Ад гарачыні плавяцца разеткі – што адбываецца ў новым комплексе электрадамоў “Талісман”

Ад гарачыні плавяцца разеткі – што адбываецца ў новым комплексе электрадамоў “Талісман”

Новы мікрараён “Талісман” у Магілёве – гэта інавацыйны мікрарён электрадамоў з дварамі без машын. Сілкаванне ўсіх камунальных паслуг у ім забяспечваецца толькі электрычнасцю. “Талісман” пачаў будавацца на перасячэнні вуліцы Першамайскай з Віцебскім тупіком мінулай зімой і зараз у ім ужо пасяліліся першыя жыхары.

Не прайшло і года, як жыхары ўсіх чатырох новых электрадамоў, размешчаных па адрасах вул. Першамайская, 150 “Б”, “В, “Г” і “Д” заявілі пра праблемы з ацяпленнем у памяшканнях.

“Плавяцца разеткі, дымяць, не працуюць, а дзе працуюць там як толькі цяплей робіш, на іх тут жа паяўляецца куродым. – перадае скаргі жыхароў тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад”. – Моцна грэюцца падваконнікі і пахне пластыкам. У туалеце і ў ваннай няма рэгулявання і ніякай абароны ад вільгаці. Небяспечна шторы вешаць у пакоях, могуць загарэцца.”

Пасля звароту ў Магілёўскі домабудаўнічы камбінат, што з’яўляецца забудоўшчыкам комплекса, высветлілася, што ва ўсіх дамах ёсць праблемы з канвектарамі. Пры максімальнай тэмпературы ідзе яе перавышэнне на 9 градусаў. Так, пры дапушчальных 95 градусаў канвектар выдае 104 – а гэта ўжо недапушчальная тэмпература, вышэй за тэмпературу кіпення вады.

Зараз арганізацыя-забудоўшчык вядзе перамовы з заводам, вытворцай электраабсталявання аб выпраўленні браку.

Фота: mogilev.in