Самая прыгожая прафсаюзная ёлачка – сустракайце

Магілёўская мастачка выйграла конкурс “Ёлка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!”, арганізаваны прафсаюзам работнікаў культуры. Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічалі больш за 70 майстраў з розных рэгіёнаў краіны. Па выніках галасавання ў конкурсе выйграла мастак-афарміцель з Магілёўскага раённага цэнтра культуры Караліна Зубкова. За перамогу яна атрымала ад прафсаюза ноўтбук.

Фота: kult.1prof.by

Эколагi i актывісты абуралiся з-за будаўніцтва “Омск Карбон” i давалi сумныя прагнозы. Якая зараз сiтуацыя з заводам?

У Магілёве пяць гадоў таму пачаў працаваць хімічны гігант “Омск Карбон” – адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю тэхнічнага вугляроду. Завод яшчэ на стадыі будаўніцтва выклікаў абурэнне мясцовых актывістаў і сумныя прагнозы ад эколагаў. Гэтыя прагнозы, магчыма, пачынаюць спраўджвацца – калi глядзець на спадарожнікавыя фотаздымкi, то можна заўважыць, што вакол завода пачынае распаўзацца чорная пляма. Mogilev.media расказвае, што гэта за прадпрыемства і чым можа быць небяспечным для Магілёва.

Тэхнічны вуглерод выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці ўжо больш за сто гадоў. Упершыню дадаваць сажу ў якасці ўзмацняльніка гумы прапанаваў амерыканскі хімік Джордж Оэнслагер яшчэ ў 1912 годзе. З таго часу перспектывы гэтай галіны прамысловасці толькі пашыраюцца – сажу дабаўляюць і ў колы аўтамабіляў і ў падэшвы чаравікоў, а сусветнае спажыванне тэхнічнага вуглероду наблізілася ў нашы дні да 19,2 метрычных тон у год. 

На прасторы былога СССР галоўнымі прадпрыемствамі па вырабе тэхнічнага вуглероду былі “Омсктэхвуглерод”, які запрацаваў яшчэ ў часы Другой Сусветнай вайны і завод у Валгаградзе, якія пакрывалі практычна ўсе патрэбы сацыялістычнай эканомікі. З развалам СССР абодва прадпрыемствы трапілі ў адны прыватныя рукі і зараз на 100% належаць кампаніі Омсккарбон Груп Лімітэд, зарэгістраванай на Кіпры. 

У пачатку 2010-х гадоў кіраўніцтва кіпрскай кампаніі прапанавала адкрыць новае прадпрыемства па вырабе тэхнічнага вуглероду ў Магілёве, на пляцоўцы свабоднай эканамічнай зоны. Інтарэс інвестара быў цалкам зразумелы – спажыванне гэтай сажы па ўсім свеце толькі расце, а магілёўская лакацыя нашмат зручнейшая па лагістыцы, чым Валгаград ці Омск. Зацікаўленым у новым паспяховым прадпрыемстве было і кіраўніцтва Магілёўскага рэгіёна. А вось яўна не зацікаўленай аказалася адна катэгорыя грамадзян, ад якой у Беларусі часцей за ўсё мала што залежыць – гэта насельніцтва самаго рэгіёна. Хоць, напэўна, не ўсё, а толькі тое, што хвалюецца праблемамі экалагічнай бяспекі. Але пра гэта – пазней.

Вытворчасць тэхнічнага вуглерода на прадпрыемстве “Омск Карбон” у Магілёве пачалася ў снежні 2019 года. Сам завод быў запраектаваны ў 2014 годзе. Менавіта тады ў чыстым полі пад Магілёвам адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі “капсулы часу” на месцы будаўнічай пляцоўкі.

Омск Карбон капсула
На фота ў сярэдзіне – старшыня Магілёўскага аблвыканкама ў 2014 годзе Пётр Руднік. Тагачасны старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў – з рыдлёўкай. Фота: mogilevnews.by

Адразу пасля абвяшчэння ў прэсе пра пачатак будаўніцтва, пачалася хваля абурэння экаактывістаў – і так загружаны хімічнымі прадпрыемствамі ўчастак Свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” ператвараўся ў рэальную праблему для жыхароў усяго Задняпроўя. Знізіць градус трывожнасці спрабуе дзяржаўная прэса, і спосаб для гэтага выбралі даволі просты – пераконваць чытача, што ніякай пагрозы прадпрыемства не нясе.

Зараз “Омск Карбон Магілёў” з выгляду “нагадвае касмадром і ўжо сапраўды не асацыюецца ў недасведчаных з вытворчасцю тэхнічнага вугляроду” – віртуозна абмінае вострыя вуглы выданне “СБ. Беларусь сегодня”, публікуючы пра хімічнага гіганта пад Магілёвам чарговы вялікі матэрыял. Ну, альбо вось яшчэ элегантны пасаж: 

“Да вугляродных прадуктаў адносіцца, напрыклад, сажа. У адрозненне ад яе, тэхнічны вуглярод – гэта разумны прадукт(…) У Магілёве яго выпускаюць у зачыненых цыліндрычных праточных рэактарах: экалагічна і бяспечна”.

Зразумела, што ў чытача пасля гэтых словаў можа з’явіцца ўражанне, што выкіды з прадпрыемства “Омск Карбон” – гэта ніякая не сажа. А сам завод нейкім чынам здолеў усе свае тэхналагічныя працэсы памясціць умоўна кажучы ў “вакуум”, з якога нічога не прарываецца вонкі і не пагражае жыхарам бліжэйшых населеных пунктаў.

Вакол “Омск Карбон Магілёў” з’явілася цёмная пляма? 

Вось так выглядала тэрыторыя завода “Омск Карбон Магілёў” у самы першы год яго працы – у 2019-ым. Спадарожнікавы здымак узяты з платформы Yandex maps.

Яндэкс
А вось так выглядаў той жа самы ўчастак у 2024 годзе – усяго пасля чатырох гадоў працы. Спадарожнікавы здымак узяты з платформы Google maps. І адразу заўважым – гэта не цень ад воблака.
Гугл
Вось тут, для нагляднасці, мы сабралі храналогію будаўніцтва прадпрыемства, зафіксаваную на спадарожнікавых здымках ад розных пастаўшчыкаў, пачынаючы з 2014 года па 2024. Напрыканцы можна добра пабачыць, што вакол “Омск Карбона” пачала фарміравацца цёмная пляма ад выкідаў сажы, якую зараз у дзяржаўнай прэсе пачалі рэтушаваць пад слова-замяняльнік “тэхнічны вуглерод”.

 

Сажа ці не сажа?

Часам для наймення тэхнічнага вугляроду ўжываюць тэрмін “сажа”, што з’яўляецца недакладным – з першых слоў паведамляе нам у профільным артыкуле расійскамоўная Вікіпедыя, маючы на ўвазе, што слова “сажа” варта ўжываць толькі да такіх прадуктаў згарання, якія здабываюцца некантралявана. 

Іншага прынцыпу прытрымліваюцца складальнікі англамоўнай, ці нямецкамоўнай, ці іспанамоўнай Вікіпедый і ўсіх астатніх. Тут усе вугляродзістыя прадукты гарэння – гэта “сажа”, альбо “carbon black”, незалежна ад таго, якім спосабам яны атрыманыя – у печы, на вогнішчы, альбо ў рэактары. Таму што розніцы паміж выкідамі няма – гэта такая самая копаць, і яе ўздзеянне на арганізм асабліва не залежыць ад філалагічных нюансаў словаўжывання. Наогул, складаецца ўражанне, што ў расійскамоўным сектары самага папулярнага энцыклапедычнага рэсурса планеты не проста так падкрэсліваецца развядзенне тэхнічнай сажы і сажы натуральнай. 

Таму што сажа, адназначна – гэта канцэраген. Нават кароткачасовае ўздзеянне высокіх канцэнтрацый сажы для чалавека патэнцыйна можа выклікаць пашкоджанне верхніх дыхальных шляхоў. Тут слова патэнцыйна выдзелена невыпадкова – справа ў тым, што ўсе даследванні пра канцэрагеннасць сажы праводзіліся толькі на жывёлах. І яны прадэманстравалі значнае павелічэнне захворвання на рак лёгкіх у падвопытных пацукоў. 

Даследаванні праводзіліся і наконт уздзеяння гэтага канцэрагену на чалавечы арганізм – але ўжо не вопыты, а назіранні. Так, вынікі двух даследаванняў, у Вялікабрытаніі і ў Германіі (тут аналізаваліся супрацоўнікі завода Kalscheuren у ваколіцах Кёльна), паказалі павышаную смяротнасць ад раку лёгкіх. Што праўда, падобнае назіранне ў ЗША такой залежнасці не прадэманстравала. Вывучэнне гэтага пытання працягваецца.

Яблык ад яблыні

А вось тое, што нас, верагодна, чакае ў далёкай перспектыве. Паглядзіце, як выглядае тэрыторыя завода, аналагічнага “Омск Карбону”. Гэта матчыннае прадпрыемства “ОмскТэхвуглерод”, адпаведна, у горадзе Омску, пасля 80 гадоў працы.

ОмскТэхвуглерод

Дарэчы, калі б кіраўніцтва холдынга пажадала перакласці назву прадпрыемства цалкам на славянскія мовы, то магілёўскі завод называўся б “Омск Сажа”. Але гэта лірычнае адступленне.

Што кажуць спецыялісты

“Омск Карбон” функцыянуе ў Магілёве ўжо пяць гадоў. Лагічна будзе задацца пытаннем, як рэгіструецца яго ўздзеянне на навакольнае асяроддзе адпаведнымі маніторынгавымі службамі за ўвесь гэты час. Mogilev.media атрымалася ўзяць каментарый ад спецыяліста ў дадзенай галіне. Па зразумелых прычынах, мы не можам называць асобу суразмоўцы, адзначым толькі, што гэта дзейсны супрацоўнік у сферы экалагічнага маніторынга.

Спачатку крыху пра тое, як ажыццяўляецца падобны маніторынг. Для гэтага вядзецца журнал уліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу са стацыянарных крыніц, дадзеныя з якога павінны адпавядаць устаноўленым дзяржавай нарматывам. Прычым гэтыя дадзеныя рэгіструюцца як самім прадпрыемствам, так і дзяржаўным цэнтрам маніторынга. Груба кажучы, у трубе прадпрыемства стаяць два датчыкі – адзін дзяржаўны, другі ад самаго завода.

Адпаведна, калі назіраецца перавышэнне нарматываў, альбо разыходжанне ў дадзеных, то пачынае прымяняцца адпаведнае прыродаахоўнае заканадаўства – так бы мовіць, уключаюцца механізмы пакарання і ліквідацыі негатыўных фактараў.

На “Омск Карбоне” афіцыйна зарэгістравана пяць крыніц выкідаў забруджвальных рэчываў. Зноў, па-просту кажучы, гэта пяць труб. Менавіта яны і знаходзяцца пад кантролем з боку сістэм маніторынга. На ўсіх трубах усталяваныя датчыкі вымярэння шкодных выкідаў – як вышэй казалася, ад самаго прадпрыемства і ад цэнтра маніторынга. Ёсць, праўда, яшчэ і шостая труба, пабудаваная пад наступнае павелічэнне магутнасцяў, але яе мы можам смела ігнараваць, таму што ў яе нават інвентарнага нумару яшчэ няма.

Дадзеныя з гэтых датчыкаў сыходзяць у Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантроля ў галіне навакольнага асяроддзя. Афіцыйныя дадзеныя па выкідах у паветра з гэтых пяці труб паводле справаздач цэнтра паказваюць пра адпаведнасць узроўню выкідаў дакументу “ЭкоНиП 17.08.06-001-2022” – аб зацвярджэнні экалагічных нарматываў і правілаў. Што ж з гэтымі дадзенымі? 

Умоўна адкрытыя дадзеныя

Наш суразмоўца адзначае, што рэгістраваліся выпадкі, калі паказчыкі з датчыкаў не счытваліся, і ў выніку інфармацыя ў сістэму маніторынга не паступала. Але мы можам гэтую заўвагу праігнараваць – парушэнне было выяўлена і выпраўлена. На агульную сітуацыю гэта мала ўплывае. Важна іншае.

Дык вось. Уласна кажучы, калі мы хочам знайсці адказ на пытанне – які ж вынік даюць паказанні па ўзроўні выкідаў “Омск Карбона”, то тут нас і чакае галоўнае расчараванне на мяжы са збянтэжанасцю. Гэта закрытая інфармацыя. Адкрытых дадзеных няма.

Тая інфармацыя, што даецца ў публічны доступ (і з якой маглі б пазнаёміцца спецыялісты-эколагі) падаецца ва ўмоўна адкрытым фармаце. Гэта значыць, што паказанні па ўзроўні выкідаў асноўнага забруджвальніка з завода, аксіда вуглярода, даюцца не ў абсалютных лічбах, а ў працэнтах. Больш дакладная статыстыка мае грыф “Для службовага карыстання”, а інфармацыя пра агульныя аб’ёмы выкідаў з’яўляецца закрытай.

Ну, альбо вось яшчэ адзін прыём ад віртуозаў статыстыкі – кожны год прадпрыемства падае ў дзяржаўныя службы папярэднюю інфармацыю пра ўзровень выкідаў, які плануецца ажыццявіць. А па выніках года публікуецца інфармацыя не пра тое, колькі ў выніку было гэтых выкідаў у аб’ёме, а пра тое – выканаў завод гэты заяўлены план, ці не, не справіўся. 

Аднак, не будзем нагнятаць страху. Проста яшчэ раз зарэгіструем той факт, з якога пачалі, і той, якім варта закончыць – на спадарожнікавых здымках, стала ўжо заўважная характэрная цёмная пляма вакол завода “ОмскКарбон”, а інфармацыя пра аб’ёмы адкідаў з прадпрыемстваў засакрэчаная.

Чорная пляцоўка і зімой і летам

Мы не здарма цягам усяго матэрыяла ўзгадваем і параўноўваем омскае прадпрыемства тэхнічнага вуглероду, з якога ўсё пачалося. Расійскія эколагі, маючы вопыі шматгадовых назіранняў за гэтым хімічным гігантам, заяўлялі прама – завод з’яўляецца непасрэднай крыніцай экалагічнага забруджвання, што б ні казалі пра адрозненне “тэхнічнага вуглерода” ад “сажы”. 

Кожны год, зімой і летам тэрыторыя омскага прадпрыемства чорная ад сажы. Часам выкіды чорных аблокаў можна пабачыць непасрэдна назіраючы за заводам.

Акрамя выкідаў сажы, экалагічную небяспеку нясуць таксама самі тэхналагічныя працэсы працы з сыравінай. Вось, напрыклад, якія высновы наконт небяспекі прадпрыемства робіць омскі навуковец В. Шопін у сваёй дысертацыі на званне кандыдата навук:

Шопін
Пра тое, якiя непрыемнасцi можа прынесці “Омск Карбон” Магілёву, незалежная прэса пісала якраз перад самым адкрыццём завода – поўны архіўны матэрыял чытайце цалкам тут: “Какую беду может принести “Омск Карбон” Могилеву. Расследование.“. Што ж, з гэтай прэсай разабраліся – разграмілі рэдакцыю, пасадзілі журналістаў. Цяпер “СБ – Беларусь сёння” пераконвае публіку, што завода баяцца не трэба. Памятаеце: “нагадвае касмадром і ўжо сапраўды не асацыюецца ў недасведчаных з вытворчасцю тэхнічнага вугляроду”. 

А што ж тады з чорнай плямай рабіць будзем?

Чытаць яшчэ: Як складваецца сітуацыя на “Магілёўліфтмашы” – наш вялікі разбор

Пяць пажараў за адзін святочны дзень адбылося ў Магілёўскім рэгіёне

25 снежня па Магілёўскай вобласці пракаціліся адразу некалькі пажараў – у Магілёве, Краснаполлі, Асіповіцкім і Круглянскім раёнах. У Магілёве вечарам на каталіцкае Раство загарэўся дом на вуліцы Лагоды, а таксама гараж на вуліцы Сіманава. У першым выпадку дом захапіўся полымем ад награвальнага катла. Ніхто з жыхароў не пацярпеў – пабачыўшы дым, гаспадар сабраў рэчы і дакументы і вывеў сям’ю на вуліцу. 

пажар
Фота: МНС

У Асіповіцкім раёне пажарам быў знішчаны дом пенсіянеркі ў аграгарадку Каменічы. 75-гадовая жанчына пачула трэск за вакном і патэлефанавала суседзям. Тыя пабачылі, што гарыць хата і пачалі ратаваць пенсіянерку. Паколькі шляхі для эвакуацыі былі ўжо задымленыя, жанчыну прыйшлося выцягваць праз вакно паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

В Могилеве прошел конкурс на самый красивый коллективный договор

Конкурсанты украшали свои документы розочками, васильками, ромашками и мешковиной.

Могилевская областная организация профсоюза работников госучреждений и комитет по труду Могилевского облисполкома подвели итоги совместного конкурса на лучший коллективный договор среди своих организаций. Участниками конкурса стали дома-интернаты, центры социального обслуживания населения и управления по труду, занятости и социальной защите, сообщается на сайте облисполкома.

Подводя итоги, члены жюри много говорили о гарантиях для работников и прочих прелестях коллективных договоров, которые, в условиях Беларуси, по сути, ставят работников в положение крепостных крестьян.

Главным же для жюри, судя по всему, был внешний вид «нормативных актов». И конкурсанты постарались на славу, пустив в ход всю, отпущенную им Богом, креативность. Коллективные договора украшали розочками, ромашками, васильками и мешковиной.  

Как тут не вспомнить купчую на мертвых крестьян, которую жена помещика Манилова, из уважения к Чичикову, украсила затейливой рамочкой.

Фото: mogilev-region.gov.by

За рэкламу наркамаркета жыхару Магілёва пагражае 20 гадоў турмы

Наркакантроль Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра затрымаў трафарэтчыка – паведамляе прэс-служба ведамства. 35-гадовы мужчына наносіў надпісы ў Магілёве і ваколіцах з рэкламай наркамаркета. Раней ён ужо быў судзімы, і цяпер магілёўцу пагражае да 20 гадоў турмы за распаўсюд забароненых рэчываў.

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёве стартавала “Фабрыка блогераў” – расказваем, што гэта за яно

За 2 000 рублёў ганарара і дзесяць дзён каворкінга блогерам прыйдзецца год батрачыць на рэкламе магілёўскіх прадпрыемстваў.

22 снежня ў Магілёве стартаваў маштабны праект “Фабрыка блогераў”. Мерапрыемства актыўна рэкламуецца дзяржаўнымі рэсурсамі кшталту тэлеграм-канала гарвыканкама “Магілёў – мой горад!”. У сваіх матэрыялах гэты канал абвяшчае, што Магілёў такім чынам становіцца “сталіцай блогерскага руху краіны”, а прадзюсар Аляксандр Лаўрыновіч бярэ планку вышэй, называючы горад сталіцай блогераў усіх краін СНД. Цікава, што прадзюсар апрануты пры гэтым у швэдар з чырвона-зялёным сцягам на руцэ, як звычайна носяць сілавікі, прадстаўляецца Аляксандрам Аляксандравічам і ўжо на першых словах свайго выступлення перад блогерамі падкрэслена гаворыць: “значыць, задача у нас с вамі…”.

Што за задача пастаўлена перад групай блогераў, расказала “Наша ніва”. Па выніках кастынгу, што прайшоў у нашым горадзе 14 снежня, было адабрана дзесяць аўтараў кантэнту ў розных сацыяльных сетках, плюс пяць запасных. Гэтыя пяць апошніх чалавек былі неабходныя, калі хтосьці з асноўнага складу раптам адмовіцца ад далейшага ўдзелу. З кожным блогерам пры гэтым заключаецца кантракт, паводле якога маладыя людзі атрымаюць ганарар у 2 000 рублёў. Але пры гэтым яны павінны будуць на працягу цэлага года рэкламаваць прадукцыю магілёўскіх прадпрыемстваў, выклаўшы не менш за адпаведных 24 ролікі ў сваіх сетках. Агулам, атрымліваецца, трохі больш за 80 рублёў за ролік. І асобныя блогеры ўжо пачалі актыўна адпрацоўваць – паглядзіце, з якім тварам адна з іх каштуе мяса з магілёўскага мясакамбіната.

фабрика блогеров
Блогеры правядуць дзесяць дзён каворкінга ў Магілёве, пасля чаго аднаму з іх атрымаецца ўзяць галоўны прыз шоў, 20 000 рублёў. Што будзе пры гэтым адбывацца на курсах для блогераў, мы можам здагадвацца – наўрадці абыдзецца без лекцыі “Прэзідэнцкая Рэспубліка” і прагляду дакументальнага фільма “Адзін за ўсіх”.

За ўсёй гэтай ініцыятывай, дарэчы, стаіць мінская прыватная ініцыятыва “Блогчэйн” пад кіраўніцтвам Таццяны Цімашэнка. Гэтая арганізацыя правяла ўжо сем сезонаў розных блогерскіх марафонаў.

Фота: “Магілёў – мой горад”.

У Магілёве на пераходзе насмерць збілі пенсіянерку

Сёння раніцай каля 7:40 на праспекце Шмідта ў Магілёве кіроўца аўтамабіля Mazda не заўважыў жанчыну, што завяршала пераходзіць дарогу на светлафоры. На прадстаўленым прэс-службай УУС аблвыканкама відэа можна пабачыць, што 89-гадовая жанчына паволі перасякае праезжую частку на пешаходным пераходзе, калі яе збіў 33-гадовы кіроўца. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама, скрыншот

У Магілёве пачаліся навагоднія святы – вось поўная праграма

З сённяшняга дня ў Магілёве пачаліся святочныя мерапрыемствы. Пакуль толькі першая ластаўка – кірмаш каля “Атрыўма”. Сама святочная праграма ў абласным цэнтры стартуе з 16 снежня і будзе працягвацца да 8 студзеня. 

 

14 снежня 2024 г. – 7 студзеня 2025 г.

12.00 – 20.00 – Навагодні кірмаш «Пачастуем Новым годам»

Плошча Адзінства

 

16 снежня 2024 г. (панядзелак)

18.00 – Старт навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”;

Цырымонія запальвання агнёў на Галоўнай ёлцы горада Магілёва;

Мюзікл “Чароўны ключ Дзеда Мароза!”

Плошча Леніна

 

18.00 – Святочныя праграмы “Запальвае Магілёў!”

Запальванне агнёў на навагодніх ёлках горада

Адкрытыя пляцоўкі:

па вул. Бярозаўскай, 12;

па вул. Крупскай, 137 (каля Палаца гімнастыкі);

па вул. Цярохіна-вул.Залатавустаўскага.

 

18-22, 25-29 снежня 2024 г., 3-5, 7 студзеня 2025 г.

11.00 – 19.00 – Выстава «Каляровая скарбонка»

Выставачная зала “Музея гісторыі Магілёва”

 

21 снежня 2024 г. (субота)

12.00 – Навагодні аўтапарад “За рулём Дзед Мароз!”

Плошча Леніна – вуліца Першамайская – пляцоўка каля лесвічнага спуску з плошчы Арджанікідзэ на вуліцу Вялікая Грамадзянская

 

12.00 – Адкрыццё рэзідэнцыі Дзеда Мароза

Парк у Падміколлі

 

15.00 – Інтэрактыўная навагодняя праграма “Да нас прыехаў Дзед Мароз!”

Адкрытыя пляцоўкі каля сярэдніх школ №5, №8, №41, №43, №45 горада Магілёва

 

21-31 снежня 2024 г., 2-7 студзеня 2025 г.

Прадстаўленні ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза (па асобным графіку)

Парк у Падміколлі

 

24 снежня 2024 г. (аўторак)

16.00 – Святочная праграма “Навагодні вінегрэт, аліўе, пад футрам”

Гандлёвы цэнтр «Атрыум»

 

25 снежня 2024 г. (серада)

13.00 – Сямейны квэст “У гасцях у Дзеда Мароза”

Парк у Падміколлі

 

13.00 – Святочная праграма “Казкі пад ёлкай”

Адкрытыя пляцоўкі:

па вул. Бярозаўскай, 6;

каля Дома культуры завода імя С.М.Кірава;

па вул. Ямніцкай, 97;

па вул. Цішкі Гартнага, 22.

 

18.00 – Старт акцыі “Чароўны гадзіннік Дзеда Мароза”

Флэшмоб «Кіламетр серпанціну, два вагоны канфеці»

Плошча Адзінства

 

26-30 снежня 2024г.

18.00 – Акцыя “Чароўны гадзіннік Дзеда Мароза…”

Плошча Адзінства

 

27 снежня 2024 г. (пятніца)

16.00 – Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляровая скарбонка”

Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва”

 

28 снежня 2024 г. (субота)

15.00 – Танцавальны вечар “Навагодні экспрэс” у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”.

Сквер 40-годдзя Перамогі

 

1 студзеня 2025 г. (серада)

01.00 – 04.00 – Святочная праграма “Душэўны Новы год”.

У праграме: «ТАНЦпляцоўка ад ДУШЭЎНАГА РАДЫЁ» з удзелам Рэтра Вумен Трыо «Ружовыя Ружы» і вядучага «Душэўнага радыё» Дзмітрыя Санковіча

Плошча Адзінства

 

01.00 – 03.00 – Святочнае гулянне “Навагодні карагод”

Адкрытыя пляцоўкі:

па вул. Бярозаўскай, д.12, 20, 20А;

каля Дома культуры завода імя С.М.Кірава;

па вул. Крупскай, 137 (каля Палаца гімнастыкі);

па вул. Цярохіна-вул.Залатавустаўскага;

па вул. А.Куляшова, 18;

па вул. Грышына, 87 (каля Дома культуры ААТ «Магатэкс»);

па вул. Каралева, 19;

па вул. Прафсаюзнай, 21.

 

18.00 – 21.00 – Навагодняя дыска-праграма “Гарачая зіма ў Магілёве, або Душэўны Новы год 2”

У праграме: «ТАНЦпляцоўка ад ДУШЭЎНАГА РАДЫЁ» з удзелам вядучага «Душэўнага радыё» Зміцера Санковіча, артыста Яўгена Ермалковіча, кавер-гурта «Брэнд Бэнд»

Плошча Адзінства

 

2 студзеня 2025 г. (чацвер)

12.00 – 14.00 – Сямейнае свята “Мароз пацехам не перашкода”

Парк у Падміколлі

 

17.00 – 19.00 – Інтэрактыўная праграма «Час казачных задум у Тэатральным»

Тэатральны сквер

 

4 студзеня 2025 г. (субота)

11.00 – 15.00 – Раённае свята “З Калядамі – 2025!”

СК «Тарпеда»

 

7 студзеня 2025 г. (аўторак)

12.00 – 16.00 – Народнае свята “Пайшла Каляда калядуючы…”

Пячэрскі лесапарк

 

12.00 – Святочныя гулянні «Чараўніцтва ў Каляды»

Адкрытыя пляцоўкі:

па вул. Грышына, 102;

па вул. Крывуліна, 8;

па вул. Кірава (сквер у раёне ГЦ “Еўраопт”.)

 

8 студзеня 2025 г. (серада)

14.00 – Канцэрт-віншаванне “Чароўныя гукі Раства” ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”.

Філіял УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу” (вул. Першамайская, 117).

Сем удараў пасынку нажом з парога – суд не паверыў жыхару Магілёва

Трынаццаць год турмы прызначыў суд Дрыбінскага раёна 43-гадоваму жыхару Магілёва. 

Падчас следства высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў сябе на лецішчы ў Дрыбінскім раёне, чакаў прыезда пасынка з Магілёва і па надуманай прычыне вырашыў, што малады хлопец – пасынку было ўсяго 24 гады – едзе, каб з ім расправіцца. Ужо з парога магілёвец сустрэў хлопца ўдарамі самаробнага нажа – адзін раз у галаву, два разы па руках і чатыры ў грудзі. Пасынак памёр тут жа на месцы. 

Падчас следства 43-гадовы айчым не прызнаў сваёй віны і настойваў, што дзейнічаў у межах самаабароны. Суд не прыняў тлумачэнні абвінавачанага і прызначыў яму 13 гадоў турмы, 70 000 рублёў кампенсацыі родным і прымусовае лячэнне – піша “Савецкая вёска”.

Фота ілюстрацыйнае

Агитационный маразм на Могилевщине крепчает

В могилевских университетах студенты слушают байку о 30-летней стабильности по третьему кругу.

«Диалоговые», «монологовые» и прочие ябатьковские площадки в высших учебных заведениях Могилева вышли на стадию абсурда. Фантазия у чиновников и депутатов, колесящих по ВУЗам, истощилась, сообщает телеграмм-канал MAYDAY.TEAM.

Заезженную пластинку о трех десятках лет всеобъемлющей стабильности студентам включают по третьему кругу, не меняя текстов. Любви к Лукашенко добиваются и нытьем и катаньем.

В Белорусско-Российском университете перед студентами выступил заместитель председателя облисполкома Олег Стельмашок. Ту же арию, но уже в МГУ имени Кулешова, исполнил председатель партии “Белая Русь” Олег Романов.

А вот 6 декабря в этом университете диалоговую площадку «президентская республика» провел самый «авторитетный» из лекторов  – председатель Ленинской районной организации “Белая Русь” Евгений Дуплевский (на фото).

В 2014 году он был начальником управления образования облисполкома и доуправлялся до уголовного дела, возбужденного против него по статье 210 УК (хищение путем злоупотребления служебными полномочиями).

Дуплевскому грозило до семи лет лишения свободы. Однако он признал вину в хищениях и написал прошение о помиловании на имя Лукашенко. Батька помиловал ценного кадра и теперь Евгений Дуплевский, на основании своего уголовного опыта, убеждает студентов в том, насколько хорошо живется в «президентской республике».

Фото: lenadm-mogilev.gov.by