Дзесяцігадовы хлопчык загінуў пад аўтамабілем у Магілёве

Трагедыя адбылася вечарам 24 студзеня. На пешаходным пераходзе на перасячэнні вуліц Крупскай і Грышына ў Магілёве кіроўца аўтамабіля Aura не прапусціў 10-гадовага хлопчыка. Малы практычна завяршыў пераход, калі яго насмерць збіла машына. Праваахоўнікі адзначаюць, што светлафор на пераходзе, магчыма, не працаваў. Супраць кіроўцы, 61-гадовага мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: УУС

Жахлівая аварыя пад Крычавам, загінулі двое

На трасе пад Крычавам адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля МАЗ з цыстэрнай не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён у лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем Lada. Кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля загінулі на месцы. Ім было па 42 гады. Яшчэ адна пасажырка, 38-гадовая жанчына, дастаўленая ў шпіталь – піша прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Два пажары ў Магілёве, адзін у Бабруйску. Загінула жанчына

Днём 20 студзеня на Магілёўшчыне тройчы адбыліся пажары – паведамляе прэс-служба МНС. Трагічным стала ўзгаранне ў Магілёве ў аднапавярховым доме на дзве кватэры па вуліцы Макарава, 24. Тут ратавальнікі здолелі выцягнуць з агня мужчыну 1972 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з атручэннем. На месцы здарэння было знойдзена цела яго сужыцельніцы 1977 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца.

У той жа дзень здарыўся пажар у прыватным доме па вуліцы Восеньскай. Гаспадар дома, пенсіянер 1957 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння.

У 18:25 20 студзеня адбылося ўзгаранне ў незакрытым падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Чарняхоўскага. З кватэр пад’езда супрацоўнікі МНС эвакуявалі 9 чалавек, пры гэтым адна з жыхарак, пенсіянерка 1951 года нараджэння была шпіталізаваная з атручэннем.

Фота ілюстрацыйнае

500 ласёў, паўтары тысячы казуль гіне кожны год на дарогах Беларусі

У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў агучылі колькасць дзікіх жывёл, якія загінулі на дарогах у Беларусі ў мінулым годзе.

Continue reading “500 ласёў, паўтары тысячы казуль гіне кожны год на дарогах Беларусі”

Збіў і ўцёк – пад Магілёвам затрымалі кіроўцу пасля смяротнага ДТЗ

На працягу сутак міліцыянеры знайшлі і затрымалі 57-гадовага жыхара Магілёўскага раёна, які насмерць збіў чалавека. Ахвярай стаў 37-гадовы жыхар Быхаўскага раёна. У нецвярозым стане, вечарам ён ішоў па праезнай частцы недалёка ад аграгарадка Раманавічы пад Магілёвам. Кіроўца пасля наезда спалохаўся і ўцёк з месца здарэння, аднак у хуткім часе быў затрыманы. Відавочна, што яго выдалі пашкоджанні на аўтамабілі “Opel”.

Фота: УУС, скрыншот

На пажары ў Бабруйску загінулі пенсіянерка і 18 яе катоў

Вечарам 28 лістапада трагедыя здарылася па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску. У кватэры на восьмым паверсе ў агні апынулася пенсіянерка 1937 года нараджэння. Яна самастойна спрабавала пакінуць памяшканне – ратавальнікі знайшлі яе яшчэ жывую ў калідоры. 

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі, жанчына памерла ў карэце хуткай дапамогі. Акрамя яе атручванне прадуктамі гарэння атрымалі 22 яе ката. Чацвярых хатніх гадаванцаў удалося выратаваць, 18 загінулі паведамляе прэс-служба МНС. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Дзве жанчыны загінулі, сутыкнуліся тры легкавушкі і аўтобус – падрабязнасці аварыі пад Чавусамі

З’явіліся падрабязнасці сур’ёзнай аварыі на трасе паміж Чавусамі і Чэрыкавам, пра якую сёння раніцай пісалі Магілёў медыя. Сёння каля 9:20 на аўтадарозе Р-122 пры выездзе за межы горада Чавусы ў напрамку Чэрыкава, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Fiat не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ. Кіроўцы аўтамабіляў Toyota і Lada, якія ехалі за “Фіатам”, не паспелі спыніць свае машыны і таксама сталі ўдзельнікамі аварыі.

Дзве жанчыны – кіроўца і пасажыр аўтамабіля Fiat загінулі на месцы – паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: ДАІ

У Магілёве на вуліцы Падгорнай на пажары загінуў мужчына

Днём 16 лістапада трагедыя адбылася на вуліцы Падгорнай у Магілёве. У выніку пажару прыватнага жылога дома загінуў мужчына 1971 года нараджэння, які нідзе не працаваў – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Фота: wikimapia.com

Без флікераў, каля перахода – пад Магілёвам фура насмерць збіла мужчыну

87-гадовы жыхар вёскі Сялец загінуў пад коламі аўтамабіля MAN вечарам 15 лістапада. Наезд адбыўся недалёка ад пешаходнага перахода, а вясковец пры гэтым не быў адзначаны святлоадбівальнымі элементамі. Грузавіком кіраваў 58-гадовы магілёвец – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Пенсіянер, якога выратавалі на пажары пад Клімавічамі, памёр у лякарні

Пажар адбыўся 12 лістапада ў вёсцы Галічы Клімавіцкага раёна. Тады мясцовыя жыхары выратавалі з агня гаспадара дома, пенсіянера 1960 года нараджэння – пісалі Магілёў.медыя. Сёння стала вядома, што ад атручэння прадуктамі гарэння ён памёр у лякарні. Прычына пажару высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: БелТА