Лядовыя каткі на «Тарпеда» і «Космас-корце» аднавілі сваю працу. Пра гэта.
– Тэмпература паветра зноў знізілася, што дазволіла ў найкароткія тэрміны аднавіць лядовае пакрыццё на двух лядовых палотнах. – расказаў “Магілёўскім ведамасцям” начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў – Плануецца, што на стадыёне “Спартак” каток пачне працаваць ужо з другой паловы заўтрашняга дня. Да новага зімовага сезону мы таксама абнавілі лыжную трасу ў Пячэрску, абсталявалі дзве новых у Падміколлі. Адна, каля 1 км, для вопытных лыжнікаў, другая – 200 м для тых, хто яшчэ толькі адкрывае для сябе радасць гэтага зімовага віду спорту. Працуе і пракат спортінвентара.
Санэпідслужбай Магілёўскай вобласці з 25 лістапада па 9 снежня бягучага года пры абследаванні 2 861 тэрыторый і аб’ектаў у частцы захавання санэпідзаканадаўства па пытанні правядзення суб’ектамі гаспадарання супрацьгалалёдных мерапрыемстваў выяўлены шматлікія выпадкі несвоечасовай ачысткі снегу – на 752 аб’ектах (а гэта 26,3% ад агульнай колькасці), несвоечасовага прымянення супрацьгалалёдных сродкаў на 741 (25,9%).
Асноўная частка парушэнняў прыпадае на ўнутрыдваровыя тэрыторыі (праезды, пешаходныя дарожкі, тратуары, вуліцы, аўтадарогі) – 597 парушэнняў нарматываў ачысткі снегу, і 591 парушэнне што да прымянення супрацьгалалёдных сродкаў.
На прыпыначных пунктах – 46 парушэнняў па ачыстцы снегу і 39 па прымяненні супрацьгалалёдных сродкаў.
Для ўстаранення парушэнняў патрабаванняў санэпідзаканадаўства кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў выдадзены рэкамендацыі, па выніках нагляду за выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства вынесена 4 пастановы аб накладанні штрафаў.
Вуліца Пухоўская пашырыць горад на поўнач у сёмым мікрараёне горада.
Рашэнне ад 11 жніўня 2009 г. пра будаўніцтва вуліцы Пухоўская нарэшце падыходзіць да стадыі рэалізацыі. Як паведамляе “Коммерческий курьер”, у мінулым годзе гарадская тэрыторыя павялічылася на 70 га. Рост адбыўся за кошт лесу і зямель, якія прылеглыя да Моладзёвага (альбо сёмага) мікрараёна. Праект нядаўна прайшоў экзамен, тэндар на выбар генеральнага падрадчыка адбудзецца неўзабаве.
Плануецца, што працы распачнуцца ў студзені 2023 года. Пры своечасовым фінансаванні трафік па новай вуліцы адкрыецца да канца наступнага года. Яе разліковая даўжыня будзе каля аднаго кіламетра. Усяго ўздоўж вуліцы, паводле агульнага плана, будуць пабудаваны дзесяць шматпавярховых жылых будынкаў.
Пухоўская стане самай паўночнай вуліцай Бобруйска, яна злучыць вуліцу Дняпроўскай флатыліі, праспект Будаўнікоў і Прыбярэзінскі бульвар.
Новая Зеландыя стала першай краінай у свеце, што ўвяла закон, паводле якога тытунь не будзе прадавацца асобам, якія нарадзіліся 1 студзеня 2009 года ці пазней.
Намеснік міністра аховы здароўя Аеша Верал заявіла пры прыняцці закона ў аўторак:
– Тысячы людзей будуць жыць даўжэй і будуць больш здаровымі, а сістэма аховы здароўя атрымае на 5 мільярдаў долараў больш, паколькі ім не трэба будзе лячыць хваробы, выкліканыя курэннем, такія як шматлікія віды раку, інфаркты, інсульты, ампутацыі.
Прадстаўляючы закон у першым чытанні, Верал сказала: «На працягу дзесяцігоддзяў мы дазвалялі тытунёвым кампаніям захоўваць сваю частку рынка, робячы іх смяротны прадукт усё больш і больш выклікаючым прывыканне. Гэта агідна і гэта дзіўна. У нас у краіне больш правілаў бяспекі продажу сэндвічаў, чым цыгарэт.”
– Узровень курэння рэзка падае. – дадала намеснік міністра аховы здароўя – Наша мэта – адмовіцца ад тытунёвага дыму да 2025 года – цалкам дасягальная.
Аднак новыя законы не будуць абмяжоўваць продаж вейпаў. Дадзеныя паказваюць, што, прынамсі, некаторыя новазеландцы адмовіліся ад курэння нікаціну і перайшлі з цыгарэт на вейпы.
Дадзеныя, апублікаваныя ў лістападзе, паказалі, што колькасць людзей, якія паляць штодня, упала ў Новай Зеландыі да 8% у параўнанні з 9,4% у мінулым годзе, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам з моманту пачатку рэгістрацыі.
Аднак рост колькасці штодзённых карыстальнікаў вейпаў стаў большым, чым колькасць штодзённых курцоў: 8,3% дарослых у цяперашні час паляць штодня, у параўнанні з 6,2% у мінулым годзе – піша The Guardian.
Фота ўзята з адкрытых крыніу і носіць ілюстрацыйны характар.
Новая Зеландыя стала першай краінай у свеце, што ўвяла закон, паводле якога тытунь не будзе прадавацца асобам, якія нарадзіліся 1 студзеня 2009 года ці пазней.
Намеснік міністра аховы здароўя Аеша Верал заявіла пры прыняцці закона ў аўторак:
– Тысячы людзей будуць жыць даўжэй і будуць больш здаровымі, а сістэма аховы здароўя атрымае на 5 мільярдаў долараў больш, паколькі ім не трэба будзе лячыць хваробы, выкліканыя курэннем, такія як шматлікія віды раку, інфаркты, інсульты, ампутацыі.
Прадстаўляючы закон у першым чытанні, Верал сказала: «На працягу дзесяцігоддзяў мы дазвалялі тытунёвым кампаніям захоўваць сваю частку рынка, робячы іх смяротны прадукт усё больш і больш выклікаючым прывыканне. Гэта агідна і гэта дзіўна. У нас у краіне больш правілаў бяспекі продажу сэндвічаў, чым цыгарэт.”
– Узровень курэння рэзка падае. – дадала намеснік міністра аховы здароўя – Наша мэта – адмовіцца ад тытунёвага дыму да 2025 года – цалкам дасягальная.
Аднак новыя законы не будуць абмяжоўваць продаж вейпаў. Дадзеныя паказваюць, што, прынамсі, некаторыя новазеландцы адмовіліся ад курэння нікаціну і перайшлі з цыгарэт на вейпы.
Дадзеныя, апублікаваныя ў лістападзе, паказалі, што колькасць людзей, якія паляць штодня, упала ў Новай Зеландыі да 8% у параўнанні з 9,4% у мінулым годзе, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам з моманту пачатку рэгістрацыі.
Аднак рост колькасці штодзённых карыстальнікаў вейпаў стаў большым, чым колькасць штодзённых курцоў: 8,3% дарослых у цяперашні час паляць штодня, у параўнанні з 6,2% у мінулым годзе – піша The Guardian.
Дзень святога апостала Андрэя Першазванага (праваслаўны каляндар).
Святы апостал Андрэй родам з Віфсаіды Галілейскай. Стаў першым вучнем Хрыста і першым вызнаў Яго Збаўцам, прывёў да Хрыста свайго старэйшага брата Сымона, будучага апостала Пятра.
Паводле паданняў Андрэй з пропаведзямі прайшоў Малую Азію, Фракію, Македонію, Скіфію, Прычарнамор’е, прайшоў па Дняпры – да месца, дзе цяпер Кіеў і паставіў крыж на кіеўскіх гарах, потым пайшоў да будучага Ноўгарада праз сучасныя беларускія землі.
Пакутніцкую смерць прыняў у Патрасе. Тыран горада, язычнік Эгеат загадаў не прыбіваць рук і ног яго да крыжа, а прывязаць іх. Крыж меў форму літары “Х” і атрымаў назву “Андрэеўскі крыж”.
У 357 годзе мошчы святога апостала Андрэя Першазванага перанесены ў Канстанцінопаль у храм Святых Апосталаў, у 1208 годзе перавезены ў Італію і змешчаны ў кафедральным храме ў Амальфі.
У даўніну на Андрэя слухалі ваду: раніцай ішлі на раку, рабілі палонку, перш чым зачэрпнуць вады, апускаліся на калені на край палонкі, дакраналіся вухам да лёду і слухалі:
Калі шумная вада, то трэба чакаць завеі, сцюжы.
Калі ціхая вада на Андрэеў дзень, то зіма будзе ціхай, добрай.
У гэты дзень ў 304 годзе забіта пасля асляплення за веру ў Хрыста пакутніца з Сіракузаў – Святая Люсія, (286-304).
Апрача гэтага, існуе легенда, што нейкая Люсія жыла ў Сярэднявеччы і была жонкай шведскага рыбака. Аднойчы яе муж адправіўся ў мора, але разгулялася бура. Нячыстая сіла, якая гуляла па Зямлі ў гэтую ноч, пагасіла маяк, і тады Люсія выйшла на высокую скалу з ліхтаром, каб асвятляць любімаму дарогу да прычала. Чэрці раззлаваліся, напалі на дзяўчыну і адрэзалі ёй галаву. Але нават пасля смерці яе прывід стаяў на скале з ліхтаром.
У дзень святой Люсіі ў Стакгольме і Хельсінкі праходзяць цырымоніі выбараў і каранацыі Люсіі, якую ўпрыгожваюць у белую сукенку і апранаюць вянок з запаленых свечак, пасля чаго пачынаецца ўрачыстае карнавальнае шэсце дзяцей. У кожнай школе таксама выбіраюць сваю Люсію і ладзяць святы са спевамі традыцыйных гімнаў.
Фота: Святочная працэсія ў гонар Св. Люсіі, Швецыя, 2007
1581 год. У вёсцы Ківерава Гара каля Яма Запольнага, у 80 км ад Пскова, пачаліся руска-польскія перамовы.
У студзені 1582 года было заключана 10-гадовае Ям-Запольскае перамір’е з Рэччу Паспалітай. Маскоўская дзяржава адмаўлялася ад Лівоніі і беларускіх земляў.
1826 год. Пайшоў з жыцця Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.
Беларускі рэлігійны дзеяч, літаратар, навуковец. Дзядзька В. Дуніна-Марцінкевіча.
У 1773 годзе стаў біскупам Беларускай дыяцэзіі, у 1780 – Магілёўскай архідыяцэзіі, з 1782 – архібіскупам Магілёўскім. З 1798 года – мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі. Спачуваў паўстанню 1794 года.
У Магілёве заснаваў друкарню, тэатр, бровар, суконную фабрыку, аранжарэю ў Буйнічах. Пабудаваў касцёл Святога Станіслава ў в. Маляцічы (зараз – Крычаўскі раён).
Аўтар вершаў, казанняў, паэм. Апекаваў навуцы. Старшыня Вольнага эканамічнага таварыства, прэзідэнт (1813) Імператарскай Акадэміі навук.
Адзін з заснавальнікаў ідэалогіі заходнерусізму. Аўтар «Граматыкі літоўскай» са слоўнікам (пад «літоўскай мовай», мусіць, мелася на ўвазе беларуская)
Захапляўся помнікамі старажытнасці, збіраў манускрыпты. Аўтар «Гісторыі Таўрыды», «Гісторыі сарматаў і славян».
У Магілёве захаваўся будынак былога палаца Сестранцэвіча (вул. Ленінская, 25). У Пецярбургу ўстаноўлены мармуровы бюст.
Пахаваны ў Пецярбургу ў пабудаваным ім касцёле Св. Станіслава.
Вядомая польская мастачка. Працавала на Гродзеншчыне. Дачка скульптара Вінцэнта Балзукевіча, сястра мастакоў Баляслава і Юзафа Балзукевічаў.
Працавала ў жанрах партрэта і пейзажа, кветкавым нацюрморце, пісала інтэр’еры архітэктурных помнікаў, займалася рэлігійным жывапісам, роспісам касцёлаў (“Помнік Тызенгаўзу ў фарным касцёле ў Гродне”, «Сакрыстыя ў касцёле бэрнардынаў у Вільні”).
Творы захоўваюцца ў музейных зборах Вільні, Варшавы, Коўна, у касцёлах Гродна.
Яе творы належаць розным напрамкам жывапісу: з мадэрністычнай дэкаратыўнасцю, сімвалічныя сваім містычным настроем, вытанчаныя па малюнку і каларыце сецэсійны абраз «Святы Губерт» і рэалістычныя партрэты Антонія Вівульскага і Вінцэнта Сляндзінскага.
Беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана).
Скончыла Беларускую кансерваторыю.
У 1939-1941 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх.
Пад час акупацыі працавала ў Мінскім гарадскім тэатры, у 1943 годзе выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча.
3 чэрвеня 1944 года на эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней – Беларускі тэатр эстрады). З 1954 года – сакратар, дыктар беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Запісала некалькі грампласцінак.
У 1950-1954 гадах жыла ў ЗША: канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху.
Дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны святар, публіцыст, педагог.
Актыўна ўдзельнічаў у Мінскім царкоўным саборы (1942), які абвясціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
У нямецкім Рэгенсбургу арганізаваў беларускі праваслаўны прыход, пабудаваў царкву Ефрасінні Полацкай, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы.
Настаяцель беларускай парафіі ў Саўт-Рыверы.
Памёр 8 жніўня 1976 года ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля Глен-Спэй, штат Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
Прадстаўнікі партый сацыялістаў-рэвалюцыянераў і сацыялістаў-федэралістаў абвінавацілі сацыял-дэмакратычнае кіраўніцтва Рады БНР у згодніцтве і супрацоўніцтве з польскімі акупацыйнымі ўладамі. У выніку бальшыня Рады (50 чалавек) засталася дзейнічаць пад неафіцыйнай назвай Народная рада БНР на чале з абраным старшынёй П. Крэчэўскім, а меншыня (37 чалавек) выйшла з яе складу і на наступны дзень, 14 снежня, сфарміравала Найвышэйшую раду БНР на чале з Язэпам Лёсікам. Польскія ўлады прызналі апошнюю, аднак мала лічыліся з ёй. У чэрвені 1920 года Найвышэйшая рада патрабавала ад Польшчы прызнаць незалежнасць БНР.
Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, удзельнік Першай сусветнай вайны (штабс-капітан).
Член прэзідыума І Усебеларускага з’езда ад вайскоўцаў-беларусаў, міністр юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце – першым урадзе БНР, дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне.
Арыштаваны ў 1932 годзе, асуджаны да 5 гадоў і этапаваны ў Свірскі канцлагер. Зноў арыштаваны ў 1936, асуджаны да 5 гадоў зняволення.
2007 год. Падпісаны Лісабонскі дагавор аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўрапейскім саюзе і Дагавор аб заснаванні Еўрапейскай супольнасці.
Міжнародны дагавор, падпісаны на саміце ЕС у манастыры іеранімітаў ў Лісабоне.
Закліканы замяніць сабой Канстытуцыю ЕС, якая не ўступіла ў сілу, і ўнесці змены ў дзеючыя пагадненні аб Еўрапейскім саюзе ў мэтах рэфармавання сістэмы кіравання ЕС.
13 снежня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Верагоднасць ападкаў невялікая – 10-15%. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра -1…-3°C. Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с.
Да канца тыдня дзённыя тэмпературы прагназуюцца ў дыяпазоне -4…-8°C, у чацвер, 15 снежня каля 0°C і мокры снег з дажджом, а ў ноч да -14…-15°C і з вятрамі хуткасцю да 17 м/с.
Начныя тэмпературы на выходныя 17 і 18 снежня могуць апусціцца да -15…-20°C, а ў дзённыя часы слупок тэрмометра не падымецца вышэй за -5…-8°C. Хуткасць вятроў можа дасягнуць да 15 м/с, перадасцярагаюць сіноптыкі.
Мірнаму жыццю жыхароў Асіповіцкага раёна замінаюць не толькі падрывы, але і баявыя стрэльбы беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Яны на палігоне інтэнсіўна праходзяць з красавіка бягучага года.
Гукі падрываў на палігоне пад Асіповічамі чуе палова жыхароў раёна і нават пасажыры цягнікоў Мінск – Гомель, ці Мінск – Магілёў. Падрыўныя працы небяспечныя, нягледзячы на меры аховы.
Падрывы, як паведамляе «Асіповіцкі край», увесь снежань праводзяцца ў працоўныя дні з 7:00 да 16:00.
За гадзіну да пачатку падрываў на палігоне паднімаюць чырвоны сцяг і выстаўляюць ачапленне, за 10 хвілін падаецца ўмоўны гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу на працягу 2-3 хвілін.
Падрывы гэтыя вельмі небяспечныя. Людзям забаронена набліжацца да межаў палігона ў радыусе 2 кіламетры. Да ведама, ускраек Асіповічаў знаходзіцца ў 3-х кіламетрах, а аграгарадок Пратасевічы яшчэ бліжэй – 1,5 кіламетра.
Знаходжанне грамадзян у межах палігона ў любы час забаронена і небяспечна, можа пагражаць штрафам у 10-30 базавых велічыняў, грамадскімі работамі або адміністрацыйным арыштам. За збор снарадаў на тэрыторыі палігона пагражае крымінальная адказнасць.
Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц.
Паселішча з адным адзіным прамысловым прадпрыемствам і з ментальным вінегрэтам, дзепераплятаецца савецкасць, прыхільнасць да рускай культуры і тутэйшы культурніцкі пласт.
Сёлета Краснаполле адзначае юбілей – 215 год з часу заснавання.
Першыя звесткі аб узнікненні гандлёва-рамеснага паселішча на месцы сённяшняга раённага цэнтра на падставе гісторыка-археалагічных дадзеных адносяцца да 1707 года. З 1773 года Краспаполле ўвайшло ў склад Чэрыкаўскага павета Мсціслаўскага ваяводства. З 1774 года краснапольскія землі спачатку пэўны час належалі князю Аляксандру Галіцыну, а пасля перайшлі ва ўладанне фаварыта расейскай імператрыцы Кацярыны ІІ Рыгора Пацёмкіна.
Ужо да 1846 года мястэчка Краснаполле было вядома як буйны гандлёва-рамесны цэнтр ўсходняй Магілёўшчыны, куды з’язджаліся не толькі мясцовыя, але і расійскія і ўкраінскія купцы, асабліва ў дні кірмашоў.
У другой палове 19-га стагоддзя Краснаполле ўваходзіла ў склад Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні і належала Бенкендорфам. Тут знаходзіліся народнае вучылішча, аптэка, сельская бальніца на 20 месцаў, тры скураныя майстэрні і броварня, 3 гарбарных і 9 маслабойных заводаў, вадзяны млын. На 1890 год у мястэчку было 412 будынкаў, штогод праводзілася чатыры кірмашы. Па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 года мястэчка Краснаполле налічвала больш за 3 тысячы жыхароў, аднак у асноўным гэта было яўрэйскае насельніцтва.
У савецкі час, нягледзячы на тое, што Краснаполле стала раённым цэнтрам, мястэчка заставалася невялікім. Тут не было створана буйной прамысловасці, пагэтаму прыток насельніцтва быў невялікім. Тым не менш за савецкім часам Краснаполле вырасла амаль ў два разы, аднак працягвала заставацца маленькім мястэчкам Магілёўшчыны.
Найменне горада
Ёсць дзве версіі паходжання назвы Краснаполле. Адна з іх звязваецца з “Красным полем” – месцам бітвы Пятра І са шведамі ў Паўночнай вайне. Нездарма ў розных частках мястэчка на сёння можна пабачыць драўляныя гарматы з выявай сучаснага герба Краснаполля. Другая версія тлумачэння тапоніма “Краснае поле” – месца, якое багатае чырвонай глінай.
Аднак варта адзначыць, што ў пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца таксама пад назвай Маластоўка па найменню рэчкі, што цячэ праз мястэчка. Напрыклад, пад такой назвай узгадваецца сучасны раённы цэнтр у 1784 годзе. Праўда ў далейшым паселішча ўжо фігуруе пад назвай Краснаполле. Якая назва больш гістарычная і аўтэнтычная – гэтае пытанне застаецца адкрытым.
Герб БССР, маленькая плошча з помнікам Леніну і шыльда Пушкіну
Краснаполле – адзіны горад у Магілёўскай вобласці, у якім на будынку мясцовага райвыканкама дагэтуль размешчаны герб не Рэспублікі Беларусь, а Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Ды і сам райвыканкам можа здзівіць бэзава-шэрай расфарбоўкай фасада, што не характэрна для раённых адміністрацыйных будынкаў.
Зусім недалёка ад мясцовага райвыканкама, на невялікай местачковай плошчы, размешчаны мармуровы помнік правадыру камуністаў – Уладзіміру Леніну. Прычым выгляд помніка стварае ўражанне, што ўсталяваны ён быў недзе 10-15 год таму, настолькі добрая яго захаванасць. Вобраз Леніна ў скульптурнай выяве выглядае досыць стрыманым: худы і высакаваты, з завостраным тварам, без ускінутай уверх рукі, а наадварот схаванай у кішэні верхняга адзення.
Цэнтральная плошча мястэчка, на якой знаходзіцца помнік правадыра пралетарыята, выглядае вельмі сціплай, з простай забудовай. Больш за тое, яе не замасцілі пліткай, а пакінулі у адзежы старога асфальта.
У цэнтра горада таксама размешчаны будынак Белпошты, адметны тым, што на ім знаходзіцца шыльда, якая ўсталявана з нагоды 200-годдзя з часу нараджэння Аляксандра Пушкіна. Гэта круглая дата адбылася яшчэ ў 1999 годзе, калі і была ўсталявана шыльда на будынку пошты. Натуральным чынам класік рускай літаратуры не мае ніякага дачынення да Краснаполля, нават гіпатэтычнага.
Працягам савецкай спадчыны з’яўляецца ваданапорная вежа з зоркай, якая знаходзіцца ў канцы мястэчка на вуліцы Энергетыкаў. Вежа ўяўляе цікавасць менавіта ў спалучэнні з зоркай, бо архітэктурна яна выглядае досыць стандартна.
Аддаленасць, неразвітая прамысловасць, аграэстэтыка
Гарадскі пасёлак Краснаполле пяты з канца спіса раённых цэнтраў Беларусі, па колькасці насельніцтва ў рэспубліцы, але ўзначальвае найменш населены раён краіны, які сур’ёзна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Больш за тое, Краснапольскі раён аддалены ад ўсіх транзітных трас і чыгуначных дарог, а таксама не мае развітой прамысловасці.
Яшчэ адносна нядаўна ў мястэчку быліразмешчаны камбінат будматэрыялаў і апрацоўкі ільну, масларобны іагароднінасушыльны заводы, а таксама хлебазавод, аднак іх дзейнасць была спынена зпрычыны нерэнтабельнасці. Толькі ўявіце сабе, што раён не выпускае свайго хлеба і ягозавозяць з суседніх раёнаў. На сайце райвыканкама белым па чорнаму напісана: “У Краснапольскім раёне ажыццяўляе вытворча-гаспадарчую дзейнасць адна прамысловая арганізацыя – Краснапольскае унітарнае вытворчае камунальнае прадпрыемства “Жылкамунгас”.
Прадстаўлена ў Краснаполлі ў шырокім выглядзе і аграэстэтыка. Паселішча адзначаецца тым, што ў мястэчку шмат размаляваных у розныя колеры камянёў, што, здаецца, больш нідзе столькі не ўбачыш, хоць мястэчка па тэрыторыі дастаткова маленькае. Для аматараў рознакаляровага ўспрыняцця свету Краснаполле будзе сапраўдным раем на Зямлі, дзе камяні размаляваны ва ўсе колеры вясёлкі.
Адметнасці раённага цэнтра
Маленькае Краснаполле адметна тым, што ў ім штогод праводзіцца міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечары». «Тэатральныя вечары» прадстаўлялі сабой своеасаблівы форум, месца для абмеркаванняў тэатральных праблем, спектакляў, для ўстанаўлення зносін акцёраў, рэжысёраў, аматараў тэатральнага мастацтва.
З 2013 года фестываль праводзіцца штогод і мее статус міжрэгіянальнага. Ён аб’ядноўваў аматарскія тэатры розных напрамкаў з усіх куткоў нашай краіны і краін замежжа. У 2018 годзе прайшоў VII Міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечары», які быў прымеркаваны да 100-годдзя Краснапольскага народнага тэатра. Нездарма каля жоўтага будынка мясцовага цэнтра культуры размешчана малая архітэктурная форма ў выглядзе двух масак як сімвалаў фестываля.
Штогод у Краснаполлі таксама праводзіцца фестываль народных промыслаў і раместваў «Краснапольскі глечык». Яго асноўныя мэты – выяўленне і падтрымка таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці Краснапольшчыны, а таксама адраджэнне, захаванне і развіццё творчасці майстроў Магілёўскага краю, падтрымка лепшых узораў народнай творчасці. У Краснаполлі для адраджэння ганчарнага промыслу стварылі нават ганчарную мастэрню, у якой спецыялісты могуць даць майстр-клас па вырабе не толькі ганчарнага посуду, але і вырабе гліняных цацак-свісцёлак. Сімвалічна, што на гербе раённага цэнтра размешчана выява залатога гарлача.
Сярод іншых адметнасцяў адзначым шэраг старых будынкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стст. Прычым у адным з такіх будынкаў знаходзіцца мясцовы гісторыка-этнаграфічны музей, які налічвае пяць экспазіцыйных і выставачных залаў, якія падрабязным чынам знаёмяць з мінулым Краснапольшчыны.
Адзначым таксама яўрэйскія могілкі, якія знаходзяцца фактычна ў ваколіцах мястэчка, што некалі былі важным месцам, бо яўрэйскае насельніцтва стагоддзе таму складала значную частку жыхароў мястэчка.
Нават учорашні дождж не застрашае магілёўскіх рыбакоў. Паглядзіце, колькі іх у працоўны час шукаюць свайго рыбацкага шчасця на лёдзе Фацінскай затокі.
Рыбакі – небаракі чамусьці ўпэўнены, што з імі нічога не здарыцца. mogilev.medіa паведамлялі пра небяспеку і забарону МЧС рыбалкі з пакуль яшчэ тонкага лёду. Шкада што людзі палохаюцца толькі тады, калі здараюцца няшчасці.
Супрацоўнік банка запытаў у 70-гадовай жыхаркі Магілёва, ці не тэлефанавалі ёй незнаёмыя асобы, і ці не яны папрасілі яе ўзяць крэдыт. “Не” – адказала яна, падазраючы, што работнік знаходзіцца ў змове з махлярамі.
Пенсіянерцы з Магілёва ў месэнджэры патэлефанаваў невядомы, які назваўся праваахоўнікам – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Невядомы паведаміў, што зламыснікі спрабуюць аформіць на яе крэдыт. Каб ім перашкодзіць, ёй неабходна самой узяць пазыку ў банку і адправіць нібыта на абаронены рахунак. Для пераканаўчасці мужчына нават даслаў фатаграфію свайго службовага пасведчання.
Магілявянка паверыла тэлефанаваўшаму, пайшла ў розныя банкі і ўзяла два крэдыты на агульную суму амаль 10 тысяч рублёў. Калі перад ухвалай выдачы крэдыту супрацоўнік банка паводле працэдуры праверкі пытаўся, ці не паступалі жанчыне званкі з невядомых нумароў, яна адказала адмоўна, лічачы, што ён у змове са зламыснікамі.
Усе атрыманыя грошы пацярпелая перавяла на ўказаны аферыстамі рахунак, у адказ атрымала скрыншот з інфармацыяй аб нібыта датэрміновым пагашэнні крэдыту і запэўненні, што з ёй хутка звяжуцца праваахоўнікі. Калі абумоўленыя тэрміны мінулі, яна звярнулася ў міліцыю.