Жахлівая аварыя пад Крычавам, загінулі двое

На трасе пад Крычавам адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля МАЗ з цыстэрнай не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён у лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем Lada. Кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля загінулі на месцы. Ім было па 42 гады. Яшчэ адна пасажырка, 38-гадовая жанчына, дастаўленая ў шпіталь – піша прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

“Тэхаская курачка” не пратрымалася ў Бабруйску і паўгода

Закрыўся першы рэстаран хуткага харчавання “Тэхаская курачка” ў Бабруйску. Ён прыходзіў на замену фінскай сеткі Hesburger, якая сышла з Беларусі ў выніку санкцый.

Continue reading ““Тэхаская курачка” не пратрымалася ў Бабруйску і паўгода”

Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег – цяпер і ў Дрыбіне

Нядаўна беларуская міліцыя абвясціла, што раней асуджаныя грамадзяне краіны будуць прыцягвацца да грамадскіх прац. Гэта закране людзей, якія раней былі ў зняволенні і цяпер вызваліліся, а таксама тых, каму судом было вынесенае пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.

Continue reading “Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег – цяпер і ў Дрыбіне”

Майстар ледзяных скульптур з-пад Магілёва стварыў ледзяны карабель – відэа

Знакаміты беларускі скульптар ледзяных фігур Іван Карпіцкі, які жыве ў Салтанаўцы пад Магілёвам, стварыў чарговы шэдэўр. Гэта ледзяны карабель, які выглядае цалкам функцыянальна, мае штурвал і грабны вінт. Як бачна на відэа, апублікаваным Тэлеграм-каналам “Магілёў – мой горад”, майстар сам не пабаяўся праплыць на сваім творы мастацтва.

Раней mogilev.media ўжо пісалі пра створаны Карпіцкім дзевяцімятровы маяк. Аўтар узвёў ужо некалькі ледзяных скульптур пад Магілёвам. 

У Клімавічах прарывала трубу, мікрараён застаўся без вады

Уначы з нядзелі на панядзелак на вуліцы Леніна ў раёне дома №76 у Клімавічах адбыўся прарыў водаправоднай магістралі – піша “Родная ніва”.

Continue reading “У Клімавічах прарывала трубу, мікрараён застаўся без вады”

Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны

Падчас будаўніцтва трасы-дублёра ў раёне вуліцы Ямніцкай у Магілёве дарожныя работнікі выявілі нямецкі бетонны бункер – доўгатэрміновую агнявую кропку. 

Continue reading “Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны”

Жанчыну ў Клімавічах забілі на ўласным дні нараджэння

Яе сын быў паранены, абодвух знайшлі ў доме толькі на наступную раніцу.

Continue reading “Жанчыну ў Клімавічах забілі на ўласным дні нараджэння”

Мужчыну з нажом нейтралізавалі ў Бабруйску

Вечарам 20 студзеня па Бабруйску хадзіў мужчына з нажом – пагражаў людзям і наносіў пашкоджанні прыпаркаваным аўтамабілям. Для таго, каб нейтралізаваць грамадзяніна, супрацоўнікам міліцыі прыйшлося страляць па нагах – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. 

Continue reading “Мужчыну з нажом нейтралізавалі ў Бабруйску”

Два пажары ў Магілёве, адзін у Бабруйску. Загінула жанчына

Днём 20 студзеня на Магілёўшчыне тройчы адбыліся пажары – паведамляе прэс-служба МНС. Трагічным стала ўзгаранне ў Магілёве ў аднапавярховым доме на дзве кватэры па вуліцы Макарава, 24. Тут ратавальнікі здолелі выцягнуць з агня мужчыну 1972 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з атручэннем. На месцы здарэння было знойдзена цела яго сужыцельніцы 1977 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца.

У той жа дзень здарыўся пажар у прыватным доме па вуліцы Восеньскай. Гаспадар дома, пенсіянер 1957 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння.

У 18:25 20 студзеня адбылося ўзгаранне ў незакрытым падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Чарняхоўскага. З кватэр пад’езда супрацоўнікі МНС эвакуявалі 9 чалавек, пры гэтым адна з жыхарак, пенсіянерка 1951 года нараджэння была шпіталізаваная з атручэннем.

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёве пачалі выпускаць цукеркі з грыбамі

Магілёўскае прадпрыемства “Бабушкіна крынка” прыступіла да вытворчасці цукерак з сухога малака. Усяго ў лінейцы новых прадуктаў пяць відаў малочных цукерак – звычайныя, а таксама са смакам бананаў, маліны, какосаў і грыбоў. Адзначаецца, што ўсе цукеркі выпускаюцца дыетычнымі, то бок яны не ўтрымліваюць цукру. 

Фота: “Бабушкіна крынка”