Днямі крычаўлян своеасабліва “абрадавалі” мясцовыя камунальнікі: жыхары чакалі цяпла, а ім яшчэ і ваду адключылі.
«Шчасліўчыкі» па некалькі разоў адстойвалі ў чарзе з вёдрамі да трактара з цыстэрнай, каб набраць пітной вады.
Відэапра надзвычайныя ўмовы ў адным з мікрараёнаў горада паявілася ў сеціве.
А тым часам ішоў сёмы дзень ацяпляльнага сезона па краіне.
Як паведамлялася яшчэ 21 верасня, “у Беларусі ацяпляльны сезон … пачаўся з прычыны … прахалоднага пачатку восені… з 20 верасня ў Магілёўскай вобласці ўключылі ацяпленне ў дзяржустановах…, дзіцячых садках, школах, паліклініках, шпіталях…. Далі цяпло і ў Мінску… У Віцебскай, Брэсцкай пачалі падаваць цяпло з 21 верасня. “На Гомельшчыне аб’екты сацыяльнай сферы пачнуць атапліваць пазней іншых абласцей краіны – з 22 верасня”.
Магілёў.media ужо павядамлялі пра кліматычна-камунальныя дэфармацыі на Магілёўшчыне.
Усё гаворыць пра тое, што наша краіна рэзка змяніла сваю геаграфічную арыентацыю. Захад стаў поўначчу, а ўсход – поўднем. Заходняя Беларусь ужо ўключыла ацяпленне. а Ўсход чэша рэпу. Усё проста – змянілася геаграфія. Таму, не ругайце магілёўскую уладу. Яны нам проста забылі распавесці пра гэтыя геаграфічныя анамаліі.
Сапраўды, у гэтым годзе ўключэнне ацяплення ў шматкватэрных дамах першымі распачалі “паўночныя” Брэст і Гродна, іх падтрымаў цэнтр краіны – Мінск. Магілёўскія ж камунальнікі ўсе апошнія дні спасылаліся на нормы сярэнесутачнай тэмпературы на вуліцы.
Тры супрацоўніцы дзіцячага садка ў Магілёве звярнуліся ў міліцыю з адной і той жа гісторыяй. Яны распавялі, што калега, памочнік выхавацеля, угаварыла іх аформіць на сябе крэдыты на агульную суму каля 14 000 рублёў, абяцаючы выплочваць унёскі. Да таго ж адна з жанчын перадала фігурантцы здарэння каля 250 еўра, якія тая так і не змагла вярнуць.
Атрымаўшы крэдытныя карткі растэрміновак, жанчына рабіла пакупкі, набываючы бытавую тэхніку, прадметы інтэр’еру, адзенне і прадукты харчавання. Пасля аплачваць даўгі яна не спяшалася – у выніку на чужых картах раслі працэнты, якія ніхто не пагашаў.
Праз некаторы час работніцам садка, якія ўзялі на сябе крэдыты, прыйшлі лісты з банкаў аб нявыплаце.
Цяпер у дачыненні да фігуранткі следчымі ўзбуджана крымінальная справа.
Устаноўлены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы распаўсюджвання шаленства і яго наступстваў.
Штогод у свеце шаленства забірае жыццё 55 тысяч чалавек.
Звыш 10 млн. чалавек у свеце кожны год атрымліваюць розныя пашкоджанні ад жывёл.
У Беларусі штогод рэгіструюцца да 600 выпадкаў шаленства сярод дзікіх, хатніх і сельскагаспадарчых жывёл.
За 6 месяцаў 2022 года, паводле даных эпідэміялагічных служб, у відавой структуры жывёл, якія захварэлі на шаленства на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, найбольшая доля прыпадае на дзікіх жывёл – 70,8% (лісіцы -49,1%, янотападобны сабака – 14,5%, воўк 3,6%).
На долю сельскагаспадарчых жывёл – 14,5% (у тым ліку буйную рагатую жывёлу-12,7%).
На долю хатніх (сабакі і каты) прыпадае 12,8%, безнаглядных жывёл – 1,9%.
1708 год. Адбылася бітва пры Лясной пад Прапойскам (сёння – Слаўгарад).
Саюзныя Рэчы Паспалітай рускія войскі разбілі шведаў пад час Паўночнай вайны (1700-1721).
Пётр І назваў гэтую перамогу “маці Палтаўскай баталіі”.
Гэта другая буйная бітва паміж спаборнікамі на тэрыторыі Беларусі, другая са станоўчым вынікам для рускіх войск.
Да гэтага 10 верасня 1708 года адбылася бітва пры сяле Добрае каля Маляцічаў пад Мсціславам, якая не прынесла бакам перамогі, але і не адбылося традыцыйнай дагэтуль паразы рускіх.
1887год. У Кітаі загінула 900 тысяч чалавек і каля двух мільёнаў засталіся без прытулку ў выніку затаплення 130 000 квадратных кіламетраў водамі найбуйнейшай ракі Хуанхэ.
На працягу многіх дзён у правінцыі Хэнань ішлі праліўныя дажджы, вада ракі прарвала дамбы і змяніла рэчышча. Яна распаўсюдзілася па ўсёй паўночнай частцы Кітая, затапіўшы сотні гарадоў і вёсак.
1921 год: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя (25-28 верасня) – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі.
Быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.
Ворагамі беларускага народа былі названыя ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
Адзіным заканадаўчым органам Беларусі прызнана Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Удзельнічала 37 чалавек, у тым ліку К. Дуж-Душэўскі, В. Ластоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Захарка, К. Езавітаў, П. Крачэўскі, А. Цвікевіч, Б. Тарашкевіч, Л. Дубейкаўскі і іншыя.
1939 год. У Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі В. Молатаў і Іаахім фон Рыбентроп падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
Ён замацаваў тэрытарыяльны падзел Польшчы.
Да дамовы прыкладалася некалькі сакрэтных пратаколаў, якія замацоўвалі зоны цэнтральна-еўрапейскіх “сфер інтарэсаў”.
З першай суботы кастрычніка па першую суботу лістапада адкрыта ружэйнае паляванне на зайца-русака і зайца-беляка з гончымі пародамі сабак.
З такім сабакам маюць права паляваць ружэйным спосабам з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў, забяспечаных шротам. Паляванне дазваляецца толькі ў светлы час сутак. З адным ганчаком паляваць можа група паляўнічых да трох чалавек уключна.
Гэтак жа дазваляецца бяззбройны спосаб палявання на зайца-бяляка і зайца-русака з выкарыстаннем хартоў, альбо лоўчых птушак.
У мінулым годзе на гэты час сярэдняя ўраджайнасць гародніны складала 59 цэнтнераў з гектара, а ў гэтым годзе – 361.
Усяго на Магілёўшчыне дзяржаўныя сельгаспрадпрыемствы сабралі ўраджай з 21% засяваных плошчаў – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Агульны збор гародніны дасягнуў 4674 тон і значна пераўзыходзіць паказчык 2021 года – 2622 тоны.
Ураджайнасць у прыватных гаспадарках не паддаецца строгаму статыстычнаму аналізу, аднак малаверагодна, што там яна істотна адрозніваецца ад названых паказчыкаў.
Сярэдняя ўраджайнасць зерневых культур сёлета па Беларусі таксама была вышэй за леташнюю.
Сусветны дзень турызму (World Tourism Day) заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе ў гонар прыняцця Статута арганізацыі (1970).
Мэтай свята з’яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.
Цікавы факт: першае ў свеце турыстычнае агенцтва адкрыта ў 1841 годзе Томасам Кукам у Англіі.
У Беларусі ў сферы турызму працуе 1315 арганізацый. У іх працуе амаль 248 тысяч чалавек (5,8% занятых у эканоміцы). У 2021 годзе яны прадставілі турыстычныя паслугі 1,7 мільёна чалавек.
Уздвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Адно з дванаццаці галоўных двунадзясятых святаў. На крыжы Пан наш Іісус Хрыстос прынес сябе ў ахвяру за грахі ўсяго свету.
Згодна народных уяўленняў, змеі ў гэты дзень ці то кладуцца спаць, ці то сыходзяць ў невядомыя чалавеку краіны.
Старыя людзі казалі, што калі на Уздвіжанне паспаць днём – змяя ўвесь год не кране. Надвячоркам нашыя продкі ладзілі “капусніцы”: вечарыны, дзе частавалі капуснымі пірагамі, танчылі і спявалі.
У выніку была знятая аблога Рыгі, шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў.
Бітва ўваходзіць у цэлы шэраг знакамітых рэйтынгаў у сферы мілітарыі – у лік вядомых поўных перамог, славутых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ і ў лік бітваў, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.
1781 год. Дрысе нададзены герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж».
Дрыса вядома з 1386 года.
У 1962 годзе перайменавана ў Верхнядзвінск, хаця знаходзіцца ў сярэднім цячэнні Дзвіны. Гістарычны герб зацверджаны 26 ліпеня 2002 года як герб Верхнядзвінска.
Беларускі грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст.
Працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта, адзін з арганізатараў, старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. У 1918 годзе яго руплівасцю Магілёў стаў адзіным губернскім горадам на Беларусі, які афіцыйна прызнаў Беларускую народную рэспубліку. Гэта адбылося на сходзе дэпутатаў грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў губернскай адміністрацыі 31 сакавіка 1918 году.
Потым ён – грамадскі дзеяч на Віленшчыне, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1919-1922). Як пасол сейму Польскай Рэспублікі адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа.
Аўтар успамінаў пра І. Луцкевіча. Быў рэпрэсаваны НКУС у 1933 годзе.
Праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча дагэтуль жывуць у Магілёве.
Значнае месца ў творчасці актрысы занялі ролі ў п’есах А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў», Максіма Горкага, В. Віткі, Л. Талстога.
1909 год. НарадзіўсяЛукаш Калюга (Кастусь Вашына).
Беларускі пісьменнік. З дзяцінства захапляўся краязнаўчай працай, запісваў народныя песні, фальклорныя творы. Яго матэрыялы атрымалі высокую ацэнку ў Інбелкульце.
Член літаратурнага аб’яднання «Узвышша». Аўтар апавяданняў, якія друкаваліся ў часопісах «Чырвоны сейбіт», «Узвышша», «Полымя», раманаў.
У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар».
Перакладчык шэрагу літаратурных твораў, у тым ліку рамана Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка».
У 1941—1944 г. супрацоўнік Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску і выдавецтва К. Езавітава ў Рызе.
Вязень ГУЛАГу.
Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. Аўтар некалькіх опер, у тым ліку «Кветкі шчасця» (лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі), музыкі да многіх драматычных спектакляў («Пінская шляхта» і інш.) і кінафільмаў.
1 кастрычніка ва ўсім свеце святкуецца Дзень сеньёраў – пажылых людзей. Свята ўстаноўлена Генеральнай Асамблеяй ААН у 1990 годзе.
На пачатак 2022 года ў Магілёўскай вобласці жыло больш за 163 тысячы пажылых людзей, гэта кожны шосты жыхар. Сярод іх па колькасці вылучаюцца жанчыны – 65%. Гэта азначае, што 1000 пажылых мужчын прыходзіцца 1923 жанчыны, – правядамляюць у Галоўным статупраўленні Магілёўскай вобласці.
Самай шматлікай узроставай групай сярод сеньёраў з’яўляецца насельніцтва 65-69-гадовага ўзросту. Адзначаецца, што людзі ў групе 60+ застаюцца актыўнымі нягледзячы на паважаны ўзрост. У 2021 годзе 124 пары ва ўзросце 60 гадоў і старэй заключылі шлюб, – 143 жанчыны і 248 мужчын.
Больш за палову жанчын ва ўзросце 65-74 гады працягваюць працаваць – 50,9%, а таксама 49,1% не пакідаюць працоўных месцаў. Сеньёры Магілёўшчыны з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі Інтэрнэту. У 2021 годзе доля карыстальнікаў сярод асоб ва ўзросце 65+ гадоў склала 47%.
Да 2050 года кожны шосты жыхар нашай планеты будзе мець узрост старэй за 65 гадоў, што складзе 16% насельніцтва, тады як зараз гэта толькі кожны адзіннаццаты чалавек у свеце – 9% насельніцтва. У 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі колькасць людзей ва ўзпрсце 65+ перавысіла колькасць дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.
Грошы на рамонт дарог забяруць у Шклова і Крычава, і перанакіруюць у Бабруйск, Бялынічы, Дрыбін і Магілёў.
У гэтай гісторыі выявілася безгаспадарчасць і неарганізаванасць дзяржаўных чыноўнікаў, забюракратызаванасць працэсаў вызначэння праектных і будаўнічых арганізацый. А яшчэ бачна смеласць абласнога начальства, якое наважылася забраць грошы ў “недатыкальнага” Шклоўскага раёна.
Шэраг раёнаў Магілёўскай вобласці, найперш Шклоўскі і Крычаўскі раёны, не здолелі засвоіць грошы на рамонтныя работы. У выніку дадатковыя метры дарожнага пакрыцця плануюць адрамантаваць у больш паспяховых раёнах.
У многіх рэгіёнах вобласці зацягнулі падрыхтоўку да правядзення рамонту дарог – паведамляе магілёўская рэдакцыя тэлеканала “Беларусь 4”. Прычынай затрымкі, па словах чыноўнікаў, сталі складанасці з правядзеннем тэндараў для вызначэння праектных і будаўнічых падрадчыкаў. Не ўсе тэндары адбыліся. Прыходзілася прызначаць новыя. У выніку такія раёны, як Шклоўскі і Крычаўскі, нават страцілі магчымасць засвоіць выдзеленыя грошы да канца года.
Цяпер незасвоеныя грошы Шклова і Крычава пераразмеркавалі на Бабруйск, Бялынічы, Дрыбін і Магілёў. У наступным годзе плануецца чарговае паступленне сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду.
Больш за 760 тысяч квадратных метраў вулічных дарог сёлета мусіць быць адрамантавана ў Магілёўскай вобласці, з іх амаль 75 тысяч «квадратаў» – капітальны рамонт. На сёння больш як 80 працэнтаў гэтых работ у вобласці выканана.
У ваенкамаце горада Усць-Ілімска Іркуцкай вобласці малады мужчына некалькі разоў стрэліў у ваеннага каміраса раёна – паведаміў медыярэсурс tayga.info спасылаючыся на відавочцаў. Стралок быў затрыманы, ім аказаўся мясцовы жыхар Руслан Зінін 1997 года нараджэння. Ён прыйшоў у ваенкамат без павесткі, а напярэдадні моцна перажываў выклік у армію яго лепшага сябра – сцвярджаемаці Руслана. Маці таксама прызналася, што не ведае, адкуль у сына зброя. Ваенны камісар Усць-Ілімскага раёна ў крайне цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю.
У горадзе Іжэўску, які знаходзіцца ў Удмурціі, 26 верасня невядомы мужчына адкрыў страляніну па ахоўніку школы і некаторых дзецях. Па інфармацыі тэлеграм-канала Baza ахоўнік пры гэтым загінуў. Канал Zvezdanews паведамляе, што нападнік доўгі час адстрэльваўся ад паліцэйскіх, а ў школе “вельмі шмат параненых”.