Магілёўскія пляжы на Фацінскай затоцы і кар’еры ў Брадах адкрыюць для купання

Да сёлятняга сезона купання ў Магілеве будуць адкрыты 5 афіцыйных пляжаў. Летась іх было 3.

У гэтым годзе купацца будзе дазволена на пляжы Пячэрскага вадасховішча, на Святым возеры, на гарадскім пляжы ракі Днепр, а таксама на пляжы вадаёма ў вёсцы Брады і на Фацінскай затоцы Дняпра. 

Купанне ў апошніх двух месцах у мінулыя гады было забаронена, што не спыняла жыхароў Магілёва, і яны станавіліся масавымі парушальнікамі закону. Людзі цягнуліся ў спякоту да гэтых вадаёмаў, часам на гэтай глебе здараліся канфлікты з праваахоўнікамі, пра што пісалі mogilev.media. 

Найперш, трэба павіншаваць гараджан з легалізацыяй пляжа на Фацінскай затоцы. Яно лагічнае, бо вакол заліва ўжо праведзена добраўпарадкаванне: створана вулічная мэбля для адпачынку, створана ўтульная пляжная зона і месцы для паркоўкі транспарту. 

Пляж у Брадах яшчэ патрабуе навядзення парадку. 

Сотні рыбакоў выйшлі на лёд Дняпра. Фотафакт

Нават учорашні дождж не застрашае магілёўскіх рыбакоў. Паглядзіце, колькі іх у працоўны час шукаюць свайго рыбацкага шчасця на лёдзе Фацінскай затокі.

Рыбакі – небаракі чамусьці ўпэўнены, што з імі нічога не здарыцца. mogilev.medіa паведамлялі пра небяспеку і забарону МЧС рыбалкі з пакуль яшчэ тонкага лёду. Шкада што людзі палохаюцца толькі тады, калі здараюцца няшчасці.