10-гадовая жыхарка Кіева сабрала 21 тысячу грыўнаў украінскай арміі (кранальнае відэа)

10-гадовая чэмпіёнка свету па шашкам Вераніка Яжова сабрала 21 тысячу грыўнаў (700 долараў) на дапамогу ўзброеным сілам Украіны. Гэтыя грошы яна перадала ў дабрачынны фонд украінскага валанцёра і тэлевядучага Сяргея Прытулы.

Дзяўчынка гуляла ў шашкі з усімі ахвотнымі на вуліцах Кіева, калі тыя пагаджаліся зрабіць унёсак на любую суму. Гэтак за некалькі тыдняў яна назбірала 21 тысяча грыўнаў.

Маці чэмпіёнкі апублікавала відэа сустрэчы, на якой дачка перадае грошы. На роліку паказана кароткая гутарка Прытулы і Валерыі Яжовай, а таксама момант перадачы дзіцем грошай. Прытула спачатку жартаваў і распытваў дзяўчынку аб яе занятку шашкамі, а калі яна дастала з сумкі сабраныя сродкі, не стрымаў слёз.

У Магілёве на легкавік абрынулася дрэва

Ля найвялікшага ў горадзе Віленскага рынку навальніцай паваліла дрэва на праезную частку ў той момант калі прыязджала машына.

Як паведамляюць сведкі здарэння легкавік пашкоджаны. Акрамя яго механічныя пашкоджанні атрымала яшчэ адна машына. З людзей ніхто не пацярпеў.

Прыехалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі і ратавальнікі з пажарнай службы. Месца здарэнне ачэпленае.

Байкер у Магілёве збіў пешахода і ганяўся за ім – відэа

Відэа пра здарэнне з’явілася на папулярным беларускім інстаграм-канале 001BY. На ім бачна, што ДТЗ адбылося на вуліцы Піянерскай у Магілёве, за кінатэатрам “Радзіма”. 

 

Пешаход пераходзіў дарогу на забараняльны сігнал светлафора і быў збіты байкерам. Ад удару пацярпелі абодва, але кінуўшы свой матацыкл на праезжай частцы, байкер здолеў падняцца ды яшчэ й пагнаўся за пешаходам-парушальнікам.

Правілы дарожнага руху, аднак, не пазбаўляюць віны і кіроўцу матацыкла, паколькі ён быў за стырном сродка павышанай небяспекі.

Даражэе бульба ды цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак

Даражэе бульба да цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў параўнанні з чэрвенем мінулага году харчовыя і не харчовыя тавары падаражэлі на 119 працэнтаў, а паслугі – на 111-ць.

МІнімальны заробак стаў на 1 рублель 13 капеек болей, чым быў у сакавіку. Яго ўзьнялі да 480 рублёў 96 капеек.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, пададзеных інфармацыйным агенцтвам «Белта» падаражэлі:

– Цыбуля рэпчатая падаражэла на 38,68%;

– Бульба – на 28,46%;

– Морква – на 24,31%;

– Буракі – на 12,7%;

– цытрусавыя – на 6,15%.

З паслугаў найбольш падаражэлі: турыстычныя (на 13,08%), санаторна-аздараўленчыя (на 10,6%) ды паслугі дашкольных устаноў (на 9,8%).

Танней сталі:

– Капуста патаннела на 39,15%;

– Агуркі – на 21,44%;

– Памідоры – на 20,06%;

– Бананы – на 12,84%;

– Яблыкі – на 10,31%.

– Перац салодкі – на 7,65%.

Тым часам, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што мінімальны заробак за чэрвень складзе 480 рублёў 96 капеек. Гэта азначае, што за тры месяцы ён «падрос» на 1 рубель 13 капеек.

Пасля сакавіцкай індэксацыі ён склаў 479 рублёў 83 капейкі. З першага студзеня 2022-га мінімалка была 457 рублёў.

 

На Магілёўшчыне шукаюць фартунніка, які ў латарэю выйграў тэлевізар

Разыгранку тэлевізара, арганізавала Глускае райспажыўтаварыства. Прадаваць латарэйкі пачалі 3 ліпеня. Збыць усе 122 білеты змаглі толькі 8-га.

Жыхары райцэнтру «належнай актыўнасці» у набыцці латарэек не выявілі, піша мясцовая раёнка «Радзіма». Не прададзеныя білеты давялося аддаць на рэалізацыю ў адну з тутэйшых крамаў.

Шчаслівым аказаўся білет №122. Хто яго набыў арганізатары не ведаюць і цяпер высільваюцца, каб яго адшукаць.

У райспажыўтаварыстве пра сваю задуму правесці латарэю кажуць, што яна не стала «першым блінам камяком», але клопату дадала.

фота: glusk.by

 

Камандна-штабныя манеўры на фоне распаўсюджвання інфармацыя аб магчымы наступе на Украіну ўзброеных сіл Беларусі

Вучэнні праходзяць у Жлобінскім раёне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму. У іх удзельнічаюць тэрытарыяльныя войскі раёну.

Вучэнні ва ўмовах абвяшчэння ваеннага становішча

З 12 па 14 ліпеня, гаворыцца 16099 ў тэлеграм-канале «Министерство обороны Республики Беларусь», дадзеная ацэнка «гатоўнасці службовых асоб сфармаваных воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выконваць вучэбна-баявыя задачы, а таксама «удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў рабоце на пункце кіравання і ў кіраўніцтве падпарадкаваным асабовым складам у выкананні задач тэрытарыяльнай абароны».

Удзельнікі манеўрах ахоўваць і бараніць аб’екты тэрытарыяльнай абароны ды несці службу на кантрольна-прапускным пункце ва ўмовах абвяшчэння ваеннага становішча.

«УНІАН»: Расія вывозіць з Беларусі боепрыпасы

Тым часам, украінскага агенцтва «УНІАН» звяртае ўвагу не толькі на правядзенні Беларуссю ваенных вучэнняў на мяжы з Украінай, але і на тым, што яна адпраўляе ў Расію боепрыпасы.

Выданне нагадвае, што ў апошнія дні актыўна распаўсюджваецца інфармацыя аб магчымы наступе на Украіну ўзброеных сіл Беларусі.

У прыватнасці, піша «УНІАН» Генштаб узброеных сіл Украіны паведамляў, што з боку Беларусі на Валынскім і Палескім кірунках магчымыя правакацыі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча лічыць, што баяцца нападу з боку Беларусі не варта.

Іншы саветнік старшыні ОПУ Міхаіл Падаляк выказваў меркаванне, што чуткі аб нападзенні Беларусі зʼяўляюцца нічым іншым, як чарговай спекуляцыяй расійскай прапаганды з мэтай пасеяць паніку ва Украіне.

Навіны пабрацімых. Мэр Мікалаева апублікаваў фотаздымкі з наступствамі бамбавання гораду

Прыфрантавы Мікалаеў зноў зведаў масіраванае бамбаванне расійскімі войскамі. Пасля 4 гадзінаў раніцы ў горадзе адбылося больш за 20 выбухаў.


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Паводле мэра Аляксандра Сянкевіча ракеты трапілі ў дзве больніцы. У будынках выбітыя вокны, у некаторых пакояў абвалілася столь.

«Персанал і пацыенты не пацярпелі. У адной установе пацярпеў ахоўнік», – паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале.

Пазней стала вядома, што ў выніку атакі на горад пацярпела 12 чалавек. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Інше.ТВ».

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Дайджэст апошніх падзеяў – крымінальныя хронікі

Смяротнае ДТЗ у Магілёве і затрыманні злодзеяў – узгадаем асноўныя падзеі за мінулыя суткі. 

36-гадовая жанчына стала ахвярай наезду аўтамабіля на пешаходным пераходзе ў абласным цэнтры. Як паведамляе прэс-служба магілёўскага УУС, 11 ліпеня ў 15.45 гадзін на скрыжаванні вуліц Крупскай і Бялінскага, пры непрацуючым – з-за пашкоджання кабеля – светлафоры жанчына пераходзіла праезжую частку. 

Для таго, каб яе прапусціць, у крайняй левай паласе спыніўся мікрааўтобус Renault. Па суседняй справа паласе, не зніжаючы хуткасць, ехаў аўтамабіль Renault Laguna. Каб звярнуць увагу кіроўцы легкавіка на пешахода, вадзіцель мікрааўтобуса пачаў сігналіць, аднак гэта не прадухіліла трагедыі. Ад атрыманых траўм жанчына сканала на месцы аварыі.

Як стала вядома з паведамлення УУС Магілёўскага аблвыканкама, 11 ліпеня быў затрыманы магілёвец, падазраваны ў крадзяжы бензарэза ў свах былых калегаў. 58-мі гадовы мужчына знаходзіўся на тэрыторыі будаўнічай арганізацыі, у якой раней працаваў. Калі супрацоўнікі ўстановы адышлі на перакур, ён сцягнуў будаўнічы інструмент, коштам каля 2 000 рублёў, і знік. Інструмент затым быў перапрададзены, але праваахоўнікам удалося ўстанавіць асобу і затрымаць злодзея.

 

11 ліпеня стала вядома пра затрыманне ў Магілёве кампаніі з чатырох чалавек – раней асуджаных мужчыны і трох жанчын. Напярэдадні яны залезлі на падворак у прыватную гаспадарку на вуліцы Урыцкага і скралі металічныя прадметы коштам у 300 рублёў. Пацярпелай аказалася 70-гадовая жыхарка Магілёва. Узбуджана крымінальная справа.

 

Навіны пабрацімых. Скандал з мэрам Даўгаўпілсу не сунімаецца. Не выключана, што яго здымуць з пасады

Удзел Андрэя Элксніньша ў святкаванні Дня незалежнасці Беларусі, арганізаваным яе Генеральным консульствам у Даўгаўпілсе выклікаў хвалю абурэння і крытыкі. Сам ён вінаваціць прэсу ў тым, што яна з яго зрабіла «здрадніка дзяржавы».


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Латвійская прэса піша пра магчымую адстаўку з пасады мэра Даўгаўпілса Андрэя Элксніньша. Ініцыяваць вызваленне з пасады можа Міністр аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Артур Том Плешс, піша выданне Press.

 

«Гэта нацыянальная пагроза»

Міністр унутраных спраў Крыстап Эклонс заяўляе, што ўдзел Элксніньша ў імпрэзе беларускага консульства «вельмі дрэнны сігнал для латвійскага грамадства, які ніяк не садзейнічае згуртаванню і нацыянальнай бяспецы».

press.lv

Старшыня Камісіі нацыянальнай бяспекі парламенту Марыс Кучынскіс лічыць, што з гледзішча дзяржавы гэта нацыянальная пагроза.

«Гэта вельмі дрэнна, таму што жыхары муніцыпалітэта раўняюцца на свайго лідара, для іх яго вядомасць і папулярнасць нашмат вышэй, чым ва ўрада ці парламента», – адзначае ён.

Кучынскіс указвае, што ў доўгатэрміновай перспектыве пажадана ўзмацніць жорсткасць заканадаўчыя патрабаванні да кіраўнікоў буйных гарадоў, гэта значыць пры прыняцці рашэння аб допусках да працы з дзяржаўнай таямніцай.

press.lv

 

“Не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Латвіі”

Тым часам Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі папярэджвае, што асаблівы інтарэс у спецслужбаў Беларусі і Расіі выклікаюць службоўцы, якія валодаюць сакрэтнымі звесткамі, або іншай інфармацыяй аб Латвіі і яе саюзных краінах, даступнай абмежаванаму колу асобаў, піша Press.

«У цяперашняй геапалітычнай сітуацыі ўдзел латвійскіх дзяржаўных і мясцовых органаў улады ў мерапрыемствах, арганізаваных дзяржавай-агрэсарам Расіяй або яе найбліжэйшым саюзнікам Беларуссю, не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Латвіі», – цытуе заяву спецслужбы Латвіі выданне.

“СМІ зрабілі здраднікам дзяржавы”.

Андрэй Элксніньш разам з іншымі кіраўнікамі гораду адзначаў афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі на закрытай імпрэзе ў адным з мясцовых рэстаранаў. Арганізавала імпрэзу генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, высветліла выданне  «Chayka».

«Як мэр гораду, я паважаю ўсе структуры, юрыдычныя або прыватныя, якія ў нашым горадзе працуюць і аказваюць для нашых жыхароў пэўнага роду паслугі, у дадзенай сітуацыі – консульскія, і я ніяк не магу ігнараваць, што на тэрыторыі самакіравання дадзены суб’ект існуе. Мой візіт сюды непасрэдна звязаны з тым, што ў Даўгаўпілсе працуе беларускае консульства», – тлумачыў выданню сваю прысутнасць на імпрэзе Андрэй Элксніньш.

У адказ на крытыку Андрэй Элксніньш у сацыяльных сетках напісаў, што СМІ зрабілі з яго здраднікам дзяржавы.

 

День у гісторыі. Памёр Даніловіч, даследчык рукапісаў. Нарадзіўся Камароў, мастак, які малюе вобразы «зніклага» Магілёва. Зьявіўся на свет Істман, які зрабіў фатаграфію агульнадаступнай

12 ліпеня – Дзень фатографа (Дзень святой Веранікі).

Святую Вераніку ўважаюць за апякунку фатографаў і фатаграфіі.

12 ліпеня нарадзіўся Джордж Істман – заснавальнік кампаніі Kodak. Дзякуючы ягоным высілкам фатаграфія стала даступнай многім.


12 ліпеня 1843 года памёр Ігнат Даніловіч.

Гісторык права і археограф.

Даследчык летапісных і заканадаўчых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага. Апісаў рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута Вялікага Княства Літоўскага. 

Апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 году.

Трымаўся ідэі адраджэння літоўска-беларускай дзяржавы.


12 ліпеня 1916 года нарадзіўся Лаўрэнцій Абецэдарскі.

Гісторык.

Стваральнік навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Крытык тэорыі «залатога веку» у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Суаўтар дапаможніка для школ «Гісторыя БССР», двух- і пяцітомнай «Гісторыі БССР».

bramaby.com


12 ліпеня 1953 года нарадзіўся Базыль Камароў.

Мастак, графік, краязнавец, руплівец беларушчыны.

Стваральнік гістарычных выяваў Магілёва, макетаў старажытнага гораду для экспазіцый музеяў.

i.ytimg.com


12 ліпеня 1976 года нарадзіўся Андрэй Міхневіч.

Беларускі лёгкаатлет (штурханне ядра).

Бронзавы прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне. Чэмпіён Еўропы. Прызнаваўся найлепшым спартсменам 2003 года.

wiki.bobr.by


У публікацыі выкарыстаныя звесткі з рэсурсу «Вікпедыя» і іншых адкрытых у інтэрнэце крыніцаў