Шмат дзе ў горадзе затопленыя падворкі ў спальных раёнах і вуліцы. Утварыліся коркі. Аўтамабілісты скідаюць у сацыяльныя сеткі фотаздымкі з дарогамі ператворанымі ў рэкі.
телеграм-канал ДПС Могилев ГАИ
Пад вадой апынуліся вуліцы Маўчанская, Габраўская, Астроўская, Шмідта, Крупская. Сцёкавая каналізацыйная сыстэма не спраўляюцца з патокам.
Аўтамабіліты абраюцца працаю дарожнікаў, якія на іхную думку, не цікавяцца прагнозам надвор’я. Яны нарабілі ямінаў. Іх затапіла і машыны ўваліваюцца туды, ламаючы падвескі і глушыцелі.
Пашыраць дарожнае палатно са стварэннем падзяляльнай паласы ўзяліся ў 2020 годзе. Пачынаючы ад перасячэння з вуліцай імя Стасавай і да Кулібіна участак вуліцы Крупскай атрымаў трохпалосны рух і ўмацаваныя заезды-кішэні для грамадскага транспарту.
З’явілася новае транспартнае кальцо на перасячэнні вуліцы Крупскай з вуліцай Цэнтральнай, якая вядзе да Саломенкі і да вёсак Мікалаеўка-2, Мікалаеўка-3.
Працы вядуцца на фінальным участку запланаванай рэканструкцыі.
В отделе энергетики и транспорта управления экономики Могилевского горисполкома поясняют, что в связи с проведением работ по укладке асфальтобетонного покрытия на улице Челюскинцев 22 июня с 19.00 до 0.00 и 23 июня с 19.00 до 0.00.
По сведениям ресурса Mycity.byв указанный период будет организована работа автобусного маршрута № 3к «Площадь Орджоникидзе — Зеленый луг» и электробусов по маршруту № 2д «Площадь Орджоникидзе — Зеленый луг».
Также будет организована работа троллейбусного маршрута № 2к «Площадь Орджоникидзе — Завод «Могилевтрансмаш».
Напомним, что двойка в Могилеве возит пассажиров “Зеленый луг” – завод “Трансмаш”.
Гэтая расліна цяпер рэдка сустракаецца на Беларусі, таму паяўленне незвычайных калючак устрывожыла нашых чытачоў. Між тым, вадзяны арэх – альбо чылім – вядомы на нашых землях з глыбокай старажытнасці. Луску ад такога арэха знаходзяць аж у стаянках чалавека каменнага веку.
Неўтаймаваны промысел на чылім, а таксама забруджанасць беларускіх рэк прывялі да таго, што ўжо і старэйшае пакаленне з цяжкасцю прызнае гэтую расліну. Аднак, апошнія гады арэх стаў зноўку засяляць вадаёмы на Магілёўшчыне. Найперш, у пойме Дняпра і Сажа, і іх буйных прытокаў. А цяпер і вось тут – на беразе невялікай рачулкі Вятлянкі ў Быхаўскім раёне, як засведчылі нашы чытачы.
Арэх прыдатны да ўжывання нават у сырым выглядзе – у тых краінах, дзе яго водзіцца шмат, і ён не знаходзіцца пад аховай дзяржавы. У Беларусі ён сустракаецца рэдка, і ў асноўным у паўднёвых рэгіёнах краіны. Пачынаючы з 2014 года чылім (яшчэ адна назва – рагульнік плыткі) уваходзіць у Спіс раслін, якім пагражае знікненне.
Акрамя харчовай вартасці, ён таксама спрыяе ачышчэнню вадаёмаў ад нітратаў і добра працуе як сігнальшчык – паяўленне вадзянога арэха ў рацэ, гэта надзейная прыкмета, што вада ў ёй чыстая.
Турыстам, якія раней выбіраліся ў Еўропу прапануюць агледзець цікавосткі мясцін Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Пра пераарыентацыю турыстычных патокаў гаварыла на сустрэчы тураператаў Магілёўскай і Смаленскай абласцей прадстаўніца Дэпартаменту інвестыцыйнага развіцця расійскага рэгіёну Юлія Нікіфарава.
travelife.eu
На яе погляд «улічваючы пандэмічную і знешнепалітычную сітуацыю, узаемадзеянне Беларусі і Расіі стала яшчэ больш актуальным».
«Увесь наш турпоток, які раней ішоў на Еўропу, мы цалкам можам перанакіраваць на нашу Саюзную дзяржаву, сумежныя рэгіёны. Думаю, гэта будзе займальна і нашым, і вашым турыстам«, – даводзіла яна беларускім калегам.
Як паведамляе інфармацыйная агенцтва Белта турыстычнымі аператарамі Смаленскай і Магілёўскай абласцей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Дрэвы не перажыўшыя кранаваньня і солі паўсюдна ў Магілёве.
Серыя фотаздымкаў з паміраючымі дрэвамі трапіла ў паштовую скрынку Магілёў.media без пазначэння аўтарства. Фота зробленыя ў розных мясцінах абласнога цэнтру. На большасці з іх расліны з прыкметамі кранаваньня.
У фотаальбоме Магілёў.media – сабраныя фотаздымкі, дасыланыя чытачамі. Так павялося, што іхныя аўтары суправаджаюць свае работы невялікімі допісамі. У асноўным тлумачаць, чаму вырашылі сфатаграфаваць той, ці іншы ўпадабаны вобраз. Як і раней чакайма фотаздымкай і допісаў да іх у паштовай скрынцы [email protected].
Аўтар ліста з роспаччу адзначае, што на магілёўскіх вуліцах, уздоўж праезнай часткі ды і ў дварах дрэвы не перажылі кардынальнага абразання галля.
Цяпер яны чэзнуць з рэдкай кронаю, якая не ратуе ад спёкі, піша ён.
У 2019 годзе за кардынальнае кранаванне дрэў у горадзе, паведамляла тэлерадыёкампанія «Магілёў», да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнуты 18 службовых асоб. Пракуратура вобласці тады праверыла азеляненне гораду і выставіла масу прэтэнзіяй.
Навукоўцы даказалі, што «амалоджванне дрэў», як тое рабілася ў абласным цэнтры, згубна адбіваецца на раслінах і нават прыводзіць да іх гібелі.
Пасля гэтага актыўнасць камунальнікаў у абразанні галля зменшылася, але не спынілася зусім.
Па словах гараджанаў забівае дрэвы і «бяздумна бязмернае» пасыпанне дарог узімку соллю. Яна трапляе пад дрэвы, а ўвесну ўсмоктваецца каранямі. Такі кактэйль згубны для раслін.
Статыстыкі адносна колькасці загубленага зялёнага фонду ў Магілёве няма. Аднак, кожны гараджанін, можа на ўласныя вочы пабачыць наступствы варварскага абыходжання з раслінным светам гораду. Проста паглядзіце на дрэвы.
Тым часам, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўгледзела найлепшае азеляненне гарадоў і на Магілёўшчыне. Па стане на 1 студзеня 2022 года сярэдні ўзровень азелянёнасці паселішчаў у рэгіёне быў 45% пры нарматыве ў 40% ад агульнай плошчы.
Паводле кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Корбута за першыя пяць месяцаў у беларускіх гарадах і сельскай мясцовасці высадзілі 363 тыс. дрэў і 195 тыс. кустоў. Акрамя таго адрамантавана больш за 1 тысячу кантэйнерных пляцовак для збору адходаў ды знесена звыш 1,1 тыс. пустых старых жылых дамоў.
Вольную сцэну размясцілі ў падворку музею Бялыніцкага-Бірулі. Раз на год дырэкцыя гэтай установы арганізуе імпрэзу для музыкаў, якія ўжо паспелі сябе паказаць і тых хто толькі выпраўляюцца ў свет па вядомасць.
Распачаў канцэрт маладзёвы духавы аркестр, за ім гралі гітарысты, рок-і-фолькгурты, барды. Спяваліся як вядомыя кампазіцыі, так і песні, напісаныя, літаральна, перад самым канцэртам.
Тут жа працавала выстава, на якой прадавалі значкі з надпісамі па-беларуску.
Публіка добразычліва вітала творчасць музыкаў. Атмасфера была разняволенай, нават нязвыкла вальяжнай. Гледачоў, праўда, было не багата, бо рэкламы канцэрту не было.
Ідэя падобных канцэртаў на пешаходнай вуліцы абмяркоўваецца шмат гадоў. Мелодыі вулічных музыкаў ствараюць непаўторны каларыт пешаходнай вуліцы.
Дастаткова дазволу ўлады, каб гарадскі цэнтр стаў па святочнаму адметным. Чыноўнікі ж імкнуцца ўсё кантраляваць.
У выніку ўсе задумы затухаюць, як пра іх абвяшчаюць. Нават спроба БРСМ ажыццявіць праект «Ленінская онлайн» і выцягнуць музыкаў на вуліцу правалілася гадоў 10 таму.
Свабода творчасці не выносіць дзяржаўнага рэгулявання, яна яму супрацьстаіць.
У Магілёве дзе ні дзе абноўленая сацыяльная рэклама на білбордах. Тое заўважылі чытачы Магілёў.media і як пацверджанне даслалі серыю фотаздымкаў.
У бальшыні ж сваёй, пішуць іхныя аўтары, вялікія плакаты засталіся з мінулых гадоў. Некаторыя ўжо і не такія кідкія, як раней, бо выпаленыя сонцам.
Прызначэнне сацыяльнай рэкламы на білбордах, прызнаюцца магілёўцы, ім не зразумелая. У эканоміцы праблемы, людзі бяднеюць і занятыя зусім не разглядваннем таго, што расстаўлена на вуліцах.
Некаторыя з карцін выклікаюць іронію. Напрыклад пра падтрымку малога бізнесу дзяржавай. На іх паветраныя шары. Не сакрэт колькі прадпрымальнікаў цяпер з’язджае з краіны, не бачачы на радзіме перспектываў для развіцця ды і боязь, што не ўдасца ўратаваць заробленае. А паветраныя шары, як бы і сімвалізуюць тыя ўцёкі.
А плакаты з сэрцайкам, якія, паводле задумы, меліся разварушыць у грамадзяніна патрыятычныя пачуцці да Магілёва, Беларусі, нібы, ужо і забытыя. Білборды з імі сіратліва стаяць на перакрыжаваннях дарог і ўдалечыні ад людных месцаў, прыкрываючы сабою далягляд.
А, вось, сацыялка з беларускай моваю, тая, што заклікала гаварыць беларуса на сваёй нацыянальнай мове, знікла, падкрэсліваюць аўтары лістоў. Яе прыбралі, нібы, адным днём.
У фотаальбоме Магілёў.media – сабраныя фотаздымкі, дасыланыя чытачамі. Так павялося, што іхныя аўтары суправаджаюць свае работы невялікімі допісамі. У асноўным тлумачаць, чаму вырашылі сфатаграфаваць той, ці іншы ўпадабаны вобраз. Як і раней чакайма фотаздымкай і допісаў да іх у паштовай скрынцы [email protected].
У працоўным калектыве больш за 1 тысячу чалавек з’явіцца інструктар па фізічнай культуры і спорту.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімер Цумараў даручыў увесці ў штат прадпрыемства адпаведную стаўку. Памер заробку для такога супрацоўніка застаецца невядомым.
Цумараў лічыць, што праводжанай у горадзе фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай працы не дастаткова. Яго не задавальняе, што фізкультурай і спортам займаецца толькі крыху больш за чвэрць насельніцтва і толькі ў 14 арганізацыях ёсць інструктары па фізічнай культуры і спорту.
Як вынікае з публікацыі на сайце газеты «Веснік Магілёва» кіраўніка мясцовай уладнай вертыкалі не столькі клапоціць здароўе гараджан, колькі не загружанасць спартовых аб’ектаў.
«У нас у горадзе ўнікальная спартовая база, трэба выкарыстоўваць усе яе рэсурсы, – арыентуе ён падначаленых. – А з прадпрыемствамі трэба шчыльней працаваць, максімальна прыцягваць людзей да актыўнага ладу жыцця».
Чыноўнік даў распараджэнне ўвесці ў статны расклад стаўку інструктара па фізічнай культуры і спорту ўва ўсе працоўныя калектывы з колькасцю працаўнікоў больш за 1 тысячу.
На яго погляд інструктары далучыць працоўныя калектывы да фізкультуры і спорту.