Мужчыну з нажом нейтралізавалі ў Бабруйску

Вечарам 20 студзеня па Бабруйску хадзіў мужчына з нажом – пагражаў людзям і наносіў пашкоджанні прыпаркаваным аўтамабілям. Для таго, каб нейтралізаваць грамадзяніна, супрацоўнікам міліцыі прыйшлося страляць па нагах – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. 

Адзначаецца, што ўзброены нажом мужчына пайшоў на супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, калі яны прыбылі на выклік. Ён адмовіўся выкідаць зброю і пасля папярэджвальных стрэлаў у паветра супрацоўнікі дэпартамента адкрылі агонь па нагах мужчыны. Той паспрабаваў здзейсніць спробу суіцыду, але гэтаму перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі. З траўмамі, 44-гадовы жыхар Бабруйска шпіталізаваны.

Фота: УУС, скрыншот