Статыстыка паказвае: заняпад Магілёўшчыны ўжо не схаваць за лозунгамі.
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці статупраўленне Магілёўскай вобласці апублікавала цікавыя лічбы.
Сярэдні ўзрост работнікаў сельскагаспадарчай галіны Магілёўшчыны – 45,8 года.
У 2024 годзе сярод работнікаў галіны Магілёўскай вобласці 64,5 працэнта складалі мужчыны.
Узровень адукацыі аграрыяў выглядае так:
- вышэйшую адукацыю маюць 13,4 працэнта работнікаў;
- сярэднюю спецыяльную – 13,2 працэнта;
- прафесійна-тэхнічную – 44,1 працэнта.
Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі займаюцца:
- сельгасарганізацыі – 78,9 працэнта;
- асабістыя падсобныя гаспадаркі насельніцтва – 17,8 працэнта;
- фермерскія гаспадаркі – 3,3 працэнта.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў сельскай гаспадаркі ў студзені-верасні 2025 года склала 1919,7 рубля, а ў работнікаў харчовай прамысловасці – 2400 рублёў.
Аб’ём вытворчасці асноўных відаў прадуктаў харчавання на душу насельніцтва склаў:
- збожжа – 1001 кілаграм;
- малака – 762 кілаграмы;
- бульбы – 419 кілаграмаў;
- яек – 375 штук;
- гародніны – 235 кілаграмаў;
- жывёлы і птушкі – 157 кілаграмаў;
- пладоў і ягад – 55 кілаграмаў.
Прасцей кажучы, моладзь у вёску не ідзе, узровень адукацыі работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на іх масіраваную падрыхтоўку, застаецца даволі нізкім, фермераў у Магілёўскай вобласці амаль што вынішчылі. Зарплата ў перапрацоўшчыкаў значна вышэйшая, чым у вытворцаў.
Затое на Магілёўшчыне ўсё яшчэ водзяцца ляшчы, ягады, грыбы. Што і трэба было даказаць.
Фота: “Магілёўскія ведамасці”.