Следчы камітэт праводзяць праверку па факту атрымання хімічных апёкаў жыхаркай Бабруйска – паведамляе сайт ведамства.
Працоўная аднаго з бабруйскіх заводаў 13 лютага была дастаўлена ў лякарню з хімічнымі апёкамі. Яна паведаміла, што на працы выпадкова на сябе выліла вядро сернай кіслаты.
Следчыя устанавілі, што ў парушэнне тэхнікі бяспекі жанчына ўмяшалася ў тэхналагічны працэс па вытворчасці этылавага спірту. Спроба ўручную паскорыць працу абярнулася для яе моцнымі апёкамі.
Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі вытворчай траўме.
Фота: Следчы камітэт