У ваенкамаце горада Усць-Ілімска Іркуцкай вобласці малады мужчына некалькі разоў стрэліў у ваеннага каміраса раёна – паведаміў медыярэсурс tayga.info спасылаючыся на відавочцаў. Стралок быў затрыманы, ім аказаўся мясцовы жыхар Руслан Зінін 1997 года нараджэння. Ён прыйшоў у ваенкамат без павесткі, а напярэдадні моцна перажываў выклік у армію яго лепшага сябра – сцвярджае маці Руслана. Маці таксама прызналася, што не ведае, адкуль у сына зброя. Ваенны камісар Усць-Ілімскага раёна ў крайне цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю.
У горадзе Іжэўску, які знаходзіцца ў Удмурціі, 26 верасня невядомы мужчына адкрыў страляніну па ахоўніку школы і некаторых дзецях. Па інфармацыі тэлеграм-канала Baza ахоўнік пры гэтым загінуў. Канал Zvezdanews паведамляе, што нападнік доўгі час адстрэльваўся ад паліцэйскіх, а ў школе “вельмі шмат параненых”.