История борщевика Сосновского. Чем советский опыт растениеводства оборачивается для Беларуси

В Беларуси произрастает более 300 инвазивными видов растений, которые опасны для здоровья человека, снижают продуктивность сельскохозяйственных угодий и наносят вред природным экосистемам. Борщевик Сосновского один из их.

После химобработки требуется освоение освобожденных от инвазивных растений земель

Он растет во всех регионах страны. Больше всего его в Витебской области, на втором месте – Минская. Системная борьба с ним ведется в основном химическим способом более 10 лет . В 2008 году была разработана специальная программа по борьбе с ним.

Это растение уменьшает урожай ягод и грибов, приводят к исчезновению и в дальнейшем к вымиранию редких видов растений, многие из которых являются национальным достоянием нашей страны.

“По оценкам ученых, скорость экспансии и расширение мест произрастания инвазивных видов растений составляет 15-20% в год, и если своевременно и качественно не осуществить весь комплекс мероприятий сегодня, то через 3-4 года затраты на данный вид работ увеличатся более чем в 2 раза», — передаёт информационное агентство Белта, ссылаясь на Минприроды.

Полное уничтожение инвазивных видов растений на засоренных семенами территориях обеспечивает сохранение экологического равновесия в агробиоценозах, но при этом после проведения химической обработки требуется обязательное освоение сельскохозяйственных земель для вовлечения их в хозяйственный оборот.

История борщевика Сосновского

Борщевик Сосновского – искусственно выведенный вид, созданный на основе диких сородичей. Ученые начали работать над ним в 1940-х годах, чтобы решить проблему обеспечения кормами общественного стада. В конце 1950-х, вслед за кукурузой, борщевиком начали заселять поля. Он легко дичал и бесконтрольно нарушал экологическое равновесие на новых территориях.

Люди, которые работали с борщевиком, получали ожоги І-ІІІ степени, а молоко после кормления коров “элитным” силосом было горьким и почему-то долго не кисло.

В Беларусь борщевик попал централизованным способом, и частным порядком – через специалистов-энтузиастов, которые перенимали новые технологии для своих хозяйств. Тогда в СМИ освещался передовой опыт по выращиванию борщевика, рекламировался его большой кормовой потенциал.

 

 

Змялеў Дняпро. Спадзеў на дажджы. Абноўлена

На абмяленне ракі звяртаюць увагу жыхары Магілёва. Яны спадзяюцца, што яе выратуе дождж, які абрынуўся 21 чэрвеня на горад.

10 чэрвеня Белгідрамет папярэджваў аб праблемах з суднаходствам. Тады гараджане заўважылі, што прагулачнае судна, якое курсуе па рацэ, вымушанае было скарэктаваць маршрут.

20 чэрвеня Белгідрамет паведаміў ужо пра неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.

Падобная сітуацыя была на іншых буйных рэках вобласці. На Сажы ў Крычаве і Слаўгарадзе ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, што лімітуе суднаходства. А на Бярэзіне ў Бабруйску ўзровень сягнуў яе.

Белгідрамэт адзначае: на рэках вобласці наагул пераважае абмяленне.

Тым часам тыя хто назірае за зменамі клімату і сітуацыямі на рэках адзначаюць, што ў мінулыя гады абмяленне было большым.

Бліжэйшымі днямі нас чакаюць неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з’явы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца моцныя дажджы, узмацненне ветру.

У працяг тэмы. Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі забараніў купацца дзецям і дарослым на гарадскім пляжы, піша “Веснік Магілёва”.

Узятыя пробы вады з Дняпра не адпавядаюць гігіенічным нарматывам і мікрабіялагічным паказчыкам. У рацэ забароненыя заняткі воднымі відамі спорту.

Тое ж тычыцца пляжам на Пячэрскага і Грабянёўскага азёраў.

 

 

Пад Магілёвам легкавушку засыпала бярвеннем з лесавоза – фота, відэа

Надзвычайнае здарэнне адбылося на шклоўскай трасе, адразу каля кальца, што злучае дарогу з магілёўскай аб’язной.

 

Аварыя адбылася непасрэдна падчас моцнай залевы, што накрыла Магілёўшчыну апоўдні 21 чэрвеня.

Верагодна, што падчас здарэння ніхто не пацярпеў. На месцы аварыі адсутнічала хуткая, прыбыў толькі экіпаж ДАІ, а вадзіцельскае і пасажырскія месцы выглядалі незакранутымі.

 

Памёр Сяргей Гардун, высілкамі якога свет пабачылі пераклады рэлігійных тэкстаў на беларускую мову

У 2019 годзе на беларускую мову пераклалі Новы Запавет, які складаецца з 27 асобных кніг. Кіраўніком працоўнай групы быў Сяргей Гардун.

У адным з інтэрв’ю ён казаў, што да школы рускай мовы наогул не чуў. Толькі беларускую

Пра смерць рупліўца беларушчыны паведаміла ў Фэйсбуку тэолаг і рэдактар парталу «Царква» Наталля Васілевіч.

«Ён быў адной з цэнтральных вежаў будынку пад назвай Беларуская праваслаўная царква», – напісала яна. – За апошнія два тыдні за яго маліліся многія – ён з’яднаў многіх з нас у малітве. Няхай жа нас цяпер і памяць пра яго яднае адно з адным»

Сяргей Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 году ў вёсцы Дзівін Кобрыньскага раёну. Закончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік ангельскай і французскай моў».

У 1984 годзе закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1987 – Маскоўскую духоўную акадэмію.

Прафесар, мітрафорны протаіерэй, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

Быў выкладчыкам Жыровіцкай духоўнай семінарыі, першым прарэктарам Інстытуту тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла.

Валодаў дзевяццю мовамі, праводзіў набажэнствы і па-ангельску.

Адстойваў права вернікаў на беларускамоўныя набажэнствы. Лічыў, што ініцыятыва беларускамоўных набажэнстваў можа ісці не толькі ад прыхаджан, але і ад святара, настаяцеля, спевакоў хору.

фота: zviazda.by

Аглядаць турыстам палац у Жылічах перашкаджаюць рэстаўрацыйныя працы. Абяцаюць іх скончыць сёлета

Рэстаўрацыю палацава-паркавага ансамблю ў Жылічах, узведзенаму 200 год таму, абяцаюць яе завяршыць сёлета, калі будуць трымацца плану.

За 13 гадоў аднаўленне помніка архітэктуры праходзіла з рознай ступенню актыўнасці. Як піша інтэрнэт-выданне «Бобруйский курьер» імпульс працам надало ўключэнне аб’екта ў інвестыцыйную праграму Магілёўшчыны.

Ужо адрэстаўраваны ляпны дэкор парадных залаў палаца, кафляныя печы, каміны з мармуру, мастацкі паркет. Афарбоўваецца фасад, добраўпарадкоўваецца прылеглая тэрыторыя.

Неўзабаве рэстаўратары возьмуцца за афармленне інтэр’ерных залаў. Яны пастараюцца з максімальнай дакладнасцю перадаць дух пачатку 19 стагоддзя, балазе захаваліся фатаграфіі ўнутранага аздаблення палацу. На аснове старых здымкаў беларускія вытворцы абяцаюць зрабіць мэблю для афармлення інтэрʼераў.

Турысты наведваюць комплекс і цяпер, піша «Бобруйский курьер», спасылаючыся на дырэктара Ўладзіслава Кулакевіча. Летась у ім пабывала пад 6 тысяч чалавек. Сёлета ўжо больш за 3 тысячы.

Прытоку ахвотных пабачыць адну з цікавостак Магілёўшчыны перашкаджаюць рэстаўрацыйныя працы.

Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах – гісторыка-культурныя каштоўнасць міжнароднага ўзроўню.

Яго ўзяўся ўзводзіць адзін з найбагацейшых людзей Бабруйшчыны таго часу Ігнат Булгак. Па яго сьмерці комплекс не аднаразова перабудоўваўся, але захоўваючы адзіны класічны стыль.

За савецкім часам у ім месціўся дзіцячы дом, агранамічная школа. У вайну гітлераўцы ўладкавалі разгарнулі шпіталь. З 1950-га года ў палацы працаваў сельскагаспадарчы тэхнікум. У цэлым будынак, перажыўшы дзве вайны, застаўся ў добрым стане.

фота: wikimedia.org

 

У бабруйскай краме наведнікам раздаюць жывёлаў. Бясплатна

У Бабруйску працуе незвычайная заалагічная крама. У ёй не прадаюць жывёлаў, а аддаюць.

Месціцца яна ў гандлёвым цэнтры «Карусель». Штодня ў краме праводзіцца выставы жывёлаў, якія шукаюць сабе дом. Любы ахвотны можа ўзяць сябе ўпадабанага звярка бясплатна.

 

Інтэрнэт-выданьне «Бобруйский курьер» піша, што такая крама адзіная ў Беларусі. Яе заснавальніца – бабруйчанка, зааваланцёрка Алёна Граўцава.

Па яе словах яна доўга шукала памяшканне пад краму. Арэндадаўцы адмаўлялі ёй прадстаўляць плошчу, калі даведваліся пра жывёлаў.

Пагадзіліся, кажа яна, толькі ў гандлёвым цэнтры «Карусель». Да гэтага валанцёрка праводзіла ў ім дабрачынныя выставы бяздомных жывёлаў. На іх наведнікі маглі разжыцца гадаванцам.

 

Мы не должны прекращать поддержку Украины, считает Генеральный секретарь НАТО Йенс Столтенберг

Он считает, что война в Украине может продлиться несколько лет и призвал дальше поддерживать Киев, противостоящий российской агрессии, передаёт Русская служба BBC News.

“Мы должны подготовиться к тому, что на это могут уйти годы. Мы не должны прекращать поддержку Украины, – говорит глава НАТО. – Даже несмотря на то, что цена может оказаться высокой – не только военной поддержки, но и с точки зрения цен на энергию и продовольствие”.

На его взгляд поставка Украине более современного оружия повысит ее шансы на освобождение Донбасса, большая часть которого в настоящее время находится под контролем России.

 

Расія шукае шляхі абыходу санкцый для набыцця ваенных тэхналогіяў, сцвярджае разведка Канады

Расійскі абаронна-прамысловы комплекс залежыць ад імпартных дэталяў, таму актыўна шукае шляхі абыходу санкцый, каб набыць заходнія ваенныя тэхналогіі і кампаненты.

Ён мае патрэбу ў замежных кампанентах і тэхналогіях для мадэрнізацыі войск, паведамляе выведка Канады (CSIS) у Twitter.

«Спробы расейскіх зацікаўленых бакоў ухіліцца ад гэтых санкцый і незаконна набыць заходнія тэхналогіі падвойнага выкарыстання, ці абмежаваных тэхналогіяў будуць працягвацца і патэнцыйна расці, у тым ліку і ў Канадзе», – адзначае спецслужба гэтай краіны.

Інфармацыйнага агенцтва УНІАН піша, што праз санкцый у Расіі застаецца ўсё менш найноўшых узбраенняў, аднак яна здольная ваяваць ад 6 да 12 месяцаў. У расіян, адзначае выданне, ёсць нямала складоў, з якіх можна раскансерваваць тэхніку і перакідваць яе на фронт, але гэта будзе значна больш старая тэхніка.

фота: profi-forex.org

 

Расійскі журналіст Дзмітры Муратаў прадаў нобэлеўскі медаль. Грошы пойдуць на дапамогу ўкраінскім дзецям-уцекачам

Галоўны рэдактар расійскай «Новой газеты» быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у 2021 годзе «за высілкі ў захаванні свабоды выказвання меркаванняў, што з’яўляецца абавязковай умоваю для дэмакратыі і міру».

Пра продаж медаля стала вядома з паведамлення на сайце гандлёвага дому Heritage Auctions, які вёў таргі. Выгаданыя сродкі будуць пералічаны ў дзіцячы фонд ААН (UNICEF).

dyn1.heritagestatic.com

Імя пакупніка невядомае.

Пра намеры расійскага журналіста прадаць нобэлеўскі мэдаль сталя вядома 22 сакавіку. Тады ён заявіў, што калектыў выдання ягоную ініцыятыву падтрымаў.

Неўзабаве пасля гэтага «Новая газета» аб’явіла аб прыпыненні выхаду ў інтэрнэце і друкаваным выглядзе да сканчэння вайны ва Ўкраіне. Было патлумачана, што выданне атрымала другое папярэджанне ад Раскамнагляду і таму, не можа працягваць працы.

Нобэлеўскую прэмію Муратаў падзяліў з філіпінскай журналісткай Марыяй Рэсай.

галоўнае фота: silverscreenbeat.com

Дзень у гісторыі. З’явіўся атракцыён “Кола агляду”. Нарадзіліся этнограф Аляксандр Сержпутоўскі, натураліст Жан Жылібер. Не стала мовазнаўцы Фелікса Стацкевіча і фалькларыста Генадзя Цітовіча

21 чэрвеня – Дзень летняга сонцастаяння.

Надышло астранамічнага лета. Сёння найдаўжэйшы дзень і найкарацейшая ноч у годзе.

На працягу тысячагоддзяў Дзень летняга сонцастаяння мела вялікае значэнне для нашых продкаў, якія падпарадкоўваліся прыродным цыклам. Для язычнікаў сонца валодала чароўнай уладай над усім жывым, а летняе сонцастаянне азначала найвышэйшы росквіт усіх сіл прыроды. Аднак сярэдзіна лета нагадвала таксама пра хуткае скарачэнне светлавога дня і немінучым набліжэнні зімы.

У паганскім календары славян гэта свята было прысвечаны богу сонца – Ярыле. У дні летняга сонцастаяння адзначаецца адно з самых старажытных святаў – Купалле. Яно прысвячаецца сонцу і росквіту зямлі і пад самымі рознымі назвамі вядома практычна ва ўсёй Еўропе.

belarus.by

21 чэрвеня 1741 года нарадзіўся Жан Эмануэль Жылібер (1741-1814).

Французскі і беларускі натураліст, хірург і анатам.

Стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі. 

Заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад. 

Прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. 

У Гродна стаіць помнік Жыліберу, у яго гонар назвы гарадскі парк.

wikimedia.org


21 чэрвеня 1864 года нарадзіўся Аляксандр Сержпутоўскі (1864-1930).

Беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнавец, літаратар.

Удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый.

Узнагароджаны за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак» Малым залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства.

Аўтар твораў пра жыццё палешукоў, збору песень з Горацкага, Чавускага, Мсціслаўскага, Клімавіцкага раёнаў.

wikimedia.org


21 чэрвеня 1893 годзе наведнікі Сусветнай выставы ў Чыкага ўпершыню ў гісторыі пракаціліся на коле агляду «Чортава кола».

Самае вялікае кола агляду адкрыта ў 2008 годзе ў сінгапурскі Singapore Flyer. Яго вышыня 165 метраў.

У 1970-1980-я гады колы агляду былі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. У Магілёве стаяла на Савецкай плошчы Магілёва, потым у дзіцячым парку каля Палацу вобласці. Дэмантавана.

Адзінае ў Магілёўскай вобласці кола агляду працуе ў самым усходнім райцэнтры краіны – у Хоцімску.

visitsingapore.com


21 чэрвеня 1962 году нарадзіўся Віктар Цой. Музыка. 

Лідар папулярнага ў Савецкім Саюзе рок-гурта «Кіно».

Песні Цою актуальныя па сёння. Ягоная кампазіцыя «Перемен» гучала на беларускіх акцыях пратэсту.

Віктар Цой загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў 1990 годзе.

belnaviny.by


21 чэрвеня 1967 года памёр Фелікс Стацкевіч (1897-1967).

Беларускі грамадскі і культурны дзеяч, складальнік «Эсперанта-беларускага слоўніка».

Працаваў дырэктарам Радашковіцкай беларускай гімназіі, старшынём Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, рэдактарам часопісу «Беларускі летапіс». 

Рэпрэсаваўся польскімі і савецкімі ўладамі.

wikimedia.org


21 чэрвеня 1986 года пайшоў з жыцця Генадзь Цітовіч (1910-1986).

Беларускі кампазітар, дырыжор, фалькларыст, этнограф.

Заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага хору Беларусі. Народны артыст СССР.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў.

Складальнік фальклорных зборнікаў. Аўтар 12 песень на ўласныя словы і вершы беларускіх паэтаў, больш за 60 апрацовак беларускіх народных мелодый.

ethno.by


У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”