Сусед з віламі, пашкоджаныя трэнажоры, скрадзеная водка — тыповыя здарэнні ў магілёўскай глыбінцы

У аддзел мсціслаўскай міліцыі паступалі розныя паведамленні — ад тэлефонных махляроў да мужчыны з віламі, што крадзе слупы ў суседзяў

Патэлефанаваць у дзяжурную службу мясцовага РАУСа была вымушана жыхарка Мсціслава. Жанчыну абурыла тое, што сусед незаконна вырваў з яе плота слупы і пачаў бегаць па дваровай тэрыторыі з віламі. Яшчэ адна мсціслаўчанка звярнулася ў міліцыю, бо стала ахвярай тэлефонных злачынцаў. Жанчына паведаміла, што пасля размовы па тэлефоне з яе нумара сталі спісваць грашовыя сродкі.

З заявай аб псаванні маёмасці звярнуліся ў праваахоўныя органы і мясцовыя камунальшчыкі. Справа ў тым, што невядомымі быў пашкоджаны трэнажор на спартыўнай пляцоўцы каля дома 39, размешчанага па вуліцы Кірава паведамляе мсціслаўская раённая газета “Святло кастрычніка”. 

Па ўсіх прыведзеных фактах праводзіцца праверка.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты. 28-гадовы мсціслаўчанін, які ў краме “Капеечка” выкраў бутэльку гарэлкі. Такі ўчынак будзе каштаваць яму ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, гэта значыць ад 75 да 1100 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Сусед з віламі, пашкоджаныя трэнажоры, скрадзеная водка — тыповыя здарэнні ў магілёўскай глыбінцы

У аддзел мсціслаўскай міліцыі паступалі розныя паведамленні — ад тэлефонных махляроў да мужчыны з відамі, што крадзе слупы ў суседзяў

Патэлефанаваць у дзяжурную службу мясцовага РАУСа была вымушана жыхарка Мсціслаўля. Жанчыну абурыла тое, што сусед незаконна вырваў з яе плота слупы і пачаў бегаць па дваровай тэрыторыі з віламі. Яшчэ адна мсціслаўчанка звярнулася ў міліцыю, бо стала ахвярай тэлефонных злачынцаў. Жанчына паведаміла, што пасля размовы па тэлефоне з яе нумара сталі спісваць грашовыя сродкі.

З заявай аб псаванні маёмасці звярнуліся ў праваахоўныя органы і мясцовыя камунальшчыкі. Справа ў тым, што невядомымі быў пашкоджаны трэнажор на спартыўнай пляцоўцы каля дома 39, размешчанага па вуліцы Кірава — паведамляе мсціслаўская раённая газета “Святло кастрычніка”. 

Па ўсіх прыведзеных фактах праводзіцца праверка.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты. 28-гадовы мсціслаўчанін, які ў краме “Капеечка” выкраў бутэльку гарэлкі. Такі ўчынак будзе каштаваць яму ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, гэта значыць ад 75 да 1100 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

У Горацкім раёне механізатар спрабаваў выкрасці з поля 3 тоны ячменю

З поля паблізу вёскі Вялікая Каралеўка Горацкага раёна рабочы сельгасарганізацыі спрабаваў выкрасці больш за 3 тоны збожжа насеннага ячменю – паведамляе МУС.

Устаноўлена, што днём механізатар на грузавой аўтамашыне, якая не належыць гаспадарцы, пад’ехаў да збожжаўборачнага камбайна, на якім працаваў, і ссыпаў у кузаў збожжа. Пасля спрабаваў выехаць з поля з грузам, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

3160 кг збожжа насеннага ячменю агульным коштам больш за 1300 рублёў канфіскаваны і перададзены на захоўванне гаспадарцы.

Заведзена крымінальная справа.

Фота: МУС.

Магілёўцы скралі дарагі алкаголь у краме

У Магілёве ў адной з прадуктовых крамаў быў выкрадзены дарагі алкаголь на буйную суму – паведамляе МУС.

Сышчыкі высветлілі, што да крадзяжу маюць дачыненне два прыяцелі 22 і 20 гадоў. Маладыя людзі загадзя дамовіліся, што прыйдуць у краму па спіртное, але плаціць не стануць.

Яны зайшлі ўнутр гандлёвага памяшкання, у прадуктовы кошык паклалі бутэлькі, а пасля адышлі далей ад касы, каб перакласці алкаголь у заплечнікі. Калі маніпуляцыі былі завершаны, хлопцы пакінулі краму, не заплаціўшы. Пазней алкаголь яны перапрадалі.

Узбуджана крымінальная справа.

Фота: скрыншот МУС.

У Магілёўскім раёне механізатар скраў угнаенні на 3 тысячы рублёў

Падчас агляду дома 39-гадовага жыхара Магілёўскага раёна супрацоўнікі міліцыі знайшлі каля дзясятка каністраў угнаенняў – паведамляе УУС.

Высветлілася, што ўгнаенні мужчына выкраў з сельгаспрадпрыемства, дзе ён працуе механізатарам.

Агульная сума ўрону склала 3425 рублёў. Угнаенні вернуты ў гаспадарку.

Па факце крадзяжу следчымі ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: УУС

У магілеўчанкі скралі дарагі ровар

У жыхаркі Магілёва быў выкрадзены ровар у фае аднаго з інтэрнатаў – паведамляе прэс-служба УУС.

Сышчыкі высветлілі, што на ровары з’ехаў нецвярозы 40-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў горада, раней ужо неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаванні. Праз некаторы час ён зламаў чужую маёмасць, упаўшы з яе, а пасля схаваў ровар у кустах, спадзеючыся пазней вярнуцца за ім і перапрадаць.

Цяпер выкрадзенае вернута ўладальніцы, у дачыненні да фігуранта ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: УУС

Начальніца аддзела ў крычаўскай бальніцы прыпісвала сабе рабочы час, скраўшы амаль 700 рублеў

Загадчык аддзела прававой і кадравай работы крычаўскай раённай бальніцы ўносіла недакладныя звесткі ў табель уліку працоўнага часу, учыніўшы такім чынам крадзеж амаль у 690 рублёў.

Падчас расследавання ўстаноўлена, што жанчына з карыслівых памкненняў, каб завалодаць грашовымі сродкамі, выкарыстоўвала службовыя паўнамоцтвы па складанні графікаў працоўнага часу і табеляў уліку працоўнага часу і з канца студзеня па канец ліпеня 2022 складала графікі і табелі, у якіх пазначала загадзя ілжывыя звесткі аб адпрацаваным ёй працоўным часе.

Такім чынам яна ўчыніла крадзеж на агульную суму 689,7 руб.

А каб схаваць ад супрацоўнікаў міліцыі гэты крадзёж, унесла загадзя ілжывыя звесткі ў загад галоўнага доктара ўстановы аб аб’яўленні ёй працоўных дзён і адгулаў – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.

Суд пастанавіў прызначыць работніцы раённай бальніцы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, тэрмінам на 5 год з адтэрміноўкай на адзін год.

Фота ілюстрацыйнае

Амаль тону камбікорма скраў жывёлавод у Асіповічах

Дваццаць мяшкоў кармавых сумясяў для буйной рагатай жывёлы знайшлі на падворку ў 30-гадовага мужчыны ў Асіповічах. Працуючы жывёлаводам у адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў горада, на працягу некалькіх месяцаў ён выкрадаў пшанічныя бялкова-крухмальныя прадукты прама з мясцовых пашаў. Усяго скрадзена было 950 кілаграмаў кармоў – паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама. Заведзена крымінальная справа.

Фота: УУС, скрыншот

У Бялынічах затрымалі педафіла – прыставаў да дзяцей, зацягнуў дзяўчынку ў закінуты будынак

Затрымаць яго дапамог школьнік – паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У пачатку траўня ў Бялынічах п’яны 40-гадовы мужчына зацягнуў 7-гадовую дзяўчынку ў закінуты будынак і здзейсніў да яе дзеянні сэксуальнага характару. Крыкі дзіцяці пачуў старшакласнік, які праходзіў непадалёк. Хлопец кінуўся на дапамогу дзіцяці і, не спалохаўшыся, даў адпор гвалтаўніку, а пасля выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Мужчыну затрымалі.

Як выявілася, вечарам 3 мая і раніцай 4 мая 2023 года мужчына, знаходзячыся ў нецвярозым стане, учыніў распусныя дзеянні ў адносінах да некалькіх малалетніх дзяўчынак, якія гулялі на дзіцячай пляцоўцы і ў гарадскім скверы.

Пазней стала вядома, што ён жа датычны і да крадзяжу мабільнага тэлефона, прычым гэта ўжо не першае яго злачынства такога кшталту. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Фота ілюстрацыйнае

Дванаццаць рулонаў сена скраў жыхар Быхава ў Слаўгарадскім раёне

Прапажу заўважыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства “Урэчанскі” Слаўгарадскага раёна і падаў сігнал у міліцыю. Вечарам 15 ліпеня на полі прадпрыемства каля вёскі Рабінаўка злодзеяў затрымалі – на чале з 25-гадовым жыхаром Быхава яны спрабавалі вывезці тры рулоны сенажу на аўтамашыне. Усяго, як высветлілася, быхаўчанін спрычыніўся да крадзяжу дванаццаці рулонаў сена за некалькі дзён – піша газета “Прысожскі край”.

Фота: “Прысожскі край”