У Клімавічах прарывала трубу, мікрараён застаўся без вады

Уначы з нядзелі на панядзелак на вуліцы Леніна ў раёне дома №76 у Клімавічах адбыўся прарыў водаправоднай магістралі – піша “Родная ніва”.

Паведамляецца, што жыхары мікрараёна засталіся без водазабеспячэння. На месцы працавала аператыўная брыгада спецыялістаў “Касцюковічыводаканала”. Ці ўдалося ім справіцца з прарывам і як хутка – невядома.

Фота: “Родная ніва”