Каля Воршы раварыст патрапіў пад цягнік, яму адрэзала ногі

Трагедыя адбылася вечарам 23 студзеня на чыгунцы каля вёскі Пагост Аршанскага раёна. 55-гадовы жыхар горада Барань, які нідзе не працаваў, ляжаў на рэйках побач са сваім веласіпедам – паведамляе БелТА. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы.

У 19.35 яго пераехаў таварны поезд, які рухаўся па маршруце Баранавічы – Орша – Смаленск. Машыніст заўважыў на пуцях мужчыну, падаў гукавы сігнал, спрабаваў экстрана затармазіць састаў, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Мужчына атрымаў смяротныя раненні, у тым ліку цягніком яму адрэзала ногі.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.

Пілаваў дрэва і забіў чалавека – трагедыя ў Магілёўскім раёне

Неасцярожныя працы па спілоўванні дрэваў у адным з лясных масіваў Магілёўскага раёна 36-гадовы мясцовы жыхар ажыццяўляў у кастрычніку 2022 года – паведамляе “Прыдняпроўская ніва”. 

У выніку ствол спілаванага дрэва ўдарыўся аб зямлю, разламаўся, і адламаны кавалак нанес траўмы іншаму мужчыне, імя якога не называецца. Ад атраманых траўмаў ён сканаў на месцы. За грамадска небяспечныя дзеянні, якія прывялі да смерці іншага чалавека, супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа, яму пагражае да трох год няволі.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.

Тры ўпрыгожвання на 3000 рублёў скраў магілёвец у таксі з забытага гаманца

31-гадовая жыхарка абласнога цэнтра заявіла ў міліцыю, што ў яе былі выкрадзены ювелірныя вырабы на агульную суму ў 3000 беларускіх рублёў.

Два залатыя пярсцёнкі і крыжык зніклі з кашалька, які жанчына забыла ў таксі – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Прапажу мясцовая жыхарка знайшла дома і адразу ж набрала на мабільны тэлефон таксісту. Мужчына адказаў, што ўжо прыняў новую замову, але, як толькі выканае яе, адшукае кашалёк жанчыны. Пасля вадзіцель высадзіў пасажыраў, уважліва вывучыў задняе сядзенне салона і знайшоў чужую рэч. Ён прывёз кашалёк жанчыне, аднак тая выявіла золата ўнутры прапала

Аператыўнікі высветлілі, што чужыя ювелірныя вырабы забраў адзін з пасажыраў таксі, 28-гадовы малады чалавек, які ехаў з сябрамі і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.  Узбуджана крымінальная справа.

Фота: прэс-службы УУС

Падзенне дзевяцігадовай дзяўчынкі ў Магілёве – падрабязнасці

Нашы чытачы распавялі шчымлівыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння, якое днямі адбылося ў Магілёве ў адным з дамоў па праспекце Шмідта. Нагадаем, дзевяцігадовая дзяўчынка выпала з вакна кватэры на шостым паверсе і ўпала на дах магазіна, размешчанага на першым паверсе дома. У цяжкім стане яна была шпіталізаваная.

Як стала вядома Магілёў.media, дзяўчынка мае асаблівасці развіцця, і самастойна адчыніла вакно. Пасля падзення яна доўгі час праляжала на даху магазіна “Славянскі”. Калі ратавальнікі і “хуткая дапамога” забіралі дзяўчынку, тэмпература яе цела паказвала ўсяго 24 градусы. Зараз медыкі змагаюцца за жыццё малечы.

 

Дзевяцігадовая дзяўчынка ў Магілёве выпала з вакна шостага паверха

Здарэнне адбылося ў шматпавярховіку на праспекце Шмідта. 19 лістапада дзяўчынка 2013 года нараджэння выпала з вакна кватэры, размешчанай на шостым паверсе. Яна ўпала на дах прыбудавана да дома магазіна – паведамляе БелТа са спасылкай на прэс-службу міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У цяжкім стане дзяўчынка шпіталізаваная.

 

Рыбак патануў пад Бялынічамі

На беразе ракі Вабіч у Бялыніцкім раёне ратавальнікі знайшлі самаробны трактар з прычэпам, а каля берага – перавернутую лодку. Званок у службу МНС паступіў ад жонкі 65-гадовага мясцовага жыхара. Ён адправіўся на рыбалку на рэчку Вабіч у раён вёскі Пральня Вішоўскага сельсавета, і не вярнуўся своечасова. Непадалёк ад перавернутай лодкі, у камышах, у двух метрах ад берага ратавальнікі знайшлі цела мужчыны – паведамляе газета “Зара над Друццю”. Трагедыя адбылася вечарам 16 лістапада.

Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц

Магілёвец пакінуў гаманец і тэлефон на скамейцы, іншы магілёвец іх, канечне, забраў

Знойдзены кашалёк перастаў быць прыкметай удачлівасці – у гэтым пераканаўся 33-гадовы жыхар абласнога цэнтра, калі на скамейцы каля крамы знайшоў чужыя грошы і тэлефон. Забраўшы і тое і другое, раней не судзімы рабочы аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў проста пайшоў да сябе дахаты. Як высветлілася, гаманец з 1 600 рублёў і мабільнік за 900 на гэтым месцы пакінуў 31-гадовы жыхар горада. Ён тэрмінова вярнуўся ў краму для вырашэння канфліктнай сітуацыі з іншым пакупніком. Супраць мужчыны, які прысабечыў чужую ўласнасць, узбуджана крымінальная справа – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Фота ўзята з адкрытых крыніц і мае ілюстрацыйны характар

Дзядуля з унукам праваліліся ў калодзеж у Быхаве

лопчык з пераахалоджаннем дастаўлены ў бальніцу. 

Здарэнне адбылося ўвечары 31 кастрычніка. Дзядуля разам з бабуляй і двума ўнукамі адправіліся ў лес, каб нарэзаць яловых галінак і накрыць імі саджанцы – паведамляе прэс-служба МНС. У нейкі момант 9-гадовы ўнук праваліўся ў адчынены калодзеж з вадой. Дзядуля палез даставаць хлопчыка, але праваліўся ў калодзеж таксама. Бабуля выклікала ратавальнікаў, якім удалося выцягнуць ахвяр на паверхню. Хлопчык атрымаў агульнае пераахалоджанне і адправіўся ў лякарню, яго дзядуля не пацярпеў.

Чалавек разбіўся пры падзенні з 17-павярховага дома ў Магілёве

Пра здарэнне паведамляе канал “Могилев live” са словаў свайго падпісчыка. Гаворыцца, што чалавек “вылецеў з балкона” 17-павярховага дома па адрасе Першамайская, 16.

Афіцыйных каментарыяў пакуль няма.

У Дубравенцы ў Магілёве вылавілі труп мужчыны

Здарэнне адбылося сёння каля 15.00 – паведамляе Тэлеграм-канал “ЧП в Могиёве”. На здымку бачна цела мужчыны, побач з якім знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі і фельчары хуткай дапамогі. Месца, якое можна пазнаць на фота, знаходзіцца каля маста па праспекце Міру, у бок чыгуначнага насыпу.

Афіцыйных каментарыяў пакуль няма.