Мастак Марына Несцярук прэзентавала сваю выставу, на якой амаль адны кветкі, і яшчэ Магілёў. Прафесійны мастак і супрацоўніца “Музея гісторыі Маглёва”, Марына Несцярук праяўляе сябе ў розных відах творчасці: манументальна-дэкаратыўны роспіс, жывапіс, ткацтва. Яна аўтар габеленаў, размешчаных у экспазіцыі магілёўскай ратушы, якія выкананы ў тэхніцы ручнога ткацтва, касцюмаў эпохі Магдэбурскага права. Асноўныя і, па словах мастака, любімыя жанры ў жывапісе – нацюрморт і пейзаж.
На выставе прадстаўлены 58 жывапісных палотнаў аўтара. Яе карціны напоўнены энергіяй, захапленнем свету і радасцю жыцця. Творы Марыны Несцярук даюць магчымасць убачыць і адчуць дасканаласць прыроды. Кожная праца мастака – гэта гімн прыгажосці навакольнага свету – паведамляецца на афіцыйным сайце Музея гісторыі Магілёва.
Выстава будзе праходзіць да 18 снежня ў гарадской Выставачнай зале па вуліцы Болдзіна.
У апошнія гады ў рэспубліцы ідзе масавая прамысловая рубка лясоў. З Глуску ў Магілёў прыехаў новы галоўны ляснічы Сяргей Максімовіч, які мае добрыя навыкі ўзнаўлення лясных угоддзяў.
Шматгадовага і непатапляльнага кіраўніка лясной сферы Ўладзіміра Раеўскага на пасадзе Генеральнага дырэктарам дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання замяніў малады кіраўнік з Глушчыны Сяргей Максімовіч. Як сказана ў афіцыйных каментарах, яго прызначылі з галоўнай мэтай – аднаўлення лясоў рэгіёна.
Сяргей Максімовіч – ляснік у 3-м пакаленні, скончыў лесагаспадарчы факультэт БДТУ. Ён прайшоў шлях ад ляснічага Даўгоўскага лясніцтва Клічаўскага лясгаса, галоўнага ляснічага Бабруйскага лясгаса, ляснічага Заваўчыцкага лясніцтва, да галоўнага ляснічага Глускага лясгаса, які ён ачольваў апошнія 8 гадоў.
Ключавая задача Максімовіча ў новым крэсле не новая: аднаўленне і захаванне лясоў Магілёўшчыны. Як казаў ён у ранейшых інтэрв’ю, менавіта ад стадыі адбору і бесперапыннай селекцыі залежыць прадуктыўнасць будучых лясоў. Толькі за кошт пасадкі лесу з насення, сабранага з элітных і плюсавых дрэў, можна павялічыць прадуктыўнасць насаджэнняў на 15-20%.
Любы ахвочы, у каго ёсць 1,5 млн долараў, можа набыць на «Куфары» два вялікія самалёты, але яшчэ прыйдзецца ўкласціся ў іх рамонт.
На пляцоўцы аб’яў «Куфар» з’явіліся два незвычайныя лоты – самалёты. Магілёўскі самалёт ІЛ-76ТД EW-434ТН варты 1 732 735 рублёў (або $ 708 685 у эквіваленце), Мінскі самалёт ІЛ-76ТД EW-78839 можна набыць за 1 679 901 рубель (або $ 687 841).
Самалёты лёталі пачынаючы з 1989-га і 1990-га гадоў, а на дадзены момант знаходзяцца на захоўванні ў Магілёве і Мінску. Абодва авіялайнеры адносяцца да грамадзянскай мадыфікацыі, з якой было дэмантавана абсталяванне ваеннага прызначэння. Самалёты прадаюцца без авіяцыйных рухавікоў. Рухавік можна набыць асобна, недзе за 633 тысячы рублёў.
ІЛ-76 – цяжкі ваенна-транспартны самалёт, быў распрацаваны ў канструктарскім бюро Ільюшына. Ён быў першым у СССР «транспартнікам» з турбарэактыўнымі рухавікамі. Грузападымальнасць самалёта – 50 тон, максімальная ўзлётная маса – 190 тон, далёкасць палёту з максімальнай загрузкай – 3600 кіламетраў.
Электронныя таргі павінны былі адбыцца тыдзень таму, але лоты не зняты. Гледзячы па ўсяму, пакупнікоў пакуль не знайшлося. Кошт магілёўскага лайнера патаннеў на 7000 рублёў.
Ахвочых набыць самалёт у Магілёве трэба папярэдзіць, што каб лайнер паляцеў, неабходна будзе правесці яго капітальны рамонт. І памятайце, што многія камплектуючыя на тэрыторыі Расіі цяпер не вырабляюцца, а набыць заходняе абсталяванне амаль немагчыма з-за санкцый.
Свае працоўныя месцы для незанятых прапануюць Тралейбусны парк № 1, ЖРЭУ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада, “Камбінат школьнага харчавання”, “Магатэкс”, “Ольса”, “Стужка”, Дарожна-маставое прадпрыемства, Магілёўскі вагонабудаўнічы завод і іншыя арганізацыі.
Кірмаш вакансій пройдзе з 11.00 да 12.00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 17 – паведамляе Mycity.by.
Падчас кірмаша ў кожнага будзе магчымасць азнаёміцца з актуальнымі вакансіямі для далейшага працаўладкавання на вольныя працоўныя месцы.
Эта выставка создана в необычном формате. Во-первых, посвящена одной скульптуре «Вяршыня», от неё и название выставки. Во-вторых, в маленьком камерном зале вывешены рисунки с необычной судьбой. В-третьих, были приглашены только самые близкие друзья и коллеги.
По словам коллеги и друга Андрея Воробьёва:
– Скульптура – гэта такі від мастацтва, які доўга выношваецца, потым доўга ствараецца, а потым аўтар доўга спрабуе зразумець яе…
Сама скульптура посвящена дочери Владимира Кононова Анне и выставлена в день её рождения, как сказал автор:
– Со временем определяешь, что жизнь – это покорение вершины, это преодоление трудностей…
Рисунки представленные в галерее созданы в сложный момент жизни автора и Владимир заметил, что всегда что-нибудь рисует и каждая работа воспринимается своеобразным посланием:
– В этих рисунках я прорабатываю идеи, которые потом могу в камне воплотить и благодаря галерее (А. Воробьёва) можно поработать и не чувствовать гнетущей зависти, которую приходилось чувствовать в других местах, где работаешь. Здесь же полная свобода и взаимопонимание…
Скульптуры своеобразные, рисунки хороши,
Они такие разные, но от одной души.
Володя, ты истинный творец!
Достойно носишь свой венец!
Автор стихов Леонид Молчанов
Хотя Владимир часто организовывает и участвует в выставках, поражает его универсальность и трудолюбие. И вновь нам остаётся ждать его следующих удивительных работ.
Хутка зрабіць гэта замінаюць правілы мемарыялізацыі памятных месцаў і выбітных асобаў.
Дырэктар артыста Сяргей Гарох у перадачы “Ты не паверыш!” выказаў намер усталявавіць мемарыяльныя дошкі і стварыць помнік у гонар знакамітага расійскага спевака. У Магілёве і расійскай сталіцы знакі плануюцца на будынках дамоў, дзе жыў Барыс Маісееў.
Таксама ідзе праца над стварэннем надмагільнага помніка Майсееву. Аўтарам скульптуры стане ўнук мастака Аляксандра Шылава. “Мы над гэтым працуем, робім эскізы. Гэта будзе скульптура з яго любімага танца “Боль расстання””, – сказаў Гарох, паведамляе mogilev.online.
Барыс Міхайлавіч Маісееў – расійскій і беларускі танцоўшчык і харэограф, а затым – эстрадны спявак, які праславіўся не ў апошнюю чаргу дзякуючы эпатажнай манеры. Нарадзіўся ён і правёў сваё дзяцінства ў Магілёве. Памёр у верасні гэтага года на 69-м годзе жыцця ў Маскве.
Перашкодай планам блізкіх да Барыса Маісеева людзей могуць стаць правілы ўсталявання мемарыяльных знакаў не раней за пэўны тэрмін пасля смерці асобы. У Магілёве ўсталяваны тэрмін 5 гадоў пасля канчыны выбітнага чалавека. А ў Маскве тэрмін яшчэ большы. Памятныя таблічкі там ўстанаўліваюцца не раней, чым праз 10 гадоў пасля здзяйснення гістарычнай падзеі або смерці дзеяча, якога ўвекавечваюць. Аднак, калі арганізацыя жадае размясціць знак на ўласным будынку, то ў Маскве гэты тэрмін можа скараціцца да двух гадоў.
“Пэся і Янко” прыехалі з Бабруйска ў Магілёў і мелі вялікі поспех у публікі. Падзеі 80-гадой даўніны аказаліся надзвычай актуальнымі.
У рамках VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які завяршаецца сёння, Бабруйск і Магілёў абмяняліся спектаклямі. Бабруйскія артысты ўчора паказалі ў Магілёве лірычную драму “Пэся і Янко”, якую паставіла Таццяна Дарагабед па п’есе Аркадзія Шульмана і Яна Карпінскага.
Спектакль пра вайну і каханне. У аснове сюжэта лёс яўрэйскай дзяўчыны, якая цудам не загінула ў расстрэльнай яме. Яе выратаваў цыган Янко, які таксама цудам выратаваўся. Нацысты знішчылі іх сем’і, і надалей паказаны шлях жанчыны і мужчыны праз усе выпрабаванні вайны. Каханне не стала шчаслівым шлюбам, але яно асвятліла ўсё жыццё герояў.
П’еса пастаўлена ў традыцыйнай класічнай манеры драматычнай пастаноўкі. Галоўная гераіня распавядае пра свой пракручаны лёс, а іншыя акторы паказваюць яго. Як падалося, тут амаль усё традыцыйна: ігра актораў, мізансцэны, дыялогі, няма новамодных вывертаў. Вось толькі мастацкая афармленне сцэны сучаснае і ўдалае. Няма арыгінальнічання, а п’еса трымае ў напрузе ўвесь час, і ніводны глядач не сышоў з залы раней за артыстаў.
У чым жа сакрэт безумоўнага поспеху?
Найперш трэба адзначыць удалы выбар п’есы. Сюжэт яе ідзе ад адной драматычнай сітуацыі да наступнай, і нават калі падаецца, што героям ужо наканаваны надалей шчаслівы лёс, зноўку ўзнікаюць самыя нечаканыя перашкоды…
Традыцыйнасць пастаноўкі стала плюсам, а не мінусам. Ніякія спецэфекты не адцягвалі ўвагу ад галоўнага – лёсу герояў.
Усе артысты сыгралі арганічна. Гледачы паверылі маладой і старой Пэсе, Янку і Самуілу, жорсткаму партызану Кандрату, кухарцы і нават маладому журналісту. Іх характары былі мнагапланавыя і жыццёвыя, за што рэспект усім артыстам і рэжысёру. Падалося, што ніводнага абыякавага гледача ў зале не было. Усіх кранула сапраўднае мастацтва, якое выклікала моцнае, да слёз, суперажыванне.
“Трэба жыць” – асноўны лейтматыў спектаклю. Гуманізм дзеяння асобліва востра адчуваецца ў сучасных умовах ваенных дзеянняў расійскіх войскаў ва Ўкраіне. Актуальнасць, злабадзённасць спектакля абвастрыла ўспрыняцце пасылу, які заклалі ў яго аўтары і артысты.
Адна з глядачак ацаніла пастаноўку так:
– Гэта ж спектакль пра нас. Пра сучаснасць. А ад таго, што побач ідзе вайна, становіцца асабліва страшна.
Раней Магілёў.media пісалі пра сёлетні шматпакутны фестываль нацыянальнай драматургіі.
Знойдзены кашалёк перастаў быць прыкметай удачлівасці – у гэтым пераканаўся 33-гадовы жыхар абласнога цэнтра, калі на скамейцы каля крамы знайшоў чужыя грошы і тэлефон. Забраўшы і тое і другое, раней не судзімы рабочы аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў проста пайшоў да сябе дахаты. Як высветлілася, гаманец з 1 600 рублёў і мабільнік за 900 на гэтым месцы пакінуў 31-гадовы жыхар горада. Ён тэрмінова вярнуўся ў краму для вырашэння канфліктнай сітуацыі з іншым пакупніком. Супраць мужчыны, які прысабечыў чужую ўласнасць, узбуджана крымінальная справа – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Фота ўзята з адкрытых крыніц і мае ілюстрацыйны характар
Амаль уся Мікалаеўская вобласць, за выключэннем Кінбурнскай касы, вольная ад расійскіх акупантаў. Але вораг працягвае абстрэлы населеных пунктаў вобласці, у тым ліку і сам Мікалаеў, паведамляеnews.pn.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
Паводле інфармацыі Аператыўнага камандавання “Поўдзень”, учора, 15 лістапада над Мікалаеўскай вобласцю было знішчана 12 ракет, абясшкоджана 9 дронаў-камікадзэ тыпу “Shahed-136”.
На працягу сутак Сілы абароны нанеслі ўдары па захопнікам на левым беразе Дняпра і ў раёне Кінбурнскай касы, выканаўшы больш за 50 агнявых задач. Ліквідавана 17 захопнікаў і знішчана і пашкоджана 15 адзінак аўтабронетэхнікі, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і разведвальны беспілотны лятальны апарат тыпу “Арлан-10”.
Акрамя таго, знішчана 2 склады боепрыпасаў у Новай Кахоўцы і Алешках.
Порт-калідор
“Мікалаеўскі порт важна ўключыць у збожжавы калідор” – лічыць дэпутат Мікалаеўскага аблсавета ад партыі “Слуга Народа” Яўген Ігнаценка. «Гэта будзе пазітыўная навіна не толькі для жыхароў Мікалаева і ўкраінскіх аграрыяў – а без перабольшання для ўсяго свету».
Дэпутат упэўнены: вялікія аб’ёмы ўкраінскага харчавання дапамогуць прыцішыць рост коштаў на сусветных рынках, а для некаторых краін наогул стануць выратаваннем ад голаду.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Будынак галоўнай пошты ў цэнтры Магілёва 15 лістапада на тры месяцы зачыняецца на рамонт. Але яго паслугі можна будзе атрымліваць тут па-ранейшаму.
У пасылачнай секцыі злева ад галоўнага ўваходу можна атрымаць ці адправіць бандэролі і пасылкі.
А вось прымаць плацяжы пошта будзе на другім паверсе будынку галоўпаштамта. Туды трэба ўваходзіць са двара. Аплаціць паслугі магілёўцы змогуць таксама ў тэрміналах у фае на першым паверсе.