Паліва злівалі проста на хаду – бабруйскія машыністы скалацілі банду з адзінаццаці чалавек

Следчы камітэт Беларусі абнародаваў вынікі разбіральніцтва, як бабруйскім машыністам цеплавозаў разам з іх памочнікамі ўдалося скрасці больш за 12,5 тон паліва. 

Паведамляецца, што шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста з Бабруйска скаапераваліся з пяццю жыхарамі пасёлка Акцябрскі ў Гомельскай вобласці. На бязлюдным участку дарогі, калі яна праходзіла праз лясны масіў, жыхары Гомельшчыны падсаджваліся на цеплавоз і на хаду злівалі з яго дызельнае паліва, якое раней удавалася сэканоміць машыністам.

Для эканоміі яны ўносілі змены ў прыборы бяспекі цягніка. Набраўшы салярку ў пластыкавыя ёмістасці, налётчыкі скідвалі нарабаванае на зямлю і знікалі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Пазней гэтае паліва распрадавалася па коштах ніжэй за рынкавыя. Усяго падобным чынам удалося скрасці каля 12,5 тон саляркі на суму больш за 29 тысяч рублёў. Характэрна, што за кожны рэйд машыністы паяздоў дадаткова дарылі налётчыкам ад сябе, у якасці бонуса, каністру саляркі на 20 літраў.

Чытаць яшчэ: Як у сучасным Магілёве адбылося коннае рабаванне цягніка.

Фота: СК, скрыншот

Коннае рабаванне цягніка ў Магілёве – расказваем малавядомую гісторыю з рамантыкай Дзікага Захаду

Зламыснікі выкацілі з вагона катушкі з медным кабелем і зніклі на ўзмыленых скакунах.

Continue reading “Коннае рабаванне цягніка ў Магілёве – расказваем малавядомую гісторыю з рамантыкай Дзікага Захаду”