Жахлівая аварыя пад Крычавам, загінулі двое

На трасе пад Крычавам адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля МАЗ з цыстэрнай не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён у лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем Lada. Кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля загінулі на месцы. Ім было па 42 гады. Яшчэ адна пасажырка, 38-гадовая жанчына, дастаўленая ў шпіталь – піша прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

На пераходзе ў Крычаве збілі жанчыну – у кіроўцы практычна не было шанцаў

Прэс-служба абласнога УУС выклала відэа дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў Крычаве раніцай 16 студзеня. Кіроўца, 48-гадовая мясцовая жыхарка збіла на пешаходным пераходзе па вуліцы Камсамольскай іншую жанчыну, 53-гадовага ўзросту. 

Як можна пабачыць на роліку з відэарэгістратара, перад сутыкненнем кіроўца была часткова аслепленая фарамі сустрэчнага аўто. 53-гадовая жанчына, апранутая ў светла-шэрую куртку, на нейкі час злівалася з светлай плямай ад фар, а ад таго моманту, як яна адасобілася і да сутыкнення прайшлі лічаныя імгненні.

Фота: УУС, скрыншот

500 ласёў, паўтары тысячы казуль гіне кожны год на дарогах Беларусі

У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў агучылі колькасць дзікіх жывёл, якія загінулі на дарогах у Беларусі ў мінулым годзе.

Continue reading “500 ласёў, паўтары тысячы казуль гіне кожны год на дарогах Беларусі”

Збіў і ўцёк – пад Магілёвам затрымалі кіроўцу пасля смяротнага ДТЗ

На працягу сутак міліцыянеры знайшлі і затрымалі 57-гадовага жыхара Магілёўскага раёна, які насмерць збіў чалавека. Ахвярай стаў 37-гадовы жыхар Быхаўскага раёна. У нецвярозым стане, вечарам ён ішоў па праезнай частцы недалёка ад аграгарадка Раманавічы пад Магілёвам. Кіроўца пасля наезда спалохаўся і ўцёк з месца здарэння, аднак у хуткім часе быў затрыманы. Відавочна, што яго выдалі пашкоджанні на аўтамабілі “Opel”.

Фота: УУС, скрыншот

Дзве жанчыны загінулі, сутыкнуліся тры легкавушкі і аўтобус – падрабязнасці аварыі пад Чавусамі

З’явіліся падрабязнасці сур’ёзнай аварыі на трасе паміж Чавусамі і Чэрыкавам, пра якую сёння раніцай пісалі Магілёў медыя. Сёння каля 9:20 на аўтадарозе Р-122 пры выездзе за межы горада Чавусы ў напрамку Чэрыкава, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Fiat не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ. Кіроўцы аўтамабіляў Toyota і Lada, якія ехалі за “Фіатам”, не паспелі спыніць свае машыны і таксама сталі ўдзельнікамі аварыі.

Дзве жанчыны – кіроўца і пасажыр аўтамабіля Fiat загінулі на месцы – паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: ДАІ

П’янага мужчыну без флікераў фура збіла пад Быхавам, ён выжыў

На гомельскай трасе каля вёскі Прыбар Быхаўскага раёна фура “Mersedes” з прычэпам збіла мужчыну, які рухаўся па ўзбочыне ў тым жа накірунку. Пацярпелым у аварыі аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Пралетарый 1966 года нараджэння, які без флікераў, у стане алкагольнага ап’янення ішоў па дарозе ў цёмны час сутак. З траўмамі ён быў шпіталізаваны – паведамляе “Маяк Прыдняпроўя”.

Фота: “Маяк Прыдняпроўя”

Дзве студэнткі выскачылі на чырвонае святло і справакавалі аварыю ў Магілёве

Вечарам на вуліцы Касманаўтаў у Магілёве дзве студэнткі перабягалі дарогу на чырвонае святло – прычым проста перад двума аўтамабілямі, што ехалі па дарозе. Кіроўца аднаго з аўто паспеў своечасова адрэагаваць і рэзка павярнуў руль управа. Машыну занесла на ўзбочыну і ўдарыла аб іншы, прыпаркаваны аўтамабіль. Студэнткі спалохана ўцяклі з месца здарэння, але пазней былі знойдзеныя супрацоўнікамі ДАІ. Цяпер ім пагражае штраф за стварэнне аварыйнай сітуацыі – ад 3 да 8 базавых велічыняў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС, скрыншот

У Бабруйску перакуліўся аўтамабіль, людзей ратавалі хуткая і МНС

Раніцай 1 лістапада ў Бабруйску каля бальніцы імя Марзона адбылося жорсткае ДТЗ – піша “Камерцыйны кур’ер”. Каля 8 гадзін на скрыжаванні вуліц Гогаля і Кастрычніцкай аўтамабіль Renault перакуліўся на левы бок. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, карэта хуткай і некалькі экіпажаў МНС. Па словах відавочцаў, людзей з іншамаркі ратавальнікі даставалі з дапамогай спецінструмента. На фота, распаўсюджаных відавочцамі, відаць што побач з перавернутай машынай ёсць яшчэ Mercedes. Ці з’яўляецца ён другім удзельнікам аварыі, пакуль невядома. Інфармацыі аб абставінах здарэння і пацярпелых пакуль няма. Магчыма, яна з’явіцца цягам дня.

Фота: komkur.info

Пад Бабруйскам таксі пратараніла маршрутку, пацярпелі двое

“Раздаўся моцны ўдар, потым усё завалакло дымам, больш нічога не памятаю” – расказала выданню “Камерцыйны кур’ер” адна з пасажырак маршруткі.. Дзяўчына з Бабруйска, Аліна, сядзела на другім шэрагу, адразу за кіроўцай маршруткі. Салон мікрааўтобуса быў поўны пасажыраў, людзі вярталіся ў сталіцу пасля выходных.

У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала моцны ўдар калена. У яшчэ адной пасажыркі, паводле папярэдніх звестак, траўма твару.

Як паведамляе прэс-служба абласнога УУС, 49-гадовы вадзіцель таксі на машыне Renault, рухаючыся з боку вёскі Сычкова, пры павароце налева ў напрамку вёскі Калініна не саступіў дарогу аўтамабілю Mercedes, маршрутнаму таксі.

На месца здарэння аператыўна прыбыў падменны мікрааўтобус. Тых з пасажыраў, хто змог працягваць шлях, забралі ў сталіцу. Астатніх вярнулі ў Бабруйск па дамах родныя і знаёмыя.

Наступствы ДТЗ маглі быць больш сур’ёзнымі. У багажніку “Рэно” быў размешчаны балон прыроднага газу.

Фота: komkur.by, УУС

2 пешаходы загінулі на дарогах Магілёўшчыны

21 верасня на аўтадарозе Р-73 50-гадовы жыхар Оршы, кіруючы грузавіком MAN, учыніў наезд на 45-гадовага жыхара Мсціслаўскага раёна, які рухаўся па праезнай частцы дарогі ў спадарожным напрамку. Пешаход загінуў на месцы здарэння.

Другое здарэнне адбылося 23 верасня паблізу в. Навабеліца. Пешаход ішоў насустрач аўтамабілю, аднак рэзка змяніў траекторыю руху і выйшаў на дарогу прама перад Renault. Вадзіцель не змог аб’ехаць яго і адбылося сутыкненне. Ад атрыманых траўм 63-гадовы магіляўчанін загінуў – паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ