Месяц травень, месяц май

Крыху гісторыі і назіранняў пра апошні месяц вясны

Адкуль пайшла назва месяца.

Назва травень з’явілася яшчэ ў старажытнаславянскія часы, бо ў гэты час з’яўлялася зялёная трава. Вядомыя таксама назвы песеннік, грымотнік, траўнік. Пазней пад уплывам візантыйскай традыцыі месяц атрымаў назву «май» паводле імя старажытнарымскай багіні вясны Маі.

Назва травень існуе ў украінскай, існавала ў старапольскай мове а таксама ў харвацкай – праўда ў апошняй азначае красавік.

Праславянскае слова “травень” выяўленае ў творах старабеларускай мовы двойчы: у Полацкім Эвангеллі ХІІІ ст. і слоўніку (1627) Памвы Бярынды.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль ад пачатку назва месяцу існавала ў форме «май». «Наша Ніва» пачатку XX стагоддзя ўжывала форму травень толькі ў 1910–1912 гадах. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі, пасля чаго прызналася састарэлым. У афіцыйным ужытку слова травень аднаўляецца ў 1990-я гады.

Цікавыя факты пра месяц май.

Май па кліматычных паказчыках – амаль летні месяц. Пераважаюць дзённыя тэмпературы +16 +20°, начныя да +10°С.

Даўжыня дня за май вырастае з 15 да 17 гадзін.

Вышыня паўдзённага сонца набліжаецца да кульмінацыі – дасягае 55-56°.

Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 13,2°С у Бабруйску, да 12,9°С ў Магілёве і да 12,4°С у Горках.

Максімальна цёплы май быў у 1906 годзе з сярэдняй тэмпературай 17,3°С, самы халодны – у 1974 годзе з тэмпературай 7,1°С.

Маю ўласцівы вяртанні халадоў: “Мароз казаў: І ў маі тры дні маю”.

Вяртанне халадоў – няшчасце садаводаў. Іх звычайна бывае два – у сярэдзіне першай і другой дэкад. Яны зацягваюцца да 2-3 дзён. Рэзкі пад’ём тэмпературы правакуе разгортванне вегетацыйных працэсаў. І тут – хвалі холаду – “чаромхавыя халады”. Іх пасылае Арктыка.

Сапраўды: “У май каню сена дай, а сам на печ уцякай”. Але ж трапная прыкмета: “Май халодны – год хлебаробны”.

Абсалютны максімум тэмператур мая ў Горках +26° (1912 год), у Бабруйску +30,2° (1958), у Магілёве + 26,8°.

Ясных дзён амаль трэцяя частка, пахмурных – менш за палову.

Норма ападкаў для месяца – 55-60 мм. Майскі дождж ніколі не лішні: “Мокра ў маі – будуць пышныя караваі”.

Маю ўласцівы ліўні, якія даюць дзясяткі міліметраў ападкаў за 1-2 гадзіны.

У маі назіраюцца і снегапады. 19 мая 1962 года пад цяжарам снегу абломліваліся галіны дрэў.

Май – месяц травы.

Ужо ў першай дэкадзе зацвітаюць вішні, слівы, пазней – грушы і яблыні.

У маі цвітуць браткі, незабудкі, цвітуць хвойныя, суніцы, раскрываюцца пялёсткі брусніцы. Выходзіць у трубку азімыя жыта і пшаніца, а у канцы месяца – каласяцца, усходы яравых апранаюць палі ў зялёнае ўбранне.

З’яўляецца прыплод у ласак, куніц, тхароў, лісіц, патомства ў казуль, ласёў, другі прыплод у зайцаў, вавёрак, трэці – у палёвак. Амаль поўнасцю заканчваецца прылёт птушак. Лес напаўняецца рознагалосым спевам.

Завяршаецца веснавая палявая кампанія.

Фота з адкрытых крыніц

Воблачна, цёпла, з дажджамі – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае, камфортнае надвор’е, часам з дажджамі. Ноччу будзе халодна, днём цёпла.

На працягу першага тыдня мая будзе адносна цёпла: удзень да +12 +18°С, уноч да +3  +7°С. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 15 хвілін і дасягне амаль 15,5 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 5:16, зойдзе а 20:38.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 1 мая. 

У ноч з нядзелі на панядзелак да +4°С, раніцай і ўвечары да +8°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца толькі да +12°С, месцамі да +14°С. На працягу сутак будзе воблачна, без ападкаў. Вятры паўночныя і паўночна-ўсходнія, хуткасцю да 2-5 м/с. Геамагнітнае поле неустойлівае. Месяц расце.

Аўторак, 2 мая

Надвор’е абяцае быць ясным. Будуць панаваць паўднёва заходнія вятры хуткасцю да 2-3 м/с. Уноч і раніцай да +4°С, днём тэмпература падрасце да 16°С, а месцамі і да +18°С. Да вечара слупок тэрмометра ўтрымаецца на рысцы не ніжэй за +16°С. Геамагнітнае поле неўстойлмвае. Месяц расце.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 3 мая

Прагназуецца воблачнае надвор’е з дажджамі. Начныя і ранішнія тэмпературы да +7°С, у другой палове дня да 18°С. На працягу сутак прагназуюцца вятры заходніх напрамкаў, хуткасць вятроў да 3-5 м/с. Поўня на небе.

Чацвер, 4 мая

Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночна-ўсходні, хуткасцю да 3-4 м/с. Ноччу і ўранні да +8°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе каля +13°С. Поўня.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 5 мая

Па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае з дажджамі надвор’е з панаваннем паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю 3-7 м/с і паніжэннем тэмператур. Уноч і ў ранішнія гадзіны +3 +4°С, удзень і ўвечары да +8 +10°С. Поўня.

Фота mogilev.media

Цёпла, воблачна, з дажджамі – надвор’е на рабочы тыдзень.

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным камфортнае воблачнае надвор’е з цёплымі дажджамі і тэмпературай да +19.

На працягу трэцяй дэкады красавіка будзе цёпла: удзень да +12 +19°С, уноч да +2  +10°С. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 17 хвілін і дасягне амаль 15 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 5:31, зойдзе а 20:25.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 24 красавіка. 

У ноч з нядзелі на панядзелак да +10°С, раніцай і ўвечары да +14°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +19°С, месцамі да +21°С. На працягу сутак будзе воблачна, без ападкаў. Вятры паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія, хуткасцю да 3-5 м/с. Геамагнітнае поле неустойлівае. Месяц расце.

У аўторак, 25 красавіка, на Радуніцу.

Надвор’е абяцае быць воблачным, месцамі днём з дажджамі. Будуць панаваць паўднёва-ўсходнія вятры хуткасцю 4-6 м/с. Уноч да +7°С, раніцай каля +13°С, днём тэмпература падрасце  да 19°С, а месцамі і да +21°С. К вечару слупок тэрмометра усталюецца на рысцы не ніжэй за +14С. Геамагнітнае поле неўстойлівае. Месяц расце.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 26 красавіка.

Прагназуецца воблачнае надвор’е з магчымымі дажджамі. Начныя і ранішнія тэмпературы да +7 +10°С, удзень да 12°С, увечары да +8°С. На працягу сутак прагназуецца змена напрамкаў вятроў: паўднёвых на паўднёва-заходнія і на паўночна-заходнія, хуткасць вятроў да 2-4 м/с. .

Чацвер, 27 красавіка.

Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночнага напрамку хуткасцю да 1-3 м/с. Ноччу і ўранні да +5°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе каля +13°С. Месяц расце.

28 красавіка, пятніца.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 28 красавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае і пераважна без ападкаў надвор’е з панаваннем паўночна-заходніх вятроў хуткасцю 3-4 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны +2 +4°С, удзень і ўвечары да +14°С. Месяц расце.

Фота: mogilev.media

Дзень ператварыўся ў ноч у Стамбуле

З-за гіганцкага чорнага воблака ў Стамбуле настала ноч – паведамляе sm.news. З’ява працягвалася ўсяго 5 хвілін.

Гэта адбылося пасля праліўнога дажджа, калі над Стамбулам з’явілася гіганцкае чорнае воблака даўжынёй 10 кіламетраў. Воблака пагрузіла ў цемру практычна ўвесь горад. 

Спецыялісты лічаць, што прычынай з’яўлення стала пылавая бура, якая ўзнікла пасля моцнай залевы.

Такая прыродная з’ява з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для жыхароў горада. Яна прыводзіць да зніжэння якасці паветра, падвышанай верагоднасці захворванняў дыхальных шляхоў і іншым непрыемным для здароўя наступстваў.

Фота з адкрытых крыніц

Пацяплее да +17, хмарна і дажджы – надвор’е на наступны тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае, цёплае з дажджамі надвор’е. 

Напрыканцы другой дэкады красавіка будзе цёпла: удзень да +13  +17°С, уноч да +3  +5°С. 

Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 17 хвілін і дасягне амаль 14 з паловай гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 5:46, зойдзе а 20:12. 

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 17 красавіка – у ноч з нядзелі на панядзелак да +5°С, раніцай і ўвечары да +8 +10°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +13°С, месцамі да +15°С. На працягу сутак будзе воблачна.

У аўторак, 18 красавіка, надвор’е абяцае быць воблачным, месцамі з прясненнямі, але, галоўным чынам, без ападкаў. 

Будуць панаваць паўночна-усходнія і усходнія вятры хуткасцю 2-4 м/с, пры парывах да 5 м/с. Уноч да+5°С, раніцай каля +10°С, днём тэмпература падрасце  да 14°С, а месцамі і да +15°С. 

К вечару слупок тэрмометра усталюецца на рысцы не ніжэй за +9°С. Геамагнітнае поле спакойнае. Маладзік.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 19 красавіка, прагназуецца пахмурнае надвор’е, з магчымымі праясненнямі ў сярэдзіне дня, магчымымі дажджамі ў другой палове. 

Начныя і ранішнія тэмпературы да +5°С, удзень і ўвечары да  +17°С. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з  ўсходу, хуткасць вятроў да 5-6 м/с. Геамагнітнае поле спакойнае. Маладзік. 

У чацвер, 20 красавіка, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е, месцамі з праясненнямі ўдзень. Вецер паўночна-ўсходняга напрмку хуткасцю да 5-6 м/с. Ноччу і ўранні да +5°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе +16 +17°С. Маладзік. 

У апошні дзень працоўнага тыдня, 21 красавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае месцамі з праясненнямі ў другой палове дня і пераважна без ападкаў надвор’е з панаваннем паўночна ўсходніх вятроў хуткасцю 4-5 м/с. 

Уноч і ў ранішнія гадзіны да +3 °С, удзень і ўвечары да +15°С, месцамі да +15   +16°С. Маладзік.

 

Пахаладанне, воблачна, магчымы нават снег – прагноз надвор’я на уікенд

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць паніжэнне сярэднесутачных тэмператур да +4°С, з ваганнямі ноччу ад +1°С да +2°С, днём – ад +4°С да +6°С. 

Будзе пераважаць пахмурнае, месцамі з праясненнямі і з ападкамі надвор’е. З суботы на нядзелю магчымы снег. 

З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 13 гадзін і 57 хвілін 14 красавіка да 14 гадзін 5 хвілін на Вялікдзень 16 красавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 5:58, зойдзе а 20:03.

Сінаптычны прагноз надвор’я на канец тыдня наступны.

14 красавіка, пятніца, раніцай да +8°С, удзень да +9 +10 °С, увечары да +6°С. Цэлы дзень пераважна воблачна. 

Суботняе, 15 красавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, з магчымымі праясненнямі неба у першай палове дня. Раніцой і днём тэмпература каля +4°С, увечар +6°С. У ноч магчыма выпадзенне снега.

У нядзелю, на праваслаўны Вялікдзень, 16 красавіка, раніцай тэрмометры пакажуць +1  +2°С, магчымы снег, удзень +4°С, дождж. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёвыя і паўднёваўсходнія вятры хуткасцю да 4-6 м/с.

Ранак панядзелка 17 красавіка пачнецца з воблачнага надвор’я, месцамі з дажджамі, з паўднёва-ўсходнімі вятрамі хуткасцю да 3-4 м/с, тэмпературай да +4°С. Днём тэмпература можа падняцца да +11  + 12°С.

Фота mogilev.media

Да +15°С, воблачна, з цёплымі дажджамі – надвор’е на наступны тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае з праясненнямі цёплае з дажджамі надвор’е.

На пачатку другой дэкады красавіка будзе цёпла: удзень да +8 +15°С, уноч да +5 +7°С. 

Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 17 хвілін і дасягне амаль 14 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 6:02, зойдзе а 19:59. 

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 10 красавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак +3  +5°С, месцамі да +6°С, раніцай і ўвечары да +9 +10°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +15°С, месцамі да +17°С. На працягу сутак будзе пахмурна, месцамі з праясненнямі неба. У другой палове дня прагназуецца дождж. Вятры з рання да вечара будуць мяняць свой напрамак з паўночна ўсходняга на усходні і на паўднёва ўсходні, хуткасць да 2-3 м/с, пры парывах да 4-5 м/с. Геамагнітнае поле неустойлівае. Убываючы месяц.

У аўторак, 11 красавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным з прясненнямі, але, галоўным чынам, без ападкаў. Будуць панаваць паўднёва ўсходнія і паўднёвыя вятры хуткасцю 2-4 м/с, пры парывах да 5-6 м/с. Уноч да+5°С, раніцай каля +8  +9°С, днём тэмпература падрасце  да 14°С, а месцамі і да +16°С. К вечару слупок тэрмометра усталюецца на рысцы не ніжэй за +10°С.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 12 красавіка, прагназуецца пахмурнае надвор’е, пераважна  з дажджамі. Начныя і ранішнія тэмпературы да +6°С, удзень і ўвечары да  +8°С. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з  ўсходу, хуткасць вятроў да 3-4 м/с.

У чацвер (у праваслаўных вернікаў – “чысты”), 13 красавіка, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е з дажджом, месцамі з праясненнем у другой палове дня. Вецер памяняе свой напрамак на паўночна-заходні. Хуткасць ветра да 2-4 м/с. Ноччу і ўранні да +7°С, на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе +14  +15°С. Убываючы месяц.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 14 красавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае з праясненнямі надвор’е з панаваннем паўднёвых вятроў хуткасцю 2-3 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +6 °С, удзень і ўвечары да +15°С, месцамі да +16  +17°С. Убываючы месяц.

Фота з адкрытых крыніц

Днём да +15°С, воблачна – прагноз надвор’я на уікенд

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць павышэнне сярэднесутачных тэмператур – ноччу +5 +8°С, днём – ад +11°С да +15°С. Будзе пераважаць пахмурнае, месцами з праясненнямі і з ападкамі ў некаторых месцах надвор’е. 

З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 9 хвілін з 13 гадзін і 25 хвілін 7 красавіка, на Дабравешчанне, да 13 гадзін 34 хвілін на каталіцкі Вялікдзень 9 красавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 6:31, зойдзе а 19:37.

Сінаптычны прагноз надвор’я на Дабравешчанне і каталіцкі Вялікдзень, праваслаўную Вербную Нядзелю наступны. 7 красавіка, пятніца, раніцай да +6 +8°С, удзень да +12  +14 °С, увечары да +7°С. Цэлы дзень воблачна, месцамі з праясненнямі. Вецер на працягу сутак усходні, хуткасцю да 3-6 м/с. Поўня на небе.

Суботняе, 8 красавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, з магчымымі праясненнямі. Раніцой тэмпература можа дасягнуць паказчыкаў +7 +11°С, днём вырасце да +12   +15°С, у ноч на нядзелю +6 +9°С. 

У нядзелю, на каталіцкі Вялікдзень, 9 красавіка, раніцай тэрмометры пакажуць +6  +8°С, удзень +11 +14°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёвыя вятры хуткасцю да 2-3 м/с. Пахмурна, дажджы.

Ранак панядзелка 10 красавіка пачнецца з воблачнага надвор’я, месцамі з дажджамі, з усходнімі вятрамі хуткасцю да 5 м/с, тэмпературай да +5°С. Днём тэмпература да +13°С.

Фота: mogilev.media

Цяпла не чакайце – снег, дажджы. Надвор’е на наступны тыдзень.

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным пахмурнае, прахалоднае з дажджамі і снегам надвор’е. Да сканчэння Песаха (5-13 красавіка), да каталіцкага Вялікадня (9 красавіка) цяпла не прагназуецца.

У першы рабочы тыдзень красавіка цяплыні не будзе. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 17 хвілін і дасягне 13 гадзін 25 хвілін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 6:18, зойдзе ў 19:43.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 3 красавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак -1 0°С, месцамі да -3°С, раніцай каля 0°С. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +2°С, месцамі да +4°С. На працягу сутак будзе пахмурна, снег з дажджом, дождж. Вятры паўночнага напрамку хуткасцю да 5 м/с, пры парывах да 10-13 м/с. Месцамі на дарогах галаледзіца.

У аўторак, 4 красавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, дождж са снегам, месцамі снег. Будуць панаваць паўночна-заходнія вятры хуткасцю 3-6 м/с, пры парывах да 9  м/с. Месцамі на дарогах галаледзіца. Уноч ад -2 да -4°С, днём тэмпература +2  +4°С. Да ночы слупок тэрмометра усталюецца на рысцы бліжэй да 0°С.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 5 красавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е, месцамі з праясненнямі, месцамі  з дажджом, мокрым снегам. Уранні каля 0°С, удзень да +4°С. Месцамі на дарогах галаледзіца. На працягу сутак прагназуецца прыток халодных паветраных мас з поўначы, хуткасць вятроў да 4 м/с.

У чацвер, 6 красавіка, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е з дажджом. Вецер памяняе свой напрамак на паўднёва-заходні. Хуткасць ветра да 4 м/с. Ноччу ад +1 да +3°С, на працягу дня тэмпература паветра складзе +3 +4°С. Поўня на небе.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 7 красавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з дажджамі, месцамі дажджамі са снегам, надвор’е з панаваннем паўднёва-заходніх вятроў хуткасцю 3-5 м/с. Уноч ад 0 да +2 °С, раніцай да +2°С, днём да +7°С, месцамі да +8 °С, увечары каля +5°С. Поўня на небе.

Пахмурна, дождж са снегам – прагноз надвор’я на уікенд

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць +4 +5°С у сярэднім, з ваганнямі ноччу ад -4°С да +5°С, днём – ад +2°С да +8°С. Будзе пераважаць пахмурнае, галоўным чынам з ападкамі надвор’е. 

З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 9 хвілін з 12 гадзін і 57 хвілін у апошні дзень сакавіка да 13 гадзін 6 хвілін 2 красавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 6:31, зойдзе а 19:37.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня і апошні дзень месяца, 31 сакавіка: уноч да  -4°С, раніцай каля -1°С, удзень і ўвечары да +2°С. Цэлы дзень воблачна, чакаецца дождж са снегам. Вецер на працягу сутак паўднёвы, хуткасцю да 3-7 м/с. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца. Неустойлівае геамагнітнае поле. Прырастаючы Месяц.

Суботняе, першакрасавіцкае, надвор’е абяцае быць пахмурным, з снегам і дажджом зрання, з дажджом на працягу астатняга дня. Раніцой тэмпература каля +1 +2°С, днём да +6°С, ноччу да +4 -5°С. На працягу сутак будуць вятры з паўднёвага ўсходу і поўдня, хуткасцю 2-3 м/с.

У нядзелю, 2 красавіка, раніцай тэрмометры пакажуць каля +5°С, удзень да +8°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёвыя і паўднёва-заходнія вятры хуткасцю да 2-5 м/с. Пахмурна, дажджы.

Ранак панядзелка 3 красавіка пачнецца з воблачнага надвор’я, з тэмпературай +1  +2°С. Днём і ўвечары пройдуць дажджы.

Фота: mogilev.media