Творчасць “БІ-2”, А.Баля, “Авангардшколы” будуць вывучаць на школьным факультатыве

На Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікаваная Пастанова Міністэрства адукацыі “Аб зацвярджэнні вучэбных праграм факультатыўных заняткаў”. У склад музычнага матэрыяла, які прапануецца вывучаць школьнікам, увайшла творчасць магілёўскіх аўтараў – барда Аляксандра Баля, рок-гурта “Авангардшкола”, выхадцаў з Бабруйска гурта “БІ-2”.

Continue reading “Творчасць “БІ-2”, А.Баля, “Авангардшколы” будуць вывучаць на школьным факультатыве”

Стала вядома, за што Аляксандр Баль атрымаў пятнаццаць сутак

Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што знакаміты магілёўскі бард Аляксандр Баль быў затрыманы па даносе супрацоўніка памежнай службы. Работнік памежнага паста Езярышча ў Віцебскай вобласці забраў у магілёўскага артыста мабільны тэлефон і знайшоў у тэлеграме падпіску на канал Паўла Латушкі, які раней дзяржаўныя органы прызналі “экстрэмісцкім”. Супрацоўнікі міліцыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці затрымалі Аляксандра Баля і пазней ён быў асуджаны па артыкуле 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таксама быў канфіскаваны тэлефон барда.

Фота: БелТА

Затрыманы магілёўскі бард і кампазітар Аляксандр Баль

Арыштаваны вядомы магілёўскі бард Аляксандр Баль – паведамляюць праваабаронцы. Вядома, што арышт адбыўся ў чацвер, 15 чэрвеня. Падрабязнасцяў здарэння не паведамляецца, у тым ліку і прычыны затрымання. 

Аляксандр Баль – бард з вялікай колькасцю прэмій, былы супрацоўнік магілёўскага драматычнага тэатра, з якога яго звольнілі пасля падзеяў 2020 года. У тым жа годзе пасля масавых рэпрэсій з боку сілавікоў музыка напісаў песню “На радзіме маёй бяда”.

Фота з адкрытых крыніц