Пішам пра Клічаўскі краязнаўчы музэй і нагадваем, што музэі засьцерагаюць ад памылак папярэднікаў.
Краязнаўчыя музеі – крыніцы ведаў і адкрыццяў. Экспазіцыі аб глыбокай мінуўшчыне і зусім нядаўняй гісторыі змусяць наведніка забыць пра няпростую сучаснасць. Экскурсаводы раскажуць аб усім, што ёсць на стэндах музейных залаў і адкажуць на пытанні.
Па сканчэнні агляду ўдумлівы руплівец здолее ўгледзець у цяперашнім жыцці адбіткі даўняга і перажытага. Магчыма ягоныя высновы засцерагуць ад памылак, зробленых папярэднікамі. У наступны раз у музей ён пойдзе не адзін. З ім будуць дзеці, альбо такі паход стане сямейны.
Адзін з самых цікавых правінцыйных музеяў нашага рэгіёну – Клічаўскі. У ім прадстаўлена ўсё – ад старасветчыны ад сучаснасці.
Нацыянальныя строі, хатняе начынне ўразяць наведнікаў. А экспазіцыя пра герояў-партызан, якія вызвалі райцэнтр ад нацыстаў, да прыходу савецкай арміі, пераканаюць наведніка ў непераможным духу беларусаў. А газэты “лясныя браты” выдавалі на беларускай мове.
І як жа абмінуць выставу аб трагічным лёсе Аркадзя Смоліча, які згінуў у савецкім гулагу. За няпоўныя 47 гадоў ён зрабіў для беларускай навукі, культуры, этнаграфіі, гісторыі столькі, што хапіла б на некалькі чалавечых лёсаў…
Імпрэзы да міжнароднага Дня музеяў – адбудуцца ў Клічаве 21 мая. Супрацоўнікі мясцовага музею пакажуць наведнікам «Кола гісторыі», выставу «Прыпыніся імгненне!», раскажуць пра часопіс «Знаёмцеся: музейныя адкрыцці».
А яшчэ музей падрыхтаваў інтэрактыўныя асяродкі, музычную праграму, квест-гульню. Дзеці пазабавяцца на батуце. Як прыйдзеце, то ўсё самі пабачыце.
Погода в Могилеве и Могилевской области ожидается пасмурная, дождливая. Вероятность осадков 70-80%.
Температура воздуха днем поднимется до +14-+16°C, максимально в отдельных районах ожидается до +17°-+19С.
Ветер восточный, юго-восточный, вечером – западный, 4-6 м/с, местами до 9 м/с.
Ночью столбик термометра опустится до +9°C. Атмосферное давление в течение суток будет изменяться в пределах 733-738 мм ртутного столба.
Восход Солнца в 04:48, заход 21:06, продолжительность светового дня 16 ч 18 минут. Луна убывающая. Геомагнитное поле неустойчивое.
Температурная норма для 21 мая для Могилева в последние годы составляет +16°С. Минимальная температура для 21 мая за все время инструментальных наблюдений -2°С была зафиксирована в 1974 году, а максимальная +31°С в 1949 году.
21 мая праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Іаана Багаслова, або ў народзе – Яна Пшанічніка, любімага вучня Ісуса, аўтар “Апакаліпсісу”.
21 мая Дзень Святых Арсенія Вялікага і Арсенія Працавітага, якія жылі ў IV i XIV стст.
21 мая – Сусветны Дзень культурнай разнастайнасці дзеля дыялогу і развіцця. Зацверджаны пастановай Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2002 году.
21 мая 1794 года загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай – вышэйшы орган паўстання 1794 года.
21 мая 1797 года нарадзіўся Дамінік Стэфановіч (1797-1870), беларускі музыкант і прапагандыст музычнай культуры. У 1820-1837 гадоў кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра.
21 мая 1804 года ў Парыжы з’явіліся новыя могілкі – Пер-Лашэз. Назва ад маёнтку былога духоўніка караля Людовіка XIV патэра Лашэза. На могілках пахаваны шэраг выхадцаў і ўраджэнцаў з Беларусі, у т.л. Мікалай Абрамчык, старшыня Рады БНР, Гіём Апалінэр (Кастравіцкі), адзін з найболей уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду пачатку XX ст., Валеры Урублеўскі, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху.
21 мая 1841 года памёр гісторык, пісьменнік, палітычны дзеяч Юльян Нямцэвіч (1757-1841).
21 мая 1846 года нарадзіўся каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Магілёўскі Караль Недзялкоўскі (1846-1911).
21 мая 1869 года нарадзіўся Мікалай Чуркін (1869-1964), беларускі кампазітар і фалькларыст, Народны артыст Беларусі. З 1914 г. – педагог настаўніцкай семінарыі і школ, арганізатар мастацкай самадзейнасці ў Амсціславе, з 1924 выкладчык педагагічнага тэхнікума ў Магілёве.
21 мая 1901 года ў Мінску нарадзіўся савецкі авіяканструктар Сяргей Туманскі (1901-1973), акадэмік АН СССР.
21 мая 1904 года ў Парыжы была заснавана Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый – ФІФА.
21 мая 1909 года памёр Апалінар Унукоўскі (1848-1909), магілёўскі арцыбіскуп (1908-1909).
21 мая 1937 года Палярная паветраная экспедыцыя АН СССР дасягае Паўночнага полюса і ў 11:35 высадзіла дрэйфуючую навуковую станцыю “Паўночны полюс-1”. Кіраваў экспедыцыяй ураджэнец Магілёва акадэмік Ота Шміт.
21 мая 2000 года памерла Барбара Картленд, ангельская пісьменніца. Занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы паспяховы англійскі аўтар. Напісала 723 кнігі, якія прададзены ў колькасці 1 мільярда паасобнікаў.
21 мая 2016 года ў Магілёве на першым у краіне поля для міні-гольфа прайшоў першы чэмпіянат краіны па міні-гольфу.
21 мая 2021 года ў шклоўскай вязьніцы памёр Вітольд Ашурак (1970-2021), беларускі грамадзкі і палітычны актывіст. Дзень, калі стала вядома пра смець Ашурка, апазыцыйная грамадскасць абвясціла Дзень палітвязня ў Беларусі.
Акцыянернае таварыства «Магілёўліфтмаш» мае праблемы з еўрапейскімі камплектуючымі праз накладзеныя санкцыі супраць Беларусі. Прадпрыемства шукае, дзе прыдбаць неабходнае для вытворчасці. Кіраўніцтва настойвае, што санкцыі адкрываюць новыя магчымасці для заводу.
У сталіце Казахстану на Міжнароднай будаўнічай і інтэр’ернай выставе AstanaBuild 2022 пакажуць кабіну пасажырскага ліфта брэнду Movel. А спэцыялісты пракансультуюць ахвотных, паведамляеццана сайце прадпрыемстве.
У Маскве ж на выставе «Крокус Экспо» спецыялісты раскажуць пра прадукцыю «Магілёўліфтмаш» і абмяркуюць пытанні далейшага супрацоўніцтва, адзначана на завадскім сайце.
У красавіку генеральны дырэктар «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў прызнаў цяжкасці праз уведзеныя санкцыі. З ягонага каментару газеце «СБ Беларусь сегодня» вынікала, што прадпрыемству бракуе імпартных камплектуючых.
«Калі ацэньваць сітуацыю ў кароткатэрміновым перыядзе, казаў ён, – то цяжкасці з закупам і дастаўкай вырабаў еўрапейскіх вытворцаў, вядома ж узніклі».
Па ягоных словах асноўным пастаўшчыком была Расійская Федэрацыя, але і туды камплектуючыя ішлі з еўрапейскага замежжа. Пасля лютага 2022 году прадпрыемства шукае неабходнае для вытворчасці ў Беларусі, Расіі, Кітаю, Турцыі, Індыі.
Прамыслоўца настойвае: санкцыі адкрываюць новыя магчымасці.
«Замежныя прадпрыемствы, якія рашылі сысці з рынку, вызваляюць нішы, і мы іх актыўна займаем», казаў ён.
Месяц таму магілёўскае прадпрыемства дамовілася з жыллёвым камітэтам Санкт-Пецярбургам аб продажы сёлета 600 ліфтаў. А ў Таджыкістане, паводле «СБ. Беларусь сегодня», адкрылі зборачную вытворчасць ліфтаў з Магілёва.
Яго старшыня Анатолій Ісачанка лічыць, што спыненне супрацоўніцтва на еўрапейскіх напрамках адкрывае «акно новых магчымасцяў». Паводле яго «створаная дарожная карта» супрацы з краінамі, якія маюць патрэбу ў імпартазамяшчэнні, напісана на сайце Магілёўскага аблвыканкаму.
Анатолій Ісачанка настойвае, што «ва ўмовах санкцыйнага ціску Магілёўская вобласць спрацавала някепска. Па ягоных словах выкананыя асноўныя паказчыкі, а запланаваны бюджэт сфармаваны.
«Да нядаўняга часу мы шчыльна працавалі з Еўропай у розных напрамках і праектах. На сёння гэтыя кірунку замарожаныя, аднак, для нас адкрываецца акно новых магчымасцяў, дзе мы можам актыўна працаваць», – заяўляе ён.
Намеснік старшыні аблвыканкаму Руслан Страхар кажа, што санкцыйны ціск адносна экспарту на тэрыторыю Еўрапейскага Саюзу, стараюцца замяніць пастаўкамі ў Расію і краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі.
«Трэба адзначыць, што сыход шэрагу еўрапейскіх кампаніяў з расейскага рынку для нас – добрая магчымасць зайсці туды», заяўляе ён.
Прагнозы адносна перспектываў супрацоўніцтва прагучалі на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэту, на якім у парадку дня былі пытанні развіцця і выканання бюджэту вобласці за першы квартал 2022 году, а таксама ажыццяўлення кадравай палітыкі структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкаму.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
«Падзенне па бюджэце вельмі вялікае, але не катастрафічнае», – кажа ў інтэрв’ю тэлеканале «НІС-ТБ» пра эканамічную сітуацыю ў Мікалаеве мэр Аляксандр Сянкевіч.
Паводле яго некаторыя вытворчасці вывозяцца ў іншыя рэгіёны, якія менш падвяргаюцца абстрэлу і якія не так блізкія да лініі размежавання, цытуе Сянкевіча інтэрнэт-выданне «Навіны N».
«Таму ёсць сурʼёзныя праблемы з эканомікай, тлумачыць ён. – Але трэба сказаць, што ў сувязі з вайной у нас тут знаходзіцца вялікая колькасць вайскоўцаў. І частка ПДФА (падатак на даходы фізічных асобаў) ад вайскоўцаў павялічылася ў структуры бюджэту гораду».
У Мікалаеве за прамінулыя содні ад абстрэлаў расійскімі вайскоўцамі атрымалі раненні 5 чалавек. Сярод іх дзяцей няма, паведамляе старшыня Мікалаеўскага абласнога савету Ганна Замазеева ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле яе 158 жыхароў вобласці знаходзяцца ў мясцовых шпіталях.
s.mind.ua
Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцаў ва Ўкраіну на Мікалаеўшчыне пашкоджана, ці знішчана цалкам 3557 цывільных аб’ектаў. Найбольш пацярпеў жылы фонд. 2529 будынкаў вымагаюць рамонту, альбо ператвораныя ў друз, паведамляе газета «Миколаївська правда».
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Прэзідэнт Эгілс Левітс заклікаў урад надаць Латгаліі асаблівую ўвагу і правесці там выязное пасяджэнне і абмяркаваць асаблівыя праблемы рэгіёну, адзначае «Наша газета».
Выданне нагадвае, што Левітс двойчы сёлета наведваў Латгалію. Сустракаўся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў, абмяркоўваў як эканамічныя, так і звязаныя “з прыгранічным месцазнаходжаннем і агрэсіўнай палітыкай Расіі і Беларусі”, а таксама перспектывы развіцця рэгіёну ў новых геапалітычных умовах.
Набылі моц змены ў закон аб падтрымцы грамадзянскіх асоб Украіны. Згодна з імі грамадзяне Латвіі, якія бясплатна размяшчаюць грамадзян Украіны ў сваіх дамах, будуць мець права на кампенсаванне выдаткаў, звязаных з іх пражываннем.
gorod.lv/novosti
Як пішаінтэрнэт-выданне «Наш город», памер кампенсацыі складае 100 еўра ў месяц за першую паселеную асобу і 50 еўра за кожнага наступнага кватаранта, але не больш за 300 еўра ў месяц, за якія пражываюць у адным жыллё.
Паводле былога міністра ўнутраных спраў Марыса Гулбіса, дадзеныя апытанняў паказваюць, што ў Латвіі колькасць прарасійска настроеных людзей зменшылася.
Латвійскі інтэрнэт-партал PRESS.LV падае на выказванне Гулбіса аб тым, колькі людзей выходзіла да помніка ў парку Перамогі раней і колькі сабралася сёлета. Па ягоных словах у ранейшыя часы сюды прыходзіла 9 мая да 200 тысяч чалавек. Прыкладна столькі галасавала за рускую як другую дзяржаўную мову ў Латвіі. Сёлета ж грамада была нашмат меншай.
На ягоны погляд «рэакцыя латышскага грамадства на падзеі 10 траўня дэманструе хутчэй тое, што ў многіх нарэшце расплюшчыліся вочы і развеяліся ілюзіі наконт светапогляду значнай часткі жыхароў Латвіі, продкі якіх прыехалі сюды ў перыяд савецкай акупацыі».
Выданне акцэнтуе ўвагу, што інтэнсіўны прыток грамадзян СССР у акупаваную Латвію пачаўся адразу пасля 1945 года, на працягу першых пяці гадоў, і яго дынаміка запаволілася толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў.
Паводле дэпутата Сейма Аляксандра Кірштэйнса ў бліжэйшай перспектыве ў Латвіі застануцца толькі дружалюбныя рускія і краіна хутка «алатышыцца», А тыя, хто гэтага не прыме, зʼедуць.
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
Пра грамадзянку Літвы, якая праславілася паездкамі да Лукашэнкі і марыць аб сустрэчы з Лаўровым, пішаінфармацыйнае агенцтва «Delfi».
Паводле выдання Эрыка Швенчэнене сцвярджае, што не атрымлівае фінансавай дапамогі ў Беларусі і ніколі не размаўляла з прадстаўнікамі спецслужбаў суседняй краіны, а да Аляксандра Лукашэнкі ёй нібыта ўдалося падысці таму, што ў яе ёсць пасведчанне журналіста. Яна не думае, што ў яе дзеяннях ёсць нешта дрэннае.
Былы пасол Літвы ў Беларусі Пятрас Вайтэкунас лічыць, што паездкі Швенчэнене і яе паплечнікаў у Беларусь, дыфірамбы гэтай краіне, дыктатар якой падтрымлівае Расію ў крывавай вайне, зносіны з прадстаўнікамі Беларусі шкодніцтвам.
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы адзначае, што за такімі людзьмі назіраюць і з імі размаўляюць, а палітыкі адзначаюць, што, магчыма, трэба мяняць законы, каб за такую дзейнасць можна было караць.
Інфармацыйнае агенцтва «Delfi» называе Эрыку Швенчэнене паплечніцай асуджанага за шпіянаж на карысць Расіі Альгірдаса Палецкіса.
Улацлавек, Польшча
Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.
Ва Ўлацлавеку на міжнароднай канферэнцыі прадстаўнікі паліцыі, мясцовай улады і навукоўцы абмяркоўваюць стратэгію нацыянальнай бяспекі ў надзвычайнай сітуацыі, пішаінтэрнэт-выданне «Nwloclawek.pl».
nwloclawek.pl
Паводле адной з арганізатарак доктара Моніка Кампер – Кубаньскай мэта канферэнцыі – паказаць шматбаковы падыход да бяспекі і давесці грамадскасці, што ваенны аспект важны ў сацыяльна-культурнай жыцці.
Сёлета канферэнцыя асабліва важная ў сувязі з сітуацыяй на ўсходзе краіны і вайной, кажа яна.
nwloclawek.pl
«Нам усім давялося перайсці на новы лад жыцця, – адзначае навукоўца. – Сучасныя пагрозы ставяць задачу не толькі перад уладай і арміяй, але і перад мясцовай уладай, светам навукі і ўсяго грамадства. Мы хацелі б свабодна гаварыць пра бяспеку, але цяпер мы павінны гаварыць пра бяспеку дзеля нашага паўсядзённага жыцця».
Габрава, Балгарія
Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.
Працягласць жыцця ў Балгарыі скарачаецца. Жанчыны перажываюць мужчын больш чым на 7 гадоў.
Інтэрнэт-выданне Informo.bgпадае звесткі Нацыянальнага статыстычнага інстытуту. Паводле яго сярэдняя працягласць жыцця ў краіне 73,6 года і ў параўнанні з папярэднім перыядам (2018 – 2020 гады) скарацілася на 1,0 года.
Сярэдне статыстычны мужчына жыве 70,1 год, а жанчына – на 7,3 года больш, да – 77,4 году.
У Габраве распачаўся фестываль гумару і сатыры. Сёлета ён прысвечаны эканамічным і экалагічным праблемам. У цэнтры ўвагі рэакцыя цывілізацыі на катаклізмы, выкліканыя змяншэннем прыродных рэсурсаў.
gabrovonews.bg
Паводле інфармацыйнага рэсурсу «Габрово Нюз» на фестываль 645 мастакоў з 77 краінаў даслалі 1100 работ. Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы.
Імпрэзы фестывалю будуць адбываць да 30 верасня. Ён праходзіць у 25 раз.
Сёлета ў Магілёве будзе дзве «Ночы музеяў», але кожная завершыцца вечарам.
20 мая свае праграмы прадставіць абласны краязнаўчы музей, мастацкі музей Масленікава і Музей гісторыі Магілёва. 21-га, музычную і экскурсійную праграму прапануе музей Бялыніцкага-Бірулі. Усе імпрэзы завершацца да 23.30.
Прапануйма ў якасці бясплатнай альтэрнатывы – шпацыр па малавядомым, малавывучаным мясцінам гораду.
Перліна ў архітэктурнай калекцыі Магілёва
Мала хто ведае, што ў самым цэнтры Магілёва ёсць закуткі, якія ад вачэй штодзённых сузіральнікаў схавалі помнікі гісторыі і архітэктуры з самабытным каларытам і ўнікальнай эстэтыкай.
Пачнем наш шпацыр ад вуліцы Першамайскай. За былым «Тэатральным» магазінам, у двары дому №12 стаяць тры невыразныя дамкі.
Помнікам архітэктуры з’яўляецца толькі адзін з іх, №6. Ён пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя як даходны дом па Пішчыкавым завулку і належаў Ліўшыцу. Суседні дом, №4 знеслі, але ён адноўлены ў першапачатковых прапорцыях і аб’ёме. Узведзены дом на Першамайскай фактычна адрэзаў мясцінку ад людных вуліц.
Наступны дом – сапраўдная перліна ў архітэктурнай калекцыі Магілёва. Пра яго ведаюць хіба абазнаныя адмыслоўцы. Каб знайсці яго, трэба абмінуць школу №2 справа і спусціцца ў бок Дубравенкі.
Даходны дом Брука ўзвялі ў канцы ХІХ стагоддзя на Макавецкім завулку. Тут размяшчаліся гасцініца «Залаты Якар», уладальнікам якой быў мешчанін Цыўкін. Месцілася тут і слясарная майстэрня Зігмана. Жылі у ім дактары, акушэркі, памочнік прысяжных павераных. Пасля 1917 году ўлада бальшавікоў дом нацыяналізаванала пад свой партыйны камітэт.
Архітэктурная элегантнасць вылучае дом ад іншых тутэйшых пабудоў. У будні, калі працуе размешчаны ў ім цяпер медыцынскі цэнтр «Элізабет», падышоўшы да будынку ўшчыльную, можна пабачыць, напрыклад, арыгінальную вінтавую лесвіцу з левага тарца.
«У арла ацалела толькі адна галава»
Вяртаючыся да Камуністычнага завулка, не прамініце дом №3 па гэтым завулку. Ён быў пабудаваны ў стылі эклектызму ў пачатку ХХ стагоддзя як даходны дом на скрыжаванні Пішчыкава і Макавецкага завулкаў.
Задні фасад будынку дэманструе нам арыгінальную кладку. Галоўны фасад вылучае ўтульная зашклёная тэраса.
Кіруючы з Камуністычнага завулка ў паўночны бок, на 2-гі Круты завулак, звярніце ўвагу на будынак ля «Чырвонай зоркі». Цяпер у ім месціцца міліцэйская ўстанова.
Былы будынак пансіёна Бельскай узведзены ў 1888 годзе, пра што сведчаць лічбы на франтоне. Каваны кансольны навес пад ім мае эмблему двухгаловага царскага арла. Вясной 1917-га з галоў арла сарвалі карону, але птушку не кранулі. Часовы ўрад Керанскага планаваў пакінуць герб краіны ў такім урэзаным выглядзе, але, у арла ацалела толькі адна галава.
Будынак па няцотным баку 2-га Крутога завулку мог бы стаць цудоўным дапаўненнем да спісу гарадскіх помнікаў, але не быў уключаны ў яго своечасова.
Першую мясцовую электрастанцыю пабудавалі ў 1910 годзе на тэрыторыі так званых «гарэлых казармаў». Будынак неаднаразова перабудоўваўся, а цяпер у занядбанні.
Як сімвал надыходу навукова-тэхнічнага прагрэсу ён важны для гораду, але заняпалы стан і знаходжанне ў гарадскім цэнтры вымушаюць непакоіцца за лёс гэтай каржакаватай і прыгожай у сваёй брутальнасці будыніны.
20 мая 2022 года, погода в Могилёве и Могилевской области ожидается облачная, пасмурная, пройдет дождь.
Температура воздуха повысится до 14°C, максимально в отдельных районах ожидается до 16°С, ветер южный, 2 м/с, местами до 4-6 м/с.
Атмосферное давление в течение суток изменится от 744 до 748 мм ртутного столба.
Температурная норма для 20 мая для Могилева в последние годы составляет 16°С, т.е. температура ниже нормы на 2°С.
Минимальная температура для 20 мая за ХХІ век 9° в 2021 году, за все время инструментальных наблюдений -2°С, зафиксированная в 1974 году, а максимальная была 21°С в 2019 году. За все время наблюдений – 29°С было в 1949 году.
20 мая – Сусветны дзень метралогіі (World Metrology Day). У гонар падпісання 20 мая 1875 года ў Парыжы, на міжнароднай дыпламатычнай канферэнцыі знакамітай “Мятрычнай Канвенцыі”.
20 мая – Сусветны дзень пчол (World Bee Day).
20 мая – Дзень нараджэння джынсаў. Першая пара джынсавых штаноў была выпушчана ў Амерыцы Леві Страўсам 20 мая 1850 годзе і прададзена па цане 1,46 даляр.
20 мая – Сусветны дзень лекара-траўматолага (World Traumatologist Day).
20 мая – Свята цудоўнай з’явы на небе Крыжа Гасподняга ў Іерусаліме.
20 мая – Свята Жыровіцкай іконы Божай Маці.
20 мая – Еўрапейскі дзень мора (European Maritime Day).
20 мая – Міжнародны дзень клінічных даследаванняў (International Clinical Trials Day).
20 мая – Сусветны дзень аўтаімуннага артрыту (World Autoimmune Arthritis Day).
20 мая 1498 года партугальскі мараплавец Васка да Гама першым з еўрапейцаў высадзіўся ў Індыі.
20 мая 1506 года памёр адкрывальнік Амерыкі Хрыстафор Калумб.
20 мая 1561 года кароль і Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст дараваў Магілёву малое Магдэбургскае права.
20 мая 1570 года ў Антвэрпэне ў выдавецтве Крыстафа Плантэна быў надрукаваны першы ў свеце геаграфічны атлас Артэлія, які складаецца з 53-х карт вялікага фармату з тлумачальнымі тэкстамі.
20 мая 1755 года прывілеем караля Аўгуста III на магілёўскую праваслаўную кафедру зацверджаны рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Георгі Каніскі.
20 мая 1905 года адбылася дэманстрацыя салідарнасці рабочых з палітвязнямі магілёўскай турмы.
20 мая 1914 года ў Бабруйску нарадзіўся Майсей Плоткін, эканом–географ, падарожнік, даследчык Поўначы, прафесар, у 1949-1950 гг. загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.
20 мая 1918 года ад чыгуначнай станцыі Орша-Таварная на Магілёў прайшло 5 цягнікоў германскіх войск, якія выгрузіліся на поўначы горада разам з 2 эскадронамі конніцы.
20 мая 1918 года памёр Карусь Каганец (Кастравіцкі, 1868-1918), беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, палітык, родзіч вядомага францускага паэта Гіёма Апалінэра (Кастравіцкага).
20 мая 1923 года нарадзіўся Васіль Ракашэвіч (1923-1984), удзельнік антысавецкага падполля.
20 мая 1942 года Указам Прэзідыума ВС СССР заснаваны Ордэн Айчыннай вайны I і II ступені – першая ўзнагарода, якая з’явілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першы савецкі ордэн са ступенямі.
20 мая 1954года пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё “Вызваленне” (беларуская служба Радыё Свабода).
20 мая 1962года нарадзіўся Аляксандар Дзядзюшка (1962-2007), беларускі і расейскі акцёр.
20 мая 1969 года нарадзіўся Валеры Дзідзюля, беларускі гітарыст і кампазытар.
20 мая 1982года ў Магілёве нарадзілася Натальля Падольская.
20 мая 1983года выйшлі дзве першыя публікацыі аб вірусе імунадэфіцыту чалавека Роберта Гало і Люка Мантанье.
20 мая 1991 года ў СССР прыняты закон аб парадку ўезду і выезду савецкіх грамадзян за мяжу. Зняцце абмежаванняў з замежных паездак.
20 мая 1994года ў Жыровічах адсвяткавалі 500-я ўгодкі з’ўлення цудоўнага абраза Маці Божай.
20 мая 2011года парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнанне генацыду чаркескага народу Расіяй падчас вайны 1763-1864 гг.
20 мая 2014года набыў моц Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Пасол Ізраілю ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман выказаў удзячнасць удзельнікам праекту «Памятаць нельга забыць» за руплівасць у збіранні гісторый яўрэяў. Па ягоных словах такая праца важная як для Беларусі, так і для Ізраілю. Ён адзначыў унёсак выхадцаў з Магілёўшчыны ў станаўленні дзяржавы Ізраіль.
Дыпламат у музеі этнаграфіі прысутнічаў на падвядзенні вынікаў праекту «Памятаць нельга забыць».
Летась па ініцыятыве магілёўскіх актывістаў Іды Шэндэровіч і Аляксандра Ліціна магілёўскія даследчыкі яўрэйскай спадчыны разам з работнікамі музеяў Быхава, Клімавічаў і Касцюковічаў збіралі вусныя ўспаміны сведак Халакосту на Магілёўшчыне, сямейныя гісторыі жыцця яўрэйскай грамады. Адначасова расшыфроўваліся надпісы на надмагіллях яўрэяў, што на габрэйскіх могілках абласнога цэнтру.
У выніку рэалізацыі праекту свет пабачыў буклет пра яўрэяў Быхава і кнігі з гісторыямі яўрэйскай грамады Клімавічаў і Касцюковічаў. Створаны лічбавыя каталогі могілак.
Іда Шэндэровіч падкрэсліла значнасць такой працы для сучаснікаў. Выхадцы з Магілёва, якія пражываюць за мяжой, дзякуючы каталогам адшукалі магілы сваіх продкаў.
Аляксандр Ліцін падкрэсліў, што ўкладальнікі кніг здолелі сабраць каштоўныя матэрыялы аб гісторыі магілёўскіх яўрэяў з дапамогай простых інфармацыйных аб’яў у інтэрнэце, на якія адгукнуліся людзі.