Са свежай ямы былі відныя часткі цела – вынесены прысуд забойцы ў вёсцы Галынец

19 красавіка ў вёсцы Галынец Магілёўскага раёна АМАП затрымліваў падазраванага ў забойстве чалавека – пісалі mogilev.media ў той дзень. Паведамлялася, што на прысядзібны ўчастак да свайго сваяка зазірнула мясцовая жыхарка і пабачыла свежавыкапаную магілу, з якой тырчэлі часткі цела яе роднага. Адначасова яна заўважыла, што ў хаце нехта знаходзіцца і выклікала АМАП.

Сёння сталі вядомымі падрабязнасці справы. У ноч з 18 на 19 красавіка двое мужчын выпівалі ў хаце аднаго з іх, у вёсцы Галынец. Нараніцу паміж адбылася спрэчка і госць, раней ужо судзімы за забойства з карысных прычын, узяўся за нож. Не менш за сем удараў ён нанёс у вобласць шыі і галавы – пішуць “Магілёўскія ведамасці”. Злачынец той жа раніцай закапаў цела ахвяры на ўчастку, але пакінуць дом не паспеў, паколькі на двор зазірнулі сваякі пацярпелага. У такой сітуацыі забойца вырашыў скончыць жыццё самагубствам і нанёс рану сабе ў жывот. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, аказалі яму першую дапамогу і даставілі ў цяжкім стане ў лякарню.

Магілёўскі абласны суд прызначыў пакаранне абвінавачанаму ў забойстве з асаблівай жорсткасцю – 20 год калоніі ўзмоцненага рэжыма і 30 тысяч рублёў грашовай кампенсацыі. Прысуд можа быць абскарджаны.

Фота: УУС, архіў

Пад Слаўгарадам узброены мужчына ўступіў у канфлікт з кампаніяй, забіў чалавека і застрэліўся сам

Вечарам 11 лістапада кампанія мужчын адпачывала ў альтанцы на беразе возера каля вёскі Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна. Прыблізна ў 17.00 у іх адбыўся канфлікт з незнаёмцам. Як потым высветлілася, ім быў 66-гадовы, неаднаразова судзімы мясцовы жыхар. Падчас канфлікта пажылы незнаёмец стрэліў у аднаго з сяброў кампаніі і знік у накірунку лесапаласы. Ад агнястрэльнага ранення 31-гадовы мужчына загінуў на месцы. 

Па трывозе быў падняты асабовы склад Слаўгарадскага РАУС, у пошуках злачынцы ім аказалі дапамогу праваахоўнікі суседніх раёнаў, а таксама салдаты ўнутраных войскаў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Ім удалося заблакаваць 66-гадовага рэцыдывіста ў лесапаласе, пасля чаго мужчына застрэліўся. Падрабязнасці трагедыі чакаюцца бліжэйшым часам.

Фота: УУС

Педафілу з Асіповіч далі дзесяць гадоў, ахвярай была яго дачка

Дзяўчынка баялася бацьку, паколькі ён пастаянна біў маці, быў неўраўнаважаны і агрэсіўны. Яна стараліся сцерці з памяці непрыемныя зносіны, нікому пра гэта не расказвала. Пачынаючы з лета 2020 года мужчына неаднаразова ўчыняў у адносінах да старэйшай дачкі, якой было на той момант 8 гадоў, дзеянні сексуальнага характару.

Следствам былі ўстаноўленыя пяць эпізодаў гвалту. Зараз мужчыне прызначана 10 гадоў зняволення – піша “Асіповіцкі край”.

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўнікі праверылі праблему з ацяпленнем у электрадамах у Магілёве – усё нармальна, мама

Але да ацяпляльных сістэм нельга падпускаць дзяцей, а паветра з канвектараў можа награвацца да 130°С.

“Ад гарачыні плавяцца разеткі” – пісалі mogilev.media пра праблему з ацяпленнем у новых электрадамах мікрараёна “Талісман” у Магілёве. У мінулую суботу па гэтай тэме была створана спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі арганізацыі-забудоўшчыка, генпадрадчыка, пастаўшчыка абсталявання. 

Нагадаем, праблема заключаецца ў тым, што паветра з абагравальніка-канвектара награваецца вышэй за 100 градусаў. З-за гэтага жыхары дамоў у мікрараёне “Талісман” скардзяцца, што ў кватэрах ідзе дым з разетак, а фіранкі могуць у любы момант загарэцца. Камісія з чыноўнікаў правяла на гэты конт эксперымент, спецыяльна накрыўшы канвектар цюлем і ручніком, што катэгарычна забараняецца. Аказалася, што пры дасягненні максімальнай тэмпературы канвекцыя паветра ў электрапрыборы аўтаматычна спыняецца, а сам канвектар адключаецца – піша тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад”.

Прадстаўнікі камісіі адзначаюць, што паводле тэхнічных характарыстык дапускаецца, каб тэмпература паветра, што выходзіць з канвектара, дасягала 130°С. Таксама ў мэтах бяспекі забараняецца падпускаць да канвектара дзяцей, і зноў жа – трымаць блізка прадметы, якія лёгка загараюцца.

Атрымліваецца, што новыя электрадамы абсталяваныя сістэмамі ацяплення, патэнцыйна небяспечнымі для людзей, эксплуатацыя якіх патрабуе асаблівай увагі для жыльцоў новых электрадамоў. Можна меркаваць, што калі ў такім электрадоме гаспадары кватэры паставяць яшчэ і антымаскітную сетку на свае пластыкавыя вокны, жыццё дзіцёнка ў хаце паратворыцца ў сапраўдны квест на выжыванне. 

Фота: mogilev.media

Памятны крыж каля мясакамбіната ў Магілёве асвяцілі, хоць ён яшчэ недароблены

30 кастрычніка прайшла цырымонія асвячэння новага памятнага крыжа на месцы ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Чын асвячэння і памінальнае богаслужэнне правёў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроні.

Новы памятны крыж быў усталяваны замест крыжа, пастаўленага грамадскасцю – пісалі mogilev.media. Звяртае на сябе ўвагу тое, што аздабненне новага крыжа не завершанае – пакладзеная толькі частка пліткі на ніжнім кубе.  

Фота: mogilev.media, mogilevnews.by

Грамадскасць супраць – плошчу Арджанікідзе ў Магілёве не будуць пераназываць у гонар Каніскага

З сярэдзіны верасня і па сярэдзіну кастрычніка ў Магілёве праходзіла грамадскае абмеркаванне пераназвання плошчы Арджанікідзэ. На прысуд грамадскасці былі вынесеныя наступныя варыянты – пакінуць назву “Плошча Арджанікідзэ”, памяняць назву на “Плошча Свяціцеля Георгія Каніскага” альбо можна было прапанаваць іншы варыянт.

Прычынай грамадскага абмеркавання стаў зварот ініцыятыўнай групы гараджан – піша Тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад”. Аднак адначасова з гэтай ініцыятывай з’явілася і петыцыя супраць пераназвання плошчы Арджанікідзэ ў гонар Георгія Каніскага – пісалі mogilev.media. У выніку зваротаў грамадзян, незадаволеных пераназваннем аказалася больш. Таксама супраць выказаліся прадстаўнікі гарадской тапанімічнай камісіі.

“Постаць свяціцеля і ў прынцыпе актыўнасць праваслаўнай царквы, нягледзячы на тое, што горад у іншых кутках краіны лічыцца праваслаўна-ватным, у самім горадзе – адзін з найбольш раздражняючых фактараў сярод гараджан. – адрэагавалі на навіну ў тэлеграм-канале “Спадчына”. – “Ужо не ведаюць, куды гэтага Каніскага ўвапхнуць!” – даводзілася асабіста чуць ад многіх мясцовых.”

Фота: mogilev.media

Убийца пришел в милицию с повинной

Житель Мстиславля избил и поджег своего знакомого

Сначала была совместная попойка, а затем ссора, плавно переросшая в драку, сообщает Следственный комитет Республики Беларусь.

Поводов для жесткой разборки стало нелицеприятное высказывание жертвы о матери 25-летнего, ранее неоднократно судимого, хозяина дома.

Сначала он избил гостя, а затем облил жидкостью для заправки бензокосы и поджег. 

После этого мужчины снова выпивали. К ним присоединился сосед, которого хозяин позвал для того, чтобы посоветоваться о состоянии обожженного гостя.

Состояние оказалось критическим – мужчина скончался.

Только через сутки убийца вернулся в свой дом и решил зарыть труп в погребе.

Подготовил яму и снова обратился к соседу за помощью.

Однако тот помогать отказался и позвонил матери убийцы. Она-то и убедила сына пойти в милицию с повинной.

По предварительным данным потерпевший скончался от полученных ожогов.

Фото Следственного комитета республики Беларусь.

А цяпер перакрываюць праспект Шмідта – да канца года

Працягваецца рамонт пуцеправодаў па вуліцы Завадской у Магілёве. Пасля завяршэння рэканструкцыі маста каля Быхаўскага рынка, з-за якога амаль на два месяцы была перакрытая вуліца Чалюскінцаў, будаўнікі пераходзяць да новага маста – па праспекце Шмідта (на фота).

На працягу рамонтных работ рух па праспекце будзе спынены. Работы пачнуцца 24 кастрычніка і паводле папярэдніх планаў працягнуцца да 31 снежня 2023 года – паведамляе mycity.by.

Фота: yandex.maps, скрыншот

Што не так з рэканструкцыяй дома насупраць ЦУМа ў Магілёве – экспертны каментарый

Дом па вуліцы Першамайскай, 32 у Магілёве памяняў свой знешні выгляд. Mogilev.media пісалі пра гэта, дэманструючы шмат фота і відэа. А днямі на тэлеграм-канале “Спадчына” з’явіўся экспертны каментарый пра хібы, дапушчаныя магілёўскімі будаўнікамі на рэканструкцыі гэтага аб’екта.

Аўтар канала звяртае ўвагу на дробныя, амаль незаўважныя з абывацельскага пункта гледжання нюансы, якія, аднак, ствараюць агульную карціну ўсяго будынка. А будынак з нядаўняга часу ўваходзіць у спіс дамоў “каштоўнай забудовы”, на якіх забараняецца мяняць характар архітэктуры фасадаў.

Такім чынам, хібы, якія можна назіраць ужо зараз. Па-першае, парапетная сценка балкона стала роўнай, у той час як папярэдне яна мела раскрапоўку – прамавугольныя выступы на плоскасці.

Па-другое, памяняўся знешні выгляд балясін – ажурнага шэрагу калон у праёмах парапетнай сценкі. Цяпер яны не ідуць на адным узроўні з плоскасцю сценкі, а заглыбленыя.

Таксама змяніліся самі балясы – слупочкі парэнчаў. Раней гэта былі роўныя калоны цыліндрычнай формы з карынфскай капітэллю. Цяпер жа гэта фігурныя кеглепадобныя калоны з дарычнай капітэллю.

Па-трэцяе, адсутнічае кесаніраванне ніжняй плоскасці балкона. Кесон – гэта прамавугольнае заглыбленне. У ранейшым выглядзе балкон нібыта абапіраўся бэлькай на фігурныя кранштэйны з раслінным арнаментам. Зараз ён стаіць на прамавугольных выступах.

Таксама адсутнічаюць прафіляваныя паяскі, адзначае аўтар канала “Спадчына”, агаворваючыся, што іх яшчэ могуць дадаць. Але тыя, што зроблены – не адпавядаюць тым, што былі да рамонту.


“Магчыма, што пры аднаўленні паяскоў кіраваліся прафілямі з гістарычных чарцяжоў будынка – адзначае эксперт – але іншыя вышэй пералічаныя хібы кажуць пра тое, што чарцяжы тут наўрад ці адыгрывалі нейкую ролю. Больш менш праўдападобна аднавілі хіба што самі кранштэйны – і гэта ўжо вялікі прагрэс для горада.”


Фота: Тэлеграм-канал “Спадчына”, mogilev.media

Вынеслі прысуд жанчыне, якая пакінула нованароджанаю на казырку дома ў Магілёве

Пракуратура Магілёўскай вобласці падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 34-гадовай жыхаркі г.Магілёва, якой інкрымінаваны замах на забойства нованароджанай дачкі з асаблівай жорсткасцю.

Нагадаем, 17 красавіка на казырку паштовага аддзялення дома №24 па вуліцы Габраўскай было знойдзена нованароджанае дзіця. У той жа дзень знайшлі і маці – 34-гадовую жанчыну, якая праз акно свайго пакоя змясціла нованароджаную на дах будынка, прылеглую да хаты, а сама вярнулася ў кватэру. Дзіця заўважыла суседка, якая выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчынку даставілі з агульным пераахаладжэннем у бальніцу, дзе ёй аказалі медыцынскую дапамогу.

Магілёўскі абласны суд вынес жанчыне абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт.14, п.п.2, 6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанай прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адначасова з пастановай прысуду суд у поўным аб’ёме задаволіў іскавыя патрабаванні законнага прадстаўніка непаўналетняй пацярпелай у асобе УАЗ “Спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паразай ЦНС з парушэннем псіхікі” аб спагнанні з абвінавачанай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай злачынствам.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Фота: Следчы камітэт