводле рэсурсу banki24 сярэдні сакавіцкі заробак у нашым рэгіёне складаў 1259 рублёў (457.62 даляры ЗША, Магілёў. media ). Па адлічэнні падаткаў і збораў ён змяншаецца да 1080-1100 (399 даляраў ЗША, Магілёў. media).
Самыя нізкія заробкі ў працоўных Мсціслаўскага (984 рублёў), Чавускага (995 рублёў), Слаўгарадскага (1002 рублёў), Хоцімскага (1008 рублёў), і Круглянскага (1015 рублёў) раёнаў.
Рэсурс раней адзначаў, што жыхары Магілёўскай вобласці працуюць больш чым у іншых рэгіёнах, але зарабляюць найменш.
«Гэта можа быць звязана з тым, што на Магілёўшчыне самая вялікая доля флагманаў з адмоўнай ды малой рэнтабельнасцю і самай нізкай доляю высокадаходных. Плаціць больш не дазваляюць фінансы бізнесаў гэтага рэгіёну», – выказвалі меркаванне спецыялісты рэсурсу.
Найбольш зараблялі ў Мінскай вобласці. Там сярэдні заробак быў 1556 рублёў (565 даляраў). Пасля абавязковых адлічэнняў на рукі выходзіла 1340-1360 рублёў (да 494 даляраў).
Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўхлебапрадукт» – кіруючая кампанія холдынгу Магілёўхлебапрадукт просіць Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаць яго неплацежаздольным. Заяву аб банкруцтве разгледзяць 6 чэрвеня. Пра гэта акцыянерам паведаміў старшыня ліквідацыйнай камісіі Аляксандр Кушнер. Падпісаны ім загад трапіў нашаму выданню.
Арганізацыя, якая займаецца вытворчасцю мукі, хлебапрадуктаў, гатовых кармоў і кармавых дабавак, а таксама гуртавым гандлем, ад лістапада 2021 году знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Яе доўг сягае 46 тысяч далараў.
У 2018 годзе «Магілёўхлебапрадукт» разам з іншымі прадпрыемствамі адзначаўся Магілёўскім аблвыканкамам як паспяховы прыклад развіцця буйных інтэграцыйных фармаванняў, якія аб’ядноўваюць вытворчасць сельскагаспадарчай сыравіны, перапрацоўку і збыт гатовай прадукцыі.
Праз год, у 2019-ым, «Магілёўхлебапрадукт» трапіў у спіс арганізацыяў, якія не выканалі абавязкі перад бюджэтам. Тады такіх прадпрыемстваў па Беларусь набралася 400.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўхлебапрадукт» – кіруючая кампанія холдынгу Магілёўхлебапрадукт створанае 17 снежня 1998 году. У склад холдынгу ўваходзяць прадпрыемствы з Чэрыкаўскага, Магілёўскага раёнаў, а таксама з Горак, Бабруйску і Клімавічаў.
Але ёсць нюанс – не ўсюды праверку праводзяць паглыблена.
Пра магчымасць бясплатнай праверкі бярозавіку на радыяцыю паведаміў Дрыбінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. На сайце арганізацыі адзначаецца, што па выніках шматгадовых радыеметрычных даследаванняў сок, сабраны з лясных тэрыторый у розных раёнах Магілёўскай вобласці, ніколі не перавышаў дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў цэзія-137.
Магчымасць праверыць бярозавік – і не толькі – бясплатна ёсць ва ўсіх жыхароў рэгіёну, калі яны выступаюць як фізічныя асобы.
Як даведалася наша выданне, вымярэнне ўзроўню ўтрымання радыёцэзію ў прадуктах, сабраных у лесе, даступна ва ўсіх цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі Магілёўскай вобласці.
Але ёсць нюанс. Паглыбленую праверку прадуктаў на радыяцыю праводзіцца абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У той час як многія раённыя цэнтры робяць толькі павярхоўную праверку – вымяраюць радыяцыю дазіметрам у прысутнасці спажыўца.
Для таго, каб атрымаць падрабязныя звесткі, неабходна звярнуцца ва ўстанову, размешчаную па вуліцы Грышына, 82 у Магілёве, у службу «Адно вакно». Радыелагічны аналіз можа заняць да 30 каляндарных дзён.