Гэты дзень у гісторыі: 20 мая

20 мая –  Сусветны дзень метралогіі (World Metrology Day). У гонар падпісання 20 мая 1875 года ў Парыжы, на міжнароднай дыпламатычнай канферэнцыі знакамітай “Мятрычнай Канвенцыі”.

20 мая – Сусветны дзень пчол (World Bee Day).

20 мая – Дзень нараджэння джынсаў. Першая пара джынсавых штаноў была выпушчана ў Амерыцы Леві Страўсам 20 мая 1850 годзе і прададзена па цане 1,46 даляр.

20 мая –  Сусветны дзень лекара-траўматолага (World Traumatologist Day).

20 мая –  Свята цудоўнай з’явы на небе Крыжа Гасподняга ў Іерусаліме.

20 мая – Свята Жыровіцкай іконы Божай Маці.

20 мая – Еўрапейскі дзень мора (European Maritime Day).

20 мая –   Міжнародны дзень клінічных даследаванняў (International Clinical Trials Day).

20 мая – Сусветны дзень аўтаімуннага артрыту (World Autoimmune Arthritis Day).

20 мая 1498 года партугальскі мараплавец Васка да Гама першым з еўрапейцаў высадзіўся ў Індыі.

20 мая 1506 года памёр адкрывальнік Амерыкі Хрыстафор Калумб.

20 мая 1561 года кароль і Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст дараваў Магілёву малое Магдэбургскае права.

20 мая 1570 года ў Антвэрпэне ў выдавецтве Крыстафа Плантэна быў надрукаваны першы ў свеце геаграфічны атлас Артэлія, які складаецца з 53-х карт вялікага фармату з тлумачальнымі тэкстамі.

20 мая 1755 года прывілеем караля Аўгуста III на магілёўскую праваслаўную кафедру зацверджаны рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Георгі Каніскі.

20 мая 1905 года адбылася дэманстрацыя салідарнасці рабочых з палітвязнямі магілёўскай турмы.

20 мая 1914 года ў Бабруйску нарадзіўся Майсей Плоткін, эканом–географ, падарожнік, даследчык Поўначы, прафесар, у 1949-1950 гг. загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.

20 мая 1918 года ад чыгуначнай станцыі Орша-Таварная на Магілёў прайшло 5 цягнікоў германскіх войск, якія выгрузіліся на поўначы горада разам з 2 эскадронамі конніцы. 

20 мая 1918 года памёр Карусь Каганец (Кастравіцкі, 1868-1918), беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, палітык, родзіч вядомага францускага паэта Гіёма Апалінэра (Кастравіцкага).

20 мая 1923 года нарадзіўся Васіль Ракашэвіч (1923-1984), удзельнік антысавецкага падполля.

20 мая 1942 года Указам Прэзідыума ВС СССР заснаваны Ордэн Айчыннай вайны I і II ступені – першая ўзнагарода, якая з’явілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны,  першы савецкі ордэн са ступенямі.

20 мая 1954 года пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё “Вызваленне” (беларуская служба Радыё Свабода). 

20 мая 1962 года нарадзіўся Аляксандар Дзядзюшка (1962-2007), беларускі і расейскі акцёр.

20 мая 1969 года нарадзіўся Валеры Дзідзюля, беларускі гітарыст і кампазытар.

20 мая 1982 года ў Магілёве нарадзілася Натальля Падольская. 

20 мая 1983 года выйшлі дзве першыя публікацыі аб вірусе імунадэфіцыту чалавека Роберта Гало і Люка Мантанье.

20 мая  1991 года  ў СССР прыняты закон аб парадку ўезду і выезду савецкіх грамадзян за мяжу. Зняцце абмежаванняў з замежных паездак.

20 мая 1994 года ў Жыровічах адсвяткавалі 500-я ўгодкі з’ўлення цудоўнага абраза Маці Божай.

20 мая 2011 года парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнанне генацыду чаркескага народу Расіяй падчас вайны 1763-1864 гг.

20 мая 2014 года набыў моц Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь.