Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
Кіраўніка магілёўскай вертыкалі не задаволіла, як гараджане займаюцца фізкультурай. На дапамогу пазавуць інструктараў - Магілёў.media

Кіраўніка магілёўскай вертыкалі не задаволіла, як гараджане займаюцца фізкультурай. На дапамогу пазавуць інструктараў

У працоўным калектыве больш за 1 тысячу чалавек з’явіцца інструктар па фізічнай культуры і спорту.

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімер Цумараў даручыў увесці ў штат прадпрыемства адпаведную стаўку. Памер заробку для такога супрацоўніка застаецца невядомым.

Цумараў лічыць, што праводжанай у горадзе фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай працы не дастаткова. Яго не задавальняе, што фізкультурай і спортам займаецца толькі крыху больш за чвэрць насельніцтва і толькі ў 14 арганізацыях ёсць інструктары па фізічнай культуры і спорту.

Як вынікае з публікацыі на сайце газеты «Веснік Магілёва» кіраўніка мясцовай уладнай вертыкалі не столькі клапоціць здароўе гараджан, колькі не загружанасць спартовых аб’ектаў.

«У нас у горадзе ўнікальная спартовая база, трэба выкарыстоўваць усе яе рэсурсы, – арыентуе ён падначаленых. – А з прадпрыемствамі трэба шчыльней працаваць, максімальна прыцягваць людзей да актыўнага ладу жыцця».

Чыноўнік даў распараджэнне ўвесці ў статны расклад стаўку інструктара па фізічнай культуры і спорту ўва ўсе працоўныя калектывы з колькасцю працаўнікоў больш за 1 тысячу.

На яго погляд інструктары далучыць працоўныя калектывы да фізкультуры і спорту.

 

← Усе навіны Магілёва