Зноў без дажджоў, днём будзе цёпла, ноччу прахалодна – надвор’е на наступны тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае, цёплае з адным верагодным (але без упэўненасці) даждлівым днём надвор’е.

На працягу апошніх дзён мая і ў першыя дні чэрвеня будзе адносна цёпла: удзень да +17 +25°С, уноч да +5  +9°С. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы падрасце і дасягне ледзь не 17 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 4:34, зойдзе ў 21:23.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 29 мая

У ноч з нядзелі на панядзелак да +7°С, раніцай +10 +15°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +19 +21°С, месцамі да +23°С. На працягу сутак будзе воблачна, у асноўным без ападкаў. Вятры паўднёва-ўсходнія, хуткасцю да 3 м/с. Геамагнітнае поле спакойнае. Месяц расце.

Аўторак, 30 мая – магчымы дождж

Надвор’е абяцае быць дастаткова камфортным па тэмпературнаму рэжыму, воблачна, днём – адны метэаслужбы прагназуюць кароткатэрміновыя дажджы, месцамі навальніцы. Другія – чарговы засушлівы дзень. Будуць панаваць паўночна-заходнія вятры хуткасцю да 3-4 м/с. Уноч і раніцай ад +6 +7°С да +9°С, днём тэмпература падрасце да +20°С, месцамі і да +22 +24°С. Да вечара слупок тэрмометра утрымаецца на рысцы не ніжэй за +18°С. Геамагнітнае поле спакойнае. Месяц расце.

Серада, 31 мая

У сярэдзіне рабочага тыдня, у апошні дзень календарнага месяца вясны, 31 мая, прагназуецца воблачнае надвор’е. Начныя і ранішнія тэмпературы да +6 +8°С, у другой палове дня да +15 +17°С, месцамі да +19°С. На працягу сутак прагназуюцца паўночна-заходнія вятры, хуткасць вятроў да 5-6 м/с. Месяц расце.

Першы дзень лета

У чацвер, першы дзень каляндарнага лета, 1 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае надвор’е. Вецер паўночна-заходні хуткасцю да 3-6 м/с. Ноччу і ўранні да +5°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра падвысіцца да +22°С. Поўня.

Пятніца, 2 чэрвеня

У апошні дзень працоўнага тыдня, 2 чэрвеня, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае, з вялікай верагоднасцю без ападкаў, надвор’е з панаваннем паўночна-заходніх  вятроў хуткасцю 3-7 м/с і падвышэннем тэмператур. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +8°С, удзень і ўвечары да +25°С. Месяц расце.

Фота: mogilev.media

Месяц травень, месяц май

Крыху гісторыі і назіранняў пра апошні месяц вясны

Адкуль пайшла назва месяца.

Назва травень з’явілася яшчэ ў старажытнаславянскія часы, бо ў гэты час з’яўлялася зялёная трава. Вядомыя таксама назвы песеннік, грымотнік, траўнік. Пазней пад уплывам візантыйскай традыцыі месяц атрымаў назву «май» паводле імя старажытнарымскай багіні вясны Маі.

Назва травень існуе ў украінскай, існавала ў старапольскай мове а таксама ў харвацкай – праўда ў апошняй азначае красавік.

Праславянскае слова “травень” выяўленае ў творах старабеларускай мовы двойчы: у Полацкім Эвангеллі ХІІІ ст. і слоўніку (1627) Памвы Бярынды.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль ад пачатку назва месяцу існавала ў форме «май». «Наша Ніва» пачатку XX стагоддзя ўжывала форму травень толькі ў 1910–1912 гадах. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі, пасля чаго прызналася састарэлым. У афіцыйным ужытку слова травень аднаўляецца ў 1990-я гады.

Цікавыя факты пра месяц май.

Май па кліматычных паказчыках – амаль летні месяц. Пераважаюць дзённыя тэмпературы +16 +20°, начныя да +10°С.

Даўжыня дня за май вырастае з 15 да 17 гадзін.

Вышыня паўдзённага сонца набліжаецца да кульмінацыі – дасягае 55-56°.

Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 13,2°С у Бабруйску, да 12,9°С ў Магілёве і да 12,4°С у Горках.

Максімальна цёплы май быў у 1906 годзе з сярэдняй тэмпературай 17,3°С, самы халодны – у 1974 годзе з тэмпературай 7,1°С.

Маю ўласцівы вяртанні халадоў: “Мароз казаў: І ў маі тры дні маю”.

Вяртанне халадоў – няшчасце садаводаў. Іх звычайна бывае два – у сярэдзіне першай і другой дэкад. Яны зацягваюцца да 2-3 дзён. Рэзкі пад’ём тэмпературы правакуе разгортванне вегетацыйных працэсаў. І тут – хвалі холаду – “чаромхавыя халады”. Іх пасылае Арктыка.

Сапраўды: “У май каню сена дай, а сам на печ уцякай”. Але ж трапная прыкмета: “Май халодны – год хлебаробны”.

Абсалютны максімум тэмператур мая ў Горках +26° (1912 год), у Бабруйску +30,2° (1958), у Магілёве + 26,8°.

Ясных дзён амаль трэцяя частка, пахмурных – менш за палову.

Норма ападкаў для месяца – 55-60 мм. Майскі дождж ніколі не лішні: “Мокра ў маі – будуць пышныя караваі”.

Маю ўласцівы ліўні, якія даюць дзясяткі міліметраў ападкаў за 1-2 гадзіны.

У маі назіраюцца і снегапады. 19 мая 1962 года пад цяжарам снегу абломліваліся галіны дрэў.

Май – месяц травы.

Ужо ў першай дэкадзе зацвітаюць вішні, слівы, пазней – грушы і яблыні.

У маі цвітуць браткі, незабудкі, цвітуць хвойныя, суніцы, раскрываюцца пялёсткі брусніцы. Выходзіць у трубку азімыя жыта і пшаніца, а у канцы месяца – каласяцца, усходы яравых апранаюць палі ў зялёнае ўбранне.

З’яўляецца прыплод у ласак, куніц, тхароў, лісіц, патомства ў казуль, ласёў, другі прыплод у зайцаў, вавёрак, трэці – у палёвак. Амаль поўнасцю заканчваецца прылёт птушак. Лес напаўняецца рознагалосым спевам.

Завяршаецца веснавая палявая кампанія.

Фота з адкрытых крыніц

Новы магілёўскі тралейбусны маршрут з’явіцца ў маі

Новы тралейбусны маршрут адкрыюць у Магілёве ўжо ў маі, паведамляе SB.BY. 

У густанаселеныя раёны “Спадарожнік” і “Казіміраўка” будуць хадзіць новыя тралейбусы МАЗ з аўтаномным ходам. 

Такія тралейбусы пусцяць па новым маршруце ад завулка Ватуціна праз Першамайскую і праспект Міру на мікрараён Казіміраўка. 

Частка маршруту будзе праходзіць па існуючай кантактнай сетцы тралейбусаў ад прыпыначнага пункта “Завулак Ватуціна” да прыпынка “Праспект Міру”, рух аўтаномным ходам будзе ажыццяўляцца ад “Праспекта Міру” да “Вуліцы Чырвоназорнай” і назад.

Інтэрвал руху плануецца ў межах 8-10 хвілін.

На новым маршруце будуць працаваць пяць нядаўна набытых тралейбусаў з аўтаномным ходам. Чакаецца паступленне яшчэ аднаго такога тралейбуса.

Фота Тelegram-канала «Магілёўаблаўтатранс»

Перенос рабочих дней в мае: когда работаем, а когда отдыхаем?

Рабочий день с понедельника 2 мая переносится на субботу 14 мая.

Отдыхать беларусы будут с 30 апреля по 3 мая. Кроме того, еще одни большие выходные ожидают жителей страны с 7 по 9 мая.