На пачатку ліпеня Лукашэнка падтрымаў ідэю ўзбуйнення Дрыбінскага раёна і падпісаў указ аб развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Праз тры тыдні на пляцоўцы, дзе судовыя выканаўцы прадаюць арыштаваную маёмасць, з’явіліся новыя дрыбінскія лоты. Сярод выстаўленай маёмасці:
- кароўнік у адной з вёсак раёна;
- зернесклад і будынак зернесушыльнага комплексу ў другой;
- будынак спецыялізаванага прызначэння ў трэцяй.
Фатаграфіі ў аб’явах зроблены прадаўцом і гавораць самі за сябе: праёмы без вокнаў і дзвярэй, абвалены дах, сцены, зарослыя мохам і кустоўем. Гэта не закінутыя пабудовы невядомага паходжання. Гэта маёмасць дзеючых сельскагаспадарчых арганізацый раёна, арыштаваная за даўгі.
Такім чынам, маем дзве навіны.
Першая: дзед паабяцаў раёну праграму развіцця да 2030 года, бюджэтныя трансферты і новыя межы. Другая: Дрыбіншчына скідвае іржавыя і замшэлыя кайданы мінулага.
Фота «БелЮрЗабеспячэнне».
