Яе сын быў паранены, абодвух знайшлі ў доме толькі на наступную раніцу.
Святкаванне дня нараджэння 53-гадовай жыхаркі Клімавіч скончылася трагедыяй. Запрошаны ў госці 42-гадовы мужчына, які раней быў неаднаразова асуджаны за крадзяжы, пачаў скандал з сынам імянінніцы. Мужчыны перабраліся ў суседні пакой, але іх крыкі пачалі хваляваць жанчыну, што адзначала дзень нараджэння. Яна ўвайшла ў пакой, каб супакоіць канфлікт, і ў нейкі момант госць схапіў нож і нанес па некалькі ўдараў жанчыне і яе сыну. Абодва яны так і засталіся ляжаць у доме, а забойца ўцёк.
Назаўтра ў дом зайшла дачка пацярпелай і знайшла маці і свайго брата ў лужынах крыві. Маладога мужчыну ўдалося ўратаваць медыкам, імянінніца ж памерла. Забойцу затрымалі ў той жа дзень у суседняй вёсцы – паведамляе звязаны з сілавікамі Тэлеграм-канал.
Фота ілюстрацыйнае