Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У Мікалаеўскай вобласці расейцы ракетным абстрэлам разбурылі касцёл. Ад святыні засталіся сцены Інфармацыйны рэсурс OBOZREVATEL цытуе капелана адной з вайсковых частак узброеных сіл Украіны, які вінаваціць у знішчэнні храму расейскага патрыярха Кірыла. На думку святара, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы «благаслаўляе» суайчыннікаў на такія дзеянні.
«Для матэрыяльнага, зямнога дабрабыту адрокся сваімі ўчынкамі ад веры», – настойвае капелан.
У Мікалаеве з фінансавай падтрымцы Сусветнай харчовай праграмы ААН выпякаюць і раздаюць бясплатна гараджанам хлеб.
Як паведамляегазета «Николаевские новости» жыхарам абласнога цэнтру раздадзена 13000 боханаў хлеба, а сялянам прылеглых да Мікалаева паселішчаў 4900.
Каменскае, Украіна
Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.
У Латвіі падчас збірання гуманітарнай дапамогі шасцігадовы хлопчык ахвяраваў Украіне невялікую сваю скарбонку з еўрацэнтамі.
«Хачу, каб ва Ўкраіне болей не гінулі людзі», – сказаў ён, аддаючы свой скарб.
Як напісана на сайце гораду хлапчуковую ахвярку кіраўніку Кіева Віталію Клічко перадаў асабіста віцэ-мэр Рыгі Едвардс Смілтэнс ( Edvards Smiltēns). Па ягоных словах хлопчыка намагаюцца адшукаць.
Чатырох жыхароў Днепрапятроўшчыны вінавацяць у гандлі людзьмі. Паводле следзтва яны падманам прымусілі бясплатна працаваць у фермерскай гаспадарцы 60 чалавек. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд, піша газета «Событие».
Дзеянні абвінавачаных кваліфікуюцца, як «учыненыя арганізаванай групай». Тром мужчынам і адной жанчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
У Латвіі 11 прадпрыемстваў сёлета збіраюцца звольніць 700 супрацоўнікаў. Аб такіх намерах яны паінфармавалі дзяржаўнае агенцтва занятасці, піша інтэрнэт-выданне «Наш город».
У Даўгаўпілсе пад скарачанне трапляюць супрацоўнікі трох будаўнічых кампаніяў і адна, што спецыялізуецца на вытворчасці гатовых металічных канструкцыяў.
Раней паведаміў пра звальненне работнікаў «Даўгаўпілскі лакаматыўны завод«. На ягоную працу паўплывала вайна ва Ўкраіне. Украінскі партнёр Metinvest Group завінаваціўся латвійскаму 8 229 550 еўра, перадаваў «Наш город».
Фонд інтэграцыі грамадства заключыў сем дамоваў аб супрацоўніцтве з няўрадавымі арганізацыямі дзеля аказання паслуг сацыяльнага сервізу для жыхароў Латвіі, якія апынуліся тут праз вайну на радзіме. На вырашэнне бытавых сітуацыяў украінцы доступ да фінансавання 7000 украінцаў. Такая дапамога ўжо даступная, інфармуе сайт Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. Яна будзе дзейнічаць да 2013 году, альбо тэрміну пакуль не скончыцца яе фінансаванне.
У Латвію прыбыла больш за 30 тысяч уцекачоў з Украіны.
Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікала грамадзянаў краіны не ездзіў у Прыднястроўе. А тым хто там знаходзіцца параіла пакінуць непрызнаную дзяржаву.
«З улікам таго, што вайна Расеі ва Ўкраіне ідзе недалёка ад мяжы з Малдовай, а гэта стварае непрадказальнае развіццё сітуацыі ў бліжэйшым будучым», – цытуе зварот Міністэрства інфармацыйнае агенцтва «Delfi».
Улацлавек, Польшча
Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.
Ва Ўлацлавеку Дзень дзяржаўнага сцягу адзначылі шэсцем з 100-мэтровым бела-чырвоным сцягам па цэнтральным вуліцам гораду.
«Прыгожая, патрыятычная маніфестацыя, якая зʼяўляецца сімвалам нашай ідэнтычнасці. Бела-чырвоны колеры, зацверджаныя пастановай Сейма 100 гадоў таму, а сёння мы цешымся і шануем наш бела-чырвоны сцяг», – цытуе інфармацыйны рэсурс «Nowy Portal Promotions Włocławskie» прэзыдэнта гораду Марэка Войткоўскага (Marek Wojtkowski).
Дзень сцяга адзначаецца ад 2004 году. Ён быў зацверджаны Сэймам дзеля пашырэння павагі да нацыянальных сімвалаў і ведаў аб самабытнасці Польшчы.
Айзенах, Германія
Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны.
Цюрынгія скардзіцца на камунікатыўную блытаніну паміж федэральным урадам і ўрадамі Федэральных земляў у размеркаванні бежанцаў з Украіны: аўтобусы для бежанцаў спачатку абвяшчаюцца, а затым адмяняюцца найчасцей ноччу.
Выданне Mdr спасылаючыся на ўрадоўцаў адзначае, што ў некаторыя дні ў Цюрынгію прыбывала каля пяці працэнтаў уцекачоў з Украіны, абвешчаных федэральнымі ўладамі. Былі выпадкі, калі аўтобусы былі запоўненыя не менш за 20 працэнтаў. Штодня прыбывае каля васьмі-дзесяці аўтобусаў.
О том, что на стене синагоги-музея появились буквы «Z», в 6 вечера выходного дня бобруйской еврейской общине сообщили из Израиля – там появилась эта информация в интернет-пабликах, пишет Вечерний Бобруйск.
Член общины Сергей попросил своего друга Дмитрия съездить и попробовать убрать надписи, тот сразу приехал. За этим делом Дмитрия и застал корреспондент «ВБ». На парадной стене синагоги, выходящей на Чонгарскую, синей краской были нарисованы три буквы «Z», одна из них «задом наперед». Как рассказала хозяйка соседнего дома Елена, надписи появились в субботу вечером между 18.00 и 20.00. На воротах ее дома (Чонгарская, 29) нарисовали то же самое.
Елена никуда об этом не сообщала, в воскресенье подобрала средство и смыла «зэт» со своих ворот. Она недавно сделала ремонт дома и ворот, поэтому особенно возмущена:
– Это же надо! Зачем так поганить? А мы ремонт только что сделали… Боялась, что, смывая их каракули, и ворота свои испорчу. Но обошлось.
Дмитрий пробовал смыть краску ацетоном – не получалось, она въелась в поры и трещины кирпичей. Металлической щеткой дело пошло лучше. Вскоре Сергей привез специальный удалитель лакокрасочных покрытий, с ним и с упорным трудом щеткой дело пошло.
Тем временем бобруйский раввин Шауль Хабобо вызвал милицию. К ее приезду от трех «зэт» остались только частичные следы.
По мнению Дмитрия, чтоб очистить стену полностью, нужна мойка высокого давления. А чтоб выразить свое отношение к поступку неизвестных, ни у Дмитрия, ни у Сергея «печатных» слов не нашлось.
3 мая1113 года Вялікім князем Кіеўскім стаў Уладзімір Манамах (1053-1125), праўнук полацкай княжны Рагнеды, адзін з самых выбітных дзеячаў старажытнай Русі, рэфарматар.
3 мая 1500 года войскі Маскоўскага княства напалі на Вялікае княства Літоўскае і развязалі чарговую руска-літоўскую вайну 1500-1503 гг.
3 мая 1655 года да Магілёва на ўзмацненне сіл маскоўскага гарнізона падыйшлі казакі пад кіраўніцтвам палкоўніка Ялфіма Каробкі.
3 мая 1791 года Вялікі Сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў Канстытуцыю –першую ў Еўропе, другую ў свеце (апасля ЗША) і апошнюю для супольнай дзяржавы Каралеўства Польскага і ВКЛ. У суседняй Польшчы – Дзень Канстытуцыі 3 мая.
3 мая 1815 года было ўтворана Царства Польскае, якое згодна з рашэннем Венскага кангрэсу зрабілася часткай Расійскай імпэрыі.
3 мая 1863 года ў баі з расійскімі войскамі каля вёскі Азярцы, што на Случчыне, загінуў Уладзіслаў Машэўскі (1824-1863), палявы паўстанцкі камандзір самага моцнага атрада ў павеце.
3-9 мая 1863 года дзейнічаў Чарнаруцкі (Магілёўскі) паўстанцкі атрад пад час паўстання 1863-1864 гг.
3-4 (16-17) мая 1917 года ў Магілёве адбыўся Першы губернскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, які ўтварыў губернскі Савет сялянскіх дэпутатаў.
3 мая 1918 года польскай вайсковай адміністрацыяй адкрыта на будынку ратушы мармуровая шыльда з інфармацыяй аб уключэнні Магілёва ў склад адноўленагй польскай дзяржавы. Шыльда ўстаноўлена ў гонар абвяшчэння афіцыйным святам Дня Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
3 мая 1918 года арганізаваны “Магілёўскі саюз польскіх працаўнікоў”, які меў уласны клуб на пачатку Віленскай вуліцы.
3 мая 1957 года ў СССР прынята пастанова аб пераўтварэнні калгасаў ў саўгасы – дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, у якіх у адрозненні ад калгасаў плацілі заробак, а не “трудадні”.
3 мая 2016 года адбылося Першае прысуджэньне прэміі Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Заснавальнікі прэміі — РГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, дабрачынны фонд “Вяртанне”, Беларускі ПЭН-цэнтр. Гэта адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання. Лаўрэатам Першай прэміі ў намінацыі “Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў” стала Надзея Ясмінска, за кнігу “Сем ружаў”, у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” —Кацярына Дубовік, за кнігу “Сем ружаў”.
Газопровод GIPL (Gas Interconnection Poland – Lithuania), соединяющий Польшу и Литву, начал работу. Об этом сообщил генеральный директор оператора газовых сетей Литвы Amber Grid Нямунас Бикнюс, пишет ТАСС.
Новый газопровод позволяет передавать 230 тыс. кубометров газа в час в Польшу (2 млрд кубометров в год) и 217 тыс. кубометров в час в направлении Литвы (1,9 млрд кубометров в год).
В ходе состоявшегося в апреле аукциона на газопроводе GIPL с 1 мая по 1 июня зарезервировано 861 КВт·ч. Это почти 2 млн кубометров газа в день.
Также газопровод обеспечивает доступ к сжиженному газу из плавучего терминала в Клайпеде, который Польша сможет импортировать по газопроводу и танкерами.
Как изменились потребительские предпочтения в сферах бронирования жилья и аренды автомобилей?
Какой он — портрет клиентов, которые чаще других покупали авиабилеты? В каких зарубежных странах клиенты Белгазпромбанка совершили больше всего транзакций? Посмотрите на статистику.
1 мая вблизи деревни Войнилово житель Минской области, управляя автомобилем Peugeot и двигаясь в крайней правой полосе, совершил наезд на 64-летнего жителя деревни Гриневка. От полученных травм мужчина погиб на месте происшествия.
2 мая 1447 года вялікі князь ВКЛ Казімір Ягелончык выдаў прывілей, які замацаваў шырокія правы баяраў; адзін з першых актаў аб увядзенні прыгоднай залежнасці сялян ад феадалаў.
2 мая 1519 года памёр сусветна вядома мастак, музыка, пісьменнік, архітэктар, анатам, інжынер, вынаходнік Леанарда да Вінчы (1452-1519), тытан Адраджэння. З усяго ім зробленага да нас дайшло толькі 15%: не толькі карціны, але і праекты танка, лятальных апаратаў, калькулятара, выкарыстання сонечнай энергіі, тэорыя тэктанічных пліт і інш.
Май 1820года Магілёў наведаў А. Пушкін пад час шляху ў ссылку. Пасля Магілёва прыпыняўся ў Прапойску.
2 мая 1835 года нарадзіўся Людвік Акінчыц (1835-1903), лекар, паўстанец 1863 г., адзін с заснавальнікаў курортнай медыцыны.
2 мая 1888 года нарадзіўся Іван Віткоўскі (1888-1937), беларускі гісторык, прафесар, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульту, дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры, рэпрэсаваны ў 1933 і 1937 гг., расстраляны. Аўтар прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху, паўстання 1863-1864 гг.
2 мая (іншыя звесткі 13 чэрвеня) 1892 года ўпершыню ў Расійскай імперыі, у Кіеве запушчаны першы электрычны трамвай. Першы беларусі трамвай з’явіўся ў Віцебску ў 1898. Планы пабудаваць трамвайную лінію у даваенным Магілёве не спраўдзіліся.
2 мая 1900 года памёр мастак-марыніст Іван Айвазоўскі (Аванэс Айвазян, 1817-1900). Некалькі яго палоцен, што захоўваюцца у музеях Пецярбурга і Феадосіі, прысвечаны подзвігу беларуса А. Казарскага (1798-1833).
2 мая 1902 года ў Францыі упершыню ў гісторыі кінематографа выйшаў навукова-фантастычны фільм рэжысёра Ж. Мельеса “Падарожжа на Месяц” працягласцю 21 хвіліну.
2 мая 1910 года з Магілёва ў Оршу па Дняпры адбыў параход “Галавачоў” з машчамі Еўфрасінні Полацкай. Рака з машчамі святой прыбыла 30 красавіка ў кафедральны Іосіфаўскі сабор.
2 мая 1920 года ў Менску выйшаў першы нумар часопіса “Рунь”.
2 мая 1922 года памерла першая ў Беларусі і адна з першых у Расіі жанчын-геолагаў Ганна Місуна (1868-1922). Геамарфолог, дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта, дала навуковае тлумачэнне ледавіковаму рэльефу Беларусі.
2 мая 1945 года войскі 1-га Беларускага фронта пад кіраўніцтва маршала М. Жукава і пры садзейнічанні войск 1-га Украінскага фронта цалкам авалодалі сталіцай Германіі Берлінам.
2 мая 1985 года памёр Зыгмунт Бачковіч (1887-1985), дзяржаўны дзеяч Польшчы, у 1926-1931 гг. ваявода Навагрудскага ваяводства (23 тыс. кв. км, быйныя гарады: Навагрудак, Баранавічы, Ліда, Нясвіж, Сітоўбцы).
2 мая 2009 года памёр Фёдар Шмакаў (1917-2009), беларускі актор, рэжысёр Народны артыст СССР. У 1939-1941 гг. працаваў у рускім драмтэатры БССР, які знаходзіўся ў 1935-1941 гг. у Магілёве (адчынены Ул. Кумельскім).
2 мая 2005 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі на бульвары Уладзіміра Мулявіна адкрыты музей памяці музыкі.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»)
З Мікалаева ў Аўстрыю і Літву эвакуяваныя 92 маці з дзецьмі. Выправу арганізавала Служба ў справах дзяцей Мікалаеўскага гарсавету і дабрачынны фонд «Крыло дапамогі» з Каўнаса. У дарозе эвакуяваныя забяспечаныя харчаваннем і медычным абслугоўваннем, перадае інфармацыйны рэсурс «Еспресо».
Па прыбыцці на месца ўцекачам гарантуюць дапамогу ў працаўладкаванні і рэгістрацыі дзяцей у садках і школы.
За час вайны расейцы знішчылі ў Мікалаеўскай вобласці 145 школ. Іхныя снарады пацэлілі ў 29 шпіталёў. Наагул па стане на 1 мая разбураныя 2985 грамадзянскіх аб’ектаў. Найбольш пацярпеў жылы фонд – 2154, інфармуе рэсурс 0512.com.ua.
У выніку абстрэлу расейцамі Мікалаеўскай вобласці знішчаны сельскагаспадарчы склад з 600 кілаграмаў угнаенняў.
«Хімічнай пагрозы навакольнаму асяроддзю і людзям няма. Папярэдне абышлося без пацярпелых», – паведамляе інтэрнэт-выданне Zn.ua.
Даўгаўпілс, Латвія
(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск)
У Даўгаўпілсе публічных імпрэзаў з нагоды 9 мая не будзе. Сёлета ён абвешчаны ў Латвіі днём памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне. Забароненыя ўсе масавыя мерапрыемствы, акрамя звязаных з днём жалобы.
«Памяць аб ахвярах Другой усясветнай вайны – гэта індывідуальная справа кожнай сям’і, – тлумачыць сітуацыю старшыня Даўгаўпілскай гарадской думы Андрэй Элксніньш, – аднак варта разумець, што публічнае памінанне ахвяраў вайны можа стаць элементам расейскай прапаганды, якая пакажа гэтую падзею, як падтрымку развязанай Расеяй вайны ва Ўкраіне. Гэтага дапусціць нельга».
Дзеля бяспекі Дзяржапаліцыя прыцягне ў Даўгаўпілс і Латгале рэсурсы паліцыі з Рыгі і іншых рэгіёнаў, адзначае інтэрнэт-рэсурс “Delfi”.
Віёрбан, Францыя
(Дамова аб супрацоўніцтве з Магілёвам падпісаная ў 1979 годзе. Месціцца ў рэгіёне Аверн і Рона – Альпы. Насельніцтва 130 тысяч. У Магілёве названы сквер у гонар гэтага гораду пабраціма)
У Віёрбане ўшанавалі памяць ахвяр генацыду армян, якіх забівалі ў 1915–1917 гадах у Асманскай імперыі. Падзеі таго часу лічацца ўва Францыі першым генацыдам 20 стагоддзя.
Як пішаінфармацыйны рэсурс “Viva” штогадовая цырымонія ля мемарыялу, узведзенаму ў памяць пра забітых.
Улацлавек, Польшча
(Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек)
Ва Ўлацлавеку ўпершыню за два гады адбылося масавае шэсце з нагоды Дня працы і гадавіны ўступлення Польшчы ў Еўразвяз. Перашкодай таму былі ковідныя абмежаванні.
Як піша інфармацыйны рэсурс nWloclawek.pl выступоўцы згадвалі вайну ва Ўкраіне, рост інфляцыі, перавагі знаходжання ў аб’яднанай Еўропе. Польшча стала чальцом Еўрапейскага саюзу 18 гадоў таму.
«Вельмі важна памятаць каштоўнасці, якімі кіруецца наша краіна, – адзначаў віцэ-прэзідэнт гораду Кшыштаф Кукуцкі, – Еўрапейская супольнасць: талерантнасць, павага да іншых людзей, свабода СМІ і незалежнасць судовай сістэмы».
Пра тое, што Ўладзімера Пятровіча больш няма ў тэатры паведамілі яго прыхільнікі. Сам ён устрымліваецца ад кантактаў з прэсай. Спраўдзіць, ці насамрэч яго звольнілі у адміністрацыі тэатру пакуль не ўдаецца.
На сайце тэатру ў раздзеле «Трупа» звесткі пра Уладзімера Пятровіча прыбраныя.
Хто такі Ўладзімер Пятровіч
Уладзімер Пятровіч скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасцях «Актор драмы і кіно» (1980) і «Рэжысёр драматычнага тэатру» (2003). Паставіў 20 разнапланавых спектакляў. Ён пастаноўшчык першага ў Беларусі спектакля паводле кнігі нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».