Майстар ледзяных скульптур з-пад Магілёва стварыў ледзяны карабель – відэа

Знакаміты беларускі скульптар ледзяных фігур Іван Карпіцкі, які жыве ў Салтанаўцы пад Магілёвам, стварыў чарговы шэдэўр. Гэта ледзяны карабель, які выглядае цалкам функцыянальна, мае штурвал і грабны вінт. Як бачна на відэа, апублікаваным Тэлеграм-каналам “Магілёў – мой горад”, майстар сам не пабаяўся праплыць на сваім творы мастацтва.

Раней mogilev.media ўжо пісалі пра створаны Карпіцкім дзевяцімятровы маяк. Аўтар узвёў ужо некалькі ледзяных скульптур пад Магілёвам. 

Мінскі майстар ледзяных скульптур узвёў дзевяцімятровы маяк пад Магілёвам

Ён капіруе знакаміты францускі маяк Ля Жуман, а для рэалістычнасці на ім таксама гарыць святло.

Мінскі майстар Іван Карпіцк з’яўляецца аўтарам некалькіх ледзяных скульптур пад Магілёвам. Цяпер на тэрыторыі базы адпачынку “Благо” ў Салтанаўцы з’явілася чарговая, 9-метровы «Маяк надзеі» – расказаў майстар у сваім Instagram.

– За аснову працы ўзяты маяк Ля Жуман – піша Іван Карпіцкі – Канструкцыя была пабудавана на малюсенькім каменным выступе. З-за неверагоднай складанасці і небяспечнага штармавога надвор’я будаўніцтва маяка расцягнулася на 7 гадоў. Сусветную вядомасць будынку прынёс фатограф Жан Гішар, які сфатаграфаваў маяк Ла-Жуман падчас зімовага шторму ў 1989 годзе.

Калі верталёт з Жанам Гішарам на борце ляцеў да маяка, на ім дзяжурыў Тэадор Малхорн, які думаў, што яны прыляцелі забраць яго з маяка і адвезці ў бяспечнае месца. У той момант, калі ён апынуўся на вуліцы, чарговая хваля з грукатам разбілася аб сцены маяка. На шчасце, вартаўнік своечасова заўважыў надыходзячую небяспеку і кінуўся да дзвярэй. Тэадор Малхорн застаўся жывы і шчасліва перажыў страшны шторм. Тэадор Малхорн, які з’явіўся на сусветна вядомых фотаздымках, працаваў на маяку адным з апошніх, у 1991 годзе маяк быў аўтаматызаваны.

Фота: Інстаграм Івана Карпіцкага