Грузавік з буракамі перакуліўся ў Горацкім раёне

Грузавік, які перавозіў кармавыя буракі, перакуліўся каля Горак. Кіроўца шпіталізаваны.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 21 кастрычніка 2025 года. Акурат пасярод дарогі побач з кальцавым перакрыжаваннем са стэлай “Горкі” перакуліўся грузавы аўтамабіль, які вёз буракі. 

Карняплоды аказаліся раскіданыя па дарозе. Мясцовыя жыхары казалі, што яна стала падобная на поле пасля ўборкі ўраджаю, піша Інстаграм cp_belarus. 

Вадзіцель атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Аб прычынах аварыі пакуль не паведамляецца.

Скрыншот: Інстаграм cp_belarus

У Мсціслаўскім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца мапеда

У Мсціслаўскім раёне грузавік сутыкнуўся з мапедам. Кіроўца двухколавага транспарта загінуў – паведамляе ДАІ.

2 верасня каля 10:30 34-гадовы вадзіцель грузавіка МАЗ, які рухаўся па аўтадарозе “Крычаў-Орша-Лепель”, учыніў наезд на 59-гадовага вадзіцеля мапеда Sabur, які рухаўся ў спадарожным напрамку і здзяйсняў левы паварот з правага краю праезнай часткі.

У выніку кіроўца мапеда атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Праз некаторы час мужчына памёр у рэанімацыі.

Фота: ДАІ.

У Мсціслаўскім раёне канфіскавалі 12 тон груш на 100 000 рублёў

Мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння 12 тон груш на беларуска-расійскім участку мяжы ў Магілёўскай вобласці.

У грузавым аўтамабілі, які спынілі мытнікі ў Мсціслаўскім раёне, перамяшчалі грушы пад прыкрыццём блокаў з бетону. Менавіта апошні тавар быў пазначаны ў прадстаўленых дакументах. Пры правядзенні для агляду за бетоннымі блокамі выяўлена больш за 12 тон груш на суму амаль 100 тысяч беларускіх рублёў. Ніякіх дакументаў на садавіну ў вадзіцеля не аказалася. 

Распачаты адміністрацыйны працэс ў адпаведнасці з якім індывідуальнаму прадпрымальніку, які перамяшчаў грушы, пагражае штраф у памеры да 50 працэнтаў ад кошту тавару, а вадзіцелю, які перавозіў яблыкі – да 30 базавых велічынь – паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Пад Мсціславам мытнікі спынілі грузавік з 20 тонамі груш. Вы здзівіцеся, колькі каштуе кілаграм

Па дакументах кіроўца аўтамабіля нібыта правозіў уцяпляльнік, а насамрэч у грузавіку знаходзілася дваццаць тон груш, якія ён хацеў прадаць у Расіі. Парушальніка чакае буйны штраф.

Супрацоўнікамі магілёўскай мытні разам з мсціслаўскімі міліцыянтамі на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна быў спынены для праверкі грузавік з паўпрычэпам, у якім паводле транспартных дакументаў нібыта перавозіўся тавар “уцяпляльнік – мінеральная вата”.

Аднак, падчас агляду выявілася, што ў транспартным сродку перавозіцца дваццаць тон груш коштам каля 155 беларускіх рублёў, што складае 0,77 рублі за кілаграм. Пры гэтым грушы былі схаваны за ўцяпляльнікам, а ў кіроўцы адсутнічалі адпаведныя транспартныя суправаджальныя дакументы на транспарціроўку садавіны – паведамляюць пра здарэнне “Магілёўскія ведамасці”.

Грушы вывозіліся з Беларусі для продажу на тэрыторыі Расіі. Па дадзеным факце супрацоўнікамі магілёўскай мытні распачаты адміністрацыйны працэс, якім прадугледжваеца накладанне штрафу на кіроўцу ў памеры да 30 базавых велічыняў, што складае 1110 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Магілёвец загінуў у Бялыніцкім раёне пад коламі фуры

29-летні кіроўца з Магілёва на фуры DAF учыніў наезд на 48-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі побач са сваім аўтамабілем. Трагдыя адбылася 13 лістапада раніцай, каля вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёна на шашы Магілёў-Мінск – паведамляе ДАІ. 

Фота: ДАІ