Геймер стварыў копію Магілёва ў Minecraft – паглядзіце на плошчу Леніна без Леніна

Магілёўскі геймер Уладзіслаў Агееў за паўгады стварыў дакладную копію цэнтральных вуліц і знакавых аб’ектаў абласнога цэнтра ў папулярнай сярод падлеткаў гульні Minecraft. Ролік з прагулкай па віртуальным Магілёве выклаў у сваім ТікТок карыстальнік з нікам bogdanchio. Відэа ўжо сабрала больш за 37 000 лайкаў.

Цікава, што на плошчы Леніна перад аблвыканкамам у віртуальным Магілёве Уладзіслава Агеева (нік у гульні – Vladlukser) адсутнічае помнік самому Леніну. Эстэтычны выгляд плошчы пры гэтым практычна нічога не губляе.

У Магілёве пройдуць апошнія восеньскія кірмашы

Апошнія сельскагаспадарчыя кірмашы ў гэтым годзе пройдуць у Магілёве з 3 па 7 лістапада. Яны будуць працаваць у мікрараёне Саломінка, каля гандлёвага цэнтра “Форум” па вуліцы Крупскай, 119, а таксама ў мікрараёне Юбілейны на пляцоўцы па вуліцы Каралева, у раёне дома № 25). 4-5 лістапада кірмашовы гандаль арганізуюць на пляцоўцы ў раёне парка атракцыёнаў на Пушкінскім праспекце.

Фота ілюстрацыйнае

Вось такія дзіцячыя слодычы, што прадаваліся ў Магілёве, аказаліся небяспечнымі

Усходні слодыч “Рагалік з вішняй”, кандытарскі выраб “Вкусняшка” з бананавай начынкай і ледзянцы “Фруктовы мікс” расійскай вытворчасці, што прадаваліся ў краме аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў Магілёва аказаліся небяспечнымі для здароўя – паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта.

Так, мучны кандытарскі выраб “Вкусняшка” з бананавым начыннем выявіў утрыманне фарбавальніка, які можа аказваць негатыўны ўплыў на актыўнасць і ўвагу дзяцей. У ледзянцах ужывалася заяўленая ў маркіроўцы харчовая дабаўка – фарбавальнік аннато, недапушчальная для выкарыстання пры вытворчасці цукрыстых кандытарскіх вырабаў. У складзе рагалікаў з вішняй былі выяўлены таксама фарбавальнікі і кансервант, не прамаркіраваныя на прадукцыі.

Фота ілюстрацыйнае

Магілёўская касірка скрала ў сваёй крамы 6 000 рублёў і тут жа спусціла іх у казіно

38-гадовая жыхарка Магілёва, працуючы старшай кантралёрам-касіркай у адной з прадуктовых крам горада выцягнула з выручкі свайго магазіна 6 000 рублёў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Як высветлілася, жанчына ўвечары заносіла ў сейф кабінета адміністратара выручку за дзень. Здаючы наяўныя, заробленыя крамай, жыхарка абласнога цэнтра незаўважна ўзяла адтуль буйную грашовую суму і сышла. Грошы яна пасля патраціла ў адным з казіно горада, пры гэтым амаль адразу прайграўшы ўсю суму.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

Адбыліся затрыманні ў кіраўніцтве “Бабушкінай крынкі” – СМІ

Беларускія незалежныя медыя паведамляюць, што ў краіне адбыліся масавыя затрыманні ў кіраўніцтве малочнаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Гаворыцца пра затрыманні на Лепельскім малочным камбінаце, а таксама ў структурах магілёўскай “Бабушкінай крынкі”.

Паводле непацверджанай інфармацыі, хваля арыштаў у кіраўніцтве малочных прадпрыемстваў праходзіць па аналогіі з буйной “цукровай справай”, калі па абвінавачванні ў адкатах ад кампаній-дылераў, затрымалі дырэктараў буйнейшых беларускіх цукровых заводаў. Выказваецца здагадка, што малочная галіна, гэтаксама як і цукровая, можа быць глыбока карумпаваная, што звязана з умовамі паставак прадукцыі за мяжу, найперш на расійскі рынак.

Фота з адкрытых крыніц

Чыноўнікі праверылі праблему з ацяпленнем у электрадамах у Магілёве – усё нармальна, мама

Але да ацяпляльных сістэм нельга падпускаць дзяцей, а паветра з канвектараў можа награвацца да 130°С.

“Ад гарачыні плавяцца разеткі” – пісалі mogilev.media пра праблему з ацяпленнем у новых электрадамах мікрараёна “Талісман” у Магілёве. У мінулую суботу па гэтай тэме была створана спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі арганізацыі-забудоўшчыка, генпадрадчыка, пастаўшчыка абсталявання. 

Нагадаем, праблема заключаецца ў тым, што паветра з абагравальніка-канвектара награваецца вышэй за 100 градусаў. З-за гэтага жыхары дамоў у мікрараёне “Талісман” скардзяцца, што ў кватэрах ідзе дым з разетак, а фіранкі могуць у любы момант загарэцца. Камісія з чыноўнікаў правяла на гэты конт эксперымент, спецыяльна накрыўшы канвектар цюлем і ручніком, што катэгарычна забараняецца. Аказалася, што пры дасягненні максімальнай тэмпературы канвекцыя паветра ў электрапрыборы аўтаматычна спыняецца, а сам канвектар адключаецца – піша тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад”.

Прадстаўнікі камісіі адзначаюць, што паводле тэхнічных характарыстык дапускаецца, каб тэмпература паветра, што выходзіць з канвектара, дасягала 130°С. Таксама ў мэтах бяспекі забараняецца падпускаць да канвектара дзяцей, і зноў жа – трымаць блізка прадметы, якія лёгка загараюцца.

Атрымліваецца, што новыя электрадамы абсталяваныя сістэмамі ацяплення, патэнцыйна небяспечнымі для людзей, эксплуатацыя якіх патрабуе асаблівай увагі для жыльцоў новых электрадамоў. Можна меркаваць, што калі ў такім электрадоме гаспадары кватэры паставяць яшчэ і антымаскітную сетку на свае пластыкавыя вокны, жыццё дзіцёнка ў хаце паратворыцца ў сапраўдны квест на выжыванне. 

Фота: mogilev.media

Памятны крыж каля мясакамбіната ў Магілёве асвяцілі, хоць ён яшчэ недароблены

30 кастрычніка прайшла цырымонія асвячэння новага памятнага крыжа на месцы ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Чын асвячэння і памінальнае богаслужэнне правёў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроні.

Новы памятны крыж быў усталяваны замест крыжа, пастаўленага грамадскасцю – пісалі mogilev.media. Звяртае на сябе ўвагу тое, што аздабненне новага крыжа не завершанае – пакладзеная толькі частка пліткі на ніжнім кубе.  

Фота: mogilev.media, mogilevnews.by

Помог отнести вещи и… обокрал

Из-за чрезмерной доверчивости могилевчанин лишился ценного имущества

Никогда не разговаривайте с неизвестными – предупреждал Михаил Булгаков.

51-летний могилевчанин предупреждению классика не внял, сообщает телеграмм-канал “Милиция Могилевщины”.

Он не только заговорил с незнакомцем, проходившим мимо дома, но и попросил помочь его отнести вещи в квартиру.

Прохожий с готовностью согласился, а потом не отказался от приглашения за стол.

Щедрый хозяин угостил помощника спиртным, но собственных сил не рассчитал и уснул.

Проснувшись увидел, что незнакомец исчез, а вместе с ним исчезли деньги и ювелирные украшения на сумму 22000 рублей.

Потерпевший обратился в Ленинский РУВД. Милиция выяснила, что могилевчанин взял в помощники ранее  судимого 49-летнего жителя Могилева.

К моменту задержания вор успел сдать часть украденного в ломбард.

Фото УВД Могилевского облисполкома.

Магілёўскі мясакамбінат будзе выпускаць тушонку з адборнага мяса, на расійскім абсталяванні

Магілёўскі мясакамбінат адкрыў лінію па вытворчасці мясных кансерваў. Абсталяванне для яе набывалі ў Расійскай Федэрацыі. Заяўляецца, што яно не саступае еўрапейскім аналагам. Кансервы выпускаюцца з адборнага мяса ў выглядзе кавалачкаў і спецый, тэрмін прыдатнасці такой кансервы – 3,5 гады.  

Першыя кансервы вырабляюцца са свініны і ялавічыны. Далей мясакамбінат плануе пашыраць асартымент. У планах – кансервы з мяса прамысловых жывёл, мяса-раслінныя кансервы з выкарыстаннем разнастайных круп. На прадпрыемстве мяркуюць, што попыт на такую прадукцыю ёсць, бо ў яе вялікі тэрмін захоўвання, шырокі дыяпазон тэмператур пры захоўванні.

Фота: mogilev.media, mogilevnews.by

Праект новых карпусоў Магілёўскай абласной бальніцы атрымаў дыплом архітэктурнага конкурса

На XV Нацыянальным фестывалі архітэктуры, што прайшоў у Мінску, былі абвешчаны вынікі конкурса на лепшыя архітэктурныя праекты і пабудовы. У намінацыі “Грамадскія пабудовы” ў раздзеле “Аб’екты медыцынскага прызначэння: клінікі, бальніцы, паліклінікі” дыплом другой ступені быў прысуджаны праекту новых кардыётэрапеўтычнага і кардыёхірургічнага карпусоў Магілёўскай абласной бальніцы.

Дыплом атрымаў творчы калектыў інстытута “Магілёўграмадзянпраект”, у які ўвайшлі архітэктары Вольга Дольнікава, Алена Мацвіцэўскіх, Людміла Юркавец, Вольга Слаўнава, Алена Садкова і Ўладзіслаў Чаховіч.

Дыплом першай ступені ў гэтай жа намінацыі заваявалі супрацоўнікі “Брэстпраекта” за праект спальнага корпуса дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага комплексу «Світанак» Пінскага раёна.

Гран-пры конкурса на лепшую пабудову журы вырашыла не ўручаць. Лепшым праектам быў названы «Гандлёва-адміністрацыйны цэнтр у г. Гродна» аўтарства ТАА «Інтэлстак інжынірынг».

Усе конкурсныя работы можна паглядзець тут (па QR-коду ў канцы артыкула).

Фота: uzmob.by, Беларускі Саюз архітэктараў