надвор’е на тыдзень

Воблачна, цёпла, з дажджамі – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае, камфортнае надвор’е, часам з дажджамі. Ноччу будзе халодна, днём цёпла.

На працягу першага тыдня мая будзе адносна цёпла: удзень да +12 +18°С, уноч да +3  +7°С. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 15 хвілін і дасягне амаль 15,5 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 5:16, зойдзе а 20:38.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 1 мая. 

У ноч з нядзелі на панядзелак да +4°С, раніцай і ўвечары да +8°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца толькі да +12°С, месцамі да +14°С. На працягу сутак будзе воблачна, без ападкаў. Вятры паўночныя і паўночна-ўсходнія, хуткасцю да 2-5 м/с. Геамагнітнае поле неустойлівае. Месяц расце.

Аўторак, 2 мая

Надвор’е абяцае быць ясным. Будуць панаваць паўднёва заходнія вятры хуткасцю да 2-3 м/с. Уноч і раніцай да +4°С, днём тэмпература падрасце да 16°С, а месцамі і да +18°С. Да вечара слупок тэрмометра ўтрымаецца на рысцы не ніжэй за +16°С. Геамагнітнае поле неўстойлмвае. Месяц расце.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 3 мая

Прагназуецца воблачнае надвор’е з дажджамі. Начныя і ранішнія тэмпературы да +7°С, у другой палове дня да 18°С. На працягу сутак прагназуюцца вятры заходніх напрамкаў, хуткасць вятроў да 3-5 м/с. Поўня на небе.

Чацвер, 4 мая

Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночна-ўсходні, хуткасцю да 3-4 м/с. Ноччу і ўранні да +8°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе каля +13°С. Поўня.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 5 мая

Па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае з дажджамі надвор’е з панаваннем паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю 3-7 м/с і паніжэннем тэмператур. Уноч і ў ранішнія гадзіны +3 +4°С, удзень і ўвечары да +8 +10°С. Поўня.

Фота mogilev.media