Паветрапранікальнасць у тры разы ніжэй за норму – у Магілёве забаранілі прадаваць кітайскую вопратку для школьнікаў.
Магілёўская інспекцыя Дзяржстандарту праверыла адну з прыватных кампаній і забараніла прадаваць школьныя блузкі для дзяўчынак і штаны для хлопчыкаў кітайскай вытворчасці.
Аказалася, што яны не адпавядаюць ГОСТу таму, што:
- паказчык гіграскапічнасці – амаль у шэсць разоў ніжэй за норму;
- вадкапранікальнасць – у тры разы ніжэй за норму.
Не ўсё ў парадку і з вопраткай для дарослых – там таксама праблемы з вадкапранікальнасцю.
У выніку прадукцыя лёгкай прамысловасці, якая прыбыла з Паднябеснай, забароненая да рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
Фото БелТА.