Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег – цяпер і ў Дрыбіне

Нядаўна беларуская міліцыя абвясціла, што раней асуджаныя грамадзяне краіны будуць прыцягвацца да грамадскіх прац. Гэта закране людзей, якія раней былі ў зняволенні і цяпер вызваліліся, а таксама тых, каму судом было вынесенае пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.

Гэтая практыка атрымала свой розгалас у беларускіх СМІ, а цяпер яна дакацілася таксама да раённых цэнтраў Магілёўшчыны. Так, дрыбінская раённая газета “Савецкая вёска” паведамляе, што “падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі ачысцілі ад снегу тэрыторыю, размешчаную каля раённага цэнтра дзіцячай творчасці. У акцыі ўдзельнічалі раней судзімыя жыхары г.п. Дрыбін і раёна, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываюць пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.”

Фота: “Савецкая вёска”